Вершы нікому не патрэбныя
126 subscribers
646 photos
11 videos
13 files
115 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
Амаль 100 гадоў таму вядомы беларускі часопіс "Шлях моладзі" (далучаю ніжэй), які выходзіў у Вільні ў 1929-1939 гг. не саромеўся згадаць аб анархізме. У серыі артыкулаў аўтара, падпісанага як "Ваг", разглядаліся сучасныя ідэалогіі такія, як камунізм, фашызм, дэмакратызм і анархізм. Тое, што сярод вядомых плыняў быў і анархізм сведчыць аб тым, што ў міжваенны час анархізм (а дакладна анарха-сіндыкалізм) сапраўды быў на ўхдыме і да яго ставіліся з пэўнай павагай.

Дарэчы, "Ваг." - псеўданім каталіцкага святара Вінцука Гадлеўскага (1888-1942). Гэты ксёндз быў сябрам БНР, пазней звязаны з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй, з якой канчаткова парваў у 1936 г. Перакладаў на беларускую мову Новы Запавет.
За сваю актыўную дзейнасць на карысць беларускага адраджэння пераследаваўся польскімі ўладамі. Бываў у вязніцы. Заснаваў Беларускі нацыянальны фронт і выдаваў газету "Беларускі фронт".

Падчас Другой сусветнай вайны быў чальцом Беларускага нацыянальнага цэнтра, заснаванага ў Берліне. Пазней галоўным інспектарам пры генеральным камісарыяце Беларусі. Прыхільнік "творчага нацыяналізму" і неафіцыйны кіраўнік падпольнай Беларускай незалежнай партыі. Ксёндз быў забіты нацыстамі ў канун Раства 1942 г. Падрабязней аб ім можна даведацца ў кнізе пладавітага гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча "Вінцэнт Гадлеўскі. Насуперак часу" (Мінск 2018).

Гадлеўскі - цікавая постаць, але, канешне, не мой герой. 
Артыкулы са "Шляху моладзі" пазней былі выдадзены асобнай брашурай "Палітычныя і грамадскія кірункі ў мінуўшчыне і сучаснасці" (Вільня 1931).

У прынцыпе, аб анархізме напісана пазітыўна (у адрозненні ад камунізму ды фашызму). Адзінае, што аўтар крытыкуе - утапійнасць ідэі і недасканаласць людзей, якія, на яго думку, няздольныя жыць паводле прынцыпаў анархізму.
❤4👍3
Калі нехта з Польшчы мае жаданне і магчымасці дапамагчы беларускім палітзняволеным анархіст(к)ам і украінскім антыаўтарытарыям, якія змагаюцца з расейскім імперыялізмам, можна заданаціць па спасылцы:

https://suppi.pl/wolnosc-albo-smierc
❤9
Пяць гадоў таму, у ліпені 2021 г., выйшаў мой томік вершаў "Рукописи из шкатулки".
Брашурка пабачыла свет, дзякуючы выдавецкаму кааператыву, які я вельмі цаню і паважаю, "Радыкальная тэорыя і практыка". Зараз ён менш актыўны, у сувязі з геапалітычнымі падзеямі ў БУРы, але раней выдаваў класныя кнігі па лібертарнай тэматыцы.

Тое, што таварышы і таварышкі выдалі мяне, гэта вынятак. Проста ў мяне была магчымасць сімвалічна ім падсабіць, нічога асаблівага. А пазней, увесну 2021 г., я моцна захварэў на каронавірус. Думаў, што памру, але гэта аповяд на іншую доўгую гісторыю. Калі я ачуняў пасля хваробы, то адчуў, што жыццё кароткае і трэба максімальна рэалізаваць усе свае праекты, жаданні і мары. Пасля ковіду у мяне адбыўся агромністы прыліў сіл, хацелася рабіць, тварыць і дзейнічаць. Адкрылася новые дыханне. І сярод іншых спраў, якімі я адразу заняўся, я адважыўся напісаць РТП з запытаннем адносна патэнцыяльнай дапамогі ў выданні томіка вершаў. Калектыў РТП згадзіўся, за што я яму вельмі ўдзячны.

Томік праілюстравала мастачка Марына Маргарына. Малюнкі, як мне падаецца, вельмі крутыя, за што таксама вельмі ўдзячны Марыне.

Я напісаў невялічкі ўступ (далучаю ніжэй) і атрымаўся зборнічак такіх сабе вершыкаў аднаго невядомага беларускага анархіста, які жыве ў Польшчы, а вершы піша па-расейску і друкуецца ў Маскве. Іронія постімперыяльнага лёсу нашага шматпакутнага рэгіёну.

Шмат вершаў з гэтага томіка я публікаваў у канале, пазначаючы крыніцу. Аднак, думаю, не ўсе. Калі нехта жадае набыць асобнік за сімвалічную суму, то гэта можна зрабіць толькі праз старонку РТП.

З перспектывы часу можна сказаць, што файна атрымалася. Ўсё ж такі рукапісы не гараць, а тым больш у шкатулцы. Можа ў будучыні атрымаецца выдаць томік і па-беларуску... А калі не, то прынамсі гэты канал будзе сховішчам маіх рыфмаванак.
👍5
Раскажу аб адной вельмі цікавай, але, на жаль, забытай, постаці з гісторыі анархізму і літаратуры, звязанай з Украінай і Беларуссю. Гаворка аб
Анатолю Кансэ. Звесткі аб ім я калісці знайшоў у Амстэрдаме ў Міжнародным інстытуце сацыяльнай гісторыі. Пачаў капаць і выявілася, што Кансэ быў чалавекам, блізкім мне па ўспрыманні гэтага свету. Паэт-анархіст. Да таго ж меў дачку.

Сапраўднае прозвішча Кунцэвіч, нарадзіўся ў 1898 г. ў Кіеве. Меў беларускія або нават польскія карані (гэта мая згадка), на што паказвае каталіцкае веравызнанне яго бацькі, выхадца з Магілёва, і форма імя Анатоль. Сам Кансэ пазней называў сябе "інтэрнацыяналістам" (так пісаў аб сабе ў анкеце ў рубрыцы "нацыянальнасць" падчас арышту Ў 1925 г.).

Пад уплывам падзей Першай сусветнай вайны захапіўся ідэямі Міхаіла Бакуніна і Макса Штырнера, стаўшы перакананым анарха-індывідуалістам. Таксама вельмі цаніў Прудона, якому прысвячаў вершы. Пісаў па-расейску.

Пасля рэвалюцыі 1917 года Кансэ актыўна ўключыўся ў анархісцкі рух у Кіеве, стаўшы адным з кіраўнікоў Кіеўскай асацыяцыі вольных анархістаў. Займаўся прапагандай, рэдагаваў анархісцкія выданні. У 1919 г. выйшаў адзіны ягоны зборнік вершаў "Чёрные зовы". Экзэмпляр, які я далучаю ніжэй, захоўваецца ў Эн Арбары, у Бібліятэцы Мічыганскага універсітэту. Адтуль і фота анархіста.

Як паэт ён належаў да кірунку анарха-футурызму. Паколькі савецкая цэнзура хутка забараніла свабодны друк, Кансэ на працягу 1920-х і 1930-х гг. актыўна публікаваў свае творы, эсэ і афарызмы за мяжой — у рускамоўнай анархісцкай прэсе ЗША і Аргенціны. Дакладней сказаць, таварышы публікавалі, а таксама дапамагалі грашыма.
Вось назвы газет і часопісаў, у якіх я адшукаў ягоныя творы:

„Американские известия” (Нью-Ёрк)
„Буревестник” (Нью-Ёрк) „Вольная жизнь” (Масква) „Волна” (ЗША)
„Воля Украіны” (Нью-Ёрк) „Голос труда” (Буэнас-Айрэс)
„Дело труда-Пробуждение” (Нью-Ёрк)
„Пробуждение” (Дэтройт) „Рассвет” (Чыкага)
„Свобода” (Кіеў)
„Свобода внутри нас” (Кіеў)
„Сеятель” (Буэнас-Айрэс)

Паэзія была для Анатоля галоўнай творчай стыхіяй. Акрамя вершаў, Консэ пакінуў пасля сябе некалькі тэарэтычных нарысаў. У сваім эсэ "Раздавіце гадзіну!" ён востра раскрытыкаваў савецкую ўладу, бальшавіцкую бюракратыю і ваенны камунізм, заявіўшы, што яны задушылі сапраўдную сацыяльную рэвалюцыю. Таксама ён сур'ёзна цікавіўся вольнай педагогікай і напісаў працу "Думкі пра выхаванне»
" , якую прысвяціў педагогу Канстанціну Венцэлю (1857-1947). У ёй Кансэ абараняў правы дзяцей на свабоднае развіццё і сцвярджаў, што выхаванне павінна быць цалкам аддзелена ад ціску дзяржавы і рэлігіі. Вельмі цікавы пункт у ягонай біяграфіі, бо ён меў дачку. Як складваліся ягоныя адносіны з дачкой? Які лёс спаткаў яе, дачку "ворагаў народу"?

Савецкія спецслужбы (ВЧК-ГПУ-НКВД) бесперапынна пераследавалі паэта. За ягоныя анархісцкія погляды і сувязі з замежжам Кансэ ўпершыню арыштавалі ў 1920 г. У 1925 г. яго прызналі "сацыяльна небяспечным элементам" і выслалі ў Саратаў. Разам з ім ссылку адбывала яго жонка і таварышка жыцця, анархістка Любоў Нямерыцкая (якая перажыла мужа і памерла пасля 1950 г.). Менавіта з ёй ён меў дачку Вольгу (1923 г. н.)

Нягледзячы на цяжкую хваробу лёгкіх (сухоты), паэта зноў і зноў арыштоўвалі і адпраўлялі ў новыя высылкі. У 1928 г. ён трапіў у Сімферопаль, адтуль у Казахстан (1929), Курск (1932), Варонеж (1934) і Ташкент (1934). Паўсюль былі праблемы з грашыма, працаўладкаваннем, жытлом... Падчас сталінскага тэрору Анатоль Кансэ быў расстраляны - на мяжы 1937 і 1938 гг. Рэабілітаваны ў 1994 г.

Сёння, апроч некалькіх даследчыкаў, ягонае імя і творчасць амаль нікому невядомыя.

Увесь свой жыццёвы шлях Анатоль заставаўся верным лібертарным ідэалам, падтрымліваў кантакты з анархістамі ў Савецкай Расеі, перапісваўся з замежнымі таварышамі. М. інш. сябраваў з Іванам Чорным (Лук'янюком), даволі актыўным дзеячам у Дэтройце, які памёр ажно ў 1976 г. Менавіта яму падпісана брашура вершаў "Чёрные зовы".
👍7❤3🔥3
Моё дело – писать поэзы и воспевать Анархию. Теоретические суждения меня не касаются. Теоретиков у нас много, а поэтов мало.
👍7👌5🥰1
І апошняя цытата, даволі цікавая, на тэму Украіны:

За время Революции я научился понимать и любить украинский народ; бунтарская непримиримость и дух вольницы, живущий в нём ещё со времён Запорожской Сечи, всегда глубоко радовали и волновали меня. Я с большой любовью вспоминал легендарный героизм украинских селян, отстаивающих в течении целого ряда лет свою землю и волю от покушений контрреволюционеров всех мастей и оттенков. На Украине нашли свою смерть немцы и Гетман, Петлюра и поляки, Деникин и Врангель, Григорьев и Зелёный и пр. и пр., имя же им легион. Здесь рушилось множество политических заговоров и погибло несколько правительств.

Дух государственности с его казарменной мордой и тяжёлым хамским сапогом долго бессильно носился над территорией Украины; долго не мог утвердить своего господства над землёй, опустошенной железом и огнём, залитой слезами и кровью и овеянный бодрым духом вольности и мятежа.

Упрямые украинцы! Они никак не соглашались согнуть свою шею под ярмом власти; они всё стреляли из своих обрезов по "бисовым детям", панам та подпанкам, поминали добром старую Запорожскую Сечь и распевали во всю глотку: "Эх, жизнь, моя жизнь! Что за жизнь без воли? Я поеду служить прямо в Гуляй Поле". Право же, хорошее тогда времечко было!

И так я оставил Украину, сердце русской Революции, страну легендарных восстаний и переселился в Советскую Россию, которая, к слову сказать, встретила меня не особенно приветливо…
👍4🔥2❤1💯1
здравствуй Жора мне так тошно
лето кроет духотою
луг из мечт давно не кошен
мысли словно сухостои
где-то море ол-инклюзив
где-то праздники-банкеты
полезай-ка лучше в кузов
катит самосвал нагретый
солнца много всех обнимут
лишь бы нас не задушили
христиане верят в зиму
мы с тобой как дети Шивы
то ли мифы то ли притчи
то ли рифмы маргиналов
то ли гродненские китчи
то ли суета кагала
кто же знает где приляжем
расцелованные папы
я в лесу а ты на пляже
главное не киноляпы
чтобы искренне и честно
чтобы чисто и без грима
как младенец как невеста
молодость необратима
ладно выплакал полслова
завершаю свой гербарий
ты на родине Толстого
там сейчас дымит от гари
я в стране где орденами
украшают мавзолеи
столько грязи между нами
верю всё преодолеем

17-18 ліпеня 2026 г.
👍7❤5
Ужо некалькі разоў пісаў тут пра сваю бегатэрапію. Увесну, пакуль змагаўся з унутранымі дэманамі, не бегаў. Адбыўся чарговы "адкат". Месяц таму зноў ўзяўся за бег. Пачаў з 7 км тры разы на тыдзень, дадаючы +2 км кожны тыдзень. Але я не аб гэтым хацеў напісаць.

Ёсць у мяне любімы маршрут, які вядзе па перасечанай мясцовасці, частка якога праходзіць праз доўгі вузкі парк Młynówka Królewska. Тыдзень таму пабег там першы раз за некалькі месяцаў і пабачыў графіці 2х2 метры: нацысцкі кельцкі крыж і напіс ONR (вядомая польская фашысцкая арганізацыя). Не вельмі прыемны краявід. Мае субкультурныя карані не дазваляюць мне абыякава праходзіць побач з нацысцкімі сцікерамі і плакатамі, я іх заўсёды зрываю. Каб не засмечвалі горад, ну і каб дзеці не пабачылі гэтага лайна.

Адразу падумаў, што трэба замаляваць гэтую фашыстоўскую прапаганду. Напісаў таварышу-антыфашысту, які займаўся графіці, мо ў яго балоны ёсць і мо ён жадае замаляваць кельтуху. Але ён нешта адмовіўся, кажа, нейкія дзеці малююць і гд.

І вось, бегаючы ўчора, гляджу - графіці ўжо замалёвана! Антыфашысты на чырвоным фоне намалявалі тры чорных стралы - адзін з сімвалаў антыфашысцкага супраціву. Як відаць, часам думкі матэрыялізуюцца - гэта не можа не радаваць. Заўтра не грэх і пятнашку прабегчы па гэтым цудоўным маршруце.
👏7👍3💯1