Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
На 46-й сесіі Камісіі сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая зараз праходзіць у Нью-Дэлі, было ў экстраным парадку разгледжана пытанне аб уключэнні ў Спіс сусветнай спадчыны руін манастыра Святога Іларыёна.

Прычынай спешкі сталі невыбіральныя ўдары Ізраіля па грамадзянскіх і культурных аб'ектах у сектары Газа, дзе знаходзіцца і гэты манастыр IV стагоддзя.

Манастыр быў узяты ЮНЕСКА пад часовую ахову яшчэ ў снежні 2023 года. Аднак гэта не зберагло яго ад частковага пашкоджання. Цяпер ён афіцыйна прызнаны сусветнай спадчынай пад пагрозай знішчэння. Гэта 6 аб'ект Спісу ў Палесціне і трэці, якому пагражае знічшэнне праз палітыку Ізраіля. Нават само наданне высокага статусу аб'ектам у Палесціне выклікае ў Ізраілі бурлівую рэакцыю і абвінавачванне ЮНЕСКА ва ўсіх смяротных грахах.

За час уварвання ў сектар Газа быццам бы для канчатковай ліквідацыі ХАМАС былі разбураны 195 аб'ектаў культурнай спадчыны Палесціны, у тым ліку бібліятэкі з каштоўнымі зборамі кніг і рукапісаў, музеі з калекцыямі старажытнасцей, старажытныя мячэці і цэрквы, месцы археалагічных раскопак.

Разбурэнне культурных аб'ектаў у час ваенных канфліктаў з'яўляецца ваенным злачынствам. Аднак Ізраіль не прызнае над сабой ніякіх юрысдыкцый і не лічыць патрэбным прытрымлівацца міжнародных нормаў.

19 чэрвеня Міжнародны суд ААН прызнаў анексію пасля 1967 года Ізраілем палесцінскіх земляў незаконнай, як і палітыку прымусовага высялення палесцінцаў, паўсюднага зносу іхніх дамоў, абмяжаванняў на перасоўванне і пражыванне, засяленне ізраільскімі пасляленцамі Усходняга Ерусаліма і Заходняга берага, ігнараванне гвалту з боку гэтых пасяленцаў да мясцовага насельніцтва, эксплуатацыю прыродных рэсурсаў рэгіёна і абмежаванне доступу палесцінцаў да крыніц пітной вады, а таксама прымяненне ізральскага заканадаўства на тэрыторыі дзяржавы Палесціна.

Але ізраільскім уладам пляваць на гэтае рэшэнне, а тым больш пляваць на статус аб'екта спадчыны ЮНЕСКА ў помніка на тэрыторыі Палесціны.

#Палесціна #вайна #ахова
Вось так выглядае Вялікая мячэць Газы, якая з'явілася ў VII стагоддзі на месцы ранейшай хрысіянскай царквы V стагоддзя, пасля авіяўдару Ізраіля 7 снежня 2023 года.

#вайна #Палесціна
Спадчына
У Магілёве праваслаўныя царалюбцы хочуць вынішчыць Замкавую гару і адзіны ў цэнтры горада парк пад свой "Дыснейлэнд" — музейны комплекс вакол царквы у гонар Царскіх Пакутнікаў (гісторыя яе пабудовы ў 2000-я гады асобная тэма, можаце пагугліць), у якім будуць…
У Магілёве па выніках грамадскага абмеркавання рэкамендавалі прыняць да рэалізацыі праект музея цара, які прывядзе да знішчэння Замкавай гары з рэшткамі гарадскіх умацаванняў і паловы найстарэйшага парку горада.

З 143 галасоў, сабраных пад петыцыяй супраць будаўніцтва, улічылі толькі 5(!). Пры гэтам аднекуль з дзіркі ад бубліка з'явілася 498 меркаванняў за рэалізацыю - гэта, вядома, мёртвыя душы з епархіі ці ад бюджэтнікаў па разнарадцы. Тое ж самае бачылі па выніках грамадскіх абмеркаванняў і ў іншых гарадах.

Прыведзеныя нарматыўна-прававыя абмежаванні на будаўніцтва ў гэтым месцы цалкам праігнараваны.

Што ж, кіраўніцтва горада будуе сабе той жа помнік, што збудаваў сабе некалі старшыня Віцебска, які загадаў узарваць помнік XII стагоддзя — нашчадкі вам гэтага ніколі не даруюць.

#Магілёў #замкі #паркі #знішчэнне #петыцыі
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Магчыма, на Івянецкіх каталіцкіх могілках было адшуканае надмагілле Вацлава Пупкі — беларускага грамадска-палітычнага дзеяча.

Ён нарадзіўся ў Івянцы ў 1879 годзе, а пасля 1925 года яго след знікае. Год нараджэння супадае. Вялікая верагоднасць таго, што гэта менавіта яго надмагілле.

#івянеччына
У Беларусі ўжо такога не пабачыш, але ва Украіне яшчэ ёсць. Касцёл кармелітаў босых у Львове, перабудаваны за савецкім часам у клуб пры аўтобусным заводзе ЛАЗ, сёння закінутым.

Дае нейкае ўяўленне пра тое, у якім стане беларускім вернікам у канцы 80-х — пачатку 90-х вярталіся многія храмы. Хаця, вядома, такое далікатнае прыстасаванне пад блізкую функцыю можна было сустрэць толькі ў вялікіх гарадах, на вёсцы звычайна пад склад прыстасоўвалі.

Фота