Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Клімавічах галоўную славутасць горада, драўляную сядзібу Мяшчэрскіх, да "Дажынак" разабралі разам з падмуркамі. "Рэканструкцыя"! Праект прадугледжваў ўзнаўленне толькі адной унутрай сцяны з аўтэнтычнага матэрыялу, усё астатняе - навабуд. Мусіла быць захаваная шалёўка, разьбяныя элементы і фурнітура, але мы памятаем, як разабралі дамы на Паўночным завулку ў Мінску і ў выніку не змаглі сабраць як было, а ўсе элементы, якія мусілі быць захаваныя, раптам згнілі на складзе.

#Клімавічы #антырэстаўрацыя #драўлянаязабудова
Кожны раз калі чую пра тое, што немагчыма аднавіць гістарычны цэнтр Мінска, бо там пабудавалі метро, хочацца спытаць на якой магіі трымаецца шырачэзны тунэль без аніякіх унутраных апор пад старым горадам у Варшаве? Няма такой задачы, з якой інжынеры б не справіліся. Задачы будаўніцтва над тунэлямі больш за сто гадоў, пакуль што ўсе спраўляліся, але мы чамусьці дакладна не зможам 🤡
Спадчына
Photo
Парадокс карабля Тэсея і як ён вырашаецца пры ахове драўляных помнікаў.

«Калі ўсе часткі карабля замяніць на новыя, ці застанецца кабель тым жа?» — задаваліся пытаннем старажытныя грэкі. У нас ёсць адказ.

Праблема аўтэнтычнасці адна з найбольш вострых у рэстаўрацыі. Найбольш аўтарытэтны дакумент па рэстаўрацыі, Венецыянская хартыя 1964 года, абвяшчала неабходнасць перадачы помнікаў будучым пакаленням «ва ўсім багацці іх аўтэнтычнасці».

Спатрэбілася яшчэ некалькі хартый і міжнародных дакументаў, каб вызначыцца, што ж ёсць аўтэнтычнасць.

І тут важную ролю адыграла драўляная архітэктура, але не нашага рэгіёна, а далёкай Японіі.

Справа ў тым, што ў 1993 годзе ў спіс спадчыны ЮНЕСКА трапілі першыя аб'екты ў Японіі.

Стала зразумела, што ранейшыя дакументы не ўлічвалі ўсю культурную разнастайнасць.

Японская архітэктура традыцыйна драўляная, а сама краіна знаходзіцца ў вельмі спякотным вільготным клімаце, у якім драўніна прыходзіць у нягоднасць усяго праз дзясятак гадоў. Для Японіі абсалютна нармальнай з'яўляецца практыка, поўнай разборкі і замены ўсіх аўтэнтычных частак на новыя. А новы статус помніка ЮНЕСКА забараняў падобнае і фактычна ставіў помнікі пад пагрозу знішчэння.

Ужо ў 1994 годзе ў японскім горадзе Нара збіраецца канферэнцыя, на якой прымаецца дакумент, які ўлічвае ўсю разнастайнасць традыцый.

Паводле Нарскага дакумента аўтэнтычнасць помніка складаецца з :
* аўтэнтычнасці задумы
* аўтэнтычнасці матэрыялу
* аўтэнтычнасці выкарыстання
* аўтэнтычнасці тэхналогіі
* аўтэнтычнасці атачэння
і духу месца
Спадчына
Парадокс карабля Тэсея і як ён вырашаецца пры ахове драўляных помнікаў. «Калі ўсе часткі карабля замяніць на новыя, ці застанецца кабель тым жа?» — задаваліся пытаннем старажытныя грэкі. У нас ёсць адказ. Праблема аўтэнтычнасці адна з найбольш вострых у…
З гэтага пункту гледжання тое, што адбываецца ў Клімавічах адпавядае міжнародным нормам. Але ў Беларусі ніколі не было такой традыцыі, як у Японіі, бо клімат іншы. А вось пераносіць будынак з месца на месца - абсалютна традацыйная для беларусаў практыка. Драўляная архітэктура гэта кантруктар, які можна разабраць і сабраць наноў. Але з тых жа элементаў.

Тое, што захавалі адну сцяну з гістарычных бярвенняў, гэта ніяк не тычыцца рэстаўрацыі, гэта ўмоўнасць, якую выконваюць, каб упісацца ў тыя вызначэнні рэканструкцыі, якія прапісаныя ў нарматыўных дакументах.

Вельмі верагодна, што па выніку і гэтага не будзе, бо а хто праверыць?

Хто займаўся праектаваннем, той ведае, што на паперы захоўваюцца падмуркі і адна сцяна, каб заставалася рэканструкцыя, а не новае будаўніцтва, а па факце не застаецца нічога. Ніхто з наглядных органаў не будзе дзяўбаць новыя сцены, каб праверыць ці ёсць там старая цэгла.
Хочацца спытаць, а нахера ў горадзе Баранавічы існуе аддзел архітэктуры, калі галоўную славутасць горада - і гэта не нейкі храм, а мадэрнісцкі кінатэатр "Кастрычнік" з сеткавай металічнай "скурай", - захапіла чорт ведае якая рэклама?

Бела-зялёныя краказябры самога кінатэатра (да чаго гэтыя колеры? чаму КФС вышэй?), а знізу адзначыліся асабліва адораныя, якія не змаглі сябе змясціць у спецыяльна адведзеную пад рэкламу паласу: тут нейкі экран вылез, тут вядро з галавой палкоўніка Сандэрса, там нейкі батутны гаўнапарк і фірмовая "Славянка".

Не Баранавічы, а Усць-Зажопінск атрымаўся. Рымляне будавалі тэатры, а нашчадкі варвараў, якія занялі іхняе месца, перабудоўвалі іх у хібары і растасквалі на камяні. Тое ж сёння бачым і у Беларусі.

#рэклама #Баранавічы #дэградацыя
З кінатэатра "Масква" ў Мінску збіваюць натуральны камень, каб замяніць на керамаграніт. Усё магло б быць іначай, калі б ансамбль праспекта Пераможцаў займеў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але ў гэтым статусе адмовілі, каб і далей чыніць чэрнь з помнікамі мадэрнізму. Наступным будзе Дом прафсаюзаў на рагу з Мельнікайтэ - праект з вентфасадам ужо падрыхтаваны.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
Новыя звесткі да гісторыі ўзнікнення касцёла Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. На здымку, які публікуецца ўпершыню, бачна, што пры яго будаўніцтве правялі цэлую спецаперацыю - перасунулі ў бок стары драўляны касцёл. 😀

У канцы мінулага года агульнымі высілкамі нам удалося прасунуць гэты храм працы Тадэвуша Раствароўскага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

https://catholicnews.by/da-gistoryi-buda-nictva-kascjola-svjatoga-apostala-andrjeja-lyntupah

#Лынтупы #касцёлы
Спадчына
Photo
Дом афіцэраў у Полацку пафарбавалі насуперак хіміка-фізічным даследаванням.

Даследванне афарбовачных слаёў паказала, што гэты міжваенны будынак меў халодную гаму, а філёнгі на рустоўцы былі афарбаваныя ў цёмна-сінія колеры. Такімі ж былі і карнізы.


Але ў час наведвання Полацка адной высокай чыноўніцы, якая не мае ніякага дачынення да рэстаўрацыі, не спадабалася прадстаўленая рэканструкцыя аўтэнтычных колераў.

Цяпер помнік архітэктуры пафарбавалі па класічнай схеме: цёплы бэж і тэракотавы замест цёмна-сіняга. Вельмі шкада, што ў Беларусі ўсе пытанні вырашаюцца вось так...

Фота
#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя #дэградацыя