Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Магілёў. Электрастанцыя.pdf
42.8 MB
Прыкладаем падрыхтаваную прапанову па наданні Магілёўскай электрастанцыі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. З яе можна даведацца больш пра будынак, а таксама паглядзець з чаго мусіць складацца такі дакумент.

У прынцыпе прапанову падрыхтаваць можа кожны, але, як бачыце, у беларускіх умовах гэта часта праца ў нікуды.

#ахова
Касцёл у харвацкім Вочыне быў пабудаваны ў 1464 годзе францысканцамі. У 1991 годзе ў час вайны за незалежнасць Харватыі сербскае фарміраванне «Белыя арлы» арганізавала ў мястэчку разню, у выніку якой былі забітыя дзясяткі мясцовых жыхароў, а таксама знішчыла каталіцкі храм. Аднаўляць яго пачалі толькі ў 2011 годзе. Два гады таму адноўленая святыня атрымала ганаровы тытул малой базілікі.

#вайна #замежжа #Харватыя
На будынку былога рачнога вакзала сапраўдную дахоўку замянілі на металадахоўку 😕

Фасад таксама абнавілі перад Фестывалем культур - на зялёны.

Будынак не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, зараз там размяшчаецца паб Mr. Hops

📸Было - Яндекс, стала: Grodno.in
Спадчына
Photo
У Магілёве, відаць, адрылі такі падмуркі Чарнігаўскай брамы. Як адзначаюць краязнаўцы - у раскопе выяўлены мур з раздвоеным вуглом. Менавіта такі раскрапаваны вугал адлюстраваны на чарцяжах і гістарычных фота Чарнігаўскай брамы.

Ці спыніць гэта будаўнікоў? Ну вядома ж не, асобліва калі не пісаць нікуды. Але зараз выхадныя і да панядзелка ніхто рэагаваць не будзе, а падмуркаў ужо можа не стаць.

Фота
#Магілёў #гістарычнаязабудова #выяўленне
Нарэшце ў гарадскую прастору вяртаюцца імёны польскіх шляхціцаў-католікаў, якія эксплуатавалі праваслаўных беларусаў і былі пакараныя за свае выступленні супраць легітымнай улады 🥰❤️🎉

Неабыякавыя бацькі ўжо выказаліся ў падтрымку прысваення іншай сталічнай школе імя Юзафа Пілсудскага.

#жарты
Для чаго патрэбныя ахоўныя зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей і дакладнае выкананне рэгламентаў:

У Валожыне выявілі падмуркі будынка XVII стагоддзя на месцы будучай аўтастаянкі.

У месцы ахоўнай зоны каля касцёла будаўнічыя работы павінны суправаджацца археалагічнымі даследаваннямі. Дзеля гэтага прадстаўнікі Валожынскага райвыканкама выйшлі на Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Археолагі выехалі ў Валожын і прыступілі да працы.

Раскопкі вядуць Сяргей Ліневіч і Ганна Ясковіч з аддзела археалогіі сярэднявечча і новага часу, прадстаўнікі груп "ГРУП АРТ Мантаж", пры актыўнай падтрымцы райвыканкама.

- Раскопкі пачаліся ў сераду. Пагутарыўшы з мясцовымі жыхарамі, высветлілі, што ў пэўных месцах ўчастка ў іх узніклі цяжкасці з пракладкай вадаправода і каналізацыі, таму што натыкаліся на нейкія скляпенні і аркі. Менавіта ў гэтых месцах мы пачалі раскопкі і натрапілі на падмурак. На сённяшні дзень мы прыходзім да высновы, што працуем з будынкам прыблізна 17 стагоддзя. І гэта цяпер адзін з найстаражытных у Валожыне.

- Тут знайшлі багаты матэрыял: рэшткі бітага посуду, шкельцы, шмат кафлі, з колькасці фактычна можна сабраць печку. Што цікава - менавіта па пластаванні мы можам паглядзець гісторыю гэтага будынка. Зверху чорныя пласт - агарод, які навазілі мясцовыя жыхары, пад ім ідзе пласт бітага смецця. Ён утварыўся падчас будаўніцтва падобнага кшталту скляпоў. Затым жоўтая падсыпка. Пад жоўтым - мы бачым чорны і іншыя пласты перыяду існавання будынка. Судзячы па матэрыяле і стану будынак можна аднесці да другой паловы 17 стагоддзя, калі Валожын належыў Слушкам.

- Добра чытаецца па фрагменце - будынак быў складзены з валунніка, які звязаны глінай. Падмурак паварочвае ў заходні бок. У знойдзеным кутку знаходзілася печка, абліцаваная кафляй - паліваный і тэракотавай.

Калі паблізу знаходзіўся касцёл, то гэты будынак мы спрабуем інтэрпрэтаваць як плябань, у якім жыў ксёндз, ці духоўную школу, якую адчынілі пры бернардзінскім кляштары. Апошняя версія пад вялікім пытаннем. Але калі гэта ўсё ж плябань, то, па сутнасці, мы знайшлі адну з найстаражытнейшых у Валожынскім раёне і Мінскай вобласці. Да гэтага моманту да старажытных помнікаў адносілася цэнтральная забудова горада ў часы перабудовы горада Тышкевічамі і дзейнасці Касакоўскага і датуецца пачаткам 19 стагоддзя. Знойдзены падмурак будынка папярэднічае перабудове. Гэта кавалачак старога архаічнага Валожына.

Таксама тут недалёка знаходзіўся драўляны касцёл, які адчыніўся ў 1690 годзе. Вядома, што ён згарэў прыкладна да 1814 года. На шматлікіх замалёўках, літаграфіях, гравюрах бачна, што ўчастак ад новага касцёла да палаца не забудоўваўся. Думаем, людзі бераглі святую зямлю. Мы яго спрабуем зараз раскапаць. Калі знойдзем, то ансамбль поўнасцю складзецца. Пасля завяршэння праца частка тэрыторыі адвядзецца пад паркоўку, а частка стане ахоўнай зонай з перспектывай стварэння ўнікальнай для Валожына турыстычнай жамчужынкі.

Крыніца

А калі б не было зон і выканання рэгламентаў - ніхто б нічога не даследаваў, а калі б выпадкова і выявілі, то не звярнулі б увагу або ўвогуле знішчылі.

#Валожын #археалогія