Образование.Советский.Минск
2.03K subscribers
76.3K photos
3.53K videos
20 files
10.2K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
2⃣8⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Кірык і Уліта.

📌 Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Кірыка і Уліты.

Народныя традыцыі

🔸Нашы продкі дзень Кірыка і Уліты лічылі сярэдзінай лета.
🔸 Казалі, што ў гэты дзень сонца свеціць асабліва ярка.
🔸У народзе верылі, што калі 28 ліпеня ўсталёўвалася сонечнае надвор'е - гэта сапраўднае шчасце і поспех.
🔸 Менавіта ў гэты дзень сонечныя промні з'яўляюцца самымі карыснымі, бо дораць здароўе.
🔸Дзень лічылі не вельмі спрыяльным.
🔸Калі была магчымасць, не рабілі нічога важнага.
🔸 У поле таксама не выходзілі, таму што баяліся шкоды нячыстай сілы.
🔸Жанчыны святкавалі дзень Матухны Уліты, называлі яе сваёй заступніцай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 28 ліпеня надзелены добрай інтуіцыяй. Насіць ім варта цытрын.

#народны_каляндар
2⃣9⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Фінагееў дзень.

📌 Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутніка Афінагена і яго дзесяць вучняў.

Народныя традыцыі

🔸У некаторых месцах Фінагееў дзень лічылі пачаткам жніва.
🔸У гэтыя дні практычна ўсе жыхары вёсак працавалі ў полі.
🔸А ўвечары збіраліся, спявалі песні, распавядалі цікавыя гісторыі са свайго жыцця.
🔸Добры знак - знайсці ў гэты дзень раздвоены жытні колас.
🔸Той, каму пашчасціць гэта зрабіць, будзе жыць у багацці.
🔸Чалавека, які знаходзіў колас з самай вялікай колькасцю зерняў, лічылі шчаслівым.
🔸Зерне з гэтага коласа захоўвалі да наступнага года.
🔸 Вясной іх кідалі ў зямлю, верылі, што яны прынясуць багаты ўраджай.
🔸29 ліпеня маліліся Сонцу, каб цёплае надвор'е доўжылася даўжэй.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 29 ліпеня будуць шмат падарожнічаць.  Насіць ім варта бірузу.

#народны_каляндар
3⃣0⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Марына і Лазар.

📌Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Марыі Антыахійскай і святога Лазара Галісійскага.

Народныя традыцыі

🔸У народным уяўленні святая Марыя асацыявалася з морам або вялікім дажджом.
🔸Вялебны Лазар - з блакітнымі водбліскамі маланкі на небе.
🔸Адсюль і пайшла назва дня - Марына і Лазар.
🔸У гэты дзень часта ішлі  навальнічныя дажджы.
🔸Нашы продкі лічылі, што маланкі 30 ліпеня з'яўляюцца асабліва небяспечнымі.
🔸Глядзець на іх нельга, бо можна аслепнуць.
🔸Меркавалі, што навальнічныя водбліскі - гэта прадвеснікі пажараў.
🔸30 ліпеня на сталах абавязкова прысутнічалі стравы з рыбы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжанаму 30 ліпеня дадзена магчымасць мірыць сяброў, якія пасварыліся. Насіць ім варта яшму.

#народны_каляндар
3⃣1⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Емельянаў дзень.

📌 Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Еміліяна.

Народныя традыцыі

🔸Даўней у апошні дзень ліпеня заканчвалі ўборку жыта.
🔸На палях служылі малебен.
🔸Увечары тапілі лазню.
🔸З жытніх каласоў рабілі венікі.
🔸У лазню заходзілі з асцярогай, каб не патрывожыць лазніка.
🔸Лазнікдух у павер'ях беларусаў,  які жыве ў лазні і палохае людзей. 
🔸Калі яго раззлаваць, ён пачынаў стукаць, крычаць, кідацца жарам.
🔸Убачыць лазніка - дрэнная прыкмета.
🔸Гэта прадвяшчала вялікія непрыемнасці, хваробы.
🔸У лазню нельга ўваходзіць з крыжом на шыі.
🔸Інакш лазневы дух раззлуецца і можа задушыць.
🔸Жыве ён пад палком або пад печчу.
🔸Лазня - месца небяспечнае з-за прысутнасці там нячыстай сілы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 31 ліпеня не любяць шумных кампаній. Насіць ім варта бурштын.

#народны_каляндар
1⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Макрыны.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнай Макрыны.

Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень звычайна пачынаўся ранні лістапад, птушкі ў лесе змаўкалі.
🔸 Сяляне хадзілі ў грыбы, займаліся ўборкай аўса.
🔸Галоўным зместам дня была тэма дажджоў.
🔸Сярэдзіна ліпеня і пачатак жніўня - пара летніх навальніц.
🔸 Імя святой заступніцы гэтага дня «запраграмавала» вільгаць і дажджлівае надвор'е.
🔸Калі лета было засушлівым, то праводзілі спецыяльны абрад, каб выклікаць дождж.
🔸Паводле легенды, жанчына, народжаная ў гэты дзень, умее выклікаць дождж.
🔸1 жніўня не елі яблыкаў: будуць дробныя непрыемнасці.
🔸Трапілі ў гэты дзень пад дождж - здароўя на год хопіць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 1 жніўня працавітыя і заўсёды імкнуцца да перамогі. Насіць ім варта халцэдон.

#народны_каляндар
2⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Ільін дзень.

📌У праваслаўным календары гэта дзень шанавання памяці прарока Iльі.

Народныя традыцыі

🔸Па народным уяўленні, Ілья - апякун земляробства i абаронца ад нячыстай сiлы.
🔸Святому прыпісвалі ўладу над громам, навальніцай, маланкай, ветрам і дажджом.
🔸Казалі: "Прыйшоў Iлля - нарабiў гнiлля".
🔸У гэты дзень не працавалі.
🔸Верылі, што прарок мог спалiць маланкай паселiшча, пабіць градам поле або пакараць засухай.
🔸Пасля Iльi забаранялася купацца ў рэках i азёрах.
🔸 Верылі, што з гэтага дня чэрцi хаваюцца ад стрэлаў прарока Iльі ў вадзе i могуць зацягнуць чалавека на дно.
🔸 Лічылі,  што дажджавая вада 2 жніўня набывае гаючыя ўласцівасці.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 2 жніўня змогуць знаходзіць падземныя скарбы і адводзіць нячыстую сілу. Насіць ім варта бурштын.

#народны_каляндар
3⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Ануфрый Маўклівы.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святога Ануфрыя Пячэрскага.

Народныя традыцыі

🔸На Ануфрыя нашы продкі ладзілі засекі, рыхтавалі ў свірнах месцы для збожжа.
🔸Засекі адчынялі, прасушвалі і вычышчалі, мянялі ў іх гнілыя дошкі, перасцілалі падлогу.
🔸У памяць Ануфрыя Маўклівага працавалі моўчкі.
🔸 З маўчаннем звязана шмат абрадаў.
🔸Маўчалі падчас здзяйснення варажбы, лячэння.
🔸Рабілі гэта для таго, каб духі не праніклі ў чалавека і не нанеслі шкоды.
🔸 Забаранялася размаўляць падчас навальніцы.
🔸Сяляне не размаўлялі, калі выязджалі першы раз у поле.
🔸Жанчыны моўчкі замешвалі цеста для хлеба.
🔸Парушэнне забароны на маўчанне каралася нематой і хваробамі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 3 жніўня заўсёды дасягаюць пастаўленай мэты. Насіць ім варта карал.

#народны_каляндар
4⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Мар’я Ягадніца.

📌 У правослаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святой Марыі Магдалены. 

Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень нашы продкі казалі, што раса і парэчка дапамагаюць пазбавіцца ад захворванняў.
🔸 Парэчку збіралі на настойкі і эліксіры, але рабілі гэта толькі пасля шчырай малітвы ў царкве.
🔸Збіраць ягады ў гэты дзень - гэта даўняя традыцыя, адсюль пайшла назва свята.
🔸Дзяўчаты ў гэты дзень малілі святую Магдаліну надзяліць іх прыгажосцю.
🔸 Раніцай збіралі ў срэбны посуд расу, якой потым мыліся.
🔸Яшчэ рабілі маскі з ягад (маліны, парэчкі, агрэсту і інш.)
🔸Аднак для раслін і скаціны, на думку нашых продкаў, раса была небяспечнай.
🔸 Таму жывёлу ў гэты дзень у поле не выводзілі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 4 жніўня будуюць адносіны на ўзаемным даверы. Побач з імі бяспечна і камфортна. Насіць ім варта алмаз.

#народны_каляндар
5⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Трафімаў дзень.

📌Праваслаўная царква ўшаноўвае ў гэты дзень памяць Трафіма, Феафіла і 13 святых пакутнікаў.

🎭 Народныя традыцыі

🔸На Трафіма дзяўчаты збіралі ягады маліны і каліны, з іх пяклі пірагі.
🔸Гэтыя ягады заўсёды шанавалі, бо яны валодаюць гаючымі ўласцівасцямі.
🔸З іх рыхтавалі лячэбныя сродкі і зёлкі.
🔸Дзяўчаты, якія жадалі, каб у іх не было адбою ад хлопцаў, мыліся калінавым сокам.
🔸Секчы галінкі каліны ў гэты дзень - да вялікага няшчасця.
🔸З'есці сырую ягаду каліны - да няўдач у каханні.
🔸Калі ж марылі аб узаемным пачуцці, то раілі пакаштаваць маліну.
🔸Хлопцы на Трафіма ў лес не хадзілі.
🔸Лічылі: у гэты дзень русалкі водзяць карагоды.
🔸 Яны могуць напусціць хваробу або заказытаць да смерці.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Туман ўвечары па зямлі сцелецца - да спёкі.
🔹Шмат зорак - праз некалькі дзён будзе дождж.
🔹Пугач вухкае гучна - да пахаладання.
🎂 Народжаныя 5 жніўня з’яўляюцца мэтанакіраванымі асобамі. Насіць ім варта тапаз.

#народны_каляндар
6⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Барыс і Глеб.

📌 У гэты дзень праваслаўная царква ўшаноўвае памяць святых Барыса, Глеба і Палікарпа.

Народныя традыцыі

🔸Працягваліся работы ў полі, але ў гэты дзень забаранялася цяжкая праца.
🔸Нельга было ставіць снапы і вазіць зярно ў гумно, каб не наклікаць на сваю гаспадарку пажар.
🔸6 жніўня хадзілі ў лес, каб нарыхтаваць бярозавых галінак, з якіх рабілі венікі для лазні.
🔸Рыбу лавіць у гэты дзень было нельга.
🔸Лічылі, што ў таго, хто будзе лавіць рыбу 6 жніўня, улову ўвесь год не будзе.
🔸Сяляне займаліся зборам ягад чаромхі.
🔸Ягады ўжывалі ў сырым выглядзе, а таксама варылі з іх варэнне і адвары.
🔸Калі 6 жніўня выпадае на поўню, то не секлі лес для пабудовы жылля. 
🔸Інакш у новым доме будуць адбывацца сваркі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 6 жніўня з’яўляюцца аптымістамі. Насіць ім варта турмалін.

#народны_каляндар