8 красавіка у пабрыгіцкім касцёле ў Гродне асвяцілі два новыя бакавыя алтары – у гонар святой Брыгіты і благаслаўлёных навагрудскіх мучаніц-назарэтанак.
Алтары адноўлены ў спрошчаных формах, без багатага дэкору, якія можна пабачыць на гістарычных здымках.
Аўтэнтычныя інтэр'еры былі знішчаны за савецкім часам. Вельмі крутыя скульптуры і разное начынне ў рэдкім "храстковым стылі" выстаўляліся нядаўна на выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Можа калі-небудзь копіі гэтых музейных прадметаў вернуцца ў інтэр'еры гродзенскага касцёла
#аднаўленне #інтэр'еры #Гродна #касцёлы #арнаменты

Пра злачынную паказуху.
У Снове акрамя вялікага палаца Рдултоўскіх ёсць яшчэ сядзіба Гартынгаў «Горны Сноў». Яе быццам бы нават прадалі, але гаспадар там нічога не рабіў. У выніку з помніка архітэктуры павыносілі нават металічныя парэнчы лесвіцы, а дах пагарэў, і праз вялікую дзіру сядзібу залівала. У адказах на звароты мясцовыя ўлады ўсю віну ўскладалі на ўласніка.
Не ведаю, ці знайшлі яго і прымусілі нешта рабіць, або самі прыклаліся, але ў сядзібы цяпер замест забітых вокнаў з'явіліся фальш-вокны і фальш-дзверы. Цяпер турысты змогуць фоткацца на фоне прыгожага будынка, які выглядае быццам бы нават цэлым.
Вось толькі праз тэрмальнае акно ў франтоне я бачу чыстае неба, а гэта азначае, што помнік архітэктуры застаўся зусім без даху. Вось такая паказуха: замест вырашэння сапраўдных праблем, вырашаюцца касметычныя. Даху няма, але затое з намаляванымі вокнамі.
Колькі каштуе той дах сёння для аднаго будынка? Няўжо раённы бюжэт не пацягне? Не, будзем чакаць калі застануцца аскепкі сцен, а пасля не будзем ведаць як гэтую руіну ўвапхнуць наступнаму інвестару. 😡