Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Метраполітэн-музей не так даўно выклаў лічбавую рэканструкцыю мармуровай галавы багіні Мінервы з Брытанскага музея (датаванне — 140 -150 гг. н.э.), знойдзенай у канцы XIX стагоддзя на Эсквілінскім пагорку ў Рыме. Аўтараў рэканструкцыі гэта статуя зацікавіла паколькі на ёй захаваліся фрагменты арыгінальнай афарбоўкі.

І вось амаль праз дзве тысячы гадоў багіня паўстала нам у сваёй першапачатковай дзіўна мяккай і далікатнай прыгажосці. Пра сам працэс рэканструкцыі можна паглядзець ролік ад яе аўтараў.

Крыніца

#каларыстыка
За Палацам Рэспублікі ў Мінску перакладаюць сеткі. У раскопе праявіліся падмуркі касцёла Тамаша Аквінскага, на аднаўленне якога камуністы ўзялі пасля вайны з Германіі рэпарацыі, а пасля ўзарвалі ў 1950 годзе, відаць, каб не адсвечваў на фоне будучага помніка Сталіну на Цэнтральнай плошчы.

У час будаўніцтва Палаца Рэспублікі падмуркі касцёла раскапалі. У прынцыпе нічога не замінае яго аднаўленню - сёння на гэтым месцы газон. Рэшткі касцёла ўнесены ў Дзяражаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як помнік археалогіі.

#Мінск #археалогія #касцёлы
На будынку па праспекце Незалежнасці, 41 у Мінску, у якім размяшчаецца Акадэмія МУС, адбываюцца рамонтныя работы на фасадзе. Раней на наш зварот паведамлялі, што заменяць глухія металічныя дзверы з боку праспекту на гістарычныя ў час рамонту — ну вось і праверым. Пару год таму быў адрамантаваны корпус па праспекце Машэрава, праўда, афарбоўка не адпавядае той схеме, якая была выяўлена пад пазнейшымі напластаваннямі.

Рамантуюць таксама суседні жылы дом, пабудаваны ў 1936—1937 гады па праекце Герасіма Якушкі. Абодва будынкі з'яўляецца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

#рэстаўрацыя #Мінск #савецкаяспадчына
30 ліпеня пройдзе аўкцыён, на якім паспрабуюць прадаць будынак дома культуры абутковай фабрыкі «Луч» па вуліцы Няміга, 30/1−2 у Мінску. Калі прададуць, то, верагодна, хутка пабачым рэканструкцыю помніка архітэктуры, пабудаванага ў 1936 годзе.

Крыніца

#Мінск #савецкаяспадчына #аўкцыёны
У Гродне па вуліцы Урублеўскага знеслі фантан перад будынкам Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці. Акрамя дэкаратыўнай функцыі - а можна быць упэўненымі, што архітэктары б не выперлі яго інакш перад галоўным фасадам, ён яшчэ быў часткай сістэмы ахаладжэння электронных вылічальных машын.

Калі неабходнасць у ахаладжэнні знікла, то фантан перасталі эксплуатаваць, а цяпер зусім знеслі, забыўшы, што акрамя ўтылітарнай у яго была эстэтычна-рэкрэацыйная функцыя.

Дзіўны выпадак недальнабачнасці і шкодніцтва. Ці шмат за апошнія 30 гадоў у жылых раёнах Гродна з'явілася новых фантанаў з чашамі, каб так вольна распраўляцца са старымі?

І што цяпер? Пад плітку закатаюць ці гробаныя туі пасадзяць?


https://newgrodno.by/region/samyj-dlinnyj-podvesnoj-most-v-strane-razobrali/
#Гродна #савецкаяспадчына #знішчэнне #добраўпарадкаванне