Спадчына
2.89K subscribers
9.8K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Photo
Магілёўшчына небагатая на славутасці, удачай можна лічыць нават руіны, тым больш такія, якія маюцца ў Канічах Касцюковіцкага раёна — велізарны касцёл неараманскага стылю і вытанчаны бровар. Абодва будынкі ўзведзены знакамітым родам Цеханавецкіх. Па невядомых прычынах ні адзін не меў ахоўнага статусу. Каб выправіць дадзеную несправядлівасць, я падрыхтаваў прапанову па наданні ім статусу, спасылаючыся на дактароў мастацтвазнаўства Анатоля Кулагіна і Тамару Габрусь, якія вызначаюць іх як помнікі архітэктуры.

Атрымаў адказ з райвыканкама, што аб'екты сапраўды маюць каштоўнасць і яны самі нават падавалі ў 2011 годзе па іх прапанову, але паколькі і тады, і цяпер, праз 10 гадоў, ніхто не ўзяў на баланс (самі на сябе ўзяць не здагадаліся, ага), то і статус яму надаць немагчыма, бо трэба ўскласці на некага ахоўныя абавязацельствы.

Пасля гэтага я накіраваў ліст у аблвыканкам, патрабуючы знайсці балансатрымальнікаў для аб'ектаў і разгледзець прапанову зноў. У адказе мне пачалі безпадстаўна даказваць, што аб'екты распрацаваныя па тыпавых праектах, нейкае трызненне пра перабудовы, і што таму яны не маюць таму ніякай каштоўнасці (гарачыя вітанкі Кулагіну і Габрусь), а на баланс іх прыняць няма сродкаў... бо на гэта патрабуецца аж но 5120 рублёў! Калі неабыякавыя не назбіраюць, дык, відаць, ніхто не назбірае. Цэлая вобласць не можа асіліць дзве руініны. Вось такіх эканамічных вышыняў дасягнула Беларусь.

#Канічы #касцёлы #прамысловаяархітэктура #ахова
#архітэктурабсср
Эксклюзіў ад канала "Беларускі піонэр" - генеральны план Політэхнічнага Інстытута (цяпер БНТУ) 1937 года з архіва БДАНТД. На трэцім малюнку - нямецкі аэрафотаздымак 1941 года гэтага ж месца з калекцыі П.Расоўцава.
Спадчына pinned «Магілёўшчына небагатая на славутасці, удачай можна лічыць нават руіны, тым больш такія, якія маюцца ў Канічах Касцюковіцкага раёна — велізарны касцёл неараманскага стылю і вытанчаны бровар. Абодва будынкі ўзведзены знакамітым родам Цеханавецкіх. Па невядомых…»
О среднесрочном влиянии пожара 11.05.2021 на состояние органа: создана инструментальная система наблюдения за влажностью (в орган помещены 3 датчика, ещё 2 размещены в костёле). В настоящий момент показатели находятся в пределах краткосрочно допустимых значений. Орган медленно просыхает.

Падрабязней
#Будслаў #ахова
Заўтра, ў межах новага конкурса "Спадчына ў дзеянні" беларускага ICOMOS, раблю zoom гутарку са старэйшымі рэстаўратарамі Беларусі Уладзімірам Ракіцкімі і Юрыем Маліноўскім.

У нас неяк лічыцца, што ў Беларусі школы рэстаўрацыі не было і няма. Але гэта ня так. Пры ўсіх праблемах, рэстаўрацыйная школа пачала нараджацца ў нас яшчэ 1960-ых гадах і нашыя рэстаўратары шмат чаго паспелі зрабіць яшчэ ў савецкі час.

Заўтра пра гэта і пагаворым. Вось спасылка на апісанне і рэгістрацыю:

https://www.facebook.com/events/1303237886736859
Здалёк можна падумаць, што Ваньковічы вярнуліся і зрабілі сабе парнічок для таматаў ды агуркоў.

Артыкул 110 Кодэкса аб культуры:
1. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы не павінна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання іх аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору.
Такі твор беларускага нацыянальнага дызайну як металічныя агароджы, пафарбаваныя ў шляхетныя жоўты і зялёны колеры, упрыгожаць гістарычны цэнтр любога еўрапейскага горада!

#Паставы #дэградацыям