Образование. Шклов
1.01K subscribers
28.3K photos
1.77K videos
2 files
1.85K links
Всё, что связано с образованием, воспитанием и досугом учащихся Шкловского района.
Download Telegram
📜Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ж у кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта гэту мову ён упершыню пачуў ад сваіх бацькоў і палюбіў назаўсёды. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
📌21 лютага лічыцца Днём
роднай мовы. У фармаце гэтай даты прайшла гульня-конкурс "Пагуляем у роднае слова". У гульні прымалі ўдзел вучні 5-9 класаў. Правяла гэта мерапрыемства настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шылава С.В. Каманды "Васілёчкі" і "Званочкі" ацэньвала журы. Трэба было адгадаць загадкі, вызначыць значэнне фразеалагізмаў па малюнках, а потым з дапамогай жэстаў раскрыць іх сэнс, перакласці словы з рускай мовы на беларускую.
Гледачы падтрымлівалі ўдзельнікаў гульні і самі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах.
У час мерапрыемства ўспомнілі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама іх творы.
У выніку перамагла каманда "Васілёчкі".


#Городищенская_СШ
#дзень_роднай_мовы
У Заходскім ВПК 21 лютага стартаваў фотачэлендж "Смак беларускай мовы", дзе дзеці прымаюць актыўны ўдзел і пазнаюць новыя словы на беларускай мове.

#Заходский_УПК
#дзень_роднай_мовы
🔛 Мiжнародны дзень роднай мовы ў дзiцячым садзе 2 г. Шклова

Тэматычныя заняткi, якiя фармiруюць ycтойлiвую цiкавасць i станоўчыя адносiны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ею.

#дзень_роднай_мовы
❤️💜 Гімназія г.Шклова

2⃣1⃣ лютага 2⃣0⃣2⃣4⃣

‼️Беларуская мова - адна з самых старажытных і мілагучных моў свету ‼️

🆒 Сусветнавядомы паэт Адам Міцкевіч назваў беларускую мову "самай гарманічнай з усіх славянскіх моў, найменш змененай", "самай багатай і самай чыстай гаворкай"!

Да Міжнароднага дня роднай мовы былі арганізаваны:
🌼 інтэлектуальныя гульні "Паўтараем, на роднай мове размаўляем"
🌼 віктарына "Гімн роднай мове"
🌼 конкурс творчых работ "З любоўю да роднай мовы"
🌼 тэматычны выпуск газеты
🌼 квэст-гульня "Пагуляем у родныя словы"
🌼 прагляд відэароліка "Смак мовы"
🌼 конкурс міні-сачыненняу‌ "Гучы, родная мова!"

💯 Вучні з задавальненнем выконвалі займальныя заданні, чыталі вершы беларускіх паэтаў, зрабілі экскурс у гісторыю развіцця роднай мовы.

#гімназія_Шклоу́
#дзень_роднай_мовы