Беларуска паспрабавала ўзнавіць у гульні Tiny Glade замак Радзівілаў у Нясвіжы. Атрымалася вельмі міла і атмасферна.
Раней яна ўзнавіла ў гульні Вінтэрфэл з серыяла Гульня тронаў і Мінас-Цірыт з кінатрылогіі пра Серадзем'е Пітэра Джэксана.
Tiny Glade — гэта маляўнічая і мірная інды-гульня, створаная студыяй Pounce Light, у якой гулец займаецца будаўніцтвам і афармленнем ландшафтаў. Асаблівасць гульні ў тым, што яна не мае жорсткіх мэтаў або таймераў — гэта хутчэй анты-стрэс гульня. У ёй няма класічнага выжывання, кіравання рэсурсамі ці праціўнікаў.
Гулец можа будаваць сцены, масты, аркі і вежы, афармляючы свет вакол сябе, а ўсё будаўніцтва робіцца інтэрактыўным і інтуітыўным — напрыклад, сцены аўтаматычна змяняюць форму, калі гулец праводзіць па іх курсорам. Працэс гульні пабудаваны на дынамічным рэдагаванні: любое перасоўванне ці дотык адразу ж мяняе аб'екты і прастору, робячы гульню максімальна гібкай і прыемнай для стварэння.

Спадчына
Як выглядае тэрыторыя побач з адрэстаўраванай ешывай у Валожыне. #Валожын #яўрэйскаяспадчына
Нават яўрэйскай мовай здолелі напісаць у Валожыне да Дажынак, а беларускай не здолелі, гурт замест групы, раввін замест рабіна. 🤦♂️ Ганьба
#Валожын
#Валожын
Як выглядае сядзіба Мяшчэрскіх у Клімавічах пасля таго, як яе цалкам разабралі і адбудавалі наноў з новых матэрыялаў. Мяркую, што дэкор, які абаяцалі адрэстаўраваць і вярнуць на месца, проста замянілі на наўё.
Падобна? У агульных рысах. Першае што кідаецца ў вочы - не змаглі паўтарыць глыбіню акон, іх уставілі прама ў зруб, пры тым што звычайна аконная каробка выступае вонкі зруба, а перакпад закрываецца шалёўкай.
А пасля пабачыў як зрабілі дах і проста падох ☠️Звыштэхналогіі продкаў мінулага стагоддзя беззваротна страчаны. Цяпер толькі Еўраопты ўмеюць праектаваць і будаваць. Сорам і злочын!
#Клімавічы #антырэстаўрацыя #аднаўленне #сядзібы #драўлянаедойлідства
Падобна? У агульных рысах. Першае што кідаецца ў вочы - не змаглі паўтарыць глыбіню акон, іх уставілі прама ў зруб, пры тым што звычайна аконная каробка выступае вонкі зруба, а перакпад закрываецца шалёўкай.
А пасля пабачыў як зрабілі дах і проста падох ☠️
#Клімавічы #антырэстаўрацыя #аднаўленне #сядзібы #драўлянаедойлідства
Калі хто не зразумеў куды глядзець... Пазорышча, на галоўным фасадзе нарабіць такой халтуры.
Які класны мезанін у швейцарскім стылі мела сядзіба ў Чарапоўшчыне Ушацкага раёна яшчэ ў 2009 годзе. Тут штогод улетку адпачываў аўтар Грунвальдскага помніка ў Кракаве і Трох Крыжоў у Вільні скульптар Антон Вівульскі. У 2014 годзе драўляная частка незваротна згарэла.
Крыніца
#сядзібы #Чарапоўшчына #драўлянаедойлідства #швейцарскістыль

Храм у Нуменоры з серыяла Пярсцёнкі ўлады. Нішы са свечамі яўна паўтараюць нішы закамітага Каскада ў Ерэване. Гэты даўгабуд не могуць скончыць з 1971 года. Цікава, у іх ёсць агульная крыніца ці проста цяпер Pinterest падсоўвае прыгожыя архітэктурныя патэрны з усходняга лагеру заходнікам?