Павел Севярынец
1.09K subscribers
24 photos
1 video
4 links
Асабісты канал
Download Telegram
Напярэдадні Дня абаронцаў свабоды сустрэліся з кіраўніцтвам партыі "Саюз Айчыны - хрысціянскія дэмакраты" ў Сейме Літвы

Беларусы і літоўцы - гістарычна братэрскія народы.

ФСБ і КГБ усяляк спрабуюць пасварыць літоўцаў і беларусаў - але нам трэба размаўляць і супрацоўнічаць паміж сабой, каб разам даць адпор імперыі.

Падзяка Літве за тое, што прымае вызваленых палітвязняў і беларусаў!

Labai ačiū už jūsų paramą ir pagalbą!
103👍34🔥11🙏8🏆3
На сустрэчы ў Сейме да Дня абаронцаў свабоды легендарны літоўскі дэпутат Эмануэліс Зінгерыс падараваў мне копію дэкларацыі незалежнасці Літвы з подпісамі сігнатараў - 11 сакавіка 1990 года.

Эстафета свабоды ад Літвы да Беларусі.

Labai ačiū, дарагі Эмануэліс!

За нашу і вашу свабоду!
Už jūsų ir mūsų laisvę!
👍118🔥38🙏2014🦄3
Дзень абаронцаў свабоды ў Вільні.
Літва змагла - і Беларусь зможа!
117👍29🙏19🔥9👌2
Вострае пытанне нумар тры.

Паша, ну вось вас вызвалілі - але вывезлі за мяжу, а ў той жа час у Беларусі з'явілася яшчэ больш палітычных вязняў. Канвеер арыштаў і "судоў" не спыняецца, а кажуць - лібералізацыя. Гэта нармальна?!

Парадаксальным чынам Лукашэнка пацвярджае: галоўнае багацце Беларусі - ЛЮДЗІ.

Вываз і выцісканне ў Еўразвяз сумленных і здольных беларусаў пераўзыходзіць экспарт калію, лесу, разам узятых.

Няспынны канвеер арыштаў і вызвалення палітвязняў ёсць схаваным спосабам масавай дэпартацыі найлепшых людзей з тэрыторыі Беларусі.

І Лукашэнка ня проста трымае ўзровень страху ў грамадстве ды пазбаўляецца ад небяспечных супраціўнікаў - але і няблага зарабляе на гэтым.

Таму ўмовай Трампа ў перамовах мае быць ня проста вызваленне палітвязняў, але і поўнае спыненне рэпрэсіяў.

А нам трэба ўвесь час задаваць сабе пытанне - ДЗЕЛЯ ЧАГО такія выпрабаванні - і рабіць усё магчымае, каб напоўніцу выкарыстоўваць гэты час дзеля гарту, творчасці, узаемадапамогі, і тым набліжаць волю для ўсёй Беларусі.
👍6931👏8😁3👌1
Добрыя сябры перадалі мне кнігу Зянона Пазьняка - "Стаць у праломе мура" - з ягоным подпісам.

Калі хтосьці хоча зразумець, чаму вось ужо сорак гадоў беларусы слухаюць Зянона - прачытайце гісторыю ягонага жыцця ў вялікім інтэрвію Змітра Гурневіча і Паўла Мажэйкі
.

Кнігі Пазьняка - як магніт: толькі адчыняеш, чытаеш радок ці два, і адразу прыцягвае.

Тут магутнасць гравітацыі Беларусі.
👍7643🙏9❤‍🔥7🏆2
Вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні 22 студзеня

Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з гарадзенскай турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Агулам за жыццё Павел правёў у лукашэнкаўскай няволі больш за 11 гадоў.

Севярынец - аўтар 13 кніг, мноства артыкулаў і вершаў. Апошнія 5,5 гадоў Паўла дома чакалі жонка Вольга і сын Францішак. Цяпер яны разам у Вільні і запрашаюць на сустрэчу.

КЛЮЧ ДА БЕЛАРУСІ

Нас вывезлі з Беларусі і захлопнулі дзверы.
Але ў нас ёсць ключ.
Мы ведаем, як адчыніць краіну.
Мы ведаем, як узламаць імперыю.

Дзеля чаго беларусы сядзяць у турме?
Дзеля чаго беларусы апынуліся на эміграцыі?
Удар у сэрца
Беларускае трыадзінства
Беларускае святло

Павел падзеліцца сваімі развагамі, адказамі на пытанні і творчымі планамі.

🗓 22 студзеня, чацвер, 18:00.

📍 Віленскі дом нацыянальных аб’яднанняў,
Raugyklos g. 25, заля на 2 паверсе. Уваход вольны. Запрашаем!

📕 На сустрэчы будзе магчымасць атрымаць каляндар і паштоўкі Паўла за данат наяўнымі.

🎥 Удзельнікаў, блогераў і медыя ветліва просім не здымаць гледачоў на фота і відэа, каб у нас была бяспечная атмасфера.

Сустрэча арганізаваная Віленскім гарадскім беларускім клубам “Сябрына”
👍5038🙏8🔥53
Вострае пытанне 4.

Паш, ну вось ты кажаш пра Бога... Ну ня ўсе ж людзі рэлігійныя. Як можна ў 21 стагодддзі сур'ёзна разважаць пра ролю Ісуса Хрыста ў беларускай гіісторыі?..

Пачнем з таго, што і 21 стагоддзе, і 2026 год у нас адлічваецца ад нараджэння Хрыста. Згадаем, што ўваскрасенне Ісуса Хрыста адзначаецца 52 разы на год выходнымі днямі (!).

Тысяча гадоў беларускай гісторыі была найперш хрысціянскай гісторыяй. І гэта ня проста важна для Беларусі - тут самая сутнасць Беларусі.

Так, я веру ў Бога. А Бог - гэта Бог. Той, Хто стварыў усё. Бог ( а ня Цэзар, Напалеон, Сталін ці Пуцін) - Творца гісторыі.

Мы, беларусы, перажывалі найлепшыя часы якраз тады, калі Беларусь верыла ў Бога і размаўляла па-беларуску.

Абсалютная большасць нашых нацыянальных геніяў верыла ў Ісуса Хрыста як Госпада.

Святло Беларусі праменіць з Раства, крыжу і Уваскрасення Ісуса.

Калі мы, беларусы, выракаемся Бога - мы выракаемся саміх сябе.

Наша нацыянальная ідэя - гэта Ісус Хрыстос, Які размаўляе па-беларуску.
80❤‍🔥18🙏15👏6🏆3
Эх, Госпадзе, духу мне бы,
Каб бесам рубаць хвасты!..
Богу хвасты ня трэба -
Богу патрэбны ты.

Ды я ахвярую хлебам,
Спалю за сабою масты!..
Ахвяры Богу ня трэба -
Богу патрэбны ты.

Рэкі, нібы дарогі,
Прайду па вадзе, як святы!
Ня трэба Богу так многа:
Богу патрэбны ты.
123💯16🙏12🥰9🗿2
Беларуская дзяржаўнасць пачыналася ў Полацкім княстве з вечавай хрысціянскай дэмакратыі: людзі верылі ў Бога і вырашалі супольныя справы галасаваннем на плошчы.

‎Беларусь дасягнула росквіту ў часы шляхецкай хрысціянскай дэмакратыі: праваслаўныя брацтвы, каталіцкія ордэны і евангельскія супольнасці выконвалі ролю палітычных партыяў, а заканадаўства абапіралася на Біблію.

‎У ХХ стагоддзі надышла пара народнай хрысціянскай дэмакратыі: БХД 1920-30-ых, БНФ і БХДЗ у 1990-ыя сумяшчалі волю народа з воляй Бога.

‎Ужо ў 2000-ых гадах БХД адрадзілася і перажыла нямала выпрабаванняў.

‎Мы верым ў тое, што хрысціянская дэмакратыя стане тым каштоўнасным і светапоглядным падмуркам, каторы аб’яднае беларускае грамадства і адчыніць для Беларусі шлях да паўнавартаснага, раўнапраўнага і годнага ўдзелу ў сям’і еўрапейскіх народаў.

Сёння Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі патрэбна яднанне і абнаўленне.
57👍15🙏13🤝4👎1
А ў нашай сям'і - Дзень Волі пасярод зімы☺️

У маёй цудоўнай жоначкі - дзень народзінаў!

Родная мая, удзячны Госпаду і табе за кожную хвілінку, кожны ўдых і выдых, кожную ўсмешку і слязінку...

Беларусі чамусьці вельмі пасуе чорнае.
Ты ў ім прыўкрасная да немагчымасці, мая нарачоная!
142🎉28👍11🥰7💔1
Малітва за свабоду і мір народаў у Віленскай катэдры, разам з прэзідэнтамі Наўседам, Наўроцкім і Зяленскім у гадавіну паўстання Каліноўскага.
104🙏33🔥12👍6🕊5
Калі прэзідэнты выходзілі з Катэдры, Уладзімір Зяленскі заўважыў беларускі і ўкраінскі сцяжкі і паказаў Францішку вялікі палец, узняты ўгару.

Здымак LRT.
119👍29🥰12👏5🙏1
СТАТКЕВІЧ ВЫЙДЗЕ!

Першы раз я ўбачыў Міколу Статкевіча 32 гады таму, на сустрэчы Зянона Пазьняка ў Віцебску.

Ішла перадвыбарчая кампанія 1994 года. Зянон выступаў у Драматычным тэатры, а перад уваходам сталі ардынцы «Славянскага сабора» са зняважлівымі плакатамі. Людзі мусілі ўваходзіць у будынак праз іхныя выкрыкі і пагрозы.
І тут пад адрывістыя каманды па-беларуску падышла калона апранутых у камуфляж хлопцаў з бел-чырвона-белымі шэўронамі на плячох – Беларускае Згуртаванне Вайскоўцаў.

Мінакі і наведнікі згрудзіліся, чакаючы бойкі. А шыхт БЗВ маршавым крокам як ішоў, так і рушыў паралельна ардынцам – і раптам, па камандзе, у адно імгненне дзясяткі рук з трэскам павырывалі ды параздзіралі тыя плакаты. «Сабораўцы», агаломшаныя, нават ня пікнулі – іх саміх ніхто не крануў і пальцам. А БЗВоўцы брава, не збаўляючы страявога кроку, зайшлі ў будынак.

Пасля, у 2000-х, на акцыях супраць фальшавання выбараў ды рэферэндумаў, маршах «недармаедаў» ды абароны незалежнасці, на «сутках» ці ў судах па крыміналках мы стаялі з Міколам плячо да пляча. Часам мы маглі разыходзіцца ў пытаннях тактыкі – але заўжды нязменнай заставалася мужнасць Міколы, ягоная шляхетнасць і беларускі гонар, уласцівы героям Караткевіча.

«Статкевіч выйдзе!» – заўжды былі ўпэўненыя тыя, хто планаваў любую вулічную пратэстную акцыю ў абарону Беларусі.

У верасні мінулага года мяне завялі ў кабінет намесніка начальніка гарадзенскай турмы. Той відавочна быў «на ўзводзе».

- Статкевіча знаеце? Освободілі... Он же із вашей «каткі», да?

Я адмовіўся размаўляць пра Статкевіча і падумаў: мабыць, Мікола выйшаў і даў такое інтэрв'ю, ад якога ў гэтых галовы захісталіся.

А ўжо потам даведаўся: Мікола зруйнаваў сцэнар Лукашэнкі сваёй асабістай адвагай – і застаўся ў Беларусі.
У турме, але на Радзіме.

Калі вызвалялі нашу групу, прынялі ўсе меры, каб ніводзін з нас ня змог паўтарыць учынак Статкевіча.
Мікалай Статкевіч – герой беларускай гісторыі.
Каго-каго, а яго зламаць ня ўдасца.

Не сумняюся: СТАТКЕВІЧ ВЫЙДЗЕ!
106🙏33👍14🔥8🕊1
Чаму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пайшоў у прарыў на беларускім кірунку?

Ягоная ўчорашняя прамова, дзе воссю была Беларусь, сустрэча са Святланай Ціханоўскай і серыя інфармацыйных удараў непасрэдна па Лукашэнку рыхтуюць альбо папярэджваюць сур'ёзную падзею.

Тут няма ані выпадковасцяў, ані эмоцыяў.

Зяленскі - выключна таленавіты, моцны і нават жорсткі лідэр, які здолеў чатыры гады стрымліваць расейскую агрэсію.

Таму ягоны крок - ніякі ня тролінг, а яўна тэктанічны зрух у геапалітыцы.

Што магло прымусіць Зяленскага адкінуць заўсёдную асцярожнасць у адносінах з Лукашэнкам і, рызыкуючы бяспекай краіны ў стане вайны, кінуць яму зневажальны выклік?

Верагодна, сур'ёзная інфармацыя пра магчымасць расейскага ўдару на Кіеў праз Беларусь.

Хацеў бы памыліцца, але іншых прычынаў для моцнай Віленскай прамовы ў гадавіну паўстання Каліноўскага я ня бачу.

Калаж Радыё Свабода.
🙏53💔10🤔7👍5💯5
У беларусаў адчыняецца ўкраінскае вакно магчымасцяў.
Пасля магутнай Віленскай прамовы Уладзіміра Зяленскага на гадавіну паўстання Каліноўскага, сустрэчы са Святланай Ціханоўскай і яе запрашэння ў Кіеў украінская палітыка разварочваецца ад асцярожнасці і мінімальных стасункаў з вольнымі беларусамі да шырока адчыненых брамаў. Час для нашай салідарнасці з народам Украіны, вырашэння пытанняў дабраахвотнікаў-каліноўцаў (гадамі прабуксоўвалі, каб не злаваць рэжым) і актыўнасці тых беларусаў, якія жывуць ва Ўкраіне.
Самае кепскае, што магло выклікаць такі разварот - пагроза крамлёўскага ўдару на Кіеў праз Беларусь. Тады Зяленскі працуе на апярэджанне і дае сігнал Лукашэнку.
Самае добрае - калі Ўкраіна пачуваецца дастаткова ўпэўнена, каб гуртаваць шэрагі суседзяў дзеля супольнай абароны ад імперыі.
У любым разе:
Жыве вольная незалежная Украіна!
Жыве Беларусь - з Богам!
73🙏28🤨9👏6🔥3
– Слухай, пара перастаць глядзець на свет праз ружовыя акуляры, – кажа мне сябра. – То ў цябе беларусы мудрыя, а яны насамрэч вунь якія, то ты пра нейкую любоў, пакаянне, дараванне... Свет змяніўся, усё вакол жорстка, кожны сам за сябе. Вайна, дыктатура, эміграцыя, страх і нянавісць, выжыванне, чалавек чалавеку воўк. Цемра! А ты пра Ісуса, пра аб'яднанне, пра якоесьці святло...

Подых халоднага пекла, ад якога ў турме нылі косці, часам прабірае і тут, на волі. Зняверанасць – яшчэ адно выпрабаванне, праз якое нам усім наканавана прайсці.

У нейкі момант мы спыняемся і заміраем у роспачы, бо ясна разумеем: чалавечыя сілы скончыліся. Поўная бездапаможнасць.

І менавіта ў гэтае імгненне – чуеце, менавіта тады! – прыходзіць Бог.

Сіла Божая выяўляецца ў немачы чалавечай.

Святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго. Такая прырода Бога.
Такая прырода святла. Такая прырода Беларусі.

Мы верым у тое, што дабро пераможа. Мы, беларусы. Калі б ня верылі – даўно б вымерлі.

Мы ўмеем запальваць свечкі і зоркі ў бездані – а ня проста голасна праклінаць цемру.

Верыць у беларускі народ – гэта азначае бачыць святло ў кожным з іх. Вобраз і падабенства ў кожным з іх. І няхай у сэрцы ледзь тлее агеньчык – Творца сусвету моцны раздзьмуць яго ў вогнішча, якое будзе відаць усім.

Кожны з нас цягам кожнага дня падае і на нейкі час ператвараецца ў правал змроку. Кожны. Штодня. Чаму ж мы бярэмся судзіць іншых?..

Там, дзе ўвесь свет бачыць шэрую зону войнаў і памыйную яму імперыі – мы бачым ціхую, ясную, зорную Беларусь.

І яна, нягледзячы ні на што, будзе жыць.

Жыве Беларусь – з Богам!
❤‍🔥7029👍11🙏6🥰2
ЧАМУ НАМ ТАК ЦЯЖКА ПАРАЗУМЕЦЦА?

Мы, беларусы - людзі лясныя. Мы спрадвек жылі сярод гушчараў, затканых імглою. А ў лесе любы шолах - падазроны, любы госць - непажаданы, любы пень здаецца пачварай.

У адрозненні ад рускіх, украінцаў і палякаў мы інтраверты, заглыбленыя ў сябе - між іншым, як і найбліжэйшыя да нас паводле характару літоўцы.

У рускіх бяскрайняя прастора, у украінцаў стэп, у палякаў, вядома, поле... А ў нас - глыбіня. Яны народы гарызантальныя, шырокія душы, якія лёгка яднаюцца і дружна рухаюцца. А мы, беларусы - вертыкальныя.

Мы засяроджаныя на сабе. Мы жывем у сабе.

Адсюль - агульная млявасць і абыякавасць да жыцця нашых рухаў і партыяў, адсюль праблемы супольнага інтарэсу і наогул дзяржаўнасці.

Як кіраваць народам, у якім дзесяць мільёнаў геніяў?!

Мы маем асабліва цаніць, шанаваць, берагчы тое супольнае, што ў нас ёсць. Мову. Культуру. Гісторыю. Грамадскія структуры, якія працуюць. Чалавечыя стасункі. У нас, беларусаў, супольнае на вагу золата.

ТАМУ: БЕЛАРУСЫ, ЛЮБІЦЕ АДЗІН АДНАГО!
64🥰12👏10👍9🦄3