Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Свята-Ануфрыеўская царква ў в. Ставы Камянецкага раёна — помнік архітэктуры 1725 года (!) (шыфр 112Г000370). Ізноў залатыя цыбуліны і замена вокнаў на карычневы пластык 🤷‍♂️ Губляюся ў здагадках, чаму менавіта такі колер, які ніяк не пасуе да сіняй афарбоўкі фасадаў. А ў вас ёсць ідэі?

#антырэстаўрацыя #цэрквы #Ставы #драўлянаедойлідства
У 2007 годзе царква Святога Дыянісія ў в. Заастравечча Клецкага раёна пачыла пакрываецца сайдынгам. У тым жа годзе храму быў прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (шыфр 613Г000201), аднак, гэта ніяк не перашкодзіла ўласніку цалкам закатаць драўляны храмы ва ўдушлівы пластык. Так і стаіць 13 гадоў без усялякіх зрухаў у лепшы бок.

#антырэстаўрацыя #цэрквы #Заастравечча #драўлянаедойлідства
Неяк за скандальна ізумруднымі фасадамі палаца Сапегаў мы не заўважылі, як у тых жа Ружанах БПЦ пачала рэстаўрацыю корпуса кляштара базыльянаў, пабудаванага ў 1784—1788 гадах па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера (які ўласна і стварыў усе славутасці мястэчка).

#Ружаны #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #манастыры
Вынікі сёлетняй рэстаўрацыі брамы-званіцы Жыровіцкага манастыра.

#рэстаўрацыя #манастыры #жыровіцы
https://glubinka.by/grodnenskaya-oblast/slonimskij-rajon/zhirovichi.html
У ранейшыя гады быў гучны скандал, калі з барочнага іканастаса паздымалі арыгінальныя абразы на вечнае захоўванне ў музеях, замяніўшы іх кононічнымі іконамі «а-ля рус», а пасля з іканастаса прыбралі і разьбяны дэкор.

Цяпер жа бачна, што частка дэкору вярнулася, праўда, калі прыгледзіцца, то становіцца зразумела, што зусім не таго, што быў.

#антырэстаўрацыя #русіфікацыя #цэрквы #інтэр'еры #дэкор #Жыровіцы #дэградацыя