Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Міні-ГЭС на Заслаўскім вадасховішчы. Архітэктар Вольга Ладыгіна. Ахоўнага статусу не мае.

#прамысловаяархітэктура #мінск
Архітэктары: у нас будзе прыгожы інтэр'ер пад Каложу
Сумежнікі: так (праектуюць пажарныя шафы на самым заўважным месцы з усіх магчымых)
Як на сёння выглядае сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у Наднёмане. З заканчэннем халадоў рэстаўрацыя распачынаецца зноў.

Крыніца
#рэстаўрацыя #сядзібы #наднёман
Забаўна. Літаральна ў лютым 2024 года зацверджаны зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл з брамай і агароджай» у в. Беніца Маладзечанскага раёна. Праект зроблены добра: фактычна ад анаго помніка ахоўныя зоны распаўсюджаны на ўсё мястэчка, вызначана шараговая забудова, для якой прапісаны рэгламенты (прыгадаем адваротны выпадак у Гродне з казармамі на Шчорса).

Але ў праекце вызначана і дысгарманічная забудова. Напрыклад, нейкі будынак насупраць царквы. Звычайная вясковая хата, звыклы аб'ект атачэння для храма. Чаму ён?

І вось пабачыў дакумент аб зносе закінутых дамоў, дзе як раз фігуруе гэты будынак.

Можна было б падумаць "вау, як хутка ўлады кінуліся выпраўляць дысгарманічныя штукі вакол помнікаў". Але здаецца ўсё дакладна наадварот. Праект зон аховы рабіўся з улікам жадання ўладаў пазбавіцца ад нейкага дома.

Дзіўная практыка. І не зусім зразумела, а што будуць рабіць, калі будынак знясуць? Фактычна любое збудаванне, якое з'явіцца на яго месцы, для тых, хто адкрые праект зон аховы, будзе пазначана як дысгарманічнае. Атрымліваецца пад кожны знос трэба змяняць праект? Хто за гэта будзе плаціць?

#Беніца #ахова #цэрквы #касцёлы #гістарычнаязабудова
Forwarded from ВКЛ
29 сакавіка 2024 года на трэцяй Паўночнай або Дазорнай вежы Любчанскага замка быў канчаткова ўстаноўлены купал, мястэчка Любча, Навагрудскі раён. Гэты купал пад кіраўніцтвам галоўнага валанцёра Івана Пячынскага, кіраўнік дабрачыннага фонду "Любанскі замак", збіралі на тэрыторыі замка. Ён ужо шмат гадоў з дапамогай неабыякавых людзей і на бязвыплатнай аснове захоўвае істрыка-культурную каштоўнасць. Ужо доўгія гады Любчанскі замак аднаўляюць сваімі сіламі, а таксама пры садзейнічанні валанцёраў. У Навагрудскім раёне ўжо доўгія гады Любчанскі замак XVI - XIX стст. знаходзіцца пад пільным наглядам у прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі і аддзела культуры, і вось ужо каля 10 гадоў тут пастаянна ідуць працы па яго аднаўленні. Сам замак з'яўляецца часткай культурнай спадчыны Беларусі. Плануецца, што пасля аднаўлення, замак павінен будзе стаць адной з галоўных славутасцяў, як мястэчка, так і ўсяго раёна. Вежу адбудавалі за рэкордны адзін год. То як прыкладна будзе выглядаць замак можна ўбачыць на малюнках знізу.