Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Як выглядае броваў пры Лошыцкай сядзібы пасля зачысткі гістарычных пабудоў.

#Лошыца #прамысловаяспадчына #Мінск #знішчэнне
https://realt.onliner.by/2024/05/09/rekonstrukciya-istoricheskix-postroek
Што рабіць з ГЦ "Сталіца" на плошчы Незалежнасці?
Нарэшце па-беларуску выйшла нешта не пра Беларусь. Бо шчыра ўжо стаміўся ад самапавернутасці беларускага дыскурсу: толькі пра сябе, толькі пра тое, што сто разоў ужо прагаворана, паўторана, паказана. А мы не бачым сябе, калі не ведаем пра іншых, пра свет агулам.

І тут на табе - пра егіпецкія абеліскі ад беларускага егіптолага Алы Спартак! 🥰 Дзякую, спадзяюся на паўнавартасны "замежны сезон" ад падкаста Так склалася гістарычна.

https://youtu.be/j4DhpNtn1IU?si=8aYX6fuITW4oFr9o
Міхаіл Жых з Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання рэстаўратараў паведамляе, што яны талакою пачалі працу па ўратаванню барочных капліц XVIII стагоддзя пры сядзібе Агінскіх у Ручыцы.

Па першай каплічцы (бліжэй да месца знаходжання былога касцёла) ўжо выкананы супрацьаварыйныя работы. Узмацнены падмуркі , адноўлена адмостка, пачаліся і будуць працягнуты ў гэтым годзе рамонтна-аднаўленчыя работы

Жых запрашае да удзелу ў талацэ. Сувязь праз +375296130993 і restorers.by

фота
#Ручыца #капліцы #аднаўленне
На пагорку каля Каложскай царквы будуюць драўляную званіцу

📸 Аляксандр Перагудаў
Чорная лінія на муры барбакана на ўваходзе ў Стары горад Варшавы, якая паказвае мяжу паміж аўтэнтычнай часткай і адноўленай. Барбакан, які і большая частка польскай сталіцы, быў знішчаны ў час вайны.

#Варшава #аднаўленне #выяўленне