Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
#архітэктурабсср
Эксклюзіў ад канала "Беларускі піонэр" - генеральны план Політэхнічнага Інстытута (цяпер БНТУ) 1937 года з архіва БДАНТД. На трэцім малюнку - нямецкі аэрафотаздымак 1941 года гэтага ж месца з калекцыі П.Расоўцава.
Спадчына pinned «Магілёўшчына небагатая на славутасці, удачай можна лічыць нават руіны, тым больш такія, якія маюцца ў Канічах Касцюковіцкага раёна — велізарны касцёл неараманскага стылю і вытанчаны бровар. Абодва будынкі ўзведзены знакамітым родам Цеханавецкіх. Па невядомых…»
О среднесрочном влиянии пожара 11.05.2021 на состояние органа: создана инструментальная система наблюдения за влажностью (в орган помещены 3 датчика, ещё 2 размещены в костёле). В настоящий момент показатели находятся в пределах краткосрочно допустимых значений. Орган медленно просыхает.

Падрабязней
#Будслаў #ахова
Заўтра, ў межах новага конкурса "Спадчына ў дзеянні" беларускага ICOMOS, раблю zoom гутарку са старэйшымі рэстаўратарамі Беларусі Уладзімірам Ракіцкімі і Юрыем Маліноўскім.

У нас неяк лічыцца, што ў Беларусі школы рэстаўрацыі не было і няма. Але гэта ня так. Пры ўсіх праблемах, рэстаўрацыйная школа пачала нараджацца ў нас яшчэ 1960-ых гадах і нашыя рэстаўратары шмат чаго паспелі зрабіць яшчэ ў савецкі час.

Заўтра пра гэта і пагаворым. Вось спасылка на апісанне і рэгістрацыю:

https://www.facebook.com/events/1303237886736859
Здалёк можна падумаць, што Ваньковічы вярнуліся і зрабілі сабе парнічок для таматаў ды агуркоў.

Артыкул 110 Кодэкса аб культуры:
1. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы не павінна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання іх аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору.
Такі твор беларускага нацыянальнага дызайну як металічныя агароджы, пафарбаваныя ў шляхетныя жоўты і зялёны колеры, упрыгожаць гістарычны цэнтр любога еўрапейскага горада!

#Паставы #дэградацыям
Гароднікі Ашмянскага раёна вядомыя як месца пахавання польскага вучонага і асветніка Анджэя Снядэцкага (1768—1838). На надмагіллі з белага мармуру бачны кадуцэй — жазло з крыламі, апавітае змяёй, якое з'яўляецца сімвалам медыцыны і гаворыць пра род дзейнасці пахаванага. Магіла сёння з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (2 катэгорыя — помнік рэспубліканскага значэння!), а вось каларытная капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1864 года пабудовы, якая служыла пахавальняй іншым прадстаўнікам роду Снядэцкіх — не. Абодва помнікі ў 1876 годзе замаляваў Напалеон Орда.

фота
#капліцы #могілкі #Гароднікі