Вершы нікому не патрэбныя
126 subscribers
646 photos
11 videos
13 files
115 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
я гений
галлюциногниений
лёгких ранений
зелёных растений
и сын слабости
ты уж прости

2003 г.
👍5❤1🔥1
Рады, што таксама датычны да гэтай вельмі важнай і патрэбнай ініцыятывы.
З Днём нараджэння, Калектывы Салідарнасці!
🖤❤️
❤3👍1
Four years ago, Solidarity Collectives were formed.

We didn’t know how long the war would last and couldn’t have imagined the sheer scale of the work we would undertake. Over the years, we have organized around fifty humanitarian trips, held dozens of fundraisers, sent thousands of parcels to the fighters, endured sleepless nights, faced challenges and suffered losses, made new friends and experienced moments that will stay with us forever.

We are convinced that mutual aid, support, and resistance are the very foundations on which any collective struggle relies. All this is thanks to the people who are ready to support one another and their tireless voluntary work.

That is precisely why, for four years now, we have been helping anti-authoritarian soldiers and those affected by the war, building international connections and highlighting the anti-authoritarian movement’s contribution to the Ukrainian resistance against russian imperialism.

This video is, first and foremost, a thank you to each and every one of you who stood by us, donated, volunteered, shared our message, supported us and placed your trust in us.
And above all, it is a tribute to the soldiers, who fight every day not only for our safety, but also for our very right to exist, to organize, and to defend left-wing and anti-authoritarian values.

Thank you for continuing the struggle for the past four years.

There is still much work ahead, but we are grateful that we are walking this path together.

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Чотири роки тому з'явилися «Колективи Солідарності».

Ми не знали, скільки триватиме війна й не могли уявити, яким великим буде обсяг нашої роботи. За ці роки ми пройшли пів сотні гуманітарних поїздок, десятки зборів, тисячі передач військовим, безсонні ночі, складнощі та втрати, нові знайомства й моменти, які назавжди залишаться з нами.

Ми впевнені в тому, що взаємодопомога, підтримка та спротив є тим фундаментом, на якому тримається будь-яка спільна боротьба. Усе завдяки людям, які готові підтримувати одне одного і їхній безустанній волонтерській роботі.

Саме тому вже чотири роки ми допомагаємо антиавторитарним військовим і людям, які постраждали від війни, будуємо міжнародні зв'язки та розповідаємо про внесок антиавторитарного руху в український спротив російському імперіалізму.

Це відео насамперед подяка кожному й кожній, хто були поруч, донатили, волонтерили, поширювали інформацію, підтримували нас і довіряли нам.

І передусім це подяка нашим військовим, які щодня виборюють не лише нашу безпеку, а й можливість існувати, організовуватися та обстоювати ліві та антиавторитарні цінності.

Дякуємо, що вже чотири роки ви продовжуєте боротьбу.

Попереду ще багато роботи, але ми вдячні, що проходимо цей шлях разом. https://www.youtube.com/watch?v=VF9T7kOrhKU&list=PLhm8Ii9MWNm0_yBnbmzh2KxmpS1n6WXHN&index=3
❤4
Даведаўся, што ў Гішпаніі знік Гена Смаляк. Цікавы чалавек. Асабіста не быў з ім знаёмы, аднак крыху перапісваўся. Нейкі час таму Гена ўзяў у мяне невялічкае інтэрв'ю для цудоўнага праекта "Не сёння, не ўчора, не заўтра". Наколькі я разумею, ён быў ініцыятарам і рэдактарам Nottoday.media

Вельмі разумею ўсе крызісы, дэпрэсіі і трывогі. Сам не без граху. У той жа час спадзяюся, што гэта толькі часовы заняпад энэргіі і спроба адпіхнуцца ад дна і жыць далей. Жыць заўсёды. Не ўчора. Не сёння. Не заўтра.
Проста жыць.
🙏5❤1
Июль. Все круги сомкнулись.
И ночью стало прохладно
Мне спать одному, да ладно.
Главное, нервы вернулись.

Ведь главное - я не спятил
И не вкусил проституток,
Срок мой четырнадцать суток,
Пять на здоровье потратил.

Да, правда, с наукой туго,
В кресле сижу истуканом,
Взор мой прикован к стаканам.
Эх, муза, ты где, подруга?

Я чуть не поверил в Бога,
Я чуть не поехал крышей,
Но смерти сказал я: тише,
Да выгнал её с порога.

Плюс вновь подгорело снами,
Хоть утро их всех забыло,
За окнами столько дней лило,
Давай поспешим с парусами.

Куда же муссон подует?
И кто мне залечит раны?
Загадывать пока рано.
Либидо моё негодует.

Мне кажется, что не встречу
Того, кто меня согреет,
Из форточки холодом веет,
Я эгоизм свой калечу.

1 июля 2018 г.
👏4❤‍🔥1🔥1
Шмат гадоў запар я з'яўляўся пастаянным аўтарам найстарэйшага польскага анархісцкага часопіса "Inny Świat". Учора ўрэшце атрымаў свежы нумар. І вось літаральна на 3 старонцы ў невялічкім артыкуле "Niefotografowalny anarchizm" нечакана наткнуўся на фатаграфію анарха-партызан. У тэксце аўтар (maciej wy) піша аб ролі фатаграфій у анархісцкім руху. У кантэксце гэтага зроблены ў лесе фотаздымак групы "Чорны сцяг" аўтар называе "адной з найбольш знакавых фатаграфій анархісцкага руху апошніх гадоў". Магу толькі пагадзіцца. Фотка насамрэч яскравая. Я бы нават дадаў - знамянальная.
❤8👍4🙏1💯1
Сярод даследчыкаў гісторыі анархізму ў Расейскай імперыі не было кансэнсусу адносна з'яўлення першай тыпова анархісцкай групы (калі не ўлічваць папярэднія колы бакунінцаў і анарха-народнікаў, а таксама групы за межамі імперыі). У тэматычнай літаратуры ёсць згадкі аб Кішынёве, дзе нібыта ажно ў 1900 г. пачала дзейнасць Паўднёвая група анархістаў-камуністаў.

Свежае даследаванне паказвае, што гэта не так, і што ўсё ж такі менавіта Беласток можна называць горадам, дзе пралетарыі габрэйскага паходжання на мяжы 1902-1903 гг. стварылі першае ў XX ст. тыпова лібертарнае аб'яднанне - Міжнародную анархісцкую групу "Барацьба".

На фота некаторыя першыя брашуры, выдадзеныя і распаўсюджваныя "Барацьбой", на якія я калісьці трапіў ў Міжнародным інстытуце сацыяльнай гісторыі (Амстэрдам). Гэтыя ўнікальныя брашуркі захаваліся ў архіве Бунда.
👍8🔥3❤‍🔥1
параход

падыхаючы ад стомленасці несусветнай
вакол безсэнсоўнае саракадвухгоддзе
пустэча плыву ў бездань на параходзе
наперад капітан Ніхто баразні паветра!

прасторы ненапоўненыя
мудрымі думкамі інтэлектуалаў
сэнсы ненароджаныя
пад маскамі мінулагадовых карнавалаў
дзеці не сапсаваныя
як йогурты пад неапальскім сонцам
будучыня раскрадзеная
гандлярамі мар і дызайнерамі ўтопій
усмешкі хітрасплеценыя
пробліскамі недасканалай памяці
памылкі назапасеныя
якіх хопіць каб палічыць усіх буржуа на саміце

ізноў россыпі розвальні росстані
надзеі кульгаюць пранізаныя стрэмкамі вострымі
юнацтва пад сялянскімі косамі
дзяцінства маніць трагічнымі лёсамі
радзімы дзевяноста чацьвёртага
сяброў снежня васемнаццатага
здрады - пастаяннай спадарожніцы
пераможцы міфаў аб вечным каханні
ды былых таварышаў мяняючых ідэі
як халаты ў спа-комплексах ды шпіталях

абрыдлі адвечныя пошукі развагі імкненні
глыбокія рады як заставацца на плыву
пхаюць выжэй на нейкія навуковыя ступені
але параход чамусьці ідзе праз Калыму

колькі можна несці цяжар ідэйнасці
дзе твае рэвалюцыі
дзе перамогі справядлівасці
дзе твае таленты запрошаныя на банкет у стакгольмскую ратушу
дзе рахункі ў банках ды крутыя колы як на Turbo укладышах

азірніся
што засталося на шляху пройдзеным
мізэрнасць апранутая ў мегаламанскія вопраткі
празрыстасць крызісу сярэдняга ўзросту
пакуль іншыя краналіся космасу
ты на сваім параходзе кіраваўся ў прорву

паўсюль мноства бруду і ты думаў
дзе падзелася швабра
але параход даплыў і ты пабачыў
шалёныя вочы памерлага сябра

5 ліпеня 2026 г.
👍2❤‍🔥1❤1🔥1💊1
Амаль 100 гадоў таму вядомы беларускі часопіс "Шлях моладзі" (далучаю ніжэй), які выходзіў у Вільні ў 1929-1939 гг. не саромеўся згадаць аб анархізме. У серыі артыкулаў аўтара, падпісанага як "Ваг", разглядаліся сучасныя ідэалогіі такія, як камунізм, фашызм, дэмакратызм і анархізм. Тое, што сярод вядомых плыняў быў і анархізм сведчыць аб тым, што ў міжваенны час анархізм (а дакладна анарха-сіндыкалізм) сапраўды быў на ўхдыме і да яго ставіліся з пэўнай павагай.

Дарэчы, "Ваг." - псеўданім каталіцкага святара Вінцука Гадлеўскага (1888-1942). Гэты ксёндз быў сябрам БНР, пазней звязаны з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй, з якой канчаткова парваў у 1936 г. Перакладаў на беларускую мову Новы Запавет.
За сваю актыўную дзейнасць на карысць беларускага адраджэння пераследаваўся польскімі ўладамі. Бываў у вязніцы. Заснаваў Беларускі нацыянальны фронт і выдаваў газету "Беларускі фронт".

Падчас Другой сусветнай вайны быў чальцом Беларускага нацыянальнага цэнтра, заснаванага ў Берліне. Пазней галоўным інспектарам пры генеральным камісарыяце Беларусі. Прыхільнік "творчага нацыяналізму" і неафіцыйны кіраўнік падпольнай Беларускай незалежнай партыі. Ксёндз быў забіты нацыстамі ў канун Раства 1942 г. Падрабязней аб ім можна даведацца ў кнізе пладавітага гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча "Вінцэнт Гадлеўскі. Насуперак часу" (Мінск 2018).

Гадлеўскі - цікавая постаць, але, канешне, не мой герой. 
Артыкулы са "Шляху моладзі" пазней былі выдадзены асобнай брашурай "Палітычныя і грамадскія кірункі ў мінуўшчыне і сучаснасці" (Вільня 1931).

У прынцыпе, аб анархізме напісана пазітыўна (у адрозненні ад камунізму ды фашызму). Адзінае, што аўтар крытыкуе - утапійнасць ідэі і недасканаласць людзей, якія, на яго думку, няздольныя жыць паводле прынцыпаў анархізму.
❤4👍3
Калі нехта з Польшчы мае жаданне і магчымасці дапамагчы беларускім палітзняволеным анархіст(к)ам і украінскім антыаўтарытарыям, якія змагаюцца з расейскім імперыялізмам, можна заданаціць па спасылцы:

https://suppi.pl/wolnosc-albo-smierc
❤9
Пяць гадоў таму, у ліпені 2021 г., выйшаў мой томік вершаў "Рукописи из шкатулки".
Брашурка пабачыла свет, дзякуючы выдавецкаму кааператыву, які я вельмі цаню і паважаю, "Радыкальная тэорыя і практыка". Зараз ён менш актыўны, у сувязі з геапалітычнымі падзеямі ў БУРы, але раней выдаваў класныя кнігі па лібертарнай тэматыцы.

Тое, што таварышы і таварышкі выдалі мяне, гэта вынятак. Проста ў мяне была магчымасць сімвалічна ім падсабіць, нічога асаблівага. А пазней, увесну 2021 г., я моцна захварэў на каронавірус. Думаў, што памру, але гэта аповяд на іншую доўгую гісторыю. Калі я ачуняў пасля хваробы, то адчуў, што жыццё кароткае і трэба максімальна рэалізаваць усе свае праекты, жаданні і мары. Пасля ковіду у мяне адбыўся агромністы прыліў сіл, хацелася рабіць, тварыць і дзейнічаць. Адкрылася новые дыханне. І сярод іншых спраў, якімі я адразу заняўся, я адважыўся напісаць РТП з запытаннем адносна патэнцыяльнай дапамогі ў выданні томіка вершаў. Калектыў РТП згадзіўся, за што я яму вельмі ўдзячны.

Томік праілюстравала мастачка Марына Маргарына. Малюнкі, як мне падаецца, вельмі крутыя, за што таксама вельмі ўдзячны Марыне.

Я напісаў невялічкі ўступ (далучаю ніжэй) і атрымаўся зборнічак такіх сабе вершыкаў аднаго невядомага беларускага анархіста, які жыве ў Польшчы, а вершы піша па-расейску і друкуецца ў Маскве. Іронія постімперыяльнага лёсу нашага шматпакутнага рэгіёну.

Шмат вершаў з гэтага томіка я публікаваў у канале, пазначаючы крыніцу. Аднак, думаю, не ўсе. Калі нехта жадае набыць асобнік за сімвалічную суму, то гэта можна зрабіць толькі праз старонку РТП.

З перспектывы часу можна сказаць, што файна атрымалася. Ўсё ж такі рукапісы не гараць, а тым больш у шкатулцы. Можа ў будучыні атрымаецца выдаць томік і па-беларуску... А калі не, то прынамсі гэты канал будзе сховішчам маіх рыфмаванак.
👍5