Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Так выглядае ў выніку мост праз Гараднічанку на вул. Рыбацкай і берагі каля яго.

Раней у гэтым месцы часта бачылі зімародкаў: птушкі жылі на берагах Гараднічанкі і лёталі на Нёман карміцца. Падобна, больш не пабачым
Як выглядае рэканструкцыя кінатэатра "Масква" ў Мінску. Нагадаем, што яго рэканструкцыя ўвосень 2023 года пачалася незаконна ў той час, калі на разглядзе больш за год заставалася прапанова аб наданні ансамблю праспекта Пераможцаў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але часам не да законаў.

Абноўлены кінатэатр з чатырма заламі плануюць адкрыць у студзені 2025 года.

Як пішуць, сёння дэмантажныя работы завершаны на 90%, дзесьці зроблена новая сцяжка, пракладзены камунікацыі. Гранітную падлогу і калоны адшліфуюць. Дэмантаваны стары кінаэкран, ідзе разборка даху. Раней з фасадаў збівалі натуральны камень, каб замяніць яго на керамаграніт, але на фота большасць старой аддзелкі яшчэ на месцы.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
Другую казарму XIX ст. на Шчорса знеслі

Не дапамаглі ні звароты,ні абурэнні.

Так знікае гарадзенская спадчына😢 Усім, хто дае дазвол на знос і будаўніцтва "па матывах", варта памятаць: нішчыцца Гародня, якая складалася цягам стагоддзяў, якая належыць гараджанам і вабіць турыстаў. Іншай спадчыны ў вас не будзе.

📸 NewGrodno.by
Будаўніцтва дома Гарсавета ў Мінску ў 1951 годзе. Бачна, што тарцом будынак прымыкае да фасада дарэвалюцыйнай камяніцы. Гэта дом Маліна, у якім 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Ён стаяў па Захар'еўскай вуліцы, якую пасля вайны выпраставалі. У дома Маліна знеслі крыло, якое выходзіла на старую вуліцу і замінала будаўніцтву па новай трасіроўцы. Але крыло па Валадарскага засталося. Калі зайсці ў двор, то можна пабачыць, што паміж старым і новым будынкамі пакінуты зазор, праз які можна разгледзець цалкам захаваны дэкор фасада, які калісьці выходзіў на Захар'еўскую.

Фота
#мінск
У 1981 годзе пры будаўніцтве мемарыяла Змагарам за савецкую ўладу на Савецкай плошчы ў Магілёве была выяўлена драўляная маставая 17 стагоддзя. Яе перанеслі на тэрыторыю музея этнаграфіі, дзе яна экспанавалася на адкрытым паветры некалькі гадоў.

#Магілёў #археалогія
У касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах правялі рамонт, аднавілі лаўкі і адкрылі арган. Арган у дрэнным быў перавезены сюды з касцёла ў Браславе. Яго рэстаўрацыяй апошнія гады займаўся майстар Маскоўскай філармоніі Дзмітрый Лотаў.

Фота
#касцёлы #інтэр'еры #Радашковічы