sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
💥Паблік-токі тыдня:

1️⃣Анлайн-серада для тэатральных дзеячаў: Знаёмства з Тэатральным Інстытутам ім. Збігнева Рашэўскага арганізацыяй, якая зараз актыўна дапамагае беларусам.

▫️Калі: 23 жніўня 14.00 СЕТ / 15.00 Мінск.
▫️Дзе: ZOOM.

🦹‍♀Госця - Эльжбета Уратноўская-Гмыз, дырэктарка Інстытута.

У плане размовы:
гісторыя стварэння інстытута як ініцыятывы па захоўванні і архівацыі тэатральнай спадчыны;
развіццё інстытута ад суполкі да шырокай арганізацыі;
а таксама супраца з незалежнымі беларускімі дзеячамі і супольнасцю.

Працоўныя мовы: PL + пераклад на BY, RU.

👉Дадаць мерапрыемства ў Google-каляндар
🔗Сачыць за навінамі Беларускага тэатральнага кам’юніці.

#тэатр #перфарматыўныя_мастацтвы #Польшча #рэжысёры #акторы #харэографы


2️⃣“Выходзім за межы: творчасць і #AR” - паблік-ток ад “Культурнага Коду” з мастаком, дызайнерам Уладзімірам Маляўкам

▫️Калі: 24 жніўня 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск
▫️Дзе: ZOOM.

Гаворка пойдзе пра:
🔺Тры самыя папулярныя платформы для працы з AR — дапоўненай рэальнасцю: Spark AR, Lens Studio, Effecthouse;
🔺WebAR — тэхналогію, што дазваляе выкарыстоўваць функцыі AR у браўзеры;
🔺працу AR з мастацтвам і творчасцю.

+ У паблік-току запланаваная практычная частка.

🦸‍♂Уладзімір Маляўка — сучасны мастак з Мінска, цяпер жыве ў Варшаве. Арганізаваў першую выстаўку сучасных беларускіх мастакоў у дапоўненай рэальнасці Lusterka. Фотаздымкі Уладзіміра публікавалі буйныя брэнды Apple, Samsung, Huawei.

#паблікток #WebAR #EU4Culture #мастацтва #digital
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM