Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Валожыне да Дажынак пачалі ўсталёўваць указальнікі для турыстаў. Месца для беларускай мовы зноў не знайшлося.

#Валожын
Вельмі незвычайны помнік Святому Яну Непамуку ў вёсцы Наваполле Ашмянскага раёна. Помнік цікавы дэкаратыўнымі рэльефамі, якія паказваюць сцэны з жыцця гэтага чэшскага святога. Адна з іх адсылае да мучаніцкай смерці святога, цела якога пасля катаванняў людзі караля скінулі ў Влтаву з Карлава моста. На рэльефе добра бачныя аркі гэтай жамчужыны сераднявечнага дойлідства з дзвюма вежамі на канцах.

Крыніца
#помнікі
Люблю пазаліпаць у літоўскі рэестр помнікаў, каб зразумець наколькі ў нас усё херова. У саветафобскай Літве пад ахову ўзяты амаль увесь савецкі мадэрнізм.

Вось да прыкладу махіна опернага тэатра, якая дамінуе над гістарычным цэнтрам Вільні (на секундачку, аб'ектам спадчыны ЮНЕСКА) - афіцыйны помнік архітэктуры.

Нехта скажа, што "ну гэта ж аб'ект першарадны, у нас таксама такое пад аховай". Праўда? Тэатр музкамедыі ў Мінску таксама першарадны помнік мадэрнізму, які акрамя таго ўключае ў сябе даваенную фабрыку-кухню. Але аніякага статусу ён не мае. Наадварот з зайздроснай рэгулярнасцю з'яўляюцца ўблюдачныя варыянты рэканструкцыі, галоўная мэта якіх, відаць, цалкам знішчыць арыгінальны выглад тэатра. Беларускую архітэктуру ратуе толькі адсутнасць грошай на ўсе гэтыя "пражэкты".

А што з іншымі? Павільён ВДНГ на Янкі Купалы знішчаны, павільён у выглядзе капелюша не ўзяты, а стэла з Меркурыем знішчана, будынак Белпрампраекта на Нямізе незваротна зуродаваны сінім шклом і бэжавымі металакасетамі, Палац мастацтва не ўзяты пад ахову, як і ўсе іншыя важныя помнікі мадэрнізму ў горадзе, а ансамбль праспекта Пераможцаў афіцыйна адмовіліся браць пад ахову.

Думаю, што варта перыядычна рабіць такія параўнанні з суседкай Літвой, каб прынізіць усю дутую ахову спадчыны ў Беларусі і казкі пра "збераглі ўсё лепшае з савецкага часу".

У савецкія часы з добрага была толькі якасная архітэктура, але яе не бераглі і берагчы не збіраюцца. Гэта ж не Камсамольскія вуліцы ў кожным горадзе ці бетонныя калекі Леніны пад мільёнамі слаёў шэрай фарбы, якіх берагуць як зрэнку вока невядома для чаго.

#Літва #замежжа #ахова #Мінск #савецкаяспадчына