Павел Севярынец
1.09K subscribers
25 photos
1 video
4 links
Асабісты канал
Download Telegram
Channel photo updated
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ДЗЕЦІ СВЯТЛА

Мы, беларусы – як дзеці,
Прывыклі не памятаць зла,
Святлей за усіх на свеце,
Бо мы – дзеці святла.

Любім паболей белі
Ад ложака да стала.
А што вы яшчэ хацелі:
Беларусы – дзеці святла.

Любім ясныя вочы
І белазубы смех,
Любім лён і малочку,
Любім зімою снег.

Любім бульбу і кашы,
Любім цукар і соль,
Любім ворагаў нашых,
Любім пакуту і боль.

Любім у Будславе фэсты,
Усе святы календара,
Любім, калі нявеста
У белым ля алтара.

Любім ззянне арганаў,
Любім успышкі пагонь,
І каб герой – беззаганны,
І каб ляцець – на вагонь.

Усё высвятляецца проста,
Без павелічальнага шкла:
Наша святло – гэта Госпад.
Беларусы – дзеці Святла.
304🔥60👍27🥰16👏9
І доўгачаканая сустрэча 🤍❤️🤍
476🙏67🥰46👍30🔥18
Мілыя сябры!
Віншую з новым, 2026-ым годам ад нараджэння Хрыста!
Дзякуй вам усім за віншаванне і добрыя словы! Салідарнасці, цеплыні і падтрымкі столькі, што ня хопіць дня, каб падзякаваць кожнаму асабіста.
Молімся за вызваленне ўсіх палітвязняў, Украіну і вяртанне ў новым годзе ў вольную Беларусь.
На Новы год паглядзелі з сям'ёй "Белсат", з'ездзілі на набажэнства ў касцёл, нагуляліся з сынам у снежкі ў двары. Францішак цяпер напявае "Шчучыншчыну", Волечка гартае касцёльную суполку ў тэлеграме, а я рыхтую да друку першую кніжку пасля турмы.
344👍43❤‍🔥30🔥15🙏14
Пасля хвалі маіх інтэрвію вылучыў найбольш вострыя пытанні, якія людзі задавалі ў сацсетках і ўжывую.

Адказваю некалькімі пастамі.

Пытанне 1. Паша, як можна перамагчы рэжым і імперыю верай, мовай, культурай, маральнай пазіцыяй? Ідзе вайна, патрэбная вайсковая сіла, а ты кажаш пра сэрцы, кнігі, спевы - ці ня мроі ўсё гэта?

Мой адказ. 2000 гадоў таму кніга Евангелля незваротна перамяніла свет - і з тых пор стагоддзямі рэжымы і імперыі падалі і руйнаваліся ад сутыкнення з укрыжаваным і ўваскрослым Хрыстом.
Праз некалькі дзён у Літве - дзень абаронцаў свабоды. У 1991 годзе бяззбройныя людзі ў маленькай Літве сярод зімы выйшлі на вуліцы і сталі супраць спецназу ды танкаў гіганцкай імперыі. Былі забітыя, былі сотні параненых мірных людзей. Але Літва перамагла.

Такіх сведчанняў у чалавечай гісторыі - мноства. Дух адольвае зброю!

Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром (да Рымлянаў 12:21).
106🔥27🥴21🤝11🖕5
12 гадоў таму мы з Волечкай перад Богам паабяцалі любіць і шанаваць адно аднаго - у шчасці і няшчасці, здароўі і хваробе... І ані на адну хвіліну я не пашкадаваў, што выбраў менавіта яе.

У турме альбо ў выгнанні, дзе б мы ні былі - я ведаю: Госпад нясе на Сваіх руках нас абодвух разам.

А знайшоў я сваю Волю на тых самых маладафронтаўскіх курсах рыцараў джэдаяў ).

"Пакладзі мяне пячаткай на сэрца сваё..."

Светлая мая беларусачка, з дванаццатай гадавінай вянчання цябе!
237👍24🙏19🎉12🥰4
Вострае пытанне нумар 2.

Паша, як ты можаш падтрымліваць Ціханоўскую? Як ты можаш падтрымліваць Пазняка?

Святлана Ціханоўская на сення - адзіная беларуская постаць, на якую зважаюць у міжнародным маштабе. Ня будзе Ціханоўскай - будзе нуль. Так працуе міжнародная палітыка. Калі беларусы ня могуць вызначыцца альбо сварацца міжсобку - у сенняшнім бурлівым і зменлівым свеце гэта азначае, што нас ня будуць браць у разлік.

З іншага боку, Пазняк - паслядоўны і жорсткі выразнік беларускага нацыянальнага інтарэсу. Беларускага выжывання. Калі не зважаць на Пазняка - легка згубіць берагі і патануць у моры чужых інтарэсаў.

У пікавы час альтэрнатывы нацыянальнаму адзінству няма. Гэта азы палітыкі. Таму беларусы маюць сціснуць зубы і выйсці шчыльнымі радамі. Ніяк інакш.
👍14145🤔11🙏10💔7
Напярэдадні Дня абаронцаў свабоды сустрэліся з кіраўніцтвам партыі "Саюз Айчыны - хрысціянскія дэмакраты" ў Сейме Літвы

Беларусы і літоўцы - гістарычна братэрскія народы.

ФСБ і КГБ усяляк спрабуюць пасварыць літоўцаў і беларусаў - але нам трэба размаўляць і супрацоўнічаць паміж сабой, каб разам даць адпор імперыі.

Падзяка Літве за тое, што прымае вызваленых палітвязняў і беларусаў!

Labai ačiū už jūsų paramą ir pagalbą!
103👍34🔥11🙏8🏆3
На сустрэчы ў Сейме да Дня абаронцаў свабоды легендарны літоўскі дэпутат Эмануэліс Зінгерыс падараваў мне копію дэкларацыі незалежнасці Літвы з подпісамі сігнатараў - 11 сакавіка 1990 года.

Эстафета свабоды ад Літвы да Беларусі.

Labai ačiū, дарагі Эмануэліс!

За нашу і вашу свабоду!
Už jūsų ir mūsų laisvę!
👍118🔥38🙏2014🦄3
Дзень абаронцаў свабоды ў Вільні.
Літва змагла - і Беларусь зможа!
117👍29🙏19🔥9👌2