Образование.Советский.Минск
2.98K subscribers
81.4K photos
3.85K videos
20 files
10.7K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
6⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Раіса.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання пакутніцы Іраіды (Раісы).

Народныя традыцыі

🔸 З 6 кастрычніка пачыналася сапраўдная халодная восень.
🔸 У гэты дзень забаранялася весяліцца, ладзіць гулянні.
🔸 Казалі, што ў гэтую дату нельга скардзіцца і ўспамінаць  свае памылкі і беды.
🔸Той, хто ўспомніць у гэты дзень пра свае праблемы і няшчасці, ніколі не зможа ад іх пазбавіцца.
🔸Калі маўчаць і спадзявацца на лепшае, то можна атрымаць шчасце.
🔸У гэты дзень не працавалі.
🔸Раніцай адпраўляліся ў царкву.
🔸Яшчэ адной традыцыяй гэтага дня была выпечка адкрытых пірагоў.
🔸Прыкмячалі: дзень туманны, а дрэвы пакрыты шэранем, наступны год будзе ўраджайным.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 6 кастрычніка адрозніваюцца працавітасцю. Насіць ім варта апал.

#народны_каляндар
7⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Дзень Фёклы.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці першапакутніцы Фёклы,  паслядоўніцы апостала Паўла.

Народныя традыцыі

🔸Дзень Фёклы звязаны з пачаткам абмалоту хлеба.
🔸На працягу дня спявалі песні і весяліліся, толькі апоўначы пачыналі малаціць.
🔸На Фёклу ўшаноўвалі малацьбітоў.
🔸Народ надзяліў гумно ўласным духам, якога звалі гуменнік.
🔸Ён з'яўляўся ў абліччы чалавекападобнай істоты, аблеплены павуціннем і мякінай.
🔸У вялікія царкоўныя святы тапіць гумно дух не дазваляў.
🔸Калі яго не паслухацца, то можа і пажар здарыцца.
🔸У гэты дзень прынята было гуляць вяселле.
🔸Лічылі, што шлюб будзе моцным і шчаслівым.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 7 кастрычніка адрозніваюцца адвагай і вялікай сілай волі. Насіць ім варта яшму і агат.

#народны_каляндар
8⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Сяргей Капуснік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Сергія Раданежскага.

Народныя традыцыі

🔸 Вялебнага Сергія лічылі апекуном курэй.
🔸У гэты дзень сяляне рэзалі іх на продаж, а таксама секлі і квасілі капусту.
🔸З даўніх часоў да капусты ставіліся з асаблівай павагай, а яе квашанне стала практычна народным звычаем.
🔸Традыцыйна квасілі капусту ў драўляных бочках.
🔸Перад засолкай бочкі мылі, тройчы націралі часнаком і абкурвалі сухім чаборам.
🔸 На капусным лісце пяклі смачныя аладкі.
🔸Калі цеста клалі на ліст, маліліся, каб зіма прайшла добра.
🔸На стол у гэты дзень таксама гатавалі піражкі з капустай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 8 кастрычніка адрозніваюцца дамавітасцю. Насіць ім варта яшму.

#народны_каляндар
9⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Іван Путнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці апостала Іаана Багаслова.

Народныя традыцыі

🔸Да апостала Іаана звярталіся за заступніцтвам у далёкай дарозе.
🔸Лічылі, што дарогі, якія маюць скрыжаванні, прыцягваюць звышнатуральныя сілы.
🔸Здаўна перакрыжаванні мелі дрэнную славу, бо тут ад непрыемнасцяў і хвароб пазбаўляліся.
🔸 Сюды ішлі, каб паваражыць, пакараць крыўдзіцеля або пагутарыць з нячыстай сілай.
🔸 Згодна з павер'ем, на скрыжаванні можна сустрэць душы нябожчыкаў.
🔸Верылі: сюды прыходзяць ведзьмы для здзяйснення магічных рытуалаў.
🔸Меркавалі, што на скрыжаванні нічога нельга падымаць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 9 кастрычніка валодаюць моцным і валявым характарам. Насіць ім варта тапаз.

#народны_каляндар
🔟 кастрычніка адзначаецца народнае свята Савацій Пчэльнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Савація.

Народныя традыцыі

🔸Сяляне лічылі святых Зосіму і Савація заступнікамі пчол.
🔸Таму на Трафіма і Зосіму (2 кастрычніка) пачыналі прыбіраць вуллі, а на Савація завяршалі гэту справу.
🔸Па народных павер'ях, на Савація пчаліная матка выносіць ключы ад лета ў вырай.
🔸Пчаляры прасілі маліцца святому Савацію сваіх дзяцей.
🔸Пчалярства і бортніцтва -  справы, якія патрабуюць маральнай чысціні, якой валодаюць маленькія дзеці.
🔸Займацца іншай працай, акрамя пчалярства, лічылася вялікім грахом.
🔸Мёд для нашых продкаў - рытуальная ежа і сімвал здароўя, дабрабыту.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 10 кастрычніка звычайна дажываюць да старасці. Насіць ім варта бірузу.

#народны_каляндар
1⃣1⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Харытонаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці свяціцеля Харытона, біскупа.

Народныя традыцыі

🔸Харытонаў дзень у народзе лічыўся нядобрым.
🔸Хатнімі справамі займацца таксама не варта было.
🔸Не вымяталі смецце з хаты - гэта лічылася дрэннай прыметай.
🔸Прыглядаліся ў гэты дзень да знакаў.
🔸 Дом пачаў рыпець - гэта прадказвала бяду.
🔸Асцерагаліся каркання крумкача над хатай і незнаёмай чорнай кошкі.
🔸11 кастрычніка баяліся сустрэчы з чарнавокімі людзьмі.
🔸Лічылі, што яны больш схільныя да вядзьмарства.
🔸У гэты дзень наведвалі вясковых чараўніц і знахарак.
🔸Усе просьбы суправаджаліся дарамі ў выглядзе пірагоў і гаршкоў з мёдам.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 11 кастрычніка ўсяго ў жыцці дамагаюцца сваёй працай. Насіць ім варта горны крышталь.

#народны_каляндар
1⃣2⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Феафан Міласэрны.

📌 Праваслаўнай царквой у гэты дзень ушаноўваюцца святы Феафан Міласцівы і вялебны Кірыяк.

Народныя традыцыі

🔸Казалі: «Феафан накінуў на сонца кафтан».
🔸 Звязана павер'е з тым, што звычайна ў гэты дзень ненадоўга вярталася цёплае надвор'е.
🔸12 кастрычніка ноччу ад зорак чакалі добрага святла.
🔸 Як сцямнее, выходзілі на іх глядзець.
🔸Кірыяка лічылі заступнікам вандроўнікаў і пустэльнікаў.
🔸У гэты дзень усіх падарожнікаў заводзілі ў хату і кармілі абедам.
🔸Калі недалёка ад паселішча жыў пустэльнік, яму адносілі мёд і бліны.
🔸Паляўнічыя на Феафана выходзілі ў палі на пошукі зайцоў.
🔸 Калі паляванне было ўдалым, то вечарам чакалася застолле з пірагамі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 12 кастрычніка адрозніваюцца дабрынёй. Насіць ім варта апал.

#народны_каляндар
1⃣3⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Міхаіл Саламяны.

📌 У праваслаўным календары гэта дзень шанавання свяціцеля Міхаіла і пакутніка Рыгора.

🎭 Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень сяляне абнаўлялі ложак, палілі старую салому з падушак і матрацаў.
🔸Верылі: 13 кастрычніка лесуны вылі звярынымі галасамі, вырывалі з каранямі елкі, палохалі звяроў.
🔸Продкі аблівалі дзяцей на парозе хаты калодзежнай вадой праз срэбнае рэшата.
🔸Лічылі, што гэта зберажэ не толькі ад псуты, але і ад зімовай прастуды.
🔸Парог са старажытнасці асацыяваўся з мяжой паміж хатай і «другім» светам.
🔸 Рэшата - з дастаткам, урадлівасцю і звязана было з дажджом, небам і сонцам.
🔸Вада, пралітая праз рэшата, надзялялася асаблівай лячэбнай сілай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 13 кастрычніка валодаюць спакойным норавам. Насіць ім варта берыл.

#народны_каляндар
1⃣4⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Пакроў.

📌 Праваслаўная царква святкуе Пакрава Прасвятой Багародзіцы

Народныя традыцыі

🔸Багародзіцу лічылі заступніцай земляробства.
🔸Казалі: «Да Пакрова - восень, пасля Пакрова - зіма надыходзіць».
🔸Напярэдадні свята ў хатах наводзілі парадак.
🔸У гэты дзень першы раз тапілі печ.
🔸З гэтай нагоды пяклі бліны.
🔸 Вытокі звычаю печ бліны на Пакроў звязаны з культам продкаў і шанаваннем усіх памерлых сваякоў.
🔸 Па павер'і, душы продкаў насяляюць куты хаты і ахоўваюць жыллё ад усяго благога.
🔸З Пакрова пачыналася вясельная пара.
🔸Дзяўчаты, якія мараць хутчэй выйсці замуж, ішлі ў царкву і ставілі святочную свечку.
🔸Паводле легенды, хто раней свечку паставіць, той і замуж раней выйдзе.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 14 кастрычніка надзелены стрыманасцю. Насіць ім варта алмаз.

#народны_каляндар
1⃣5⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Купрыян і Усціння.

📌У царкоўным календары гэта дзень памяці пакутнікаў Кіпрыяна і Іўсцінні.

Народныя традыцыі

🔸15 кастрычніка лічылі днём ачышчэння і пазбаўлення ад злых духаў.
🔸Калі не прачытаць адпаведную малітву, на чалавека мог напасці нячысцік.
🔸Лічылі, што нецвярозага абавязкова ў гэты дзень чэрці наведаюць.
🔸У дзяўчат працягваліся вячоркі.
🔸 Весялосць, якая суправаджала іх раней, знікала.
🔸15 кастрычніка хадзілі ў лес збіраць апенькі і рыжыкі.
🔸 Гэтыя грыбы цаніліся: яны не бывалі чарвівыя, падыходзілі для сушкі, салення і прыгатавання ўсіх грыбных страў.
🔸 Апенькі салілі цэлымі бочкамі, іх лічылі выдатнай стравай на стале.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 15 кастрычніка адрозніваюцца павышаным пачуццём справядлівасці. Насіць ім варта горны крышталь.

#народны_каляндар