Стихи никому не нужны
115 subscribers
260 photos
2 videos
3 files
44 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
Стихи никому не нужны
Сані 42. Зусім вылецела з галавы, але АЧК нагадаў. Пісаў аб ім улетку. Віншую і ганаруся знаёмствам 🏴
Карнікі зрабілі Сашу "падарунак " - прысудзілі дадатковыя 1,5 гады па сумнавядомым 411 арт. УК РБ. А ў яго хутка павінен быў скончыцца тэрмін.
🤬12💔1
Дакладна 20 гадоў таму, 18 кастрычніка 2005 г., я прыехаў на вучобу ў Кракаў. Так бы мовіць, юбілей. Была прыгожая польская восень. Толькі пазаўчора я вярнуўся з Амерыкі і вось урэшце я ў Кракаве, у якім хацеў вучыцца ад моманту, калі першы раў патрапіў у гэты горад. Бо да гэтага я пражыў 4 гады ў Любліне і там адвучыўся 4 гады (нулявы год для замежных студэнтаў + 3 гады на UMCS). Аб гэтай гісторыі раскажу пазней.

Першы раз у Кракаў я прыехаў у жніўні 2000 г. і доўгавалосым нефармальным юнаком закахаўся ў былой сталіцы Польшчы. Паездка была ўзнагародай для 7 лепшых вучняў Polska Macierz Szkolna, дзе я вывучаў польскую мову. Тры тыдні, з заняткамі, экскурсіямі, рознымі цікавымі актыўнасцямі. Агулам, было вельмі крута. Шмат пазнавальнага, у тым ліку знаймствы з моладдзю с поставецкай прасторы, якія таксама прыехалі на летнія курсы.

Адна з эскскурсій была на каралеўскі замак Вавэль. Існуе такая легенда, што калі дакрануцца да сэрца Звона Жыгімонта (усталяваны ў 1521 г. у Вавельскі архікафедральным касцёле), то можна загадаць тры жаданні, якія здзейсняцца. Я так і зрабіў. Два з іх здзейсніліся, трэцяга не памятаю, але адно з іх было паступіць у Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. На жаль, у наступным годзе, пасля заканчэння 11 класа, ў мяне гэтага не атрымалася (доўгая гісторыя) і вось толькі ў 2005 г. юнацкая мара збылася. Я перавёўся на 4 курс гістарычнага факультэта найстарэйшай ВНУ ў Польшчы.

Падчас жнівенькскіх курсаў 2001 г. мы жылі ў інтэрнаце на наябрэжнай Віслы, гулялі ў футбік з мясовымі палякамі і нашым апякуном, пілі піўко з маім гарадзенскім сябрам Пашам (з якім разам вывучалі польскую мову і які мяне адшукаў, калі я амаль не заснуў у прыбіральні ў PMSz).

У Кракаве я набыў ліцэнзійную касету аднаго з найбольш любімых сваіx гуртоў і прыемнай жнівеньскай ноччу пад гэту музыку я напісаў такі вось тэсксцік, быццам другую частку сачынення. Не ведаю чаму, але захаваў яго. Тады я думаў, што ён мае нейкую мастацкую вартасць. Зараз жа, падаеца, ягоная вартасць у эга-гісторыі, рэтраспектыўным аналізе маёй асабовасці, якую можна даследваць праз літаратурную творчасць дзён мінулых.
5❤‍🔥4👍3
Ночью в Кракове

Слушая Heavy Metal, сидя один, невольно в голову приходят разные мысли. Воспоминания. Одиночество ещё раз доказывает, что может справиться с любым, но только если он не сопротивляется. А чему сопротивляться? Пустоте и ошибкам? Ошибки, совершая вас, мы только после понимаем всю суть сделанного. И начинаем каяться, оправдываться. Зачем? Перед кем? Перед собой. Ищем ненужный, запоздалый смысл. Но разве он что-то исправит? Никогда. Мы просто хотим очистить мысли. Это лживое искупление, это самообман. А мы радуемся, поём ему гимны. Мы сдаёмся, потому что мы слабаки. Нам жалко себя и мы плачем. Сколько слёз, сколько сил мы заплатили за ошибки? Мы не такие - возразите вы. Все такие. Все!

Иногда нами руководит холодный рассудок, иногда дикие чувства. Но и то, и другое может быть поспешным, пустым. Говорят, надо исправлять свои ошибки. А не поздно ли? А есть ли перед кем? А сможем ли? А хотим ли? Почти всегда. Мы страдаем из-за предрассудков, из-за характера, из-за себя. И для себя. Каждая ошибка словно иголка в маленькую куколку. Становится всё больнее и больнее, и мы не в силах остановить или хотя бы выдержать боль. А после уже ничего. А после уже поздно. А после уже темно. Навсегда. И ты один вечно! Ты сильный? Ты выдержишь? Кто ты?

А теперь играет Lacrimosa, а теперь ночь. Я плачу. Отчего? Зачем? Для кого? Страх! Боль! Душа! Где ты, душа? Или тебя вовсе нет? Глупая вера в то, что можно исправиться, что мы существуем, что мы любим?! Да?! Что мы любим? Жизнь? Себя? Что? Кто знает? Ты?

Поцелуй, один лишь только поцелуй. Твой. Мой. Наш. Больше ничего не надо. Ничего. Твои губы и мои, твои улыбающиеся глаза и мои в слезах. Но они вместе. Ведь правда?

А если я спрыгну? А если меня не будет. Если я там - вы здесь. Если я один - вы вместе. Если я плачу - вы смеётесь. Если... То... Умрём. Умрём вместе. Да. Вдвоём. Я и ты. Я. Да что я! Ты! Только ты! Вот так оно все и происходит. Сердце и чувства. Мои чувства. Одинокий поэт, ищущий в пустыне - ты найдешь. Все находят. Или погибают. Или просто нас нет. Нас нет...

Август 2000 г.
3💔2👍1
Вечер, приходи опять,
Перед тем, как буду спать,
Перед тем, как вместе спеть,
Перед тем, как умереть.

2004 г.
5👍2🔥1
Свабода або смерць. Вайна ва Украіне і мігранцкі крызіс. Голас анархістаў з калектываў АЧК Галіцыя і Сябры Украіны і Бацькі Махно

Таварышы_кі пераклалі на ангельскую мову кнігу, да выхаду якой некалькі гадоў таму і я меў дачыненне. Кніга - голас некаторых анархістаў з Польшчы, гэткая платформа і абмен меркаваннямі на тэму вайны ва Украіне і трошкі аб сітуацыі уцекачоў_ак на беларуска-польскай мяжы.

Спачатку з'явіўся тэкст у выглядзе інтрэв'ю ў старэйшым польскім анархісцкім часопісе "Inny Świat" № 1(54)/2023 г. Пазней больш дапрацаваны матэрыял выйшаў кнігай, з фоткамі антыаўтарытарыяў, якія змагаюцца супраць Расеі і якіх, на жаль, ужо няма ў жывых. А таксама з ілюстрацыямі Улада Бохана. Усе сродкі ад продажу кнігі мы кіравалі і кіруем на дапамогу таварышы(к)ам ва Украіне.

Пасля гэтага анархісцкая група Прамень пераклала брашуру на расейскую мову.

І вось зараз англамоўную версію кнігі можна набыць за сімвалічныя 2 £, або спампаваць з сайта Seditionist Distribution.
👍4🔥3
Я медленной ленточкой двигался к краху,
Бывало, что срывы меня ускоряли,
Теперь я созрел, посылаю всё на хуй!
Под музыку Брамса и звуки роялей.

Давай же с тобою накатим водяры,
И вспомним апрель нулевых–девяностых,
Я родом оттуда, какой же я старый,
Я даже хлебнул перестроeчных тостов.

А ныне приходится землю сырую
Лицом прорывать, разгрызать мир зубами,
Все денег хотят, я пишу, не ворую
И смело могу приготовить суп маме.

И всё же о крахе, он близкий и сладкий,
Чем ближе к нему, тем острее иголки,
На площади бунт, люди ставят палатки…
Я — красная лента, я — бант комсомолки.

2018 г.

Саша "Нефер". Рукописи из шкатулки. Москва: Радикальная теория и практика, 2021.
2❤‍🔥2👍2🔥2
Кастрычніцкая Варшава
8👍3🔥1
У Варшаве ўсё больш міжнароднага палітычнага графіці, чым мясцовага.
1👍1🤔1🦄1
Хочу напиться и шагнуть из клетки,
Хочу сознание порезать на куски,
Моя судьба как искры из розетки,
Сверкают в пустоте узоры из тоски.

Хочу на праздник там, где наливают,
Хочу гирляндой ëлочной пестрить в ночи,
Мои мечты как беженцы из рая,
Поломанные крылья, ржавые лучи.

Хочу под дождь из капелек этила,
Хочу проснуться прямо в радуге слепым,
Мой оптимизм серьёзно прихватило:
Литературный рак и поражений дым.

Июль 2022 г.
👍63😢1👌1
Пазаўчора пачалі варушыць вельмі важную тэму. Глыбокую, смутную, поўную болю, але заўсёды актуальную. Алкаголь. Сёння пятніца, то, падаецца, самы час пагутарыць аб хмельным дурмане.

Думаю, што ва ўсіх нас у сям’і, нават калі не бліжэйшай, ёсць сваякі, якіх называюць алкаголікамі. Мая сям’я не выключэнне. Усе сустракаліся з гэтай праблемай пасрэдна ці беспасрэдна. У нашай, да і не толькі, культуры алкаголь спрадвечны жыццёвы спадарожнік. І ў радасці, і ў горы. Ён паўсюль, незалежна ад таго, што ўсе ведаюць аб шкодах і пагрозах, якія ён нясе.

Можна пісаць і не перапісаць усяго, што з ім звязана. Да і напісаны ўжо тамы кніг, знята безліч стужак, выплаканы акіяны слёз, выпакутавана дастаткова малітваў. Колькі было спробаў (у маім асяроддзі) перамагчы гэтае зло: баптысты і шуканне адказаў у бога; стрэйтэйджэры і радыкальныя субкультурныя кірункі; спорт і праца над гармоніяй цела і духа (я называю гэта “сіндром Міхалка”);  “язвенікі” з моцнымі праблемамі са здароў’ем; у канцы канцоў праславутыя “закадзіраваныя” ды “падшытыя”. Згадваючы людзей, у якіх атрымалася без фанатызму адмовіцца ад алкаголю, у галаву не прыходзіць ніхто.

І, канешне, усе мы ведаем, што ёсць людзі, якія для агулу з’яўляюцца алкашамі, п’яніцамі, калдырамі, бухарамі, сінякамі... Якія п’юць беспрабудна, губляючы сацыяльныя сувязі і апускаючыся на самае дно жыцця. У нашай сям’і такія былі. З імі ўсё зразумела.

Мяне, аднак, заўсёды турбавала пытанне: дзе пачынаецца алкагалізм? Як знайсці і правесці гэтую мяжу? Хто такі алкаголік: той, хто дазваляе сабе ўвечары бутэльку віна 3 разы ў тыдні, ці той, хто выносціь з кватэры рэчы, каб “загнаць” іх і набыць сівухі? А можа абодва?

Я чытаў розныя навуковыя тэксты, глядзеў і слухаў спецыялістаў, аналізаваў сябе, сям’ю, сяброў. Спрабаваў адшукаць адказы на гэтыя пытанні ў літаратуры. І ніхто не змог мне канкрэтна, так бы мовіць, матэматычна паказаць гэтую чырвоную лінію, пераступаюцы праз якую становішся закладнікам зялёнага змія. Гэтая лінія ўмоўная, размытая, як дзіцячы малюнак крэдамі на асфальце пасля летняга дажджу. Яна хістаецца, як дзяржаўныя межы ва Усходняй Еўропе. Можа яе ўвогуле не існуе? Мо яна толькі ў нашых галовах? Ці першы глыток алкаголю ў нашым жыцці і ёсць крок за гэтую лінію? Калі так, то ці можна зрабіць два-тры крокі назад? Ці бываюць былыя алкашы? Як той казаў, былых наркаманаў, панкаў і мянтоў не бывае. З алкаголем таксама?

Тое, што алкаголікі пішуць цудоўныя кнігі паэзіі ды прозы – факт вядомы. Што малююць геніяльныя карціны, ствараюць пазачасавую музыку і ўвогуле майстэрска крэатывяць, усе ў курсах. А ці алкаголікі бегаюць марафоны? Ці здатныя выхоўваць дзяцей? Ці здольныя займацца навукай, няхай й гуманітарнай? Ці ў стане яны датрымаць слова і не падвесці сяброў і таварышаў? Ці алкаголікі гэты проста тыя ж самыя людзі, а не нейкая асобная каста, якія проста эмацыйна слабейшыя за іншых і нараджаюцца без усіх гэтых забароненых межаў ды ліній? Ці наадварот: гэта тыя, хто ўсё жыццё імкнецца перасечкы чырвоную лінію ў пошуках свабоды і гармоніі?

Адказаў я не ведаю.
🤔43👍1
Алкоголь мне дорог,
Словно изумруд,
Ноющий осколок,
Молчаливый спрут.

Овевает тело,
Нервы теребит,
И лицо вспотело,
Как в воде карбид.

Я — торговец брютом,
Водки я банкир,
Жидкая валюта
Покоряет мир.

По утрам молитвой
Просит: не убий!
Режет вены бритвой
Мой зелёный змий.

Вечером во фраке
Скажет: наливай!
Мы давно с ним в браке,
Мчись, хмельной трамвай!

Там нас ждёт застолье,
Лондон и Ван Гог,
Урожай двуполья:
Камни и песок.

Спирт — родник печали,
Нильса дикий гусь,
Лишь бы откачали,
Если я сорвусь.

2017 г.

Саша "Нефер". Рукописи из шкатулки. Москва: Радикальная теория и практика, 2021.
👍8😁1😢1
Гомель даволі важны і сімвалічны горад для гісторыі анархізму ў Беларусі. Менавіта там бярэ свае вытокі сучасны беларускі анархізм. Першая група пасля распаду СССР узнікла ў горадзе над Сожам, заявіўшы аб сабе падчас афіцыйнай дэманстрацыі 7 лістапада 1990 г., калі анархісты выйшлі пад чорным сцягам. У наступным годзе ўжо адбыўся арганізаваны анархістамі страйк на прадпрыемстве "Палесдрук". Таксама група выдавала газету "Анархия" (выйшла 3 нумары). Лідарам быў вядомы былы анархіст (які сёння, на жаль, пачырванеў), даследчык і папулярызатар гісторыі леварадыкальных плыняў на тэрыторыі сучаснай РБ, аўтар першай грунтоўнай працы на тэму ліберіарнага руху ў сіневокай "Революция умерла! Да здравствует революция!". Анархизм в Беларуси (1902-1927) Юрый Глушакоў.

У Гомелі нарадзіліся і пачыналі сваю дзейнасць анарха-партызаны Дзмітрый Дубоўскі і Сяргей Раманаў.

Гомельскія анархісты актыўна заяўлялі аб сабе і падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. і падчас грамадзянскай вайны, і ў 20-я гг. XX ст.

Адметна, што ў Гомелі сфарміравалася першая група анархістаў на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дазволю сабе падзяліцца спасылкай на невялічкі матэрыял на гэтую тэму, які выйшаў літаральна некалькі дзён таму ў "Homo Historicus. Гадавік антрапалагічнай гісторыі"
№ 11 за 2025 г.
👍72
Сёння хацеў напісаць аб трагічнай даце ў беларускай гісторыі – Ночы расстраляных паэтаў, калі ў начы з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у Менску было раасстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: дзеячоў навукі, культуры і мастацтва. У тым ліку бальшавікі пакаралі смерцю маладых беларускіх паэтаў. Канешне, я апублікую некалькі вершаў некаторых з іх, якія мне не толькі падабаюцца, але падаюцца важнымі і маюць панадчасовую каштоўнасць.

Але ўчора таварышы прыгадалі, што дакладна 5 год таму былі затрыманы анарха-партызаны. Нават не верыцца, што ўжо прайшло ажно 5 год. Я памятаю той дзень, калі даведаўся аб затрыманні хлопцаў. Для мяне гэта быў своеасаблівы,  моцны анафілактычны шок.

І як часта бывае – нечакана вымалёўваюцца гістарычныя супадзенні ды паралелі. Затрыманне групы "Чорны сцяг" адбылося амаль ў той сам дзень, што і масавы расстрэл беларускіх дзеячоў. Анарха-партызаны да суду ўтрымліваліся ў вязніцы КДБ, вядомай як "Амерыканка". Менавіта там, як лічыцца, недзе ў яе сутарэннях (а тады гэта была ўнутраная турма НКУС БССР) адбываўся расстрэл часткі інтэлігентаў.

Таксама варта дадаць, што 30 катрычніка ў Расеі адзначаецца Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, які свой пачатак бярэ ў 1974 годзе. Тады расейскія дысыдэнты- вязьні лагераў, галадоўкай ды запальваннем сьвечак у памяць аб загінулых упершыню адзначылі "Дзень палітвязьня". А ў кватэры Андрэя Сахарава ў Маскве Сяргей Кавалёў зладзіў адмысдовую прэс-канфэрэнцыю з гэтай нагоды.

Вяртаючыся да ночы растраляных паэтаў, дзялюся трыма вершамі трох паэтаў. Першы ў мяне асацыюецца з анарха-партызанамі. Другі - вельмі актуальны і моцна трагічны, жаночы, але напісаны мужчынам. Трэці – жыццесцвярджальны, які натхняе надзеяй.
👍6💔1
Алесь Дудар [Аляксандр Дайлідовіч] (1904–1937).
Беларусь бунтарская. Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1925.
👍2
ПАЎСТАНЕЦ

Яму хатаю — сіні бор,
Дахам — неба блакіт зялёны.
Гэта вецер глухой жальбой
У грудзёх скалыхнуў праклёны.
Асыпаецца жоўты ліст
У панурую цень лагчыны,
А душа юнака зьвініць,
Бо у сэрцы квітнее чырвань.
Там, дзе стада старэнькіх хат
Прытулілі сівыя вербы —
Не баяліся там граха
Выхаваныя людзі-зьверы.

***

Белы месяц на хвойку ўзьлез,
Зоркі ў небе блішчаць-іскрацца.
Прыгарнуў сінякудры лес —
Прытуліў да сябе паўстанца.
Можа заўтра жандараў раць
Скруціць рукі яму за сьпіну —
Павядуць бунтара караць.
Бяз суда… На старай асіне.
Ну, а можа — вякоў закон —
Гвалтаўнік на суку павісьне —
Пранясецца чырвоны конь
Ад Дняпра да бурлівай Віслы.
А пакуль-што трывожыць лес
Жартаўлівы брадзяга — вецер.
Белы месяц на хвойку ўзьлез —
І глядзіць, і глядзіць, і сьмяецца.
Хто ідзе там? Чужы ці свой —
Для паўстанца змаганьне — жарты.
І праз сінюю сетку хвой
Пазірае з усходу заўтра.
👍4🔥4🫡1
Лявонны Юрка [Леанід Юркевіч] (1908–1937).

Жалезныя віхуры. Вершы. Менск: Беларускае Дзяржаўнае Выдавецтва, 1931
👍2
АБОРТ

Калі ішла — гарэлі блікі    
На скрыжаваньнях шэрых пліт,    
І так хацелася паклікаць    
Таго, хто болем       
Ў сэрца ўліп.
  Было звычайна ўсё і проста               
Ў абломках чэрвеньскага дня.       
І не было каго на ростань   
Ні прыгалубіць,       
Ні абняць…  
  І сьцены душнае бальніцы     
Схавалі нерашучы крок.    
Гарэлі ў сонцы камяніцы,              
І ад чаканьня
Стыгла кроў.
  А як на поўдзень         
Сталі цені     
І спахмурнеў бальнічны сад —     
Дрыжэлі вузкія калені        
І пакаёвы далягляд…          
  І зьнікла радасная мэта, —    
Маўклівы доктар     
Яе сьцёр.       
І бляск халоднага пінцэта  
На міг запаланіў жыцьцё.   
  Было забойства эпілёгам.      
Пасьля яго — ня йдуць назад…    
І толькі сонца          
Дзесь за логам         
Кідала золата ў закат.
👍5🔥2💔1
Юлій [Юдаль] Таўбін (1911–1937).

З нізкі «Сьмерць», 1932. Тэкст паводле выдання: Таўбін Ю. Выбранае. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2017.
👍2
Калі я буду паміраць
і рабіцца дакучным целам...
А я хачу, каб гэта было ня хутка, – таму
Я цяпер хачу жыць, жыць, –
жыць жыцьцём, аднаму мне зразумелым,
Жыцьцём, уласьцівым толькі мне аднаму.
Бачыць, як сонца сьмяецца на брудным акне,
Акунаць сваё цела ў халодныя ўлоньні рэчак,
Плысьці на моры ў рыбачым чаўне,
Хадзіць па полі сярод цнатлівых грэчак.
Я хачу спатыкаць сяброў і таварышак,
маладых і сталых;
Хачу даверлівых жаночых пацалункаў
і моцных поціскаў мужчынскіх рук,
Каб адчуваньне жыцьця ніколі мяне не пакідала, –
Поўнае і шматкаляровае,
як вясёлкавы паўкруг.
Я хачу наведаць аграмадныя гарады,
Далёкія краіны з мовамі чужымі, –
Я хачу,
каб сьвет
паветра,
сухазем’я
і вады
Жыў,
дрыжаў
у кожнай, самай дробнай маёй жыле.
Каб мяне хвалявалі
страты, здабыткі, разьвітаньні і стрэчы,
Каб я мог сказаць пра сябе:
«Я жыў, пакуль тэрмін мой не прайшоў...
Каб мяне праціналі сваёю магутнасьцю рэчы
Блізкіх маіх спадарожнікаў-таварышоў.
Хачу
жыць,
падаючы,
але не занепадаючы.
Высока паднятым сілай часоў,
здабыць сталае месца на гале зямной.
Ведаю свае заганы.
Але гэта – мая задача.
Мне –
дваццаць першы год.
Жыцьцё ня за, а перада мной
👍4🔥31
Сёння амаль ва ўсім свеце адзначаецца Хэлаўін. Амерыканізацыя культуры, што ж зробіш. Мы з бацькамі з дзіцячага садку нашай дачкі таксама арганізуем увечары для дзяцей "змрочны шпацыр". Перапранутая дзятва будзе хадзіць па вызначаных і адмыслова удэкараваных кватэрах на нашым раёне і збіраць цукеркі. Нічога супраць гэтай ініцыятывы не маю, а наадварот падтрымліваю. Гэта не толькі забава для дзяцей, але і ўмацаванне лакальнай супольнасці. Аднак для мяне не Halloween важны, а Дзяды.

Дзяды - асаблівая памятная дата для Беларусі і для мяне ў прыватнасці. У лепшыя часы, калі яшчэ можна было наведваць Беларусь, мы амаль заўсёды прыяжджалі ў Горадню на Дзяды. У Польшчы 1 лістапада выходны, таму часцяком атрамліваўся доўгі уікэнд, у дадатку у майго бацькі дзень нараджэння на прыканцы кастрычніка, ну і на могілкі мы абавязкова ездзілі прыбрацца ды знічы запаліць.

У гісторыі беларускага нацыянал-дэмакратычнага руху менавіта гэты дзень, ці правільна казаць дні, сталі сімвалічным актам грамадскай мабілізацыі, пачынаючы ад 1988 г., калі 30 кастрычніка мусара разагналі вялізную камемарацыйную акцыю ў Менску (у 1987 г. адбыўся невялікі мітынг у парку Янкі Купалы).

Ізноўку маем дачыненне да сімвалічных сувязей: мітынг быў прысвечаны "чорнай ночы", аб якой я ўзгадваў пазаўчора. Ініцыятарамі і аганізатарамі выступілі групоўкі "Талака", "Тутэйшыя" ды новаствораны "Мартыралог Беларусі". Мітынгоўцаў жорстка разагнала міліцыя, калі яны кіраваліся ва ўрочышча Курапаты, асаблівае месца болю і памяці беларускага грамадства. Самае вядомае беларускае месца масавых расстрэлаў падчас сталінскіх чыстак.

Пазней Дзяды сталіся рэгулярнай датай памятных апазіцыйных шэсцяў. Мала хто памятае, але ў 1991-1996 гг. 2 лістапада быў выходным днём, бо ўласна гэтая дата лічыцца памінальным днём. У 2008 г. Нацбанк РБ нават выпусціў адмысловую памятную манету. Ужо не згадваючы аб культурным вымярэнні гэтага дня, апісанага ў вялікага ўсходнеславянскага паэта Адама Міцкевіча ў аднаіменнай драме "Дзяды".

Свята, якое адаптаваў каталіцкі касцёл і зрабіў з яго Задушкі, мае паганскія карані. Я быў выхаваны ў каталіцкай традыцыі, таму менавіта Дзяды, а не праваслаўная Радаўніца, якую адзначаюць увесну, сталіся для мяне днямі памяці і развагі надгісторыяй сям'і, сувяззю з продкамі і смерцю.

Усе гэтыя паездкі па вёсках у шчучынскім раёне, наведванне старых сваякоў, уборка могілак, аповяды аб розных дзядах-прадзедах і іншых продках у спалучэнні са звычайна вельмі дрэнным надвор'ем і атмасферай містыкі, смутку ды вечнасці асабіста мне давалі шмат пажытку для розуму. І гэта не мае нічога агульнага з нацыяналізмам ці каталіцтвам, гэта старэйшае і глыбейшае за іх пачуццё свайго месца ў гэтым свеце. Усведамленне, што мы тут і зараз не першыя і не апошнія (спадзяюся), што існуе нейкая невідочная сувязь паміж людзьмі сярод стагоддзяў і тысячагоддзяў, што трэба жыць, працягваць наш чалавечы род. Пры гэтым не губляючы сувязі з продкамі і сем'ямі, не зацыклівацца на забабонах, аджыўшых традыцыях, а развіваць іх, пераглядаць, дасканаліцца, адначасова памятаючы аб тым, што на той свет (што б там не было) мы не забярэм нічога.

Для мяне памяць - больш, чым рытуал на Дзяды, больш, чым зніч ці кветкі на могілках. Помніць - значыць змагацца. Помніць - значыць быць свядомым свайго месца ў гэтым свеце. Помніць - значыць паважаць тое, што было найлепшым у продкаў і не саромецца крытыкаваць і адмаўляцца ад таго, што было дрэнным і даўно зжытым. Дзяды добры момант, каб чарговы раз аб гэтым задумацца.
👍64🔥1
Ёсць у мяне добры сябра, які, на жаль, даўным даўно апынуўся ў Мордары і ніяк не можа адтуль збегчы. Але, думаю, гэта ў канцы канцоў у яго атрымаецца. Дык вось у мяне з ім была традыцыя перапісвацца вершамі-рыфмаванкамі. Ён таксама піша вершы, прынамсі раней пісаў. Адзін з найбольш любімых ягоных вершаў пачынаецца так: "Ненавижу осень золотую..." А чаму не? Мы ж не пушкіны, каб пець оды восені. І калісьці, традыцыйна едучы напрыканцы кастрычніка ў Горадню цягніком, было надзвычайна добрае надвор'е і мяне апантаў даволі бадзёры настрой. Увогуле, вяртаючыся дамоў, настрой пераважны быў класны. І я даслаў яму такую, вось, рыфмаванку.
👍42