"Зачем учіть ребёнка на белорусском? Чтобы стал змагаром і попал в тюрьму? Чтоб уехал за граніцу? Зачем калечіть жізнь своім детям?"
І вось прыходзіць верасень, і мы чуем ды чытаем зноў і зноў: там і там не набралі беларускі клас ці групу ў дзіцячы садок. "Няма дурных".
Расейскі тэрор у дачыненні да беларускасці за стагоддзі сфармаваў сярод значнай часткі беларусаў глыбокі, часам невыкараняльны страх: паказаць, што ты беларус - страшна.
Беларусь для Расеі была і застаецца галоўным плацдармам на галоўным накірунку ўдару па галоўным ворагу.
Стагоддзямі Расея размяшчала на тэрыторыі Беларусі найбольш баяздольныя арміі і будавала вайсковую інфраструктуру. "Зборачны цэх" БССР планаваўся крамлёўскім Генштабам як ключавая база для рамонту вайсковай тэхнікі ў вайне з Захадам. НПЗ у Наваполацку і Мазыры будаваліся з разліку на запраўку танкавых калонаў, якія пойдуць на Еўропу. Беларусь для Масквы - гэта насамрэч ня бульба і ня чыстыя вуліцы, а бясконцыя вайсковыя часткі, ракетныя шахты і падземныя бункеры, заводы "абаронкі", кварталы, заселеныя вайскоўцамі ды адстаўнікамі.
А там, дзе імперыя рыхтуе магутны кулак для скрышэння Заходняй цывілізацыі, канечне, не павінна быць ніякіх "беларусаў", адрознай ад расейскай мовы, памкненняў да самастойнасці. З гледзішча Крамля, Беларусь - прастора, дзе павінна гучаць толькі рэха вайсковых загадаў. І рэжым Лукашэнкі тут - проста выканаўца.
Крэмль цудоўна ведае, што з боку Захаду Беларусь - гэта ключ да Масквы. Таму і баіцца беларускасці як сваёй смерці.
Беларусы - народ выключна рацыянальны. І вельмі многія разумеюць: размаўляць па-беларуску на такім плацдарме - значыць, кідаць выклік імперыі. Каб выжыць - будзь "как все", говорі по-русскі, "не выделяйся".
І тут - гамлетаўскае "быць альбо ня быць".
Прызнацца ў тым, што ты баішся быць сабой, быць беларусам - канечне, сорамна. Адсюль і "рацыянальныя" апраўданні. Ці то "я русскій", ці то "у меня фамілія польская", ці то "зачем калечіть жізнь ребёнку". Беларусы ўнікаюць беларускасці.
Нават паводзінамі расейцаў, якія панаехалі ў Беларусь, беларусы ў большасці абураюцца па-расейску.
Але беларусам нікуды не падзецца з вастрыя, нацэленага ў сэрца Захаду.
Адзіны шанец для Беларусі быць - параза і развал Расейскай імперыі.
А перамога ў супрацьстаянні з Масквой вырашаецца ў кожным беларускім сэрцы.
Адзіны шанец для Беларусі перамагчы - размаўляць з беларусамі па-беларуску. Быць сабой.
Калі ты проста размаўляеш па-беларуску - ты разбураеш свой страх і імперыю.

❤45🙏13💯8👏3
Пячорны манікюр у ШІЗА і нажнічкі Ціханоўскага.
Калі месяцамі сядзіш у бетонных скрынях, дзе забаронена ўсё, праблема стрыжкі пазногцяў ператвараецца ў сур'ёзную рэч.
Нельга нажніцы. Нельга кусачкі. Нельга лязо. Нельга станкі для галення.
Бетонны пыл і бруд забіваюцца пад пазногці. А за месяц, два ці тры кіпці вырастаюць, самі ўявіце, ого-го.
А як пастрыгчы пазногці? Ніяк.
Ведаю, ёсць людзі, якія пазногці абкусваюць. Але паспрабаваў - не маё.
У карцэрах Акрэсціна быў прыладзіўся сточваць пазногці аб металёвыя шрубы. Часам здзіраў пальцы да крыві - затое не было адчування, што ты звер, якога заперлі ў бетонны мяшок.
У ШІЗА Шклова ці Гарадзенскай крытай такіх шрубаў мне знайсці не ўдавалася - і даводзілася сточваць пазногці на адным ці некалькіх пальцах аб бетон ці цэмент паміж пліткамі. Тут праца доўгая, пільная - затое, як той казаў, бачыш вынік.
На Валадарцы пасля "Шанхаю" у выніку сутычкі са "сматрашчым" мяне перавялі ў "двайнічок" у спецкалідоры - камеру 101. Тут падчас праверкі запатрабаваў, каб далі па-людску пастрыгчы пазногці - турма, усё-такі.
І, уявіце сабе, на колькі хвілінаў прынеслі маленькія нажнічкі. Калі я першы раз за тры месяцы іх узяў у рукі, рот сам расцягнуўся ў глупую ўсмешку да вушэй. Але галоўны сюрпрыз чакаў мяне наперадзе.
На кардонным футаральчыку было напісана: "К. 101. Тихановский".
Значыць, перада мной тут сядзеў Сяргей Ціханоўскі.

❤27👍7😢5
24 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца З'езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
24 кастрычніка пройдзе З'езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД). Падзея прымеркаваная да 100-гадовага юбілею з дня заснавання гістарычнай Партыі БХД: 24 кастрычніка 1926 года ў Вільні адбыўся з’езд беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, на якім “Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць” 1917 года ператварылася ў БХД.
З'езд пакліканы з’яднаць разрозныя плыні БХД і падкрэсліць больш чым стогадовую традыцыю хрысціянска-дэмакратычнага руху, які заўсёды стаяў на варце хрысціянскіх каштоўнасцяў, дэмакратыі, нацыянальных інтарэсаў і беларускага Адраджэння.
Удзельнікі абмяркуюць стратэгію працы ў сучасных грамадска-палітычных умовах і выберуць новае кіраўніцтва БХД.
Адноўленая Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ставіць сваёй задачай яднанне беларускіх дэмакратычных сілаў і стварэнне прывабнай альтэрнатывы для Беларусі.
Месцам правядзення З’езду выбраны Беласток, ключавы цэнтр беларускай дыяспары ў Польшчы. Згодна з еўрапейскай палітычнай традыцыяй, партыйныя з’езды прынята праводзіць не ў сталіцах. А Беласток размешчаны якраз па паўдарозе паміж Вільняй і Варшавай, дзе пражывае найбольшая колькасць беларусаў за мяжой.
Больш поўная інфармацыя пра З’езд БХД 24 кастрычніка будзе паведамленая пазней.

👍31❤8🙏2👌2
У маёй матулі – дзень нараджэння.
Цікава, што матуля маёй матулі, бабуля Галя, нарадзілася ў Вільні, непадалёк ад Вострай брамы, у дзьвюх хвілінах хады ад радзільні, дзе ў студзені 1991 года, падчас штурму Віленскай тэлевежы, з’явіцца на свет мая будучая жоначка Воля.
А сама Таццяна Лабачэўская, у замужжы Севярынец – з Лунінца.
Менавіта матуля Таццяна, унучка ігумена Мітрафана Будзько, якога пераследвала савецкая ўлада і сям’ю якога саслалі ў Сібір у 1939-ым, у пачатку 1990-ых выцягнула нас на адбудову Касцёла святой Барбары і Пакроўскага сабора ў Віцебску.
Менавіта матуля Таццяна казала нам пра Бога і накрывала святочны стол на Пасху, калі камуністы яшчэ былі пры ўладзе.
Настаўніца адзначае дзень нараджэння 1 верасня – знарок не прыдумаеш.
1 верасня матуля заўжды прыходзіла са школы з вялізным букетам ружаў. Вучні вельмі яе любілі. Наколькі – я зразумеў толькі ў пачатку 2000-ых: у некалькіх шматпавярхоўках каля віцебскай школы, дзе яна выкладала і дзе пакаленні бацькоў ды дзяцей памятаюць яе як сваю класную, матуля адна сабрала больш за 600 подпісаў за маё вылучэнне ў чарговай кампаніі.
За што любілі? За шчырасць, прынцыповасць, адданасць справе, за заўсёдную бадзёрасць і радасны настрой. Гены энэргіі, напору і моцы у нас ад матулі.
Матуля заўжды гатовая натхніць, развесьці рукамі хмары, абараніць дзяцей, горад, беларусаў і Беларусь.
У віцебскім мікрараёне Білева матуля з паплечнікамі ды паплечніцамі зноў-жа шляхам збору подпісаў дамаглася адкрыцця медычнага цэнтру, школы нумар 47, паліклінікі на віцебскіх Поўднях, лазнява-пральнага камбінату, пракладвання роварных дарожак, у гарадскім парку – рамонту помніка Уладзіміра Караткевіча – і яшчэ шмат-шмат чаго.
Менавіта матуля і тата выхавалі нас у свабодзе, адказнасці і павазе да Беларусі.
З днём нараджэння, мілая Мамулечка!
І - верш.
БАЛАДА ПРА ЖАНЧЫНУ НА КАРАБЛІ
Матулі
У палескай глыбі, на радзіме славян,
Дзе чыгункі сыходзяцца крыжам,
Горад Лунінец ціха плыве скрозь туман,
Горад Лунінец, роўны Парыжу.
Тут, дзе храмы ад грукату колаў дрыжаць,
Дзе люстэркамі блішчуць крыніцы,
Дзе на пляцы гарод, а ў двары сенажаць,
Давялося табе нарадзіцца.
У тваім радаводзе прывідамі крыл —
Радаслоўная ўсіх беларусаў:
І пабожныя шляхцічы, і святары,
І габрэй, што паверыў у Ісуса.
Закрывалі паўнеба старыя дубы,
Паравозы гулі на світанні,
Тлелі дыму клубы, а ты марыла быць
Капітанам далёкага плавання.
Ты плыла на вагні велічэзнай гары,
Дзе варагі, арда і хазары,
Дзе захоўваюць замкі, старыя муры
Рэхі словаў, калісьці сказаных.
А на вулічным бруку — вандроўны паэт,
А ў паэта — зялёныя вочы,
І адкрыўся забыты загадкавы свет,
І спытаўся — чаго жа ты хочаш?
На тваім караблі хопіць месца дваім,
І вы разам выходзіце ў мора.
І цяпер яго лёс стане лёсам тваім:
Усе супольна — і радасць, і гора.
І плыве карабель, і блішчыць далягляд,
Засяляецца палуба дзецьмі.
Тут і сонца — дачка, і сыночак — пірат,
І малодшая — толькі глядзець бы.
Вось аршанская гавань, затока Барань,
Зіхацяць на Адроўцы мярэжы,
Між Лучосай і Віцьбай стаяць у мурах
На узгор’і высокія вежы.
Разляцеліся дзеці з тых вежаў у свет,
Склаў паэт свае лёгкія-крылы...
Бераг неба, а ў небе — мігценне планет
На шляхах найвышэйшае сілы.
Капітан! Углядзіся ў нябесную сінь:
Мы з табою вандроўку адновім.
Ты стаіш перад безданню зорных глыбінь —
Акіянамі Божай любові.
Турма 1, Гародня

❤72🙏8🥰6👍2😍2
Расейцы масава ўцякаюць з Расеі ад мабілізацыі. Праз Грузію, Арменію, Казахстан... Але не праз Беларусь.
Захад рыхтуецца да прамога сутыкнення з Крамлём: дырэктар ЦРУ папярэдзіў Пуціна, што будзе балюча.
У вольным свеце сярод беларусаў аднаўляецца Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.
Восень пачынаецца бадзёра.
Свежая тройца добрых навінаў па спасылцы.

🙏31❤4😁4⚡2
Калі б не перамога пад Воршай 8 верасня 1514 года - у Беларусі не было б Залатога веку.
Часам пераправіцца праз Дняпро навідавоку непрыяцеля і атакаваць утрая большыя сілы, якія стаяць на ўзвышшы - адзіна магчымае рашэнне.
Як народжаны ў Воршы, заўжды трымаю ў галаве стратэгію Канстанціна Астрожскага, а таксама словы яшчэ аднаго аршанца, Уладзіміра Караткевіча:
"Рабі нечакана; рабі, як не бывае; рабі, як ня робіць ніхто - і тады пераможаш".
З днём Аршанскай перамогі, беларусы!

❤57⚡1
Валадарка. Спецкалідор. Жаночы пост і ігрышчы аховы.
У 2020 – 2021 гадах мне давялося восем месяцаў сядзець на Валадарцы ў камеры 101, цеснай “двушцы”, у так званым спецкалідоры. Тут, у турэмнай старой будыніне, мабыць, яшчэ ХІХ стагоддзя, было некалькі закуткоў для кавіднага карантыну, “лядоўня” з выбітым шклом, ШІЗА і абшыты браняванымі лістамі блок для “спецкантынгенту” – асуджаных на пажыццёвае зняволенне ці да смяротнага пакарання. Кажуць, цяпер такіх трымаюць на Жодзіна альбо ў Калядзічах – але тады на Валадарцы, падобна, была для іх “транзітка”.
Мая камера, праз якую прайшлі і Сяргей Ціханоўскі, і потым Алесь Бяляцкі - катух памерам два на тры з паловай метры, асноўную частку якога займалі двайныя нары (першы і другі паверхі). Ля ўваходу “ачко”, паміж нарамі і сцяной – мікраскапічны столік з прываранымі жалезнымі “сядушкамі”.
Прастора – прыблізна як у аўтобуснай прыбіральні. Каб праціснуцца да вакна (патрэсканае шкло са скразняком, кратамі і “веснічкамі”), трэба займацца гімнастыкай і ўціскаць жывот.
Прастора для “пахадзіць” – паўтара крокі туды і назад паміж дзвярыма і столікам. Двум чалавекам не размінуцца, то жыццё ў той двушцы ператвараецца ў “тэтрыс”.
Лёгкім стукам па сценах і ў нішы дзвярэй вылічыў адразу некалькі падазроных парожнінаў: у турме яны звычайна сведчаць пра ўсталяванне гукавай апаратуры. Мяркуючы па ўсім, праслушка тут была адмысловая.
Але тут было насамрэч лепш, чым на “Шанхаі” ці Акрэсціна. Пакуль ішлі масавыя пратэсты, выкліканыя якраз гвалтам у турмах, ашаломленая адміністрацыя палітычных спярша не чапала. Толькі бліжэй да зімы па дарозе ў душавую я ўбачыў у ШІЗА Міколу Дзядка.
Ахова на Валадарцы – гэта было нешта адмысловае.
Спецкалідор ідзе ад жаночага корпуса турмы, то і пост аховы тут быў жаночы. Паставыя – пераважна вясковыя дзяўчаты з Менскага раёну ў камуфляжы, з выразнай трасянкай у размове. З аднаго боку, было цікава назіраць за іх смутна-прыязнай рэакцыяй на беларускую мову, з іншага – турма ёсць турма: часам тыя дзяўчаты выдавалі базарны мат-перамат.
А ўначы у нашым спецкалідоры разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра.
Карпусныя і афіцэры – мужчыны. Паставыя – дзяўчаты. Ноч. Заступае змена, гудзе электрычны імбрык, п’ецца гарбата, сцішаныя галасы – і пачынаецца. Нярэдка са спецкалідора можна было пачуць і звонкія пашлёпванні, і хіхіканне, і пацалункі, і рыданні ды высвятленні адносінаў.
Аднойчы ўначы дзяўчаты-ахоўніцы нават біліся ды цягалі адна адну за валасы. Зухаваты карпусны на ранішняй праверцы быў чырвоны, як бурак. Вязняў не саромеліся.
І час ад часу хтосьці з крымінальнікаў, зацяўшыся з карпусным праз “кармушку”, зрываўся:
- Начальніку расскажу, как вы девок по ночной смене лапаете!

❤25😁6⚡1👍1
Таісія Карпаўна Кабанчук - мама Вадзіма Кабанчука, аднаго з лідэраў беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне, і стваральніца Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Бабруйску ды на Магілёўшчыне.
Трыццаць гадоў таму, калі маладафронтаўца Вадзіма судзілі за напад на міліцэйскага "кінааператара" Калакольчыкава, які здымаў пратэстоўцаў на камеру, Таісія Карпаўна падзякавала за падтрымку Маладому Фронту - і я пазнаёміўся з гэтай мужнай жанчынай.
Таісія Карпаўна, бібліятэкарка, мама двох сыноў, не захацела проста назіраць, як Лукашэнка топча Беларусь - і пайшла ў беларускі рух. Страціла працу. Некалькі разоў была арыштаваная і асуджаная за "арганізацыю несанкцыянаваных акцыяў".
Разгарнула БХД ў Бабруйску: у 2010-ым, падчас мясцовай кампаніі, увесь горад быў застаўлены пікетамі хрысціянскіх дэмакратаў. Стварыла Магілёўскую абласную раду БХД.
Тады рэжым сфальшаваў усё, што мог, але, дзякуючы працы Таісіі Кабанчук, у Магілёўскай вобласці БХД прарвалася ў раённыя ды сельскія саветы ў Асіповічах ды Горках.
Энэргія, напор, бадзёрасць і вера ў перамогу Таісіі Карпаўны заўжды натхнялі. Памятаю, колькі разоў на нашых сходах, калі настрой "усё кепска, нічога ня будзе" апаноўваў хадэцкую грамаду, нязменна ўставала Таіся Карпаўна і зычным голасам сароміла панылых ды знявераных.
Каманда Таісіі Кабанчук на Бабруйшчыне - гэта была наша ўдарная сіла, якая ніколі не падводзіла. Упэўнены, калі б у тыя гады, 2010-2020, мы мелі вольныя выбары, менавіта БХД брала б уладу ў горадзе.
Матуліны гены выразна адчуваюцца і ў Вадзіме, сённяшнім міністры абароны ў Пераходным кабінеце. У Кабанчукоў гэта агульнае - ніколі, ніколі, ніколі не здавацца.
Добрага здароўя, сілаў, Божай ласкі і радасці, мілая Таісія Карпаўна! Верым, можам, пераможам!

❤54👍5🙏3👎1🌭1
Калі чалавек раптам апынаецца на волі пасля гадоў турмы, першыя дні ён выглядае так - як Зміцер Дашкевіч 11 верасня 2025 года.
І калі Беларусь стане вольнай пасля дзесяцігоддзяў турмы - цэламу народу спатрэбіцца немалы час, каб свабоду асэнсаваць.
Роўна год таму пры пасярэдніцтве ЗША вызвалілі і дэпартавалі за мяжу больш як 50 беларускіх палітычных вязняў.
У вольным свеце апынуліся Зміцер Дашкевіч, Мікола Дзядок, Ігар Лосік, Павел Вінаградаў. Мікола Статкевіч застаўся ў Беларусі.
Днямі чакаем вызвалення яшчэ адной партыі палітычных зняволеных-беларусаў.
Вялікі дзякуй, Джон Коўл!
Божа, дабраславі Амерыку!

❤46👍6❤🔥5⚡1🔥1
Крадзеж перадачаў і літара Z.
Напрыканцы 2020 года ахова Валадаркі скрала ў мяне перадачу. Чытаў пра такое ў Салжаніцына - і ня думаў, што ў Беларусі гэта практыкуюць з палітычнымі. Усё-такі тут увага, у дачыненні да палітычных пільнуюць, каб знешне ўсё было "по закону" - і, хоць карыстаюцца тым "законам" як кайлом, проста красці прадукты... Ну, і смех, і грэх.
Чакаеш ад іх дзічы, грубага зладзейства, садызму - а яны аказваюцца дробнымі крадунамі.
Як было. Снежань 2020 года. Адчыняецца "кармушка".
- Северінец. Без вещей.
Выводзяць. На посце стаіць тры ахоўнікі па форме (то бок, арганізаваная група).
- Вам передача, 9 позіцій. Тут майонез. Майонез нельзя. Ізымаем майонез. Распішітесь.
Нельга дык нельга. Распісваюся, што згаджаюся са знішчэннем забароненага, на бланку ўнізе. Звяртаю увагу, што пасля надпісу "маянэз" - палова аркуша пустых радкоў. Звыкла хачу закрэсліць літарай Z, але супрацоўнік рэзка спыняе:
- Майонез і всё. Остальное отдадім, не бойтесь. Не портіте бумагу, строгая отчётность.
Ладна, думаю, што я насамрэч. Ня будуць жа яны ўтраёх сярод бела дня нагла тырыць печыва, каву, гарбату, зефір. Дастаюць маянэз, ставяць асобна.
- Счас оформім, остальное отдадім в камеру.
Вяртаюся ў хату, распавядаю сукамерніку, куды вадзілі. Той цокае языком:
- Дарма не закрэсліў.
- Ты думаеш?
- Упісваюць усе твае 9 пазіцыяў у паперу і забіраюць сабе. Твой роспіс ёсць, усё. Сто пудоў.
- Ды аддадуць. Мяне ж ведаюць, да мяне ж адвакат ходзіць...
- Пофіг. А з чым, ты думаеш, начная змена чаі папівае?
Карацей, да канца змены я чакаў, потым грукаў у "кармушку", на праверцы пытаўся карпуснога. Перадача? Якая перадача? Ніякай перадачы не было. Што вы прыдумваеце? Можа, вы хочаце, каб рэжымны аддзел праверыў вашу камеру, што там у вас згубілася? Ну што, робім ператрус, сур'ёзна?
Думаю, таварышы ад душы пасмяяліся на начной змене. Усё-такі кава ды гарбата ў перадачах для палітычных - найлепшыя.

🤬27😢10🤯6❤2⚡2
Контрнаступ Украіны на Данбасе - удар Крамлю пад уздых.
Заўтра пачынаюцца "выбары" у Дзярждуму, якія большасць расейцаў байкатуе. Украіна наступае, васал Лукашэнка прылюдна гандлюецца з амерыканцамі...
У Пуціна ўсё зусім кепска. А раз у Пуціна ўсё кепска - значыць, у Беларусі добра!
Свежая "Тройца добрых навінаў" - па спасылцы. Далучайцеся!

👍27🔥7❤3👏2🦄1
У суботу 26 верасня а 17.00 - сустрэча і прэзентацыя маіх кнігаў у Фларэнцыі.
Горад Дантэ і Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы і Петраркі, Галілея і Амерыга Веспучы, Макіявелі і дынастыі Медычы...
Вялізная падзяка Народнай амбасадзе ў Італіі, Цэнтру Беларускай Супольнасці ў Фларэнцыі і ўсім беларусам, якія запрасілі і арганізоўваюць!
Запрашаю ўсіх сябраў, хто жыве пад італьянскім сонцам - заадно прагуляцца па горадзе найярчэйшых у чалавечай культуры кветак.

❤25👍6🔥4
Роўна 35 гадоў таму, 19 верасня 1991 года, Вярхоўны Савет Беларусі абвясціў бел-чырвона-белы сцяг нашым дзяржаўным сцягам.
Дэпутаты ад БНФ на чале з Зянонам Пазьняком павялі за сабой разгубленую большасць - і паднялі па-над краінай сімвал святла і ўваскрасення.
А бел-чырвона-белы сцяг - гэта Сцяг Хрыста.
2000 гадоў таму ў Палестыне, каля Ерусаліму, пасля укрыжавання Ісуса Хрыста, у белую ільняную тканіну загарнулі Ягонае скрываўленае цела. Калі Хрыстос уваскрос, белая з чырвонай паласою палатніна засталася людзям як знак перамогі Бога над смерцю.
Біблія апісвае гісторыю з’яўлення бел-чырвона-белага сцягу ва ўсіх Евангеллях:
“А калі настаў вечар, прыйшоў багаты чалавек з Арымафеі, на імя Іосіф, які таксама быў вучнем Ісуса. Ён, падыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Ісуса. Тады Пілат загадаў аддаць цела. І, узяўшы цела, Іосіф абкруціў Яго чыстай палатнінаю, і палажыў Яго ў сваёй новай магіле, якую ён высек у скале”. (Мацвея, 27: 57-60)…
Хрыстос уваскрос - і белая палатніна з Ягонай крывёю з'яўляецца на ўсіх абразах:
- Жыве!
“А Пётр, устаўшы, пабег да магілы і, нахіліўшыся, бачыць прасціну, што ляжала асобна” (Лукі 24:12).
Бел-чырвона-белая Турынская плашчаніца прызнаецца навукова пацверджаным цудам і адной з галоўных рэліквіяў хрысціянства.
Дагэтуль уваскрослага Хрыста на шматлікіх абразах, карцінах, пасхальных паштоўках выяўляюць з белым сцягам з чырвонай паласою ці чырвоным крыжам. У мантыях праваслаўных архірэяў бел-чырвона-белыя стужкі (“крыніцы” альбо “струмяні”) – абавязковая адметнасць.
А з часоў Сярэднявечча асноватворны Сцяг Хрыста стаў сімвалам хрысціянскага свету – асабліва на межах з мусульманамі і паганцамі.
Сцяг Хрыста з’яўляўся на абразах, вайсковых харугвах, мачтах караблёў – і з цягам часу, у розных варыяцыях, увайшоў у велізарную колькасць гербаў, вымпелаў і нацыянальных сцягоў на ўсёй еўраатлантычнай прасторы ў Старым і Новым Свеце.
Дастаткова згадаць, што Англія дагэтуль мае сцяг белы з чырвоным крыжам. Грузія. І вось, Беларусь.
Калі ёсць штосьці, што лучыць на элементарным, кодавым узроўні не толькі Еўропу, але і ўсю заходнюю цывілізацыю – дык гэта, бясспрэчна, ён, адзін з самых старажытных і ключавых хрысціянскіх знакаў.
Сцяг Хрыста настойліва працінае ўсе дзесяць вякоў беларускай гісторыі. З прыняццём хрысціянства ўзнікае назва Белая Русь; Полацкая Сафія і Дабравешчанская царква ў Віцебску, першыя нашы святыні, маюць характэрную бел-чырвона-белую муроўку; белая на чырвоным "Пагоня" абіраецца гербам Вялікага Княства.
У бітве пад Воршай – бел-чырвона-белыя сцягі Хрыста на піках нашых вершнікаў, у бітве пад Кірхгольмам па-над ліцвінамі вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Праваслаўныя патрыярхі з бел-чырвона-белаю аблямоўкай у рызах; у каталіцкіх ды уніяцкіх святынях на абразах - Сцяг Уваскрасення.
У 1918-ым бел-чырвона-белы сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі прымаецца як агульны сімвал беларускага нацыянальнага руху. За яго расстрэльваюць пры Сталіне, яго падымаюць і падчас вайны, і ў партызанах, і на эміграцыі – аж да Курапатаў 1988-га і мітынгаў Беларускага Народнага Фронту, дзе ён ўпершыню пасля дзесяцігоддзяў цемры ўспыхвае зноў.
Бел-чырвона-белы сцяг – найвялікшы евангельскі сімвал, канцэнтрацыя сэнсу нацыянальнай ідэі, зашыфраванае імя Беларусі. Калі бачыш бел-чырвона-белае, вочы міжволі прымружваюцца, як ад святла. Ён лунае ў паветры, нібы анёлавы крылы.
"Зямля пад белымі крыламі" – ці не пра гэты сцяг пісаў Караткевіч!
У самыя трагічныя і моцныя моманты беларускай гісторыі скразіць, нечакана выблісквае, асвятляе далягляды, як азарэнне, бел-чырвона-белы сцяг – і зноў нагадвае нам пра тое, што адбылося 2000 гадоў таму:
“… І ўбачылі камень, адвалены ад магілы, і увайшоўшы, не знайшлі Цела Госпада Ісуса. Калі ж яны знедаўмяваліся з гэтага, раптам паўсталі перад імі два мужы ў строях бліскучых. І калі яны былі ў страху і схілілі абліччы свае да зямлі, - сказалі ім: што вы шукаеце Жывога сярод мёртвых? Яго няма тут: Ён уваскрос” (Лукі 24: 2-6).
Жыве Беларусь - з Богам!
Фота 2016 года: кампанія Маладога Фронту і Змітра Дашкевіча "Бел-чырвона-белы сцяг Хрыста".

❤47🤣2⚡1
Кепскі знак, што РФ сфальшавала свае "выбары" пад поўны "одобрямс" агрэсіі. "Вынік" яўна падагнаны пад мабілізацыю.
Кепскі знак, што Лукашэнка хаміць амерыканцам. Ён хаміць тады, калі ўпэўнены, што ягоны старэйшы "брат" бандыт за ягонай спінай вось-вось выхапіць сякеру.
І кепскі знак, што хрысціянскія дэмакраты ў Нямеччыне на зямельных выбарах саступаюць прарасейскай АдГ.
Але, як кажа Біблія, падзенню папярэднічае пыха. За апошнія дні у Крамлі яўна галавакружэнне ад "поспехаў".
Капотня для іх - апошняе папярэджанне.

🤔23👍8🔥3⚡1
8-15 кастрычніка плануем з Барысам Гарэцкім пры падтрымцы "Будзьмы" і БАЖ аб'ехаць Польшчу - 10 галоўных гарадоў, дзе ёсць беларусы.
Сустрэчы + прэзентацыі кнігаў: "Беларусь - гэта святое", "Люблю Беларусь", "Соль зямлі".
Як натхняць беларусаў? Як вярнуць Беларусь? Як прайсці выпрабаванні?
Падрабязнасці пазней. Запрашаем далучацца!

👍22❤7👎2
Валадарка. Студзень. Крывасмокі.
Узімку 2021 года, у спецкалідоры, у камеры 101, падчас следства на Валадарцы, я ўпершыню ў жыцці пабачыў камароў узімку.
І гэта была не пара-тройка дохлых камароў, якія нейкім дзівам ацалелі ў турэмных падзямеллях, а паўнавартаснае, шматлікае, прагнае да крыві вязняў камар'ё.
Уявіце сабе: студзень месяц, з растрэсканых фрамугаў ды шчылінаў сіфоніць сівер, у нашай "двушцы" ходзім у целагрэйках - а праз вентыляцыю пруць дзясяткі крывасмокаў, і трэба штовечара ганяць іх па хаце рушніком, а ўначы накрывацца з галавой, каб хоць крыху паспаць.
І халера іх ведае, дзе яны пладзіліся - мабыць, у душавых ды падвалах, дзе цеплатраса ды гарачая вада - але мы з сукамернікам ніяк не маглі даць рады.
І смех, і грэх - улетку ніякіх камароў, увосені ані, ачмурэць - Раство і Новы год з камарамі!
Давай замаўляць фумігатары. Нельга. Спіралі ці свечкі. Зразумела, забаронена. Што рабіць? Ну, слухай, мята іх адпалохвае. Давай мяты папросім у перадачы.
Добра. Пішу Волечцы ў лісце, так і так. Бедная Волечка раіцца ў фб, што рабіць, набывае сродак ад камароў, пакуе мяту, нават зерняў гваздікі ў апельсін натыцкала, нясе перадачу. Апельсін моўчкі аддалі назад, сродак, канечне, не прынялі.
Дык камары ў вас. Якія камары? Студзень месяц! А што тут у вас яшчэ? Мята? Хм. Мята. Быццам не забаронена.
Карацей, праходзіць нам мята. О, клас! Куды яе? Ды ў вентыляцыю, яны адтуль пруць. Сукамернік высокі быў, дацягваецца, піхае сцябліны мяты праз краты ў вентыляцыйную нішу.
- О! - кажа. - А з боку калідора кратаў няма. Адкрытая ніша.
Запіхалі ўсю мяту туды. Чакаем. Але лётаюць, трасца на іх. Чхаць яны хацелі на тую мяту.
Мы, канечне, зажурыліся. Ну, мо надыхаюцца і ўсё-такі праз дзень-другі павымруць, га?
Нарэшце, ідзе вечаровая праверка. Зайшлі, праверылі. І ёсць там у паставых дурны звычай - цяжкія дзверы ў камеру захлопваць з сілаю, з агушальным грукатам, аж выбуховая хваля ідзе, і ўсе краты трасуцца.
Выходзяць. Ба-абах! І раптам такі характэрны шолах, на калідоры сыпецца нешта, і мат-перамат карпуснога.
Адчыняюць зноў. Ва ўсіх мята на плячах і ў валасах.
- Так-растак, што там у вас?!!
- Ммм... Мята. Ад камароў.

🔥16🤷♂2
Forwarded from DA VOLI
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ СТАЛА БЯСПЕЧНА?
26 верасня а 12:00 у Варшаве, каля Ужонда па справах замежнікаў на Taborowa 33, беларусы замежжа правядуць акцыю.
Пераслед распаўсюджваецца і на беларусаў, якія ўдзельнічалі ў законных акцыях за мяжой.
Мы хочам атрымаць адказ:
Калі ў Беларусі стала бяспечна?
Далучайся да акцыі.
Прыходзь сам і запрашай іншых беларусаў.
Нас павінны пачуць.
📍26.09.2026 | 12:00 | Варшава | Taborowa 33

За гэты год — больш за 228 адмоўных рашэнняў па справах аб міжнароднай абароне. У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі: 889 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі, людзей затрымліваюць і пераследуюць, заводзяць крымінальныя справы, уключаюць у спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
Пераслед распаўсюджваецца і на беларусаў, якія ўдзельнічалі ў законных акцыях за мяжой.
Мы хочам атрымаць адказ:
Калі ў Беларусі стала бяспечна?
Далучайся да акцыі.
Прыходзь сам і запрашай іншых беларусаў.
Нас павінны пачуць.
📍26.09.2026 | 12:00 | Варшава | Taborowa 33
🔥14🙏8👍2
Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі?
Бярэм топ-100 знакамітых беларусаў ды беларусак і высвятляем, якія імёны суперзорак у нас самыя частыя. За 10 хвілінаў разбіраем значэнні нашых самых гучных імёнаў - і расшыфроўваем беларускі нацыянальны код! У чым нашы адрозненні ў імёнах ад Расеі, Украіны, Польшчы?
Глядзім відэа – і натхняем беларусаў!

YouTube
Як беларусам называць дзяцей, каб яны выраслі геніямі. Беларускі код у імёнах - Севярынец
✨Як правільна назваць дзіця, каб перадаць яму сапраўдны беларускі код і натхніць на вялікія справы? У гэтым відэа мы разгадваем таямніцу імёнаў нашых геніяў!
Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа!
Імя — гэта не проста набор гукаў, гэта магутны код…

❤12👍4