Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Forwarded from Свабоду Чубаке (Andrej)
Аварийный костел в Княжицах обнесли забором

«На вопрос, где взяли материалы и средства на установку такого большого ограждения, председатель Княжицкого сельисполкома Виктор Полторан ответил: «Была поставлена задача, и надо было искать пути решения. Как видите, мы их нашли». Оставалось только догадываться, что, возможно, здесь были привлечены ресурсы частных предприятий или что-то другое.»
У Мінску паставяць дзяржаўны помнік прысвечаны 490-годдзю Статута ВКЛ і 25-годдзю Канстытуцыі Беларусі. Ён стане першым за гады незалежнасці Беларусі дзяржаўным помнікам у гонар Вялікага Княства Літоўскага.

А дошку ў гонар абвяшчэння БНР не ўстановяць 🤷🏻‍♂️
#помнікі #Мінск
https://www.the-village.me/village/city/news-city/279907-vkl-pam
У свой час архітэктар Уладзімір Трухін стварыў эскізны праект царквы Свята-Богаяўленскай царквы ў мінскай Лошыцы, якая пераймала ў архітэктуры барочную царкву ў Новым Свержані. Але нешта пайшло не так, і царкву спраектавалі зусім іншыя архітэктары ў зусім іншым выглядзе. Праўда, і новая царква, відавочна, пераймае формы беларускага Рэнесансу і барока, што для Беларусі, апанаванай «рускім стылем», вялікая рэдкасць.
#Мінск #цэрквы
У Свяцку пад Гроднам гарэла капліца ХІХ стагоддзя. Паведамленне аб пажары паступіла 28 студзеня ў 16.55.
Агнём знішчаная мэбля, падлога, закураныя сцены і столь. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Першая ластаўка 2020 года(
#свяцк #пажары #разбурэнне
У Літве квітнее нацыянал-фэнтэзі. Прыкладна гэтак жа смешна выглядаюць тыя, хто хоча адбудаваць Новагародскі замак "як было". Рэстаўрацыя сканчаецца там, дзе пачынаецца фантазія.
Forwarded from Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні
На Гары Гедыміна зноў неспакойна

Літоўская праектная фірма
"JP Architektūra" і яе кіраўнікі Vilija і Algirdas Kaušpėdai, прапанавалі магчымую рэканструкцыю Віленскага Верхняга Замку. Пад патрыятычную літоўскую песню праект быў выкладзены на YouTube канале Vilniaus Pilis.

У той жа час, літоўскі гісторык Alfredas Bumblauskas, даў скептычны каментар наконт праекта

"Я вельмі паважаю А. Каўшпедаса, які падняў гэтую ідэю, але гляджу на гэту рэканструкцыю з сумневам. А на рэканструкцыю ніжняга замка – увогуле пад крывым вуглом, чаго толькі вартыя выпадкі, калі архітэктары вырашалі праблему былым днём: напрыклад, было аж чатыры выявы ніжняга замка ад Францішка Смуглевіча. Ўсе рэстаўратары хлусілі, калі казалі, што вядома ўсё - нічога дакладна не вядома, гэта адзінае, што мы можам сцвярджаць."

Такое адчуваньне, што пахаваньне паўстанцаў узбудзіла духаў гары і зараз яна пачынае вяртацца ў сферу інтарэсаў публікі.

Відэарэканструкцыя замку ніжэй:

https://youtu.be/Z4_ETYmik2c
Forwarded from Philomátēs
Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1930)
Дайлідкі (Даўкшышкі) Астравецкі раён Гродзенскай вобласці.

Парафія створана ў палове XVIII ст., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1927-1929 г., кансэкраваны 13.10.1929 г. У 1950 годзе храм прыстасавалі пад збожжавы склад і падсобны цэх калгаса імя Калініна — і ў гэтай якасці ён выкарыстоўваўся да 1988 года. У 1989 годзе святыню вярнулі вернікам. Адбудаваны ў 1990 г.

Касцёл з’яўляецца прыкладам нацыянальнага архітэктурнага мадэрна (які часта называюць «закапанскім» стылем), што панаваў у міжваеннай Другой Рэчы Паспалітай у 1920-я гады.
Forwarded from Philomátēs
Касцёл сёння