Павел Севярынец
1.06K subscribers
67 photos
1 video
10 links
Асабісты канал
Download Telegram
Максім Знак - максімальна знакавая асоба для найноўшай беларускай гісторыі.

Паэт. Пісьменнік. Музыка. Адвакат. Паліглот. Спартовец, які бегае марафоны.

Палітвязень, які адсядзеў больш як пяць гадоў, напісаў славуты зборнік турэмных навэлаў "Зэкамерон" - і быў дэпартаваны ва Украіну як адзін з самых небяспечных для рэжыму беларусаў.

У чым жа знакавасць Знака?

Малады, прыгожы і паспяховы юрыст з галавой акунуўся ў пратэсты 2020 года - і разам з узбураным народам прайшоў шлях да яснай беларускасці і палітычнай свядомасці.

У турме Максім перакладаў на беларускую дзясяткі сусветных хітоў - і паціху напяваў іх, каб не забыцца.

Калі нас вывозілі з Украіны ў Польшчу, Макс праспяваў мне ў аўтобусе "Yesterday" па-беларуску - і дайце веры, гэта было геніяльна.

Часам тыя, хто змагаўся за Беларусь да 2020-га, наракаюць на неафітаў - маўляў, не ідэйныя, а дзе яны былі раней, хутка расчароўваюцца...

Але паглядзіце на Максіма Знака.

Гэта - Знак!
77💯17👍12🥰4🤔3
Удзельнічаю ў падрыхтоўцы Дня Волі - і разумею, наколькі моцна ўсё змянілася пасля 2020 года.

Большасць людзей, якія рыхтуюць сёлета святкаванне па ўсім свеце, для мяне незнаёмыя. Але размаўляюць па-беларуску. Думкі - цвярозыя, смелыя, ясныя. Падыходы тэхналагічныя, медыйныя. Нам, канечне, хочацца ідэалу тут і цяпер, але паверце: тое, што ў беларусаў ёсць цяпер сумарна па ўсім свеце, параўнальна з найвышэйшымі ўздымамі да 2020 года у самой Беларусі.

Гаманю з беларусам з прыгараду Сіэтла - і высвятляецца: на канцэрт Лявона Вольскага тут былі сабраўшыся 100 чалавек, на "Дранік-фэст" - 150, і дранікаў усім не хапіла. І гэта край свету, 8500 кіламетраў ад Беларусі!

У беларусаў Беластоку на Дзень Волі - дзясятак шматлюдных акцыяў, ад шэсця да набажэнства. Афіша не змяшчаецца на экране кампутара.

Да Дня Волі, ужо цяпер вядома, рыхтуюцца сотні канцэртаў, віктарынаў, паказаў фільмаў, спектакляў, прэзентацыяў, выставаў ад Сіднэя да Ванкувера. Не выключаю, што да 25 сакавіка лік вядомых івэнтаў пойдзе на тысячы.
63🙏5👍4🔥21
Разам з вамі рыхтуем Дзень Волі ў Вільні, сябры!

Менавіта віленскія беларусы - браты Луцкевічы і Вацлаў Ластоўскі - пераканалі астатніх чальцоў Рады БНР у Менску ў тым, што мы мусім быць ня часткай федэратыўнай Расеі, а незалежнай дзяржавай.

Сёння, праз 108 гадоў, мы зноў падымаем бел-чырвона-белы сцяг у Вільні. Каманда віленскіх беларусаў з "Дапамогі" на чале з ахвярнай Наталляй Калегавай, а таксама шэраг іншых беларускіх арганізацыяў рыхтуюць 25 сакавіка ўшанаванне памяці герояў нашай гісторыі на Росах, аўтапрабег пад бел-чырвона-белымі сцягамі, шэсце, Варту святла і мітынг на Лукішках.

Завершыцца віленскі Дзень Волі канцэртам "Дай дарогу" і ўрачыстым набажэнствам у Беларускай праваслаўнай царкве Канстанцінопальскага патрыярхату.

Каб правесці сёлетні Дзень Волі на ўзроўні, каманда "Дапамогі" просіць вашай падтрымкі. Вы можаце ахвяраваць грошы на віленскае святкаванне 25 сакавіка па спасылцы.
47👍9🙏8
У чэрвені 2024 года ў Гарадзенскай турме мне ветліва прапанавалі супрацоўнічаць з адміністрацыяй.

Прапанова была зроблена на "камісіі" - гэта калі турэмнае начальства збіраецца ў адмысловым кабінеце, а вязняў аднаго за адным заводзяць у той кабінет, разглядаюць паперы, аформленыя за якое-небудзь парушэнне - і прызначаюць пакаранне.

Само сабой, да прапановаў, якія гучаць у гэтым кабінеце пад уключаную камеру, вязні ставяцца ўважліва - бо следам за тваім адказам гучыць вырак начальніка.

- Северінец, тут у вас рапорт за нарушеніе формы одежды. Нарушаете. Плохо... Не хотіте ісправляться. Вот что с вамі делать?..

Начальнік запытальна аглядвае сваю каманду. Маўляў, безнадзейны выпадак. Афіцэры грэбліва крывяць вусны, тыпу, гэтага рэцыдывіста хіба што магіла паправіць.

- Слушайте, вы же работалі журналістом. Напішіте нам что-нібудь для "Трудового путі".

Стоп. Прыехалі.

- Грамадзянін начальнік, я ж экстрэміст. Як я магу што-небудзь напісаць, ды яшчэ ў газету Дэпартамента выканання пакарання!

- А вы попробуйте, - лагодна працягвае начальнік. - Мы, еслі что, отредактіруем.

- Мае кнігі прызналі экстрэмісцкімі, - кажу. - А ўявіце, што будзе, калі прызнаюць хаця б адну публікацыю ў "Трудовом путі"!

- Ды вы хоть стіхі напішіте, - пачынае губляць цярпенне начальнік. - Мы ж знаем, умеете.

- Грамадзянін начальнік...

- Да, нет?

- Не.

- Десять суток ШІЗО. Ідіте, подумайте.

Думаў я, карацей, да канца жніўня. Камісія за камісіяй. Суткі за суткамі. Дзяжурны пры абходзе камераў ШІЗА прыязна цікавіўся, ці ня ціснуць на мяне сцены. Начальнік паглядваў пільным вокам. Былі створаныя ўсе ўмовы, каб добра абдумаць прапанову. У выніку "Трудовой путь" застаўся без карэспандэнта.
😁31🙏23🤝12🤗6😱3
Апошнімі днямі ў Францішка з'явілася новая гульня - інтэрвію.

Тата часцяком распавядае журналістам праз тэлефон альбо кампутар пра розныя беларускія справы - значыць, гэта важна. І цяпер Францішак просіць распытаць яго пра самыя вялікія гарады і самую магутную, прыгожую і тэхналагічную краіну, зразумела, у іншай галактыцы.

Мне даводзіцца згадваць сваю ролю вядоўцы курсаў Дыджэяў Адраджэння, уладкоўвацца на канапе, казаць "тры, два, адзін, паехалі!" - і пачынаць:

- Добры вечар, шаноўныя мільёны. Сёння ў нашым эфіры для вас інтэрвію з новай краіны, дзе жыве шмат беларусаў, дзе пабудаваная самая вялікая хрысціянская царква ў свеце і дзе ў сталічным заапарку ўтрымліваецца знакаміты 70-тонны дыназаўр.

Мара пра цудоўную, найлепшую ў свеце краіну закладзеная ў чалавека адпачатку. Гэта частка нашай прыроды - і, магчыма, яе найлепшая частка. Зрабіць Беларусь такой, якой яе задумаў Бог - тое, што вядзе па жыцці цэлыя пакаленні.

Мы з Францішкам рыхтуемся. Падпісвайцеся на наш канал "Беларуская галактыка" )))
80👍10🔥7😁5🥰1
Аргкамітэт Дня Волі прапанаваў сёлета падымаць на акцыях побач з бел-чырвона-белымі сцягамі і ўкраінскі сцяг.

Бо Украіна прыняла на сябе страшны ўдар, які цэліць таксама ў Беларусь.

Тысячы беларусаў сталі поплеч з украінцамі, каб абараніць нашу і вашу волю ад ворага. І беларускія дабраахвотнікі на фронце, і зняволеныя за дапамогу Украіне, і валанцёры - героі Беларусі.

Шлях стварэння Беларускага вызвольнага войска ідзе праз Украіну.

Віленская прамова Зяленскага ў студзені на ўгодкі паўстання Каліноўскага паказала: Украіна нарэшце павярнулася абліччам да вольных беларусаў. Мы разам з суседзямі зможам адолець цяжкасці, расчысціць завалы і стварыць супольную сілу ад Чорнага мора да Балтыкі.

І калі на Дзень Волі мы падымем ня толькі бел-чырвона-белы, але і жоўта-блакітны сцяг - мы засведчым усяму свету: Беларусь і Украіна змагаюцца за волю разам. І разам перамогуць.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!
🔥43👍34🕊12🤔8💯6
Чаму сёлета важна выйсці на Дзень Волі ў Вільні?

Найперш, 25 сакавіка прыпадае на сераду. Асноўная вулічная акцыя, скажам, у Беластоку прымеркаваная да нядзелі 22 сакавіка, шэсце і канцэрт у Варшаве - да суботы 28 сакавіка.

А што ж 25 сакавіка, на сам Дзень Волі?

ВІЛЬНЯ.

Такім чынам, уся Беларусь і беларускі свет 25 сакавіка будзе глядзець найперш на Вільню.

Ранiца:

🏰 9:00 - Збор ля Сейма, адрас: Gedimino pr. 53

🌳 9:30 - Ідзем на "Беларускую алею" завязваць бел-чырвона-белыя стужкі: Gedimino pr. 64

🚗 10:30 - Аўта-мота прабег са сцягамі. Пачынаем з A. Tumėno g. 4

🪦 11:30 - Прыбываем на могілкі Росы, каб узгадаць тых, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі: Rasų g. 13


🪦 12:30 - Прыбываем на праваслаўныя Ефрасіннеўскія могілкі: Liepkalnio g. 19

Вечар:

18:00 - Мітынг на Лукiшскай плошчы. Бярэм з сабой сцягі, беларускую атрыбутыку і добры настрой.

📢 18:45 - Пачынаюць гучаць барабаны, збіраецца калона на марш да беларускай амбасады на Mindaugo g. 13
43🔥8🙏7👍4🤔1
У час перабудовы Сяргей Навумчык разам з маладзёвымі актывістамі Наваполацка узняў хвалю пратэстаў супраць забруджвання Дзвіны хімічнымі гігантамі - і апынуўся ў самым віры стварэння БНФ.

Калі я ў 1998 годзе загрымеў на Валадарку за мітынг супраць здачы беларускай незалежнасці Расеі, Сяргей Навумчык публічна прапанаваў абмен: пайсці ў турму замест мяне.

На грошы, якія тады пасля вызвалення перадаў мне як падтрымку спадар Сяргей, я выдаў сваю першую кніжку - "Дыджэй Адраджэння".

На "Радыё Свабода" пачатку 2000-ых спадар Сяргей увасабляў той самы абсалютны беларускі нацыянальны інтарэс, які адрознівае Зянона Пазняка і ўсіх фронтаўцаў 1990-ых.

І цалкам заканамерна, што менавіта ён, шматгадовы прэс-сакратар Беларускага Народнага Фронту, напісаў найлепшую кнігу пра найноўшую беларускую гісторыю - "Сем гадоў Адраджэння".

Такія людзі на варце беларускай гісторыі і беларусацэнтрычнай палітыкі - пакаленне волатаў. Дзякуй Богу за тое, што мы можам абапірацца на іх у сваёй працы дзеля вызвалення Беларусі.
52👍5🙏41
Сябры! Пачынаем пашыраць інфармацыю пра адзначэнне Дня Волі 2026 года.

Сёлета святочныя мерапрыемствы расцягнуцца на тыдзень, так што маем ня проста Дзень Волі, але цэлы Тыдзень Волі.

Такім чынам, субота 21 сакавіка і нядзеля 22 сакавіка.
🔥1310🎉2
Forwarded from Jan
🔥 Міжнародная акцыя да ДНЯ ВОЛІ з нагоды 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Беларусы па ўсім свеце разам супраць дыктатуры Лукашэнкі.
⬜️🟥⬜️
Расклад мерапрыемстваў для беларусаў усяго сьвету!

🗓 21 сакавіка (субота)
🇨🇦 Таронта
🕐 13:15шэсце да Дня Волі
📍 збор: Jane & Bloor
🕒 15:00–18:00святочная імпрэза
📍 524 St Clarens Avenue

У праграме:
▪️ значнасць Дня Волі для сучаснай Беларусі
▪️ віншаванні ад Івонкі Сурвілы, Алеся Бяляцкага, Святланы Ціханоўскай
▪️ выступы прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый
▪️ дыялог пра геапалітыку і дэмакратыю
▪️ святочны канцэрт
Дэталі

🇵🇱 Гданьск
🕑 14:00 — адкрыццё Крыжа ў гонар змагароў за вольную Беларусь
📍 Гарнізонныя могілкі, ul. Dąbrowskiego 2
🕔 17:00паэтычна-музычны вечар
📍 Obłackie Centrum Edukacji i Kultury
ul. Elżbietańska 9/10

🎟 уваход вольны
Дэталі

🇺🇸 Чыкага
🕒 15:00 — Свята да Дня Волі
📍 Kitchen House Cafe
341 E. Dundee Rd, Wheeling


▪️ віктарына пра Беларусь
▪️ беларускае караоке
▪️ розыгрыш прызоў
▪️ настольныя гульні
🔗 Спасылка на рэгістрацыю

🇺🇸 Паўночная і Паўднёвая Караліна

🌿 «Гуканне Волі»
📍 Kings Mountain State Park

Традыцыйныя беларускія абрады, песні, карагоды, інтэрактыўная пастаноўка БНР, мастацкі аўкцыён.
Рэгістрацыя абавязковая
Дэталі

🇳🇱 Гаага
🕑 14:00віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?»

📍 Stationsweg 10b, 2515 BN Den Haag
Віктарына прысвечана 108-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 г.).

▪️ дзясяткі цікавых пытанняў пра гісторыю і асобаў БНР
🎤 вядучы — Ігар Барысаў, палітык і журналіст
🎟 Удзел бясплатны
🔗 Рэгістрацыя:
Дэталі

🗓 22 сакавіка (нядзеля)
🇵🇱 Беласток
🕙 10:00Бажэственная літургія і малебен за беларускі народ, канцэрт беларускіх песень.
📍 Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1, 15-779 Białystok
🕛 12:00«Святкаванне Дня Волі ў найноўшыя часы ў Беларусі і на дыяспары»
сустрэча з лідарамі Руху Салідарнасці «Разам»
📍 Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32
🕑 14:00 — віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?»
прысвечаная 108-й гадавіне абвяшчэння БНР
📍 Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32

🕓 16:00Мітынг-канцэрт у гонар Дня Волі.
Выступіць вядомы беларускі паэт, бард і перакладчык — Андрэй Хадановіч.
📍 plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kościuszki 10, 15-426 Białystok

🇧🇪 Брусель
🕑 14:00
📍 Rue de la Science 23

▪️ разгортванне вялікага БЧБ-сцяга
▪️ прагляд фільма
▪️ «Магутны Божа»
▪️ лісты палітвязням
▪️ вершы і песні
Дэталі

🇺🇸 Маямі
🕐 13:00
📍 T.Y. Park

▪️ супольны пікнік
▪️ беларуская музыка
▪️ сустрэча беларусаў
Дэталі

🇺🇸 Лос-Анджэлес
🕛 12:00
📍 Griffith Park

🌿 Дзень Волі і Гуканне Вясны
Дэталі

🇺🇸 Вашынгтон DC
Каб атрымаць запрашэнне націсніце Дэталі

🇫🇷 Парыж
🕔 17:00віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?»

📍 Comptoir Moderne
26 rue de la Croix Nivert, 75015 Paris


Віктарына, прысвечаная 108-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

▪️ дзясяткі цікавых пытанняў пра гісторыю БНР
▪️ вядомыя асобы і падзеі беларускай гісторыі
▪️ сімвалічныя прызы пераможцам

🎤 сустрэчу правядзе Ігар Барысаў — палітык і журналіст.
Дэталі

🗓 24 сакавіка (аўторак)
🇵🇱 Кракаў
🕗 20:20 — Квіз да Дня Волі
📍 Mikołajska 4/6
Дэталі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
19🎉10🙏1
Магілёўская следчая турма, травень 2021 года, перад самым "судом".

Выклікаюць з камеры, вядуць да намесніка начальніка.

- Северінец, інформірую: ставім вас на профілактіческій учёт как склонного к экстремістской і іной деструктівной деятельності.

Экстрэмісцкі "прафулік" вешаюць практычна ўсім "палітычным", асуджаным па адпаведных артыкулах. Улік - гэта "жоўтая бірка"; асобны даклад, абмежаванні на ліставанне і спатканні, забарона наведваць спартовыя мерапрыемствы, часам царкву ці бібліятэку (у розных калоніях па-рознаму), асаблівая ўвага адміністрацыі, пастаянныя дачэпкі і, канечне, ШІЗА. "Жаўтабірачнікі" падлягаюць "адстрэлу" ў лагерах і турмах. Але тут парушэнне працэдуры: у мяне яшчэ не было "суда".

- А што гэта вы парушаеце свой закон, - кажу ім. - Мяне ж яшчэ нават не асудзілі вашым "судом", які яшчэ прафілактычны ўлік?

- Много текста, Северінец. Распішітесь.

- Ня буду я нідзе распісвацца. Вы самі парушаеце закон.

- Ещё поговоріте тут, Северінец.

- А што тут гаварыць? Усе, хто парушае закон, адкажуць у адпаведнасці з законам.

- Что-о?! Вы угрожаете адміністраціі?! Так. Ещё плюс профучёт, номер трі. Склонен к нападенію на адміністрацію, захвату заложніков і іным проявленіям агрессіі.

Карацей, мне зашчыкнулі на руках кайданкі: цяпер усе перамяшчэнні па турме - толькі так. На суд штодня выводзілі з сабранымі рэчамі - у кайданках з валізкамі па ўсіх калідорах і пераходах гэта той яшчэ квэст. Адцяпер і да снежня 2025 года я - асабліва небяспечны.

У Гарадзенскай турме канвой найперш пацікавіўся: за што трэці прафулік? Так і так, кажу.

- Понятно. Много разговарівал.

Ну ня любяць у турме "много текста".
🤬264🙏3🤔2