Мілыя сябры!
Віншую з новым, 2026-ым годам ад нараджэння Хрыста!
Дзякуй вам усім за віншаванне і добрыя словы! Салідарнасці, цеплыні і падтрымкі столькі, што ня хопіць дня, каб падзякаваць кожнаму асабіста.
Молімся за вызваленне ўсіх палітвязняў, Украіну і вяртанне ў новым годзе ў вольную Беларусь.
На Новы год паглядзелі з сям'ёй "Белсат", з'ездзілі на набажэнства ў касцёл, нагуляліся з сынам у снежкі ў двары. Францішак цяпер напявае "Шчучыншчыну", Волечка гартае касцёльную суполку ў тэлеграме, а я рыхтую да друку першую кніжку пасля турмы.

❤344👍43❤🔥30🔥15🙏14
Пасля хвалі маіх інтэрвію вылучыў найбольш вострыя пытанні, якія людзі задавалі ў сацсетках і ўжывую.
Адказваю некалькімі пастамі.
Пытанне 1. Паша, як можна перамагчы рэжым і імперыю верай, мовай, культурай, маральнай пазіцыяй? Ідзе вайна, патрэбная вайсковая сіла, а ты кажаш пра сэрцы, кнігі, спевы - ці ня мроі ўсё гэта?
Мой адказ. 2000 гадоў таму кніга Евангелля незваротна перамяніла свет - і з тых пор стагоддзямі рэжымы і імперыі падалі і руйнаваліся ад сутыкнення з укрыжаваным і ўваскрослым Хрыстом.
Праз некалькі дзён у Літве - дзень абаронцаў свабоды. У 1991 годзе бяззбройныя людзі ў маленькай Літве сярод зімы выйшлі на вуліцы і сталі супраць спецназу ды танкаў гіганцкай імперыі. Былі забітыя, былі сотні параненых мірных людзей. Але Літва перамагла.
Такіх сведчанняў у чалавечай гісторыі - мноства. Дух адольвае зброю!
Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром (да Рымлянаў 12:21).

❤106🔥27🥴21🤝11🖕5
12 гадоў таму мы з Волечкай перад Богам паабяцалі любіць і шанаваць адно аднаго - у шчасці і няшчасці, здароўі і хваробе... І ані на адну хвіліну я не пашкадаваў, што выбраў менавіта яе.
У турме альбо ў выгнанні, дзе б мы ні былі - я ведаю: Госпад нясе на Сваіх руках нас абодвух разам.
А знайшоў я сваю Волю на тых самых маладафронтаўскіх курсах рыцараў джэдаяў ).
"Пакладзі мяне пячаткай на сэрца сваё..."
Светлая мая беларусачка, з дванаццатай гадавінай вянчання цябе!

❤237👍24🙏19🎉12🥰4
Вострае пытанне нумар 2.
Паша, як ты можаш падтрымліваць Ціханоўскую? Як ты можаш падтрымліваць Пазняка?
Святлана Ціханоўская на сення - адзіная беларуская постаць, на якую зважаюць у міжнародным маштабе. Ня будзе Ціханоўскай - будзе нуль. Так працуе міжнародная палітыка. Калі беларусы ня могуць вызначыцца альбо сварацца міжсобку - у сенняшнім бурлівым і зменлівым свеце гэта азначае, што нас ня будуць браць у разлік.
З іншага боку, Пазняк - паслядоўны і жорсткі выразнік беларускага нацыянальнага інтарэсу. Беларускага выжывання. Калі не зважаць на Пазняка - легка згубіць берагі і патануць у моры чужых інтарэсаў.
У пікавы час альтэрнатывы нацыянальнаму адзінству няма. Гэта азы палітыкі. Таму беларусы маюць сціснуць зубы і выйсці шчыльнымі радамі. Ніяк інакш.

👍141❤45🤔11🙏10💔7
Напярэдадні Дня абаронцаў свабоды сустрэліся з кіраўніцтвам партыі "Саюз Айчыны - хрысціянскія дэмакраты" ў Сейме Літвы
Беларусы і літоўцы - гістарычна братэрскія народы.
ФСБ і КГБ усяляк спрабуюць пасварыць літоўцаў і беларусаў - але нам трэба размаўляць і супрацоўнічаць паміж сабой, каб разам даць адпор імперыі.
Падзяка Літве за тое, што прымае вызваленых палітвязняў і беларусаў!
Labai ačiū už jūsų paramą ir pagalbą!

❤103👍34🔥11🙏8🏆3
На сустрэчы ў Сейме да Дня абаронцаў свабоды легендарны літоўскі дэпутат Эмануэліс Зінгерыс падараваў мне копію дэкларацыі незалежнасці Літвы з подпісамі сігнатараў - 11 сакавіка 1990 года.
Эстафета свабоды ад Літвы да Беларусі.
Labai ačiū, дарагі Эмануэліс!
За нашу і вашу свабоду!
Už jūsų ir mūsų laisvę!
Эстафета свабоды ад Літвы да Беларусі.
Labai ačiū, дарагі Эмануэліс!
За нашу і вашу свабоду!
Už jūsų ir mūsų laisvę!
👍118🔥38🙏20❤14🦄3
Вострае пытанне нумар тры.
Паша, ну вось вас вызвалілі - але вывезлі за мяжу, а ў той жа час у Беларусі з'явілася яшчэ больш палітычных вязняў. Канвеер арыштаў і "судоў" не спыняецца, а кажуць - лібералізацыя. Гэта нармальна?!
Парадаксальным чынам Лукашэнка пацвярджае: галоўнае багацце Беларусі - ЛЮДЗІ.
Вываз і выцісканне ў Еўразвяз сумленных і здольных беларусаў пераўзыходзіць экспарт калію, лесу, разам узятых.
Няспынны канвеер арыштаў і вызвалення палітвязняў ёсць схаваным спосабам масавай дэпартацыі найлепшых людзей з тэрыторыі Беларусі.
І Лукашэнка ня проста трымае ўзровень страху ў грамадстве ды пазбаўляецца ад небяспечных супраціўнікаў - але і няблага зарабляе на гэтым.
Таму ўмовай Трампа ў перамовах мае быць ня проста вызваленне палітвязняў, але і поўнае спыненне рэпрэсіяў.
А нам трэба ўвесь час задаваць сабе пытанне - ДЗЕЛЯ ЧАГО такія выпрабаванні - і рабіць усё магчымае, каб напоўніцу выкарыстоўваць гэты час дзеля гарту, творчасці, узаемадапамогі, і тым набліжаць волю для ўсёй Беларусі.

👍69❤31👏8😁3👌1
Добрыя сябры перадалі мне кнігу Зянона Пазьняка - "Стаць у праломе мура" - з ягоным подпісам.
Кнігі Пазьняка - як магніт: толькі адчыняеш, чытаеш радок ці два, і адразу прыцягвае.
Тут магутнасць гравітацыі Беларусі.
Калі хтосьці хоча зразумець, чаму вось ужо сорак гадоў беларусы слухаюць Зянона - прачытайце гісторыю ягонага жыцця ў вялікім інтэрвію Змітра Гурневіча і Паўла Мажэйкі.Кнігі Пазьняка - як магніт: толькі адчыняеш, чытаеш радок ці два, і адразу прыцягвае.
Тут магутнасць гравітацыі Беларусі.
👍76❤43🙏9❤🔥7🏆2
Вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні 22 студзеня
Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з гарадзенскай турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Агулам за жыццё Павел правёў у лукашэнкаўскай няволі больш за 11 гадоў.
Севярынец - аўтар 13 кніг, мноства артыкулаў і вершаў. Апошнія 5,5 гадоў Паўла дома чакалі жонка Вольга і сын Францішак. Цяпер яны разам у Вільні і запрашаюць на сустрэчу.
КЛЮЧ ДА БЕЛАРУСІ
Нас вывезлі з Беларусі і захлопнулі дзверы.
Але ў нас ёсць ключ.
Мы ведаем, як адчыніць краіну.
Мы ведаем, як узламаць імперыю.
Дзеля чаго беларусы сядзяць у турме?
Дзеля чаго беларусы апынуліся на эміграцыі?
Удар у сэрца
Беларускае трыадзінства
Беларускае святло
Павел падзеліцца сваімі развагамі, адказамі на пытанні і творчымі планамі.
🗓 22 студзеня, чацвер, 18:00.
📍 Віленскі дом нацыянальных аб’яднанняў, Raugyklos g. 25, заля на 2 паверсе. Уваход вольны. Запрашаем!
📕 На сустрэчы будзе магчымасць атрымаць каляндар і паштоўкі Паўла за данат наяўнымі.
🎥 Удзельнікаў, блогераў і медыя ветліва просім не здымаць гледачоў на фота і відэа, каб у нас была бяспечная атмасфера.
Сустрэча арганізаваная Віленскім гарадскім беларускім клубам “Сябрына”

👍50❤38🙏8🔥5✍3
За 2020-2025 год мяне наймацней уразілі беларусачкі. Такія, як яна.
https://m.youtube.com/watch?v=XeAulD_Azos

YouTube
Сын, турма і здрада. Вялікая размова з Вольгай Севярынец
Жонка Паўла Севярынца Вольга распавяла пра пяць гадоў чаканьня, страху і надзеі, праз якія прайшла сям’я палітвязьня. Як выхоўвала сына бяз мужа, тлумачыла дзіцяці праўду пра турму і вучыла жыць у стане пастаяннай небясьпекі. У размове – гісторыі ператрусаў…
❤80❤🔥6🙏5☃3🤔1
Вострае пытанне 4.
Паш, ну вось ты кажаш пра Бога... Ну ня ўсе ж людзі рэлігійныя. Як можна ў 21 стагодддзі сур'ёзна разважаць пра ролю Ісуса Хрыста ў беларускай гіісторыі?..
Пачнем з таго, што і 21 стагоддзе, і 2026 год у нас адлічваецца ад нараджэння Хрыста. Згадаем, што ўваскрасенне Ісуса Хрыста адзначаецца 52 разы на год выходнымі днямі (!).
Тысяча гадоў беларускай гісторыі была найперш хрысціянскай гісторыяй. І гэта ня проста важна для Беларусі - тут самая сутнасць Беларусі.
Так, я веру ў Бога. А Бог - гэта Бог. Той, Хто стварыў усё. Бог ( а ня Цэзар, Напалеон, Сталін ці Пуцін) - Творца гісторыі.
Мы, беларусы, перажывалі найлепшыя часы якраз тады, калі Беларусь верыла ў Бога і размаўляла па-беларуску.
Абсалютная большасць нашых нацыянальных геніяў верыла ў Ісуса Хрыста як Госпада.
Святло Беларусі праменіць з Раства, крыжу і Уваскрасення Ісуса.
Калі мы, беларусы, выракаемся Бога - мы выракаемся саміх сябе.
Наша нацыянальная ідэя - гэта Ісус Хрыстос, Які размаўляе па-беларуску.

❤80❤🔥18🙏15👏6🏆3
Беларуская дзяржаўнасць пачыналася ў Полацкім княстве з вечавай хрысціянскай дэмакратыі: людзі верылі ў Бога і вырашалі супольныя справы галасаваннем на плошчы.
Беларусь дасягнула росквіту ў часы шляхецкай хрысціянскай дэмакратыі: праваслаўныя брацтвы, каталіцкія ордэны і евангельскія супольнасці выконвалі ролю палітычных партыяў, а заканадаўства абапіралася на Біблію.
У ХХ стагоддзі надышла пара народнай хрысціянскай дэмакратыі: БХД 1920-30-ых, БНФ і БХДЗ у 1990-ыя сумяшчалі волю народа з воляй Бога.
Ужо ў 2000-ых гадах БХД адрадзілася і перажыла нямала выпрабаванняў.
Мы верым ў тое, што хрысціянская дэмакратыя стане тым каштоўнасным і светапоглядным падмуркам, каторы аб’яднае беларускае грамадства і адчыніць для Беларусі шлях да паўнавартаснага, раўнапраўнага і годнага ўдзелу ў сям’і еўрапейскіх народаў.
Сёння Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі патрэбна яднанне і абнаўленне.

❤57👍15🙏13🤝4👎1