sch36_Minsk
624 subscribers
12.7K photos
1.23K videos
10 files
2.21K links
Официальный канал ГУО "Средняя школа № 36 г. Минска" Чат-бот школы @sch36_bot
Download Telegram
📖🌾 СКАРБОНКА ВЕТЛІВЫХ СЛОЎ

🔆 ДЗЯКУЕМ

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

🔆 ПРОСІМ ПРАБАЧЭННЯ

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

🔆 РАДУЕМСЯ

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

🔆ЖАДАЕМ

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра!
#люблю_Беларусь
#па_беларуску #мова
ГОНАР І СКАРБ

❤️💚Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых.

💯У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, востра паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці.

🔝Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за 6️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.

🔠Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1️⃣9️⃣9️⃣9️⃣ годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Першапачаткова з ініцыятывай свята роднай мовы выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года загінулі 5️⃣ студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

🖇Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

💯Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

#па_беларуску
#родная_мова
#люблю_Беларусь🇧🇾
🔜❄️До Нового года осталось 6 дней. Самое время — звонить родным, просить прощения, благодарить за добро, вспоминать семейные радости и традиции.

А еще хорошо сейчас повторить слова самой новогодней песни "В лесу родилась ёлочка".

🎶🎄Прапануем вам праспяваць вядомую песеньку #па_беларуску. Дарэчы, пераклад зрабіў Янка Купала.

Елачка
Ўзышла у лесе елачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.

Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі, не замярзай!

Пужлівы зайчык шэранькі
Пад елачкай скакаў,
Падчас і воўк,
сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.

Вось снег у лесе
дрэмлючым
Пад полаззем
скрыпіць,
І конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.

Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад'ехаў
ён пад елачку
І ссек у міг адзін.

Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
І шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.
🎄
#новогоднее_настроение
#добрыхвыходных
❤️💚 Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых.

💯У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці.

Зараз у свеце налічваецца больш за 6️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1️⃣9️⃣9️⃣9️⃣ годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Першапачаткова з ініцыятывай свята роднай мовы выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года загінулі 5️⃣ студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

🎶 Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
              © Францыск Скарына
#родная_мова
#па_беларуску
#школьны_каляндар📅
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Гадаванец — вырашчаная, выгадаваная раслiна або жывёлiна. Месца, дзе вырошчваюць i разводзяць раслiны або жывёл, — гадавальнiк.

...Апошнi перад самай вайной быў наш уласны гадаванец, узяты яшчэ жарабяткам.
©У. Дубоўка.

...Краснаярскi гадавальнiк пладовых дрэваў быў далёка за горадам.
©У. Дубоўка


☀️🕊Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем
#па_беларуску