Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Сёння ва Украіне згарэў помнік нацыянальнай значэння — драўляная царква ў сяле Сможэ Львоўскай вобласці. Помнік не старажытны, узведзены ў 1874 годзе ў традыцыйным бойкаўскім стылі.

Для навукі храм быў страчаны яшчэ дзесяць гадоў таму, калі яе спідарасілі гіганцкімі залатымі цыбулінамі і іншымі радасцямі калгаснага еўрарамонту. Вось табе і нацыянальны статус...

#Украіна #антырэстаўрацыя #знішчэнне
Спадчына
Photo
На тэрыторыі сядзібы Агінскіх «Ганута», што ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна, пачалася рэканструкцыя адной з дзвюх капліц.

Дзе аднолькавыя капліцы пабудаваныя ў 1765 г. ў стылі ракако віленскім архітэктарам Т. Жаброўскім.

Вышэй за карніз, там дзе быў барочны купал, з'явілася дзіўная мураваная канструкцыя ў выглядзе куба. Яе прызначэнне пакуль незразумелае.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2020 года ў адна з капліц абрынулася. Толькі гэта прымусіла ўлады пачаць працы на гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У канцы 2021 года мясцовыя ўлады абвясцілі тэндар на даследаванне рэштак былой сядзібы, у тым ліку складанне рэстаўрацыйнага задання і вызначэнне зон аховы.

#капліцы #ручыца #рэстаўрацыя
⭐️ Бонусны эпізод VANDRA падкаста #43: “3D-мадэляванне і адбудова страчанай спадчыны | Уладзіслаў Чаховіч і “Спадчына”

Эпізод уздымае дзве тэмы: пабудову страчанай спадчыны на падставе Гродзенскага кейса і 3D-мадэляванне спадчыны. Усё - на канкрэтных прыкладах (Гродна, Пінск, Ружаны), таму слухаць адно задавальненне.

А ў канцы эпізода - разважанні па 3D-мадэляванню і наколькі яно ўвогуле нам патрэбна.

❗️Слухаць эпізод на Patreon

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal
Ад гістарычнай казармы на Шчорса застаўся абгрызачак, другую таксама хочуць зносіць. Ці можна яшчэ нешта зрабіць і што варта было рабіць?

Ужо ўзгадніўшы праект рэканструкцыі казарм XIX ст. на Шчорса 2 і 4 у Гродне, "на этапе падрыхтоўчых прац" новыя ўласнікі высветлілі, што цэгла не вытрывае нагрузкі.

Нечакана для ўсіх 140-гадовы будынак знеслі - засталіся тарэц, некалькі метраў сцен, падвалы і кучы цэглы.

Ці мог быць іншы шлях у вырашэнні такой сітуацыі - і які? Што адбываецца ў Гродне з рэканструкцыяй спадчыны? Меркаваннем падзяліўся краязнаўца і гісторык Мечыслаў Супрон.

https://telegra.ph/Usyo-skonchana-cі-mozhna-ўratavac-Gіstoryk-pra-gіstarychnyya-kazarmy-na-SHchorsa-03-26
Forwarded from ВКЛ
Параўнанне фота Наваградскага замка ў перыяд некалькіх месяцаў мінулага года, змяненне ўваходу рэстаўрацыі на вежы Дазорная, якая мае памеры 14/14 метраў. Яна была самай вялікай вежай па плошчы, з'яўлялася жылой і на думку археолага М. Ткачова з'яўлялася рэзідэнцыяй праваслаўнага мітрапаліта Вялікага княства Літоўскага, каля якой яшчэ стаяў "дом уладальніка" ці "баярскі дом".
Будаўніцтва вежы Любчанскага замка. Ці такой яна была ва ўзгодненым праекце?

Фота

#замкі #любча #аднаўленне