sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉 Fulbright Foreign Student Program - магістранская #стыпендыя для беларусаў_к, #ЗША

▫️Для каго: #актывісты, #медыя, праваабаронцы, #даследчыкі і г.д.
▫️Калі: 2 гады.

Fulbright Foreign Student прапануе актыўным беларусам і беларускам поўныя стыпендыі для атрымання ступені магістра ў амерыканскіх універсітэтах у галінах эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных стасункаў, журналістыкі і масавых камунікацый, права, бібліятэчных і інфармацыйных навук, дзяржаўнага кіравання, грамадскага аховы здароўя і дзяржаўнай палітыкі і інш.

Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець беларускае грамадзянства
- свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL)
- мець скончаную вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент).

Праграма прапануе:
- #грант на навучанне, праезд, стыпендыю і медыцынскую страхоўку
- магчымасць прайсці прафесійную стажыроўку.

Ддл: 1 жніўня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
📝 Emerging Woman Artist Award Art Prize - #прэмія для жанчын-творцаў у #ЗША
 
▫️Для каго: #творцы-жанчыны.
 
Гэта прэмія ў галіне сучаснага #мастацтва, якая накіравана на аказанне доўгатэрміновай падтрымкі маладым жанчынам-мастакам. Праграма дапамагае кар'еры лаўрэатак, а таксама рэпрэзентуе іх творчыя працы на віртуальнай выставе праекта Arts To Hearts.
 
Арганізатары прапануюць:
- грашовы прыз 1000 USD
- разнастайныя неграшовыя прызы (партфоліё, падпіску на #арт-часопіс, інтэрв’ю і г.д.)
 
Ддл: 15 ліпеня.
👉Падаць заяўку.
 
#грамадскія_праекты #актывізм #фемінізм
Corning Museum of Glass - #арт-#рэзідэнцыя ў музеі шкла ў #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры і г.д.
▫️Калі: 8 тыдняў у 2024-2025.

Музей шкла Корнінгу запрашае творцаў з папрацаваць у штаце Нью-Ёрк. Рэзідэнты будуць вывучаць новыя напрамкі ў шкляной вытворчасці, займацца новымі і існуючымі праектамі. Чакаецца, што мастакі выступяць з прэзентацыяй пра сваю мастацкую практыку ці працэс падчас публічнага мерапрыемства ў студыі.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- студыйную прастору
- стыпендыю.

Ддл: 31 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #даследванні
🎥 Ragtag Film Society - віртуальная #арт-#рэзідэнцыя і інсталяцыя на кінафестывалі True/False Film Fest у #ЗША

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: лістапад - снежань.

Запрашаюць творцаў на віртуальную мастацкую рэзідэнцыю, вынікам якой стануць персанальныя інсталяцыі на нетрадыцыйныях кінапляцоўках па ўсім горадзе Калумбія. Тэма – «увесь час». Творцам не абавязкова прысутнічаць асабіста, аднак прыехаць на фестываль можна. Адабраныя ўдзельнікі будуць сустракацца анлайн кожны тыдзень пад кіраўніцтвам куратараў.

Арганізатары прапануюць:
- штотыднёвыя анлайн-сесіі
- выставу/інсталяцыю падчас фестывалю
- стыпендыю 1000 USD за кожную мастацкую інсталяцыю
- выдаткі на даставу, праезд або матэрыялы да 500 USD
- пропуск на фестываль.

Ддл: 1 верасня.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #мастацтва #адукацыя
🎥e-flux Film Award 2024 - #конкурс #кіно у Нью-Йорку, #ЗША

▫️Для каго:
#рэжысёры, #аператары і #відэа_арт-артысты.

Запрашаюць падаць фільмы, якія зроблены эксперыментальнай мовай, пашыраюць разуменне кіна-эстэтыкі. Праца павінна быць створана на працягу апошніх двух гадоў і доўжыцца не больш за гадзіну. Узнагароджаныя фільмы будуць паказаны ў кіназале e-flux у Нью-Йорку.

Узнагароды:
- першая прэмія 3000 USD
- другая прэмія 2000 USD
- ганаровае ўзгадванне.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #анімацыя #VR
🌿 Surel’s Place - творчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #перформеры, #літаратары, #харэографы, #творцы #кіно і інш.
▫️Калі: 1 месяц у 2025.

Місія рэзідэнцыі – прапанаваць мастакам прафесійную падтрымку і адначасова прапанаваць грамадскасці цікавы, даступны і прафесійны мастацкі вопыт. Напрыклад, спектаклі, чытанні, выставы і семінары. Чакаецца, што рэзідэнт правядзе публічнае мерапрыемства і прэзентуе сваю працу.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 100 USD / тыдзень
- праезд.

Ддл: 1 верасня (для рэзідэнцыі ў студзені-траўні 2025) і 1 сакавіка (для рэзідэнцыі ў ліпені-лістападзе 2025).
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🖼 McColl Center - творчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #скульптары. #дызайнеры і г.д.
▫️Калі: студзень-травень, чэрвень-жнівень і жнівень-лістапад.

Artist in-Residence Center McColl Center – сусветна вядомая праграма, якая прапануе мастакам засяродзіцца на працы і паўзаемадзейнічаць з супольнасцю Igniters Цэнтра McColl і мясцовым творчым сектарам. На рэзідэнцыі мастакі будуць мець доступ да агульных лабараторый і студый (3D-лабараторыя, студыя керамікі + скульптуры, цёмны пакой, медыя-лабараторыя, дрэваапрацоўчы цэх). Мастакі-рэзідэнты паўдзельнічаюць у групавой выставе і правядуць 1-2 публічныя мерапрыемствы.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- куратарскую дапамогу
- маркетынгавую і PR-падтрымку
- харчаванне
- праезд.

🔸З-за візавых абмежаванняў замежныя творцы не могуць разлічваць на стыпендыю, аднак праграма пакрые амаль ўсе выдаткі.

Ддл: 25 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎉The Hodder Fellowship - #стыпендыя-#конкурс_грантаў на развіццё творчай практыкі, #ЗША

▫️Для каго:
#мастакі, #літаратары, #харэографы, #перформеры і інш. #творцы.
▫️Калі: 10 месяцаў у 2025-2026.

Гэта #стыпендыя прызначана для рэалізацыі незалежных праектаў у Прынстанскім універсітэце на працягу навучальнага года. Плюсам для заяўніка будзе апублікаваная кніга ці аналагічныя дасягненні ў іншых галінах. Сэнс гранта ў тым, каб стыпендыяты маглі выканаць новую працу ў бяспечным асяроддзі. Стыпендыі не прызначаны для фінансавання працы, якая вядзе да атрымання вучонай ступені.

🌎Стыпендыят можа працаваць над праектам у любой кропцы свету.

Стыпендыя складае:
- 92 000 USD.

Ддл: 10 верасня.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #грант #мастацтва #арт #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 Radcliffe Fellowship - творчая #стыпендыя ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы з галіны #кіно, #відэа і выяўленчага #мастацтва.
▫️Калі: верасень 2025 - травень 2026.

Запрашаюць творцаў папрацаваць у Гарвардскім універсітэце і далучыцца да міждысцыплінарнай творчай супольнасці. Стыпендыяты будуць мець доступ да рэсурсаў Гарварда і распрацоўваць свае праекты, якія кідаюць выклік мастацкім і навуковым умоўнасцям.

Стыпендыя складае:
- 78 000 USD
- вытворчыя выдаткі 5000 USD.

Ддл: 12 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #даследванні
💎 Swarovski Foundation: Creatives for Our Future - адукацыйна-грантавая анлайн-#праграма ў #ЗША

▫️Для каго: #культдзеячы і #творцы розных дысцыплін ад 21 да 30 гадоў.

Мэта праграмы – выяўленне і паскарэнне падрыхтоўкі наступнага пакалення крэатыўных спецыялістаў у галіне ўстойлівага развіцця. Удзельнікі павінны працаваць над праектамі ці прадуктамі, якія звязаны з крэатыўнай рэалізацыяй мэт устойлівага развіцця. Праграма забяспечвае творчых людзей адукацыйнымі івэнтамі, інструментамі і сувязямі, каб пераўтварыць наватарскія ідэі ў рэальнасць.

Праграма прапануе:
- #грант 20 000 EUR
- азнаямленчую паездку ў Нью-Ёрк
- адукацыйную праграму з індывідуальным настаўніцтвам
- дапамогу з нэтворкінгам.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #грамадскія_праекты
🖼🎶 Pioneer Works - #рэзідэнцыя па музыцы і візуальным мастацтвам ў #ЗША

▫️Для каго: #музыкі, #мастакі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #творцы візуальнага #мастацтва.
▫️Калі: 1 месяц (для музыкаў) і 5 месяцаў (для мастакоў) у 2025.

Запрашаюць творцаў, якія эксперыментуюць з мастацкай мовай. Рэзідэнты будуць працаваць над сваімі праектамі і актыўна ўдзельнічаць у штомесячных Open Studios. Таксама запланаваныя прэзентацыі ўдзельнікаў, фармат можа быць розным.

Арганізатары прапануюць:
- студыйную прастору
- ганарар 2000 USD (для мастакоў)
- ганарар 1000 USD (для музыкаў).

Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #візуальныя_мастацтвы #музыка #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🔵 Institute for Electronic Arts - эксперыментальная даследчая #рэзідэнцыя па #new_media_art ў #Нью_Ёрк, #ЗША

▫️Для каго: #творцы, якія займаюцца медыяартам.
▫️Калі: 2 тыдні.

Чакаецца, што рэзідэнты будуць узаемадзейнічаць з кампусам і супольнасцямі Універсітэта Альфрэда, прачытаюць лекцыю, прадэманструюць працы ці неяк прэзентуюць сваю творчасць. Таксама ўдзельнікі павінны пакінуць для архіва інстытута копіі твораў, створаных падчас рэзідэнцыі.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 2000 USD
- пражыванне
- праезд (па дамоўленасці)
- вытворчыя матэрыялы (па дамоўленасці)
- доступ да студыі
- тэхпадтрымку.

Ддл: 11 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#media_art #арт #мастацтва #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты
📚 Black Mountain Institute: Shearing Fellowship - літаратурная #стыпендыя ў #ЗША

▫️Для каго: #аўтары і #літаратары.
▫️Калі: 25 жніўня 2025 - 16 траўня 2026.

Harter Black Mountain Institute абярэ пісьменнікаў для пражывання і працы ў інстытуце ў Лас-Вегасе. Стыпендвяты будуць узаемадзейнічаць з мясцовай супольнасцю.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 46 500 USD
- права на неабавязковае медыцынскае страхаванне;
- памяшканні ў офісах BMI у кампусе UNLV
- пражыванне(стыпендыяты пакрываюць некаторыя камунальныя паслугі).

Ддл: 1 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне
📚 Morgan's Artist in Residence - #рэзідэнцыя ў галіне кніжнага #мастацтва і друку ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы кніжнага #мастацтва.
▫️Калі: 2 тыдні - 1 месяц у 2025.

Morgan – гэта галерэя, месца збору для супольнасці, адукацыйны цэнтр і пастаўшчык лепшых папер ручной працы ў свеце. Запрашаюць творцаў, якія працуюць з вытворчасцю паперы, кніжным мастацтвам і друкам.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 300 USD / тыдзень
- доступ да аб'ектаў Morgan
- праезд да 500 USD
- пражыванне (по дамоўленасці).

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #літаратура #кнігавыданне
🎭 Virtual Salon Performance - анлайн-#шоўкейс перфомансаў у #ЗША

▫️Для каго: #творцы перформансу.
▫️Калі: 6 лютага, 6 сакавіка і 3 красавіка 2025.

Запрашаюць прадэманстраваць перформансы ў віртуальным салоне Mark DeGarmo Dance. Гэта платформа для прэзентацыі прац, якія знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі. Удзельнікі пакажуць у прамым эфіры 10-хвілінны ўрывак свайго незавершанага твора. Тэма – «Без меж. Без іерархій»

Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#перфрманс #відэа #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 Adirondack Experience - творчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 1 месяц у інтэрвале чэрвень - верасень 2025.

Запрашаюць папрацаваць над сваімі праектамі ў Музеі на возеры. Чакаецца, што рэзідэнты будуць ствараць працы ў грамадскіх месцах на тэрыторыі музея.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 5000 USD
- праезд 500 USD
- пражыванне.

Ддл: 13 снежня.
👉Падаць заўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
📝 Pedantic Arts Residency - #рэзідэнцыя па мастацтве і адукацыі ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі.
▫️Калі: 4 тыдні летам 2025 ці зімой 2026.

Запрашаюць паразважаць, як адукацыя ўплывае на мастацкія вынікі. Цікавяць рэзідэнты, практыкі якіх звязаны з выяўленчым мастацтвам, куратарствам і пісьмом, каб стварыць міждысцыплінарны дыялог.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 2000 USD.

Ддл: 27 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #адукацыя #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты
🎥 The Slavic International Film Festival: Art Against the War - #фестываль #кіно у #Лос_Анджэлес, #ЗША

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары і інш. #творцы.
▫️Калі: 22 снежня.

Міжнародны фестываль славянскага #кіно запрашае прэзентаваць свае кінапраекты падчас фестывальнай праграмы «Мастацтва супраць вайны». Шукаюць дакументальныя і кароткаметражныя фільмы, музычныя кліпы, якія супрацьстаяць тэмам дыктатуры, вайны і палітычнай несправядлівасці. Асабліва вітаюцца творы, якія не толькі адлюстроўваюць рэаліі барацьбы, але і натхняюць на суперажыванне і дзеянне.

🔸Калі праект не на англійскай мове, неабходны англійскія субтытры.

Ддл: не вызначаны.
👉Падаць заяўку.

#відэа #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #грамадскія_праекты #актывізм
🎶 Third Coast Percussion - #конкурс музычных прац для музыкаў-пачаткоўцаў у #ЗША

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры.

The Currents Creative Partnership – гэта магчымасць для Third Coast Percussion (TCP) супрацоўнічаць са стваральнікамі музыкі, якія знаходзяцца ў пачатку сваёй кар'еры, маюць невялікі досвед напісання музыкі для ўдарных інструментаў і/ці жадаюць пашырыць свой інструментарый. Запрашаюць напісаць твор для чатырох перкусійных інструментаў, працягласцю не больш за 15 хвілін.

TCP прапануе:
- ганарар 2500 EUR
- выдаткі на паездкі па ЗША 1000 USD
- выдаткі на міжнародныя паездкі 1500 USD.

🔥Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #выканальніцкія_мастацтвы
Sanford Underground Research Facility - творча-даследчая #рэзідэнцыя ў падземным цэнтра Сэнфарда ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 22 траўня - 31 ліпеня 2025 + 1 тыдзень у кастрычніку 2025.

Запрашаюць творцаў наведаць падземны даследчы цэнтрам Сэнфарда (SURF), размешчаны ў Паўднёвай Дакоце. Рэзідэнцыя падзелена на 2 перыяды: візіт улетку і візіт восенню з інсталяцыяй і гасцявой лекцыяй. SURF – самая глыбокая падземная лабараторыя ў ЗША, дзе праводзяцца эксперыменты па фізіцы, біялогіі, геалогіі і інжынерыі. Чакаецца, што творцы змогуць натхніцца лабараторыяй і зробяць #арт-праекты.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя
- праезд
- доступ да студыйнай прасторы
- выдаткі на вытворчасць да 5000 USD
- выдаткі на выставу да 7000 USD.

🔥Ддл: 1 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #даследваанні #міждысцыплінарныя_праекты