Screenka - кантэнт па-беларуску
842 subscribers
366 photos
6 videos
371 links
Актуальныя рэлізы, а таксама годная класіка па-беларуску
Download Telegram
Зорны Шлях: Арыгінальны Серыял (2 сезон, 17 серыя - Доля ў дзеле) з субцітрамі

Пераклад: beranbender

Краіна: ЗША
Сюжэт: Экіпаж "Энтэрпрайза" мусіць даць рады з праблемамі на планеце людзей, якія стварылі сваё грамадства па ўзоры гангстараў 1920-х гадоў.
Жанр: сайфай, прыгоды, драма, баявік
У галоўных ролях: Уільям Шатнер, Леанард Німой, ДэФорэст Келі, Джэймс Духан, Нішэль Нікалс, Эдзі Паскі, Джордж Такей

Глядзець і падзякаваць перакладчыку

Паскорыць пераклад 18 серыі

Падтрымаць Скрынку
13
Арктыка (2018) з агучкай

Пераклад і агучка: Ззянне

Краіна: ЗША, Ісландыя
Сюжэт: Чалавек, які апынуўся ў Арктыцы пасля авіякатастрофы, мусіць вырашыць, ці заставацца яму ў адноснай бяспецы ў сваім часовым лагеры або адправіцца ў смяротны паход у невядомае.
Жанр: драма, прыгоды
У галоўных ролях: Мадс Мікельсен
Рэжысёр: Джо Пэна

Глядзець і падзякаваць аўтарам

Падтрымаць Скрынку
14
Сховішча (3 сезон, 10 серыя - Трой - ФІНАЛ СЕЗОНА) з субцітрамі

Пераклад: Timothy Clement

Краіна: ЗША
Сюжэт: Фінал сезона. Лідар прачынаецца ў новым свеце.
Жанр: драма, дэтэктыў, сайфай
У галоўных ролях: Рэбека Фергюсан, Коман, Цім Робінс, Хэрыет Уолтэр, Крыстыян Ачоа Лавернія, Аві Нэш, Білі Постлэтуэйт, Чыназа Учэ

Глядзець і падзякаваць перакладчыку

Падтрымаць Скрынку
🔥103
Сакрэтныя справы (1 сезон, 8 серыя - Лёд) з субцітрамі

Пераклад: Belmovie
Спонсар перакладу: Vyjavy Pustečy

Краіна: ЗША
Сюжэт: Малдэр і Скалі адпраўляюцца расследаваць здарэнне, калі гіне група геафізікаў, размешчаная на аддаленай станцыі на Алясцы.
Жанр: сайфай, дэтэктыў, крымінал
У галоўных ролях: Дэвід Духоўны, Джыліян Андэрсан, Мітч Піледжы, Уільям Б. Дэвіс, Роберт Патрык, Том Брэйдвуд, Брус Харвуд

Глядзець і падзякаваць перакладчыку

Паскорыць пераклад 9 серыі

Падтрымаць Скрынку
10
Вітаю! Гэтым годам восень прыйшла па раскладзе, а разам з ёй пад'ехала і восеньская туга. Хацеў паныць вам тут на 10 тысяч сімвалаў, але пакіну гэта для падкаста "Ныццё за быццё" (жартую, там не ныюць, там цікава). Аптымізм, што я ўсё паспею, змяніўся ўсведамленнем таго, што я нічога не паспяваю. Таму тэзісна пра новыя рашэнні і будучыя планы.

1. Па перакладах я адстаю недзе на месяц, а падтрымка Скрынкі падпіскамі на сайце не пакрыла выдаткі нават за ліпень. Таму лагічная выснова - у першую чаргу пераклады, потым адміністраванне сайта.
2. Наконт рэлізаў іншых аўтараў. У першую чаргу публікуем тое, што выпускаецца эксклюзіўна на Скрынцы. Калі пераклад ідзе па серыях, і папярэднюю ніхто цалкам не паглядзеў - рэліз давядзецца трошкі пачакаць. Калі кантэнт будзе даступны і на іншых сайтах, то рэліз давядзецца пачакаць, магчыма, не трошкі.
3. Планы перакладчыка Belmovie: як я і пісаў, адстаю па перакладах на месяц. І гэта толькі серыял "Сакрэтныя справы". Таму ў верасні буду працаваць толькі з ім. Магчыма, яшчэ перакладу наступную серыю "Мядзведзя", бо там назбіралася 90% патрэбнай падзякі. Астатнія праекты пакуль не выклікалі дастаткова вашай цікавасці для працягу. Усе вераснёвыя талеры маім праектам пойдуць ужо на планы на кастрычнік, бо трэба дагнаць тэрміны і не жыць з пастаянным пачуццём, што я камусьці вінны. Так што цяпер самы час падтрымаць талерамі на Скрынцы іншых аўтараў. Яны шмат чаго годнага выдалі за апошні час, а падтрымкі амаль ніякай не атрымалі (прынамсі, праз наш сайт).

Вось такія непапулярныя, часам жорсткія, меры. Але гэта адзіны выхад, каб я дагнаў пастаўленыя сабе тэрміны, жыў з чыстым сумленнем, дастаткова спаў і не ад'ехаў у дурку. Ну і не забывайцеся часам заходзіць на сайт ды глядзець кантэнт, бо без гэтага праца сайта і ўсіх аўтараў губляе сэнс. Усім здароўя!
21🤝7👍2
О, і пра нас ёсць!
4
Forwarded from Мой родны гук
Новае відэа на канале! Вельмі важнае.

Мы ўсе ў сваёй бурбалцы думаем, што ўсе ўсё ведаюць: “дзе паглядзець фільм па-беларуску?”, “што такое Мой родны гук?”, “у чым розніца паміж Анібелам і Кінакіпай?”.
Але большасць нават уявіць не маглі што беларуская агучка ёсць і яе нямала. Таму вельмі просім вас паглядзець і падзяліцца гэтым відэа, каб хоць неяк прабіць гэтую ўласную бурбалку, за якую нічога не вылятае.

https://youtu.be/hvBa8kRtxew
https://youtu.be/hvBa8kRtxew
https://youtu.be/hvBa8kRtxew
👍104🥰1
Сакрэтныя справы (1 сезон, 9 серыя - Космас) з субцітрамі

Пераклад: Belmovie
Спонсар перакладу: Vyjavy Pustečy

Краіна: ЗША
Сюжэт: З Малдэрам і Скалі звязваецца спецыялістка па сувязі з НАСА, якая паказвае ім доказы сабатажу ў касмічнай праграме.
Жанр: сайфай, дэтэктыў, крымінал
У галоўных ролях: Дэвід Духоўны, Джыліян Андэрсан, Мітч Піледжы, Уільям Б. Дэвіс, Роберт Патрык, Том Брэйдвуд, Брус Харвуд

Глядзець і падзякаваць перакладчыку

Паскорыць пераклад 10 серыі

Падтрымаць Скрынку
🥰9👍32
Другая частка ў вольным доступе!

Глядзець
9
Валадар пярсцёнкаў: Дзве Вежы (2002) з агучкай

Пераклад і агучка: Мой родны гук

Краіна: Новая Зеландыя, ЗША
Сюжэт: Брацтва распалася, але Пярсцёнак Улады мае быць знішчаны. Фрода і Сэм вымушаныя даверыцца Голуму, які ўзяўся правесці іх да брамы Мордара. Велізарная армія Сарумана набліжаецца: члены звяза і іх саюзнікі гатовыя прыняць бой. Бітва за Серадзем'е працягваецца.
Жанр: фэнтэзі, прыгоды, драма
У галоўных ролях: Элайджа Вуд, Іэн Мак-Келен, Шон Эстын, Віга Мортэнсен, Ліу Тайлер, Білі Бойд, Кейт Бланшэт, Джон Рыс-Дэвіс, Бернард Хіл, Крыстафер Лі
Рэжысёр: Пітэр Джэксан
121
Валадар Пярсцёнкаў: Вяртанне Караля (2003) з агучкай у раннім доступе

Пераклад і агучка: Мой родны гук

Краіна: Новая Зеландыя, ЗША
Сюжэт: Гэндальф і Арагорн вядуць сваё войска супраць войска Саўрана, каб адцягнуць яго позірк ад Фрода і Сэма, якія набліжаюцца да мэты свайго падарожжа.
Жанр: фэнтэзі, прыгоды, драма
У галоўных ролях: Элайджа Вуд, Віга Мортэнсен, Шон Эстын, Іэн Мак-Келен, Арланда Блум, Дамінік Монахен, Білі Бойд, Эндзі Серкіс, Міранда Ота, Бернард Хіл
Рэжысёр: Пітэр Джэксан

Глядзець за 20 талераў (падрабязней пра талеры)

Падтрымаць Скрынку
🔥134❤‍🔥1
Зорны Шлях: Арыгінальны Серыял (2 сезон, 18 серыя - Імунны сіндром) з субцітрамі

Пераклад: beranbender

Краіна: ЗША
Сюжэт: "Энтэрпрайз" сутыкаецца з велізарным касмічным арганізмам, які паглынае энергію і пагражае галактыцы.
Жанр: сайфай, прыгоды, драма, баявік
У галоўных ролях: Уільям Шатнер, Леанард Німой, ДэФорэст Келі, Джэймс Духан, Нішэль Нікалс, Эдзі Паскі, Джордж Такей

Глядзець і падзякаваць перакладчыку

Паскорыць пераклад 19 серыі

Падтрымаць Скрынку
7🔥3
Калі хацелі падзякаваць перакладчыку за Сховішча і іншыя праекты, але не хацелі дзяўбацца з нашымі талерамі, то вось вам зручны спосаб.
3
Сябры! У мяне з'явілася свая старонка падтрымкі - perniki.by. Цяпер можна падтрымаць маю працу з Беларусі (без рэгістрацыі і VPN) ці замежнымі карткамі (камісія 5%). Акрамя простай падзякі можна падтрымаць пераклад, ці нават заказаць свой (пасля пацвярджэння ён з'явіцца ў спісе праектаў і будзе чакаць вашых данатаў).
4