Средняя школа 6 г. Рогачева "Школьный поезд"
555 subscribers
11.3K photos
1.37K videos
5 files
1.75K links
Полезная, позитивная, интересная, новая и актуальная информация о нашей школе
Download Telegram
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Вытанчанасць (назоўнік)

Надзвычайная далікатнасць.

#думаю_па_беларуску

#Мовай_ганаруся
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Стыхія (назоўн.| ж.род)
▫️У антычнай натурфіласофіі: адзін з асноўных элементаў прыроды (агонь, вада, зямля, паветра).
▫️Магутныя сілы прыроды, якія непадуладны чалавеку.
пераноснае значэнне:
▫️Неарганізаваная сіла, якая дзейнічае ў сацыяльным асяроддзі.
▫️пераноснае значэнне: Прывычнае акружэнне, кола любімых заняткаў, інтарэсаў.

#Мовай_ганаруся
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Аксаміт (назоўнік | м.​ род)

Шаўковая тканіна з мяккім, гладкім і густым ворсам.
|| прыметнік:​ аксамітавы​ і​аксамітны.
Аксамітавая сукенка.
Аксамітная трава (перан. значэнне).

#Мовай_ганаруся
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Лагодны (прыметнік)

Дабрадушны, ласкавы, прыемны.
| назоўнік:​ лагоднасць.

#Мовай_ганаруся
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Пазяхаць (дзеяслоў | нез.​ трыванне)

Міжвольна сутаргава ўдыхаць і адразу выдыхаць паветра з шырока адкрытым ротам (пры жаданні спаць, пры стоме).

#Мовай_ганаруся
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Засяроджаны (прыметнік)

Сканцэнтраваны ў думках на чым-н. адным.
| назоўнік:​ засяроджанасць.

#Мовай_ганаруся
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Усвядоміць (дзеяслоў | зак.​ трыванне)

Поўнасцю зразумець што-н., уразумець.
|| назоўнік:​ усведамленне.

#Мовай_ганаруся
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Навыперадкі (прыслоўе)

Імкнучыся перагнаць, выперадзіць іншага, адзін аднаго.

#Мовай_ганаруся
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Водбліск (назоўнік | м.​ род)

Ззянне адбітага святла, бляск.

#Мовай_ганаруся
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Лагода (назоўнік | ж.род | размоўнае)

Прыемны спакой, хараство.
Згода, мір, лад.
​​​​​​​
#Мовай_ганаруся