Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Глыбокім абы як аднавілі барочны шчыт на Беразвецкім базыльянскім манастыры XVIII ст.

Кляштар быў збудаваны ў 1750-60-я гады у адзін час з царквой, хутчэй за ўсё тым жа архітэктарам, што будаваў і храм - Янам Тобіем Дыдэрштэйнам. Доўгі час у манастыры знахозіцца сумнавядомая турма, а касцёл пасля вайны ўзарвалі камуністы. Помнік барока прыйшоў да поўнай дэградацыі.

Здавалася б варта радавацца рэстаўрацыі. Але цярпець не магу, калі нешта называюць рэстаўрацыяй, але не могуць аднавіць тыя дробязі, якія ўласана і складаюць любы помнік архітэктуры.

Так і тут. Аднавілі шчыт. Мы і раней заўважалі, што аднавілі досыць тапорна, але спадзяваліся, што падправяць лепкай. Не падправілі.

Арыгінальны барочны шчыт аднаго з крылаў манастыра ў сваіх абрысах не меў ніводнай гарызантальнай лініі - чыстая песня барочнай формы. Але ці то сённяшнім праектантам, ці то сённяшнім будаўнікам такая форма незразумелая, занадта складаная, яны над кожнай пілястрай і па краях робяць вялікія гарызантальныя паліцы, роўныя, выведзеныя пад грунтвагу фрагменты карніза, як у класіцызме, якія ўжо злучае нейкая крывуліна.

Жудаснае неадчуванне формы і эстэтыкі барока.

Дрэнная якасць сучаснага фота, але здаецца, што і іншая дэталіроўка храмае: на пілястры не ўзноўлена спрошчаная крывалінейная капітэль з валютамі, а па тарцах карніз прама ссечаны, хоць на гістарычных здымках, на якія быццам бы абапіраліся, бачна, што карніз заходзіць на бакавыя грані, а вынас яго знізу падпіраюць невялікія крывалінейныя кранштэйны.

"Не развальваецца і дзякуй богу!" Усё так. Але менавіта такія дробныя памылкі НІКОЛІ пасля не выпраўляюцца. Рабіць добра трэба адразу, не спадзявацца на нейкія наступныя пакаленні.

Крыніца фота
#Глыбокае #кляштары #Беразвечча #рэстаўрацыя
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Які душэўны ролік пра неверагодна сучасную рэстаўрацыю каменных ільвоў і элементаў агароджы перад прэзідэнцкім палацам у Варшаве.

Дзесяць гадоў таму львоў ужо няўдала рэстаўравалі. Тады для закрыцця страт выкарыстоўвалі мінеральныя матэрыялы, якія імітавалі камень. Але ўзнікла вядомая ў рэстаўрацыі праблема - розныя матэрыялы паводзяць сябе па рознаму: па-рознаму выцвятаюць, дрэнна спалучаюцца, адвальваюцца, добра яшчэ калі не разбураюць аўтэнтыку. Так было і ў выпадку са львамі.

Замест старых запаўненняў з дапамогай 3Д-сканавання і сучасных метадаў выпілоўвання каменю, былі зроблены дакладныя запаўненні стратаў. Было выраблена звыш 1100 такіх элементаў.

Ільвы былі пашкоджаны, а некаторыя разбіты ў час вайны, як і ўвесь гістарычны горад.
Спадчына
Цікава, што за святы і адкуль зараз на рэстаўрацыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі? Можа хто апазнае.
Трошкі пра рэстаўрацыю ў Нацыянальным музеі манументальнай скульптуры, якая ўпрыгожвала калісьці беларускія храмы.

Аказваецца скульптура Святога Амброзія, сёння выстаўленая на тэматычнай выстаўцы, мела сіні колер (чаму тады пакінулі белы?), а ў рэстаўратарскіх майстэрнях засталася ягоная пара - аналагічная скульптура Святога Антонія.

#рэстаўрацыя #скульптура


https://www.youtube.com/watch?app=desktop&v=4aZF3u1ximc
Спадчына
Здаецца дом у Траецкім прадмесці гэтак жа цяжка перажывае зіму, як і скура на маім твары. #Мінск
Праблему з фасадам дома ў Траецкім прадмесці схавалі за банерам. Ці плануецца нейкі рамонт?

#Мінск #гістарычнаязабудова
Інтэрнацыянальная вуліца ў Мінску, выгляд у боку скрыжавання ў вуліцай Леніна. Мастак Натан Воранаў, 1949
Малюнак з серыі «Успамін пра стары Мінск». Меер Аксельрод, 1968. Дзяржаўны музей выяўленых мастацтваў Татарстана
Што бывае, калі будуеш розны пафас з гаўна і палак. Віцебск.

Рабіце адразу якасную архітэктуру з надзейных матэрыялаў. Мы занадта бедныя, каб будаваць танна, як бы парадаксальна гэта не гучала.

Фота