Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Неяк за скандальна ізумруднымі фасадамі палаца Сапегаў мы не заўважылі, як у тых жа Ружанах БПЦ пачала рэстаўрацыю корпуса кляштара базыльянаў, пабудаванага ў 1784—1788 гадах па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера (які ўласна і стварыў усе славутасці мястэчка).

#Ружаны #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #манастыры
Вынікі сёлетняй рэстаўрацыі брамы-званіцы Жыровіцкага манастыра.

#рэстаўрацыя #манастыры #жыровіцы
https://glubinka.by/grodnenskaya-oblast/slonimskij-rajon/zhirovichi.html
У ранейшыя гады быў гучны скандал, калі з барочнага іканастаса паздымалі арыгінальныя абразы на вечнае захоўванне ў музеях, замяніўшы іх кононічнымі іконамі «а-ля рус», а пасля з іканастаса прыбралі і разьбяны дэкор.

Цяпер жа бачна, што частка дэкору вярнулася, праўда, калі прыгледзіцца, то становіцца зразумела, што зусім не таго, што быў.

#антырэстаўрацыя #русіфікацыя #цэрквы #інтэр'еры #дэкор #Жыровіцы #дэградацыя
А даволі вядомыя хлопчыкі тым часам мераюцца шпілямі і трасуць бубянцамі. У пачатку месяца разам сабраліся Веніямін, генарал-губернатар расійскі пасол Мезенцаў і архітэктар-рэстаўратар Генадзь Лаўрэцкі, каб абмеркаваць чарговую варыяцыю 58-метровай вежы, якую не пакідаюць надзеі пабудаваць з божай і расійскай дапамогай на тэрыторыі манастыра-помніка архітэктуры для размяшчэння ўжо адлітых у Варонежы 12-ці званоў. Па прапанове Веніяміна ў званіцы павінен размясціцца храм (у манастыры адчуваецца недахоп, відаць), бібліятэка царкоўнай літаратуры, музей гісторыі манастыра.

#манастыры #Жыровіцы
http://sobor.by/page/Arhitekturno_hudogestvenniy_sovet_Minskoy_eparhii_obsudil_stroitelstvo_kolokolni_na_territorii_Girovichskogo_monastirya
Вам гэта не спадабаецца))) Выяўленне гістарычнага аб'ёма Татарскай надбрамнай вежы ў Астрогу (Украіна) без аднаўлення страчанага мура. Занядбаная раней вежа ўключана ў культурны абарот і цяпер за ёй хоць неяк даглядаюць.

#выяўленне #замежжа #замкі #Украіна
У Ляхавіцкім раёне зафарбавалі чырвоную паласу на белым помніку на брацкай магіле партызан. Злева фота мая 2020, справа — лістапада. Між іншым брацкая магіла мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і любыя працы на ёй мусяць праходзіць узгадненне з Міністэрствам культуры.

#дэградацыя #помнікі #ахова

https://t.me/intexpress/3522