Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Гродне прадаюць частку сядзібы Панямунь апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якая знаходзіцца па вуліцы Прагулачнай 15/1.

Прадаецца нежылая, часткова мураваная частка будынка, плошчай 271,2 кв. м. Там пасля 1945 года доўгі час знаходзіўся клуб мясцовай «Сельгастэхнікі» з кіназалай і бібліятэкай.

Сядзібу ў Панямуні пабудавалі ў 1771 годзе ў стылі позняга барока. Там размяшчалася загарадная рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Палац быў цагляны, атынкаваны і не меў ніякіх дэкаратыўных элементаў на знешніх фасадах. Адзіным упрыгожаннем можна лічыць чатырохкалонны порцік на высокім цокалі. На аўкцыён выставілі частку будынка менавіта з ім.

Да часткі, якая прадаецца, прыбудаваны двухпавярховы драўляны аб’ём. Там жывуць некалькі сем’яў звычайных гродзенцаў.

Недалёка ад сядзібы знаходзіцца капліца сярэдзіны XIX стагоддзя ў стылі неаготыкі, якую перарабілі пад гараж.

#аўкцыёны #Гродна #палацы
У 1950 годзе пачалі разбіраць вадацяжную вежу, якая стаяла ў цэнтральным скверы, дзе сёння выхад з метро "Кастрычніцкая" ў бок Дома афіцэраў.

Большасць гараджан былі супраць яе ўзвядзення ў 1870 годзе, бо побач быў архірэйскі падворак (над сутарэннямі храма сёння пабудаваны Дом афіцэраў), але гэта было самае высокае месца па Захар'еўскай, так што да іх не прыслухаліся.

Ці варта аднаўляць такія тэхнічныя збудаванні, калі ёсць магчымасць? Ці сапсавала б такая вежа звыклы ансамбль плошчы?

Фота

#Мінск #прамысловаяархітэктура
Мая любімая вуліца ў Беларусі — вуліца Крывуліна ў Магілёве. Яна названавая ў гонар першага сакратара Магілёўскага абкама КПБ, але той, хто яе так назваў, меў цудоўнае пачуццё гумару — на плане горада вуліца Крывуліна сапраўдная... крывуліна! Яна 3 разы кардынальна змяняе свой кірунак, загінаючыся ў крывуліну 😄

#Магілёў #тапаніміка #кур'ёзы
Часам выпадкова натыкаюся на помнікі, якіх няма нават на Глобусе Беларусі. Асабліва ва ўсходняй часткі краіны - туды ніхто не ездзіць. Вось у 2020 годзе камітэт Магілёўаблмаёмасць у сваім фэйсбуку выстаўляў камяніцу яўна дарэвалюцыйнага выгляду. Падпісана як былая школа па вуліцы Падгорнай, 1Б ў Красавічах Клімавіцкага раёна. Але гэта яўна не школа, а нейкі сядзібны дом ці афіцына.

І праўда, на старых картах тут "гасподскі двор Красавічы". Засталіся фрагменты парку, а савецкую школу знеслі.

Далей нагугліў, што мясцовыя чырвоны дом называлі "французскім маёнткам" (там жа адшукалася другое фота), але вызначыць уласніка не ўдалося. І яшчэ ў раёнцы адшукаўся здымак з іншага боку за 2023 года - хутчэй за ўсё яшчэ стаіць.

Але што з ім рабіць? Інфармацыі ніякай, фотафіксацыі няма - прапанову на прысваенне ахоўнага статусу не падасі, а знесці могуць у любы час. А спадзявацца, што мясцовыя ўлады зацікавяцца не даводзіцца 😐

#Красавічы #сядзібы
У вёсцы Пагост 2 Салігорскага раёна прадаюць комплекс панскай вінакурні 1901 года пабудовы, які стаіць над ракой Случ. Маёнтак Пагост належаў Віктара фон Гельмерсену і быў прызнаны найлепшым у павеце. У 1912 годзе пазямельна-сялянскі банк хацеў купіць маёнтак за 600 тысяч рублёў, але пан падняў цану яшчэ на 50 тысяч — банк усё роўна пагадзіўся.

#Пагост2 #аўкцыёны #прамысловаяархітэктура
Гатычныя матывы ў беларускім драўляным дойлідстве. Царква ў Лучыцах на малюнку Дзмітрыя Струкава 1864 года.
Стэлы з выявамі хуёў на руінах старажытнагрэчаскага храма Дыяніса ў Дэласе.

Фалас быў галоўным атрыбутам Дыяніса, бога вінаробства, натхнення і прадукцыйных сіл прыроды. Нездарма п'яныя і яблівыя казланогія сатыры - частка ягонай світы.

На Дыянісіі адбывалася фалічнае шэсце - дзяўчаты-«фалафоры» неслі вялікі хуй памерам з чалавека па вуліцах горада.