Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
На лошыцкай вінакурні ў час рэканструкцыі да падмуркаў разабралі шэраг пабудоў. Быў разабраны на цэглу адзін з карпусоў самой вінакурні, а таксама палова вадзянога млына.

Крыніца
#Лошыца #гістарычнаязабудова #МІнск #знішчэнне
#Валожын, ешыва
пач. ХХ ст. / 2024

... Бадай, ніводнага жыда няма на свеце, каторы не знаў бы ці хаця бы не чуў а Валожыне. Найважнейшая тут жыдоўская духоўная школа, і найважнейшымі лічацца валожынскія рабіны. Не толькі з усёй Расеі чы Еўропы, але з усяго свету — з Амерыкі, Японіі нават прыязджаюць сюды вучыцца на рабінаў... (паводле "Лісты з Дарогі, Ядвігін Ш., 1910 г.)

📷 Свежае фота з аднаўлёньня знакамітага ешыбота ў Валожыне. Першы этап рэканструкцыі пачаўся ў траўні мінулага года. Калі паглядзець зімовы допіс калег са Спадчыны, бачым, праца паціху ідзе.

У перспектыве, тут будзе музейна-адукацыйны комплекс, дзе турысты змогуць даведацца больш пра габрэйскую спадчыну горада і рэгіёна. Пазычым посьпехаў гэтаму амбітнаму праекту.

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)
Міні-ГЭС на Заслаўскім вадасховішчы. Архітэктар Вольга Ладыгіна. Ахоўнага статусу не мае.

#прамысловаяархітэктура #мінск
Архітэктары: у нас будзе прыгожы інтэр'ер пад Каложу
Сумежнікі: так (праектуюць пажарныя шафы на самым заўважным месцы з усіх магчымых)
Як на сёння выглядае сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у Наднёмане. З заканчэннем халадоў рэстаўрацыя распачынаецца зноў.

Крыніца
#рэстаўрацыя #сядзібы #наднёман
Забаўна. Літаральна ў лютым 2024 года зацверджаны зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл з брамай і агароджай» у в. Беніца Маладзечанскага раёна. Праект зроблены добра: фактычна ад анаго помніка ахоўныя зоны распаўсюджаны на ўсё мястэчка, вызначана шараговая забудова, для якой прапісаны рэгламенты (прыгадаем адваротны выпадак у Гродне з казармамі на Шчорса).

Але ў праекце вызначана і дысгарманічная забудова. Напрыклад, нейкі будынак насупраць царквы. Звычайная вясковая хата, звыклы аб'ект атачэння для храма. Чаму ён?

І вось пабачыў дакумент аб зносе закінутых дамоў, дзе як раз фігуруе гэты будынак.

Можна было б падумаць "вау, як хутка ўлады кінуліся выпраўляць дысгарманічныя штукі вакол помнікаў". Але здаецца ўсё дакладна наадварот. Праект зон аховы рабіўся з улікам жадання ўладаў пазбавіцца ад нейкага дома.

Дзіўная практыка. І не зусім зразумела, а што будуць рабіць, калі будынак знясуць? Фактычна любое збудаванне, якое з'явіцца на яго месцы, для тых, хто адкрые праект зон аховы, будзе пазначана як дысгарманічнае. Атрымліваецца пад кожны знос трэба змяняць праект? Хто за гэта будзе плаціць?

#Беніца #ахова #цэрквы #касцёлы #гістарычнаязабудова