Павел Севярынец
1.07K subscribers
68 photos
2 videos
13 links
Асабісты канал
Download Telegram
Аргкамітэт Дня Волі прапанаваў сёлета падымаць на акцыях побач з бел-чырвона-белымі сцягамі і ўкраінскі сцяг.

Бо Украіна прыняла на сябе страшны ўдар, які цэліць таксама ў Беларусь.

Тысячы беларусаў сталі поплеч з украінцамі, каб абараніць нашу і вашу волю ад ворага. І беларускія дабраахвотнікі на фронце, і зняволеныя за дапамогу Украіне, і валанцёры - героі Беларусі.

Шлях стварэння Беларускага вызвольнага войска ідзе праз Украіну.

Віленская прамова Зяленскага ў студзені на ўгодкі паўстання Каліноўскага паказала: Украіна нарэшце павярнулася абліччам да вольных беларусаў. Мы разам з суседзямі зможам адолець цяжкасці, расчысціць завалы і стварыць супольную сілу ад Чорнага мора да Балтыкі.

І калі на Дзень Волі мы падымем ня толькі бел-чырвона-белы, але і жоўта-блакітны сцяг - мы засведчым усяму свету: Беларусь і Украіна змагаюцца за волю разам. І разам перамогуць.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!
🔥46👍36🕊12🤔9💯6
Чаму сёлета важна выйсці на Дзень Волі ў Вільні?

Найперш, 25 сакавіка прыпадае на сераду. Асноўная вулічная акцыя, скажам, у Беластоку прымеркаваная да нядзелі 22 сакавіка, шэсце і канцэрт у Варшаве - да суботы 28 сакавіка.

А што ж 25 сакавіка, на сам Дзень Волі?

ВІЛЬНЯ.

Такім чынам, уся Беларусь і беларускі свет 25 сакавіка будзе глядзець найперш на Вільню.

Ранiца:

🏰 9:00 - Збор ля Сейма, адрас: Gedimino pr. 53

🌳 9:30 - Ідзем на "Беларускую алею" завязваць бел-чырвона-белыя стужкі: Gedimino pr. 64

🚗 10:30 - Аўта-мота прабег са сцягамі. Пачынаем з A. Tumėno g. 4

🪦 11:30 - Прыбываем на могілкі Росы, каб узгадаць тых, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі: Rasų g. 13


🪦 12:30 - Прыбываем на праваслаўныя Ефрасіннеўскія могілкі: Liepkalnio g. 19

Вечар:

18:00 - Мітынг на Лукiшскай плошчы. Бярэм з сабой сцягі, беларускую атрыбутыку і добры настрой.

📢 18:45 - Пачынаюць гучаць барабаны, збіраецца калона на марш да беларускай амбасады на Mindaugo g. 13
46🔥9🙏7👍4🤔1
У час перабудовы Сяргей Навумчык разам з маладзёвымі актывістамі Наваполацка узняў хвалю пратэстаў супраць забруджвання Дзвіны хімічнымі гігантамі - і апынуўся ў самым віры стварэння БНФ.

Калі я ў 1998 годзе загрымеў на Валадарку за мітынг супраць здачы беларускай незалежнасці Расеі, Сяргей Навумчык публічна прапанаваў абмен: пайсці ў турму замест мяне.

На грошы, якія тады пасля вызвалення перадаў мне як падтрымку спадар Сяргей, я выдаў сваю першую кніжку - "Дыджэй Адраджэння".

На "Радыё Свабода" пачатку 2000-ых спадар Сяргей увасабляў той самы абсалютны беларускі нацыянальны інтарэс, які адрознівае Зянона Пазняка і ўсіх фронтаўцаў 1990-ых.

І цалкам заканамерна, што менавіта ён, шматгадовы прэс-сакратар Беларускага Народнага Фронту, напісаў найлепшую кнігу пра найноўшую беларускую гісторыю - "Сем гадоў Адраджэння".

Такія людзі на варце беларускай гісторыі і беларусацэнтрычнай палітыкі - пакаленне волатаў. Дзякуй Богу за тое, што мы можам абапірацца на іх у сваёй працы дзеля вызвалення Беларусі.
54👍7🙏51
Сябры! Пачынаем пашыраць інфармацыю пра адзначэнне Дня Волі 2026 года.

Сёлета святочныя мерапрыемствы расцягнуцца на тыдзень, так што маем ня проста Дзень Волі, але цэлы Тыдзень Волі.

Такім чынам, субота 21 сакавіка і нядзеля 22 сакавіка.
🔥1512🎉2
Forwarded from Jan
🔥 Міжнародная акцыя да ДНЯ ВОЛІ з нагоды 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Беларусы па ўсім свеце разам супраць дыктатуры Лукашэнкі.
⬜️🟥⬜️
Расклад мерапрыемстваў для беларусаў усяго сьвету!

🗓 21 сакавіка (субота)
🇨🇦 Таронта
🕐 13:15шэсце да Дня Волі
📍 збор: Jane & Bloor
🕒 15:00–18:00святочная імпрэза
📍 524 St Clarens Avenue

У праграме:
▪️ значнасць Дня Волі для сучаснай Беларусі
▪️ віншаванні ад Івонкі Сурвілы, Алеся Бяляцкага, Святланы Ціханоўскай
▪️ выступы прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый
▪️ дыялог пра геапалітыку і дэмакратыю
▪️ святочны канцэрт
Дэталі

🇵🇱 Гданьск
🕑 14:00 — адкрыццё Крыжа ў гонар змагароў за вольную Беларусь
📍 Гарнізонныя могілкі, ul. Dąbrowskiego 2
🕔 17:00паэтычна-музычны вечар
📍 Obłackie Centrum Edukacji i Kultury
ul. Elżbietańska 9/10

🎟 уваход вольны
Дэталі

🇺🇸 Чыкага
🕒 15:00 — Свята да Дня Волі
📍 Kitchen House Cafe
341 E. Dundee Rd, Wheeling


▪️ віктарына пра Беларусь
▪️ беларускае караоке
▪️ розыгрыш прызоў
▪️ настольныя гульні
🔗 Спасылка на рэгістрацыю

🇺🇸 Паўночная і Паўднёвая Караліна

🌿 «Гуканне Волі»
📍 Kings Mountain State Park

Традыцыйныя беларускія абрады, песні, карагоды, інтэрактыўная пастаноўка БНР, мастацкі аўкцыён.
Рэгістрацыя абавязковая
Дэталі

🇳🇱 Гаага
🕑 14:00віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?»

📍 Stationsweg 10b, 2515 BN Den Haag
Віктарына прысвечана 108-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 г.).

▪️ дзясяткі цікавых пытанняў пра гісторыю і асобаў БНР
🎤 вядучы — Ігар Барысаў, палітык і журналіст
🎟 Удзел бясплатны
🔗 Рэгістрацыя:
Дэталі

🗓 22 сакавіка (нядзеля)
🇵🇱 Беласток
🕙 10:00Бажэственная літургія і малебен за беларускі народ, канцэрт беларускіх песень.
📍 Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1, 15-779 Białystok
🕛 12:00«Святкаванне Дня Волі ў найноўшыя часы ў Беларусі і на дыяспары»
сустрэча з лідарамі Руху Салідарнасці «Разам»
📍 Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32
🕑 14:00 — віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?»
прысвечаная 108-й гадавіне абвяшчэння БНР
📍 Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32

🕓 16:00Мітынг-канцэрт у гонар Дня Волі.
Выступіць вядомы беларускі паэт, бард і перакладчык — Андрэй Хадановіч.
📍 plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kościuszki 10, 15-426 Białystok

🇧🇪 Брусель
🕑 14:00
📍 Rue de la Science 23

▪️ разгортванне вялікага БЧБ-сцяга
▪️ прагляд фільма
▪️ «Магутны Божа»
▪️ лісты палітвязням
▪️ вершы і песні
Дэталі

🇺🇸 Маямі
🕐 13:00
📍 T.Y. Park

▪️ супольны пікнік
▪️ беларуская музыка
▪️ сустрэча беларусаў
Дэталі

🇺🇸 Лос-Анджэлес
🕛 12:00
📍 Griffith Park

🌿 Дзень Волі і Гуканне Вясны
Дэталі

🇺🇸 Вашынгтон DC
Каб атрымаць запрашэнне націсніце Дэталі

🇫🇷 Парыж
🕔 17:00віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?»

📍 Comptoir Moderne
26 rue de la Croix Nivert, 75015 Paris


Віктарына, прысвечаная 108-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

▪️ дзясяткі цікавых пытанняў пра гісторыю БНР
▪️ вядомыя асобы і падзеі беларускай гісторыі
▪️ сімвалічныя прызы пераможцам

🎤 сустрэчу правядзе Ігар Барысаў — палітык і журналіст.
Дэталі

🗓 24 сакавіка (аўторак)
🇵🇱 Кракаў
🕗 20:20 — Квіз да Дня Волі
📍 Mikołajska 4/6
Дэталі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
26🎉10👍1🙏1
Магілёўская следчая турма, травень 2021 года, перад самым "судом".

Выклікаюць з камеры, вядуць да намесніка начальніка.

- Северінец, інформірую: ставім вас на профілактіческій учёт как склонного к экстремістской і іной деструктівной деятельності.

Экстрэмісцкі "прафулік" вешаюць практычна ўсім "палітычным", асуджаным па адпаведных артыкулах. Улік - гэта "жоўтая бірка"; асобны даклад, абмежаванні на ліставанне і спатканні, забарона наведваць спартовыя мерапрыемствы, часам царкву ці бібліятэку (у розных калоніях па-рознаму), асаблівая ўвага адміністрацыі, пастаянныя дачэпкі і, канечне, ШІЗА. "Жаўтабірачнікі" падлягаюць "адстрэлу" ў лагерах і турмах. Але тут парушэнне працэдуры: у мяне яшчэ не было "суда".

- А што гэта вы парушаеце свой закон, - кажу ім. - Мяне ж яшчэ нават не асудзілі вашым "судом", які яшчэ прафілактычны ўлік?

- Много текста, Северінец. Распішітесь.

- Ня буду я нідзе распісвацца. Вы самі парушаеце закон.

- Ещё поговоріте тут, Северінец.

- А што тут гаварыць? Усе, хто парушае закон, адкажуць у адпаведнасці з законам.

- Что-о?! Вы угрожаете адміністраціі?! Так. Ещё плюс профучёт, номер трі. Склонен к нападенію на адміністрацію, захвату заложніков і іным проявленіям агрессіі.

Карацей, мне зашчыкнулі на руках кайданкі: цяпер усе перамяшчэнні па турме - толькі так. На суд штодня выводзілі з сабранымі рэчамі - у кайданках з валізкамі па ўсіх калідорах і пераходах гэта той яшчэ квэст. Адцяпер і да снежня 2025 года я - асабліва небяспечны.

У Гарадзенскай турме канвой найперш пацікавіўся: за што трэці прафулік? Так і так, кажу.

- Понятно. Много разговарівал.

Ну ня любяць у турме "много текста".
🤬436🙏5🤔2
Беларускі Дзень Волі ў Амерыцы - гэта нешта неймавернае.

Найперш, само спалучэнне беларускай глыбіні, стрыманасці, чыстай прыгажосці і амерыканскай бадзёрасці, упэўненасці, аптымізму - файны вобраз для будучае Беларусі.

Палескія вернікі-баптысты, якія з'ехалі ў Каліфорнію, менскія айцішнікі ў Сіэтле, беларускамоўныя праваслаўныя Усходняга ўзбярэжжа - цэлыя беларускія зямляцтвы, у якіх наша Краіна Святла грае новымі, яснымі, празрыстымі адценнямі.

На зуме з беларусамі ЗША і Канады, прысвечаным падрыхтоўцы Дня Волі, уразіўся тым, наколькі заакіянскія беларусы і беларускі ўсмешлівыя, стылёвыя энэргічныя.

Тое, што цяпер Беларусь жыве ў дзясятках і сотнях гарадоў і мястэчак самай моцнай, самай веруючай, самай паспяховай краіны свету - факт неацэннай важнасці для нашай будучыні.

Сёлета на Дзень Волі ў Мінеапалісе, штат Мінесота - урачыстае адкрыццё Беларускага культурнага цэнтру з Зянонам Пазняком.

У Паўднёвай Караліне - гуканне Волі і аўкцыён на падтрымку беларускіх палітвязьняў.

У Шарлоце, Паўночная Караліна - гістарычная частка, забавы для дзяцей і дарослых.

У Тампе, штат Флорыда - сустрэча на прыродзе, сярод пальмаў з Сяргеем Ціханоўскім.

У Маямі (Маямі, хлопцы і дзяўчаты!) - пікнік з беларускай музыкай.

У Брукліне, штат Нью-Ёрк - праваслаўная літургія па-беларуску і гісторыя БНР.

У Філадэльфіі, штат Пенсільванія - узняццё бел-чырвона-белага сцяга.

У Сіэтле, штат Вашынгтон - беларуская батлейка.

У Чыкага, штат Ілінойс - беларускае караоке, ад "Купалінкі" да "Трох чарапахаў".

У Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія - музыка, сьпевы, гульні, ежа, розыгрыш прызоў.

У Сан-Францыска - сьвяточны канцэрт, беларускія танцы, майстар-клясы, дзіцячыя гульні, jumbo-дранікі...

Беларусь праменіць і грае новымі гранямі па ўсім свеце - нават тады, калі ў самой Беларусі ноч.
🔥3420🙏5👍3👎2
Вызваленне 250 беларускіх палітвязняў - магутны ўдых волі для Беларусі.

15 самых небяспечных для сябе зняволеных рэжым дэпартаваў, але абсалютная большасць "экстрэмістаў" пакінутая ў Беларусі. Гэта вялікі крок наперад. Вялікі дзякуй настойлівасці ЗША!

Валянцін Стэфановіч выйшаў да людзей у Вільні з бел-чырвона-белым сцягам на плячах.

Эдуард Пальчыс абсалютна ясна і спакойна выступаў у стрымах у вечар вызвалення, нібы ў студыі дэбатаў - як і не было гадоў турмы.

Хлопцы трымаюць спіны, плечы разгорнутыя - не зламалі! У такія моманты ганарышся, што ты таксама беларус.

Кацярына Андрэева запаліла эфір абяцаннем змагацца за свабоду каханага мужа.

Мікіта Залатароў падзякаваў Богу - бо так, як і я калісьці ў ягоным узросце, знайшоў Госпада ў турме.

І як сімвалічна, што вызваленне адбылося напярэдадні Дня Волі!

Беларусы глядзяць навіны з Ірана, Венесуэлы, Кубы, Літвы, Беларусі. Беларусы ўдыхаюць свабоду напалам з дымам і горыччу - і ўсё-такі дыхаюць глыбей.

Вясна ідзе. Дзень Волі набліжаецца!
61🙏18💯7👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зварот да беларусаў і беларусак ад імя Аргкамітэта Дня Волі-2026.

Дарагія сябры! Віншую ўсіх з Днём Волі, які беларусы пачнуць адзначаць ужо заўтра і працягнуць аж да канца месяца.

Вясна ідзе! Жыве Беларусь!
74👍10🔥7🙏6
Сябры! Дзень Волі ў Беластоку. Далучайцеся!

22 сакавіка (нядзеля)
Беласток

10:00Бажэственная літургія і малебен за беларускі народ, канцэрт беларускіх песень.
Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1, 15-779 Białystok

12:00«Святкаванне Дня Волі ў найноўшыя часы ў Беларусі і на дыяспары»
сустрэча з лідарамі Руху Салідарнасці «Разам»
Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32

14:00 — віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?»
прысвечаная 108-й гадавіне абвяшчэння БНР
Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32

16:00Мітынг-канцэрт у гонар Дня Волі.
Выступіць вядомы беларускі паэт, бард і перакладчык — Андрэй Хадановіч.
plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kościuszki 10, 15-426 Białystok
33🙏4👍2🎉1
Бяспека на Дні Волі.

Кожны, хто адзначае Дзень Волі - мае выбар, як гэта зрабіць.

Ёсць людзі, якія могуць выйсці на вуліцы і плошчы вольнага свету пад бел-чырвона-белым сцягам з адкрытым абліччам і запосціць віншаванне ў сацсетках.

Ёсць тыя, хто вымушаны хаваць твар, каб не быць апазнанымі, і каб іх сваякі ў Беларусі не пацярпелі. У тых краінах, дзе заканадаўства дазваляе з'яўляцца на мітынгах і шэсцях у медычных масках альбо з павязанымі хусткамі ды ў акулярах - такі ўдзел магчымы.

Ёсць тыя, хто ня можа далучыцца да шэсця, але можа падтрымаць адзначэнне Дня Волі падрыхтоўкай альбо данатам - у вольным свеце, у адрозненні ад Беларусі, гэта можна зрабіць бяспечна. То падтрымлівайце!

Рэжым Лукашэнкі баіцца беларусаў і асабліва баіцца Дня Волі. Рэжым рыхтуецца і "прымае меры". У такі дзень варта быць асцярожным - але не баяцца.

У Беларусі Дзень Волі можна бяспечна адзначыць у царкве, касцёле альбо малітоўным доме - тым больш што ў рыма-каталікоў і грэка-каталікоў, а таксама ў пратэстантаў і праваслаўных Канстантынопальскага патрыярхату 25 сакавіка - свята Дабравесця.

У гэты дзень Бог абвясціў Марыі, што ў яе народзіцца Збаўца свету - і менавіта ў гэты дзень Ісус быў зачаты Духам Святым.

Маліцца за Беларусь на Дабравесце па-беларуску ніхто не забароніць - ані ў Беларусі, ані за яе межамі.

У Дзень Волі можна на вуліцы альбо ў транспарце гучна размаўляць па-беларуску. Усміхацца ўсім людзям вакол. Абдымацца з сябрамі і блізкімі. Віншаваць адзін аднаго. Дзяліцца надзеяй.

Радасць і надзею забараніць немагчыма!

Нарэшце, ніхто не забароніць адзначыць Дзень Волі дома, у сям'і, з сябрамі. Самае важнае ў гэты дзень за святочным сталом могуць сказаць адзін аднаму таты і мамы, сыны і дочкі, браты і сёстры - сам-насам.

Мы вольны народ, і воля - у нашых сэрцах. Ніхто і ніколі ня вырве яе з нашых грудзей.

З Днём Волі, сябры! Натхнім беларусаў!

Жыве Беларусь!
61👍7🙏6
Далейшыя акцыі да Дня Волі, сябры:

🗓 25 сакавіка (серада)
🇪🇪 Талін
🕕 18:00III штогадовы забег да Дня Волі
📍 Плошча Вабадузэ (Vabaduse väljak)
на прыступках Mayeri trepp

🏃 Дыстанцыя — 8,7 км
Дэталі

🇵🇱 Беласток
🕓 16:00Украінскі xор «Кalyna» з праграмай беларускіх песень да Дня Волі.
📍 Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32
🕕 18:00Урачысты канцэрт класічнай музыкі «Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра.»
🎟 Уваход толькі па запрашэннях.
Дэталі

🇵🇱 Кракаў
🕕 18:00 — Марш і мітынг да Дня Волі.
📍 Plac Wielkiej Armii Napoleona
Марш да вежы ратушы на цантральнай плошчы. Там адбудзецца мітынг
Дэталі

🇵🇱 Шчэцін
🕕 18:00–21:00
Вечар памяці, салідарнасці і надзеі
📍 каля Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa
Дэталі

🇵🇱 Уроцлаў
🕔 17:00 — збор
🕠 17:30 — марш з нагоды Дня Волі
📍 Plac WolnościPręgierz Rynek
Дэталі

🕡 18:30Польска-беларуская вечарына і перфарматыўныя чытанні
📍 Instytut Grotowskiego
Rynek-Ratusz 27



🎟 Уваход вольны (патрэбна бясплатная рэгістрацыя)
Дэталі

🇱🇹 Вільня
🕓 09:00 —Збор ля Сейма, адрас: Gedimino pr. 53
🕓 09:30 —Ідзем на "Беларускую алею" завязваць бел-чырвона-белыя стужкі: Gedimino pr. 64
🕓 10:30Аўтапрабег з нацыянальнымі сцягамі.
Калі вы жадаеце ўдзельнічаць,  рэгіструйцеся ў таблічцы

🕓 11:30Ушанаванне памяці герояў.
Сустрэнемся на могілках Расу, каб узгадаць тых, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі.

🕓 18:00 Мітынг на Лукiшскай плошчы.
🕓 19:00 Шэсце да амбасады Беларусі.

🕓 19:30 Варта святла.
Запалім знічы ў памяць загiнулых герояў, каля беларускай амбасады на Mindaugo g. 13.

🕓 20:00 — Святочнае набажэнства на беларускай мове: Bokšto g. 4.
🕓 20:30 — канцэрт «Дай Дарогу!»ў Pub Alaus Namai, Goštauto 8. Пачатак у 20:30.
Квіткі набыць можна тут
Дэталі

🇸🇪 Стакгольм
🎶 Акустычны канцэрт
Лявона Вольскага прысвечаны Дню Волі!
Дэталі

🇵🇱 Гданьск
📍 Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці
🕓 16:00 — прастора для незалежных мастакоў, рамеснікаў і ініцыятыў
📍 зімовы сад (1 паверх)
🕠 17:30урачыстае святкаванне Дня Волі — 108 гадоў БНР
🕕 18:00 — дыскусія
«Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920»
📍 бібліятэка EЦС
🕢 19:30 — канцэрт Volny Chor
Дэталі

🇵🇱 Торунь
🕖 19:00 — Мітынг да Дня Волі
📍 Помнік Мікалаю Каперніку
Дэталі
[15.03.2026 13:03] Jan Абадоўскі: Расклад мерапрыемстваў для беларусаў усяго сьвету!
🗓 25 сакавіка (серада)
🇺🇸 Філядэльфія, Пэнсыльванія
🕒 14:00 | Philadelphia City Hall (North Wing)
Узняцьце сьцяга, прамовы, тур па Сіці Холе
Дэталі

🇺🇸 Мінэапаліс, Мінэсота
🕒 19:30–21:30 | 2855 Park Ave, Ste 200
Урачыстае адкрыцьцё Беларускага Культурнага Цэнтра з Зянонам Пазьняком!
Дэталі

🇬🇪 Батумі
🕢 19:30Святкаванне Дня Волі — 108 гадоў БНР
📍 Беларуская прастора «аКсяродак», ул. Клдзіашвілі 32
Дэталі

🇩🇪 Берлін
🕕 18:00 — Святкаванне Дня Волі
📍 Haus der Statistik
Otto-Braun-Straße 70–72, 10178 Berlin
У праграме:
▪️ 18:00 — літаратурны майстар-клас
Асацыяцыі «Сыметрыя. Кола» вядучы — Zmicer Che
▪️ 19:15 — паказ фільма «Наш сцяг»
рэж. Ганна Русінава
▪️ 20:00 — чытанне тэкстаў з майстар-класу
з перфарматыўным музычным суправаджэннем

🇪🇸 Пуэрто-Санцьяга (Тэнэрыфэ)
🕐 13:00 — сустрэча беларусаў да Дня Волі
📍 Playa La Arena
Puerto de Santiago

🗓 26 сакавіка (чацверг)
🇵🇱 Кракаў
🕖 19:40 — гульня-сімуляцыя БНР
📍 Mikołajska 4/6
Дэталі

🗓 27 сакавіка (пятніца)
🇵🇱 Кракаў
🕖 19:00 — У гонар Дня Волі адбудзецца магутны рок-канцэрт-фестываль «Незалежная Беларусь»
111
🎸Удзел бяруць гурты BIAZ NAZVY, SYNDROM SAMAZVANCA і ATESTA
➡️ Набыць квіток
📍 Klub RE ul. Św. Krzyża 4
Дэталі

🗓 28 сакавіка (субота)
🇬🇧 Лондан
🕑 14:00 — акадэмія да Дня Волі з удзелам Зьмітра Лукашука
📍 Беларускі Рэлігійна-Культурны Цэнтр пры Беларускай царкве ў Лёндане-Marian House, Holden Ave, London N12 8HY
Дэталі

🇵🇱 Варшава
Маштабнае святкаванне 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
🕓 16:00
📍 Збор удзельнікаў Plac Trzech Krzyży
🚶 шэсце з 330-метровым нацыянальным сцягам
📍 да Plac Zamkowy
Тут чакаюцца:
• выступы палітыкаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці;
• канцэрт;
• святочны кірмаш і сустрэчы з сябрамі.
Дэталі

🇵🇱 Быдгашч
🕓 16:00Мітынг да Дня Волі
📍 Мост Старамейскі
Дэталі

🇺🇸 Філядэльфія, Пэнсыльванія
🕒 16:00 | Sweeney's Station Saloon, 13639 Philmont Ave
Музыка, ежа, спецыяльны госьць — Уладзімер Пугач (J:Морс) | толькі для дарослых, уваход вольны
Дэталі

🇺🇸 Шарлот, Паўночная Караліна
🕒 14:30 | Colonel J. Francis Beatty Park
Гістарычная частка, забавы для дзяцей і дарослых, potluck
👉 Дэталі

🇵🇱 Познань
Дзень Волі ў Бараку- фестываль беларускай культуры, музыкі і жывога слова ў прасторы свабоды і салідарнасці.

📍 Barak Kultury
Al. Marcinkowskiego 21

Праграма:
🕑 14:00–15:30 — прэзентацыя выдавецтва RozUM Media
і новай кнігі Антона Бяляева
«Як я правёў гэтае лета»
🕓 16:00–17:00 — выступ беларускага барда Сяргей Чарняк
🛍 16:00–17:30 — міні-кірмаш беларускія кнігі, салодыч і рамесныя вырабы
🎶 18:00–19:00 — канцэрт хору Poznański Śpieuny Schod
🎟 Уваход вольны
Дэталі

🗓 29 сакавіка (нядзеля)
🇨🇦 Атава
🕒 15:00Святкаванне Дня Волі
📍 Nepean Creative Art Centre
35 Stafford St., Nepean, ON

У праграме:
▪️ віншавальнае слова Івонкі Сурвіллы, старшыні Рады БНР
▪️ выступы прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных суполак
▪️ святочны канцэрт
🎟 Уваход вольны
Дэталі

🇵🇱 Кракаў
🕖 19:00 — кінапрагляд
«Куля для нязгодных»
📍 Mikołajska 4/6
Дэталі

🇺🇸 Сан Францыска/Бэй Эрыя, Каліфорнія
🕛 12:00–17:00
🌿 Open-Air святкаванне Дня Волі — 108 гадоў БНР
📍 Sugarloaf Open Space, Walnut Creek

Potluck-пікнік, канцэрт, танцы, дзіцячыя гульні, jumbo-дранікі
🎟 Уваход вольны
Дэталі

🇺🇸 Сіэтл / Белв'ю, Вашынгтон
🕒 12:00 | Bellevue Downtown Park
Батлейка для дзяцей, відэапрамовы Івонкі Сурвілы і Сьвятланы Ціханоўскай, шэсьце са сьцягамі
Дэталі

🗓 31 сакавіка (аўторак)
🇵🇱 Беласток
🕕 18:00 — Спектакль «Мая мама ў турме»
(паводле кнігі беларускай псіхолагіні і грамадскай актывісткі Вольгі Вялічка)

🎭 Беларускі тэатр VARTA з Вільні
🎟 Уваход толькі па запрашэннях.
Бясплатныя запрашэнні можна атрымаць у офісе Фонду OKNO NA WSCHOD да 27 сакавіка:
ul. Sienkiewicza 82, Białystok

📍 Książnica Podlaska, ul. Marii Curie-Skłodowskiej 14A

Адсвяткуем Дзень Волі разам!
🤍❤️🤍 Жыве Беларусь!
243👍3🔥1🤗1
25 сакавіка 2023 года, калонія ў Шклове. У царкве якраз дзень нашага атраду, вязень-псаломшчык чытае малітву, я адзін стаю перад алтаром, малюся.

Заходзіць маёр Сямёнаў (на Шклове і ў магілёўскай ПК 15 яго добра памятаюць, рэгулярна "адстрэльваў" палітычных).

Заходзіць, становіцца побач. Моўчкі стаіць усю малітву. Паглядвае на мяне. Ну, думаю, можа, і ў Сямёнава ў сэрцы нешта засталося. Вунь прыйшоў, стаіць перад Богам.

Малітва заканчваецца. Жагнаюся, Адчуваю, што нешта трэба сказаць таму Сямёнаву - усё-такі дзе двое ці трое сабраліся ў імя Ісуса, там і Ён пасярод нас.

- Грамадзянін начальнік... Вы ж у Бога верыце?

- Осужденный Северінец. Я тут стоял, чтобы вы на ваш День Волі бело-красно-белый флаг на церкві не повесілі.
😁46👍6🙏1