Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У былым Доме афіцэраў на Ажэшкі ідуць працы 🧱

У дальняй частцы дэмантавалі ашкленне, з будынка выдаляюць будаўнічае смецце.

Былы Дом афіцэраў прадалі ў красавіку 2023 г. за 239 тыс.руб. Яго намагаліся прадаць з 2015 г., прайшло больш за 20 аўкцыёнаў.

Пакупніком стаў "Палессежылбуд" - кампанія, якая займаецца рэдэканструкцыяй казармаў на Шчорса.

Паводле ўмоваў, у Доме афіцэраў мусіць з'явіцца аб'ект грамадскага прызначэння. Прыбудову з савецкага часу дэмантуюць. Асноўны ж будынак, узведзены ў 1935 г. у стылі польскага канструктывізму, мае статус гісторыка-культурная каштоўнасці.

📸 з відэа instagram.com/art.zabelina
30 мая на 88 годзе жыцця памерла беларуская архітэктарка Наталля Афанасьева, удава заслужанага архітэктара Леаніда Левіна і маці архітэктаркі Галіны Левінай.

На рахунку праект Мінскага планетарыя і абсерваторыі ў парку імя М. Горкага (1964), а таксама праекты жылых раёнаў Ракаўская шаша (1968), па вуліцах Аэрадромнай (1968), М. Горкага (1970), Паўднёвы Захад (1976).

Цяпер Мінскі планетарый збіраюцца рэканструяваць і ісуне прагроза, што помнік мадэрнізму, які не ўзяты пад ахову, знішчаць недарэчным еўрарамонтам.

https://bsa.by/news/BUA/30-maya-skonchalas-zamechatelnyiy-yarkiy-chelovek-arhitektor-natalya-nikolaevna-afanaseva
#асобы
У Полацку абвалілася яшчэ частка мура ад руінаў пабернардзінскага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі, што за Дзвіной. Нягледзячы на тое, што ўвесь барочны комплекс кляштара 1769 года пабудовы мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ніякіх захадаў па кансервацыі і аднаўленні не прадпрымаецца.

Фота
#полацк #разбурэнне #касцёлы
У Магілёве на скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Астроўскага рыюць катлаван пад будаўніцтва падземнага пераходу.

Праблема ў тым, што менавіта на гэтым скрыжаванні, у граніцах катлавана ў пачатку XIX стагоддзя была пабудаваная адна з парадных уязных арак — Чарнігаўская брама. Помнік класіцызму, як і аналагічная брама на быхаўскім кірунку, не перажыў пасляваеннае аднаўленне горада.

Тым не менш ягоныя падмуркі ўсё яшчэ знаходзяцца ў зямлі. Помнік не абмераны, не прывязаны да мясцовасці, не зафіксаваны. Калі яго падмуркі разбураць, то будзе цалкам страчаны для навукі.

Горадабудаўнічая сітуацыя дазваляе нават зрабіць такую развязвязку, якая б дазволіла аднавіць гэтае збудаванне на сваім гістарычным месцы.

На жаль у горадзе праводзіцца палітыка, якая ігнаруе патрэбы пешаходаў, веласіпедыстаў, маламабільных грамадзян. Усё дзеля аўтамабіляў. Яшчэ адну паласу дадамо і загонім людзей пад зямлю і ўсё паедзе.

Не паедзе. Праверана на сотнях еўрапейскіх гарадоў яшчэ ў сярэдзіне XX стагоддзя. Нажаль гэтыя «свежыя» навіны ўрбанізму дагэтуль не дабраліся да кабінетаў магілёўскіх чыноўнікаў. Падземны здзек з людзей падаецца як падарунак жыхарам!

Думаю, будаўніцтва падземнага пераходу выклікана яшчэ адной прычынай — неабходнасцю загрузіць будаўнічыя і праектныя арганізацыі горада хоць нейкай працай. З той жа прычыны праектуецца велізарны пацёмкінскі жылы раён на ўскраіне, хоць горад адзіны з абласных цэнтраў, які паводле перапісу імкліва змяншаецца. Старыя паміраюць, а маладыя з'язджаюць у месцы, дзе не будуюць падземныя пераходы на кожным скрыжаванні...

#Магілёў #археалогія #знішчэнне #гістарычнаязабудова
Праект кансерваторыі ў Мінску. 1950. Архітэктар Гегарт. Кампазіцыя яўна наследуе праект маскоўскай бібліятэкі імя Леніна, але ў класічных формах.

З калекцыі музея архітэктуры імя Шчусева