Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Photo
Пра ілюзорнасць архітэктурных паралеляў.

Гаворка тут не пра славутыя "беларускія Версалі", якія ўзніклі праз уласныя комплексы непаўнавартаснасці, а пра прамыя параўнанні беларускай архітэктуры з высокімі заходнімі ўзорамі.

Калі некаторыя паралелі не выклікаюць сумненняў, як падабенства сядзібы ў Жамыслаўлі з каралеўскімі Лазенкамі, то іншыя досыць наіўныя.

Апошнім часам бачу нямала публікацый, дзе ўваходная група мінскага Галоўпаштамта параўноўваецца з фантанам Трэві, дакладней з фасадам палаца Полі, які служыць архітэктурнай дэкарацыяй для фантана. Абодва будынкі пераймаюць матывы старажытнарымскіх арак, але паштамт не пераймае гэты італьянскі палаца і паміж імі ёсць істотная розніца.

Асновай для палаца Полі паслужыла арка Канстанціна, найбольш выразная з рымскіх арак. Выразнасці арцы надае старажытнарымскае вынаходства — раскрапоўка, калі вынесеныя наперад чыста дэкаратыўныя (нонсенс для грэкаў) калоны цягнуць за сабой антаблемент (усё што ляжыць на калоне разам з карнізам), што ўзбагачае пластыку фасадаў.

На фасадзе палаца Полі выкарыстаны той жа прыём, але фасад паштамта ідзе далей. Тут раскрапоўку фасада ствараюць пары калон, а не кожная асобна.

Адкуль жа гэта прыйшло? У рымскай архітэктуры не магу прыгадаць такіх трыумфальных арак, як і ў рэнесанснай. Але магу прыгадаць бліжэй.

Аналагічным чынам вырашаны трыўфальная арка ў Маскве і Нарваўская брама ў Пецярбургу. Архітэктары паштамта, Уладзімір Кароль і Абрам Духан, вучыліся архітэктуры адпаведна ў Ленінградзе і Маскве. Вучыліся, вядома, не толькі па класічных прыкладах заходняй архітэктуры, але і «айчыннай», пад якой тады разумелася выключна расійская. Так што такі матыў мог быць ім вядомы як з натуры, так і па праектах з вучэбных дапаможнікаў.

Маглі яны бачыць такі матыў на Брандэнбургскай браме ў занятым Чырвонай Арміяй Патсдаме, дзе дарэчы, як і ў Мінску, крапуецца не толькі антаблемент, але і атык, ці на выявах палаца д'Арконэ ў Фларэнцыі - але ўсё гэта менш верагодна.

Адшукаць крыніцу матыва таксама цяжка, падобныя вынасы парных калон мы знаходзім на даволі «тэатральных» фасадах Мілецкага рынку і бібліятэкі Цэльса ў Эфесе, пабудаваных за часамі Рыма. А могуць быць і больш відавочныя крыніцы, пра якія я не ведаю, якія не бачыў.

Да гэтага ўласна і вяду. Архітэктурныя паралелі, якія непрафесіяналам падаюцца дакладнымі, у спецыялістаў выклікаюць лёгкі шок.

Трэба валодаць шырокай эрыдуцыяй і нагледжанасцю, каб адшукаць узаемасувязі сувязі ў велізарным акіяне тысячагоддзяў архітэктуры.

Не варта ствараць чарговыя міфы, мы і са старыя яшчэ не можам адужаць.

#фотапараўнанні #мінск #савецкаяспадчына
Таццяна Бокша, начальніца ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры:

«За 2022-2023 год на захаванне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны за кошт сродкаў рэспубліканскіх і мясцовых бюджэтаў і за кошт прыцягнутых сродкаў накіравана Br189 млн. Гэта вельмі вялікая сума. У 2024 запланавана накіраваць на мерапрыемствы па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцяў парадку Br90 млн»,

Таксама Бокша паведаміла, што за карыстанне помнікамі ў 2023 годзе ў фонд Прэзідэнта паступіла Br12 млн адлючэнняў з прадпрымальнікаў.

#ахова

https://www.belta.by/society/view/v-2023-godu-gosudarstvennyj-spisok-istoriko-kulturnyh-tsennostej-popolnilo-24-objekta-614399-2024/
Спадчына
Таццяна Бокша, начальніца ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры: «За 2022-2023 год на захаванне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны за кошт сродкаў рэспубліканскіх і мясцовых бюджэтаў і за кошт прыцягнутых сродкаў накіравана…
Але ёсць і пазітыўныя навіны.

«Абноўлены Кодэкс Рэспублікі Беларусь пра культуру, які набыў моц з 1 студзеня 2023 года, замацаваў паўнамоцтвы па наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці за адным органам рэгулятарам - Міністэрствам культуры.

Гэтая акалічнасць дазволіла актывізаваць працу па напаўненні дзяржаўнага спісу гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. У 2023 годзе спіс папоўніўся 24 новымі аб'ектамі, сярод іх 14 матэрыяльных праяў творчасці чалавека, 9 помнікаў архітэктуры і 1 помнік горадабудаўніцтва.

Для параўнання ў 2022 годзе было ўнесена 15 аб'ектаў
»


Не зусім разумею прычынна-следчую сувязь, але калі помнікаў будзе станавіцца болей, то гэта добра. Можа яшчэ ў якасці паказніка працы для абласцей і горада Мінска вызначаць мінімальную колькасць аб'ектаў, якія мусяць дадавацца штогод у Спіс - было б зусім казачна.

На 2024 год у Мінску запланавана рэстаўрацыя будынкаў Адкадэміі музыкі і тэатра імя Горкага (былая Харальная сінагога).

#ахова
Як будзе выглядаць званіца пра Каложскай царкве.

Аляксандр Захарчук, галоўны архітэктар інстытута "Гроднаграмадзянпраект":
"Выкарыстаны натуральныя матэрыялы: камень, дрэва, бляха, плюс яшчэ крыж будзе зроблены, як і на самой Каложы, з нержавейкі. Спрабуем уставіць фрагменты вітражнага шкла. Такая, скажам, ёсць пераклічка з плінфай, з маёлікай, якія знаходзяцца на сценах Каложы. Званы самі - гэта як твор мастацтва, зроблены прыгожа, дыхтоўна. Зразумела, людзі будуць падыходзіць да гэтай пляцоўкі і фатаграфавацца, глядзець на гэта."

Галоўнае, што гэты недарэчны навабуд будзе размешчаны адноса далёка ад помніка, за царкоўнай агароджай, на поўнач. Але была альтэрнатыва - адбудаваць гістарычную званіцу, якую можна пабачыць на гістарычных малюнках.

#Гродна #цэрквы
https://ctv.by/novosti-grodno-i-grodnenskoy-oblasti/v-grodno-vozle-kolozhskoy-cerkvi-postroyat-zvonnicu-uznali-kak