Спадчына
У Магілёве, відаць, адрылі такі падмуркі Чарнігаўскай брамы. Як адзначаюць краязнаўцы - у раскопе выяўлены мур з раздвоеным вуглом. Менавіта такі раскрапаваны вугал адлюстраваны на чарцяжах і гістарычных фота Чарнігаўскай брамы. Ці спыніць гэта будаўнікоў?…
Інстытут гісторыі НАН Беларусі паведамляе, што на месцы раскопак катлавана пад будаўніцтва падземнага пераходау ў Магілёве, дзе меркавана размяшчалася Чарнігаўская брама, помнік класіцызму, усё ж такі вядзецца археалагічны нагляд супрацоўнікамі МДУ імя А. А. Куляшова.
На месцы катлавана часткова аголены цагляныя падмуркі, якія фіксуюцца і інтэрпрэтуюцца спецыялістамі. Выяўленыя падмуркі часткова ўваходзяць у межы катлавана, асноўная іх частка сыходзіць у бок тратуара, дзе земляныя работы не вядуцца.
#Магілёў #археалогія

У Клімавічах галоўную славутасць горада, драўляную сядзібу Мяшчэрскіх, да "Дажынак" разабралі разам з падмуркамі. "Рэканструкцыя"! Праект прадугледжваў ўзнаўленне толькі адной унутрай сцяны з аўтэнтычнага матэрыялу, усё астатняе - навабуд. Мусіла быць захаваная…
Адбудова разабранай да Дажынак сядзібы Мяшчэрскіх у Клімавічах. Нам хочуць сказаць, што згніла кожнае бервяно ў зрубе??
Фота
#аднаўленне #Клімавічы #драўлянаедойлідства #сядзібы

У Магілёве праваслаўныя царалюбцы хочуць вынішчыць Замкавую гару і адзіны ў цэнтры горада парк пад свой "Дыснейлэнд" — музейны комплекс вакол царквы у гонар Царскіх Пакутнікаў (гісторыя яе пабудовы ў 2000-я гады асобная тэма, можаце пагугліць), у якім будуць распавядаць пра падзеі 20 стагоддзя: Першая сусветная вайна, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, сям'я Мікалая II, Георгіеўскія кавалеры, Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.
Па інфармацыі сайта Магілёўскага гарвыканкама, з 5 ліпеня пачнецца працэдура грамадскага абмеркавання гэтага праекта, а скончыцца 19 ліпеня.
Не магу зразумець, у горадзе завяліся шкоднікі ці проста адзін праектант-выскачка (стыль "архітэктуры" пазнавальны) не ведае куды і каму падсунуць свае калгасныя пражэкты, каб увекавечыць сябе на самых важных пунктах у цэнтры?
150 метраў ад царквы ў гонара цара - і побач Ратушная плошча (плошча Славы), дзе стаяў палац губернатара, жыў цар і сядзела Стаўка. Будынак выдатна зафіксаваны нават знутры на шматлікіх фота часоў Першай сусветнай. А галоўнае - яго месца цалкам вольнае (цяпер там газон). Не толькі вольнае, але з 2005 года ў праекце зон аховы цэнтра прапісана аднаўленне гэтага будынка як часткі ансамблю плошчы. І з таго моманту для гэтага зроблена А Н І Ч О Г А. Вось аднавіце палац і зрабіце музей Стаўкі, якога ляда вы свой псеўдагістарычны лубок на помнік археалогіі цягнеце?
https://magilev.by/news/2024/07/02/muzejnyj-kompleks-planiruyut-postroit-v-parke-gorkogo-mogileva
#Магілёў