Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
#архітэктурабсср
Шыкоўная знаходка на @electronekrasovka!
Небачаныя раней праекты галоўнага корпуса БДУ ў Менску ад маскоўскіх архітэктараў, дасланыя на конкурс 1926 года.
Але перамог, як вядома, праект Запарожца і Лаўрова (апошні малюнак).
#архітэктурабсср
З нагоды знаходкі альтэрнатыўных праектаў галоўнага корпуса БДУ 1926 года (гл.папярэдні пост) ўзнікла ў мяне адно пытанне.
Сярод пералічаных праектаў быў адзін за аўтарствам інжынера-будаўніка А.А.Зубіна (гл. першы малюнак). І тут такая справа - гэты праект амаль на 100% супадае з праектам Запарожца і Лаўрова (гл. другі малюнак), які быў прыняты да рэалізацыі і пабудаваны ў пачатку 1930-х (будынак нават часткова захаваўся да нашых дзён у складзе галоўнага корпуса педунівера). Толькі ёсць адно адрозненне - праект Запарожца і Лаўрова - гэта адлюстраваны адносна галоўнай восі праект Зубіна.
І вось пытанне: хто тады сапраўдны аўтар галоўнага корпуса БДУ? Зубін ці Запарожац з Лаўровым, пра якіх пішуць усе кнігі па гісторыі беларускай архітэктуры? Ці не ёсць рэалізаваны праект корпуса - толькі перапрацаваным праектам Зубіна і тады выходзіць што Запаражац з Лаўровым толькі чарцёжнікі, якія перамалявалі праект, а не яго аўтары?
Прыйшоў адказ з Мінкультуры па першай мінскай электрастанцыі, разабранай па ўказе прэзідэнта. Яе лёс павырашалі без нас у 2015 годзе Горадабудаўнічы савет і Рада пры Мінкультуры.

Сцвярджаецца, што аднаўленне на гістарычным месцы не меркавалася і было прызнана немагчымым, што супярэчыць першапачатковым рэндарам і словам кіраўніка архітэктурнага бюро SPEECH, якое распрацоўвала праект.

Прычына — тунэлі метро. Цікава, чаму тады будынкі не знеслі пры пракладцы метро і як жа з імі жылі амаль 30 гадоў? Дарэчы ў Мінску ёсць разбураныя будынкі з захаваным статусам гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія стаяць прама над тунэлямі і плануюцца да аднаўлення...

У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей назву аб'екта акуратна выправяць з "комплексу будынкаў" на "фрагмент (галоўны фасад)", каб у вас больш ніколі не ўзнікала прэтэнзій.

Апошняе слова за Мінскім гарвыканкам...

Акрамя «мемарыяльнай пліты» плануюцца яшчэ помнік Чапскаму і макеты вядомых мінскіх будынкаў, пабудаваных пры ім.
Forwarded from Куда полез?!
На переулке Северном в Минске «восстанавливают» деревянные дома работников железной дороги конца XIX — начала XX в. в составе историко-культурной ценности 3 категории «Комплекс драўлянай забудовы зав. Паўночны». В 2016 году здания № 5, 10, 12 разобрали при строительстве станции метро Площадь Франтишка Богушевича. Весной 2020 года памятники начали собирать на новом месте — противоположном конце улицы, на её нечётной стороне. Там кстати, обнаружили фундамент старого здания, поверх которого залили бетон. «Восстановление» представляет собой строительство новых домов, с использованием бензопил и свежих материалов. Из брёвен оригинальных памятников вырезали лишь небольшие части и вставили их между окнами. Логика, вероятно, такая: «оригинальные материалы использовали — какие могут быть вопросы?». А по факту, вместо трёх исторических зданий мы получили новострои, к тому же, на «похороненном» в бетон старом фундаменте.
Музыка. Знаходка з Полацка, XII стагоддзе
Забудова праспекта Незалежнасці — кандыдат у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

#дэградацыя #савецкаяспадчына
Мсціслаў. Выявы былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла ў розныя перыяды яго iснавання:
1. Першапачатковы выгляд касцёла (1730-1830гг.) гiпатэтычная рэканструкцыя, арх. В.Мацюшка
2. Рэканструяваны i прыстасаваны пад Мiкалаеўскi сабор (1836-1930-я гг.)
3. Рэканструяваны i прыстасаваны ў "савецкiя" часы пад Дом культуры 1930-я - 1990-я гг.
4. Сучасны стан пасля распачатай i няскончанай рэcтаўрацыi напрыканцы 1990-х - пачатку 2000-х гг.

Нагадваю, што ў апошнія гады абрынулася значная частка мура, а іншую давялося разбурыць, свядома, каб выратаваць тое, што яшчэ можна ўмацаваць і закансерваваць. Пра паўнавартаснае аднаўленне гаворка не ідзе.

#касцёлы #Мсціслаў #гісторыя #разбурэнне
У Магілёве знішчылі адзін з найцікавейшых драўляных дамоў, які стаяў на абрыве Дзебры, недалёка ад скрыжавання Міру з Ленінскай. Музейныя супрацоўнікі дом абследвалі і вынеслі каштоўныя рэчы, але будаўнікі не далі ім зняць дэкор, а ён унікальны для горада, бо больш нідзе няма такога "фрыза" з філёнгамі і сухарыкамі.

Раней на гэтым месцы планавалі пасадзіць дом (што яны будуць рабіць з рэльеф не ўяўляю).

#гістарычнаязабудова #знішчэнне #Магілёў #драўлянаедойлідства
Спадчына
У Магілёве знішчылі адзін з найцікавейшых драўляных дамоў, які стаяў на абрыве Дзебры, недалёка ад скрыжавання Міру з Ленінскай. Музейныя супрацоўнікі дом абследвалі і вынеслі каштоўныя рэчы, але будаўнікі не далі ім зняць дэкор, а ён унікальны для горада…
Вось пад такія прапілеі знесены дарэвалюцыйны дом. Як бачым, прадугледжаны вялікім насып, каб выраўняць пляцоўку пад дом і пляцоўкі. Але самае смешнае, што дом трапляе ў зону аховы ландшафту і лагічна было б меркаваць, што забарона на змяненне рэльефу будзе прапісаная ў рэгламентах. Але ў інвалідскім праекце зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва ў адпаведным раздзеле НЯМА НІ СЛОВА ПРА АХОВУ РЭЛЬЕФУ! То бок можна засыпаць усе яры і зрэзаць усе пагоркі ў горадзе і гэта будзе па законе 😂