Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Не так даўно было так...
Адна з самых цікавых разынак Мірскага замка - роспісы на ламаных гатычных скляпеннях над сходамі ў паўночна-заходняй вежы.

Яшчэ Бубноўскі, рэстаўратар замка, на сваіх парах заінтрыгаваў наяўнасцю роспісаў незвычайнага малюнку (сферы і зорка?), у цёмным невялічнікім памяшканні. Хто і навошта яго зрабіў менавіта тут - не зразумела. Можа нешта язычніцкае? Ці проста аказіяльныя малюнкі?

Але найвялікшае расчараванне было, калі ўдалося ўпершыню наведаць замак з экскурсіяй - нас проста правялі цёмным пакоем ні словам, ні паўсловам не абмовіўшыся пра роспісы, нават не звярнуўшы ўвагі на тое, што яны там ёсць. Адразу пачалі распавядаць у вялікай зале як паны балявалі. Толькі выпадкова заўважыў нешта незвычайнае і вярнуўся туды, каб паглядзець, але там нават святло не ўключалі, таму сфоткаць самому роспісы на тэлефон без ўспышкі - пустая справа.

Фота
#Мір #замкі #роспісы
У Кушлянах вельмі дзіўна прапіталі драўляную сядзібу Францішка Багушэвіча нейкім каляровым засцерагальным сродкам... з аднаго боку.

Так рабіць нельга, гэта разбурае візуальнае успрыманне помніка. Або ўзгадняецца нейкі празрысты сродак, або малюецца сядзіба цалкам у адзін тон.

#Кушляны #антырэстаўрацыя #сядзібы #драўлянаедойлідства
У нас так любяць крытыкаваць Амерыку, але ўся горадабудаўнічая палітыка накіраваная на тое, каб паўтарыць яе «дасягненні» мінулага стагоддзя. Усё пачынаецца з пашырэння палос, плоскасных парковак, падземных пераходаў на скрыжаваннях і металічных агароджаў, каб людзі не перабягалі там, дзе ім зручна.

Даўнтаўн Цынцынаці, штат Агая
У Гродне выставілі на аўкцыён камяніцу на вуліцы Леніна, 23, пабудаваную ў пачатку XX стагоддзя. Паведаміў Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Будынак па вуліцы Леніна, 23 — дом Аляксандра Мазалеўскага, які пабудавалі з жоўтай цэглы ў 1910 — 1912 гадах. Першапачаткова ён не быў пафарбаваны. Дэкаратыўная аздоба сканцэнтравана на парадным фасадзе. Пабудову лічаць яркім прыкладам «цаглянага» стылю.

У савецкія часы ў ім па чарзе размяшчаліся розныя дзяржаўныя ўстановы: абласное ўпраўленне Міністэрства сувязі БССР, абласны аддзел «Саюздрук», транспартная кантора Міністэрства сувязі, абласны склад Міністэрства сувязі. У 1959 годзе там адкрылі сельскагаспадарчую школу, а ў 1982 годзе — інтэрнат прафесійна-тэхнічнай вучэльні № 41.

#Гродна #аўкцыёны
На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць цэментам 😤

Па-першае, цэмент наносіць шкоду муроўцы на вапне.

Па-другое, спачатку трэба счысціць ружовую фарбу, якой у нас чамусьці любяць наводзяць парадачак на фасадах з чырвонай цэглы, а пасля ўжо перакладаць асобныя цагліны, калі яны разбурыліся (чаго не бачна), або наноў рабіць швы. А не тупа мазаць усё разам!

На адным з контрфорсаў бачны невялікі зандаж, які паказввае наколькі адрозніваецца колер мура ад колеру фарбы. Відаць, аўтэнтыка не спадабавался ўласніку...

Гервяцкі касцёл вельмі раскручаны турыстычны аб'ект і помнік рэспубліканскага значэння, а такую дзіч робяць на ім. Паглядзіце наколькі больш шляхетна выглядаюць два пілоны брамы, да якіх не дабраліся рукі гора-маляроў.

Такая шызафрэнія ў краіне паўсюль: у інтэр'ерах рэстарацый збіваюць тынк з роспісамі, каб дабрацца да моднай цэглы, а звонку фарбуюць тую ж самую цэглу чырвонай ці ружовай фарбай, каб яе не было бачна. 🤡

#антырэстаўрацыя #касцёлы #Гервяты #каларыстыка
Як зараз выглядае адбудова з нуля сядзібы князёў Мяшчэрскіх у Клімавічах. Уся драўніна помніка архітэктуры па надуманых прычынах заменена, пакінута роўна столькі, каб упісацца ў нарматыў па "рэканструкцыі". Нават вокны, наколькі можна зразумець новыя, а не рэстаўраваныя. Абяцаюць, што вернуць аўтэнтычны дэкор, але пакуль да яго не дайшло.

Фота

#Аднаўленне #Клімавічы #сядзібы #драўлянаедойлідства
Спадчына
Як зараз выглядае адбудова з нуля сядзібы князёў Мяшчэрскіх у Клімавічах. Уся драўніна помніка архітэктуры па надуманых прычынах заменена, пакінута роўна столькі, каб упісацца ў нарматыў па "рэканструкцыі". Нават вокны, наколькі можна зразумець новыя, а не…
Адзіны плюс - вярнулі на гістарычнае месца ўваход. Ён гістарычна быў на вуліцу, але ў апошні час быў закладзены і зашаляваны, а з боку дома прыбудаваны тамбур з новым уваходам.

А яшчэ вярнулі балкон, для засцеражэння якога ад сонца і ападкаў быў зроблены такі незвычайны вынас даху. Праўда, на мутным фота стогадовай даўніны бачна, што там дошкі на трох голых кранштэйнах. А цяпе майструюць цэлы кораб 💁‍♂️ Няясна ці ёсць на гэта падставы.
Былі ў добра захаваным Мальбарку, унесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА? Дык вось захаваўся ён не вельмі. Вось так выглядала трапезная да таго як да яе дабраліся ў 1882-1890 гадах прускія "рэстаўратары", якія перарабілі яе на капітул. Вынік прускай "рэстаўрацыі" мы бачым сёння ў замку.

Сёння так рэстаўраваць нельга, а тады шмат у якіх краінах на хвалі нацыянальнага рамантызму панааднаўлялі кучу замкаў.