Аднак больш мне спадабаўся Гістарычны музей Дэтройта, будынак якога знаходзіцца праз дарогу ад Дэтройтскага інстытута мастацтваў. Ён хоць і ў разы меньшы, але канкрэтны і змястоўны. Калі чытаць, глядзець ды сулхаць усю інфармацыю ў ягонай экспазіцыі, то можна правесці цэлы дзень. Мяне хапіла на некалькі гадзін і выйшаў я адтуль з галавой, перапоўненай інфармацыяй.
Выставы музея вельмі падрабязна і даволі цікава распавядаюць гісторыю горада, ад яе зарання да сучасных падзей. І гэта не толькі гісторыя гаспадаркі, музыкі ці спорту (вельмі важныя для горада і цікавыя), але таксама (ці можа важная перадусім для мяне) сацыяльна-палітычная гісторыя, дзе не саромеюцца расказваць аб ЛГБТ+ супольнасці ці гісторыі расавых канфліктаў, якімі прасякнута, перакрыжавана ды пераплецена гісторыя ЗША. Дэмакратыя, пабудаваная на расізме. Краіна, у якой расізм ніколі не знікаў і яшчэ доўга не знікне. Ён там узаемны, усебаковы.
Часцяком расізм актуалізуецца, узгадаць хаця б нядаўні рух BLM (Жыцці чорных важныя), забарону антыфа ці ўвод нацгвардыі ў Чыкага па загадзе Трампа, таксама справакаванай міграцыйнай палітыкай няздзейсненага нобелеўскага лаўрэата. І гэта я бяру не толькі з музейных аповядаў ды гістарычных кніжак, але і з уласных назіранняў, размоў і дачыненняў з разнастайнымі амерыканцамі і эмігрантамі ў розных гарадах у розныя гады. У далёкім 2005 г. мы амаль 4 месяцы жылі у такім “чорным” квартале, якія паказваюць у фільмах. У гэткім гета, дзе правяць баль не толькі наркотыкі, безпрацоўе ды сацыяльныя маргіналы, але і зброя.
Усё гэтае ідалапаклонства дэмакратаў і лібералаў краіне, у якой яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя існавала расавая сегрэгацыя, смеху варта. Але я не аб гэтым хацеў напісаць, а аб двух бунтах, спавадаваных расісцкімі супярэчлівасцямі ў Дэтройце.
Першы такі выбух адбыўся 20–22 чэрвеня 1943 г. Да гэтага насельніцтва горада хутка ды раптоўна разрасталася, прыяжджалі новыя пралетарыі, каб працаваць у буйной прамысловаці. З 2 мільёнаў, прыкладна 200 тыс. былі афраамерыканцамі. Пачаліся канфлікты. Белыя не хацелі працаваць з афраамерыканцамі, тыя ў сваю чаргу заініцыявалі “талкаючвя пaходы” (bumping campaigns), калі на вуліцах чорнаскурае насельніцтва не сыходзіла і не прапускала белых падчас шпацыраў, а наадварот, сустракаючыся на вуліцы, штурхала іх лакцямі ды плячыма.
Ішла канкурэнцыя за месцы працы, да звычайнае жыллё, якогоа катастрафічна не хапала. Дадам толькі, што напрыканцы 30. гг. XX ст. м.інш. у Мічыгане дзейнічала радыкальна-расісцкая групоўка “Чорны легіён”, якая адкалолася ад Ку-Клукс-Клана ды не цуралася актыўна забіваць нязгодных з дамінацыяй белай расы.
У нядзелю 20 чэрвэня у раёне вострава-парка Бэл Айл падлеткі-афраамерыканцы справакавалі бойку ў месцы масавага скаплення людзей (пад 100 тыс.) і паняслася. Пазней пайшлі непраўдзівыя чуткі, што белыя забілі цяжарную чорную жанчыну. І масавыя напады абедзвух расавых груп перараслі ў бунт. Падобныя падзеі адбыліся і ў іншых гарадах.
У Дэтройт былі ўведзены федэральныя войскі. Агулам 34 чалавекі былі забітыя (25 з іх афраамерыканцы, большасць ад рук белых паліцэйскіх), больш за 400 былі параненыя (пераважна афраамерыканцы), з 1800 затрыманых 85% былі афраамерыканцамі. Ну і маёмасці добра-такі было знішчана. Як вы здагадваецеся, найбольшыя страты меў найбяднейшы “чорны” раён Дэтройта Парадайз Уэлі.
Даследчыкі адзначаюць у гэтах падзеях незвычайную жорсткаць паліцыі, канешне ж, белай. Класіка. Трэба памятаць, што ішла вайна і гэтыя падзеі ў сваіх прапагандысцкіх мэтах выкарысталі японцы, каб унесцііразлад у войску ЗША. Часткова атрымалася.
Наступныя падзеі адбыліся амаль праз чвэрць стагоддзя і ўвайшлі ў гіторыю пад назвай Бунт уДэтройце 1967 года. Бунт меў месца 23-27 ліпеня і стаўся адным з найбольш разбуральных і трагічных безспарадкаў у гісторыі ЗША. Загінулі 43 асобы (з іх 10 белых), паранены былі 467, затрыманыя 7200 асоб. Нацгвардыя з танкамі, каменданцкая гадзіна і незвычайны грамадскі рэзананс, дзякуючы СМІ, адціснулі на памяці горада моцную траўму.

YouTube
1967 Detroit Riots
Reel #: 9031
Title; aerials of fires in the city; a firetruck; flaming rubble; National Guard and looted store and shattered windows; African Americans with looted items; firemen pouring water; POV driving past ruined buildings
To inquire about licensing…

👍3❤2🔥1
Агульныя прычыны былі практычна тыя самыя, што і ў 1943 г. - сацыяльныя антаганізмы не зніклі. Аднак гэтым разам бунт справакавала паліцыя, якая спрабавала затрымаць у клубе каля сотні афраамерыканцаў, які святкавалі вяртанне дзвух ветэранаў з В’етнаму. Іскра ператварылася ў грабяжы ды беспарадкі. Паліцыі не хапала людзей, а нечаканая масавасць бунту паспрыялі таму, што з гарадскіх крамаў былі скрадзены тысячы вінтовак. Пажары ды марадзёрства ахапілі горад.
У выініку яшчэ больш паскорыўся сыход белых з горада ў прадмесці. Большасць разбураных будынкаў так і не былі адноўлены. У заключным рапарце камісіі пасля сямі месяцаў расследавання адзначаліся банальныя рэчы – беспарадкі былі выкліканыя расчараваннем афра- і лацінаамерыканцаў адсутнасцю эканамічных магчымасцяў, белым расізмам, дыскрымінацыяй і нізкім ўзроўнем жыцця.
На жаль, як паказвае гісторыя, расізм і дагэтуль не знік. І ўсе гэтыя забароны, войскі, адмысловыя іміграцыйныя палітыкі... будуць толькі і далей падсычваць розныя чалавеканенавісніцкія настроі.
І пачалося ўсё гэта не ў 1967 ці ў 1943, нават не ў 1861 годзе (дарэчы, у музеі ўся гісторыя мясцовага абаліцыянізму добра прадстаўлена). Пачалося ўсё тады, калі адзін чалавек сказаў іншаму, што ён лепшы і мае права на прывілегіі толькі таму, што ён так вырашыў. Але мы ведаем, што ніхто не мае права дыктаваць і ўказваць іншым, што рабіць і хто тут лепшы. Свет не чорна-белы. Свет каляровы.
No pasaran!
PS Для самых цікаўных дакументальныя відэаматэрыялы (1, 2, 3, 4)

1967 Detroit Riot
The 1967 Detroit riot, also known as the 12th Street Riot, the Uprising of 1967, and the Detroit Rebellion of 1967 exploded in Detroit, Michigan, as pent up anger of the African American residents burst into flames after the police raided an after hours night…
👍4❤2🔥1💔1
Сані 42. Зусім вылецела з галавы, але АЧК нагадаў. Пісаў аб ім улетку. Віншую і ганаруся знаёмствам ✊🏴
Telegram
АЧК-Беларусь
🎉 Сегодня День Рождения анархиста Александра Козлянко – ему исполняется 42 года.
Это уже пятый день рождения, который Александр встречает в тюрьме.
Он был осужден на 6 лет колонии якобы за участие в международной анархистской преступной организации.
…

❤4👍2❤🔥1💔1
Стихи никому не нужны
Сані 42. Зусім вылецела з галавы, але АЧК нагадаў. Пісаў аб ім улетку. Віншую і ганаруся знаёмствам ✊🏴
Карнікі зрабілі Сашу "падарунак " - прысудзілі дадатковыя 1,5 гады па сумнавядомым 411 арт. УК РБ. А ў яго хутка павінен быў скончыцца тэрмін.
🤬12💔1
Дакладна 20 гадоў таму, 18 кастрычніка 2005 г., я прыехаў на вучобу ў Кракаў. Так бы мовіць, юбілей. Была прыгожая польская восень. Толькі пазаўчора я вярнуўся з Амерыкі і вось урэшце я ў Кракаве, у якім хацеў вучыцца ад моманту, калі першы раў патрапіў у гэты горад. Бо да гэтага я пражыў 4 гады ў Любліне і там адвучыўся 4 гады (нулявы год для замежных студэнтаў + 3 гады на UMCS). Аб гэтай гісторыі раскажу пазней.
Першы раз у Кракаў я прыехаў у жніўні 2000 г. і доўгавалосым нефармальным юнаком закахаўся ў былой сталіцы Польшчы. Паездка была ўзнагародай для 7 лепшых вучняў Polska Macierz Szkolna, дзе я вывучаў польскую мову. Тры тыдні, з заняткамі, экскурсіямі, рознымі цікавымі актыўнасцямі. Агулам, было вельмі крута. Шмат пазнавальнага, у тым ліку знаймствы з моладдзю с поставецкай прасторы, якія таксама прыехалі на летнія курсы.
Адна з эскскурсій была на каралеўскі замак Вавэль. Існуе такая легенда, што калі дакрануцца да сэрца Звона Жыгімонта (усталяваны ў 1521 г. у Вавельскі архікафедральным касцёле), то можна загадаць тры жаданні, якія здзейсняцца. Я так і зрабіў. Два з іх здзейсніліся, трэцяга не памятаю, але адно з іх было паступіць у Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. На жаль, у наступным годзе, пасля заканчэння 11 класа, ў мяне гэтага не атрымалася (доўгая гісторыя) і вось толькі ў 2005 г. юнацкая мара збылася. Я перавёўся на 4 курс гістарычнага факультэта найстарэйшай ВНУ ў Польшчы.
Падчас жнівенькскіх курсаў 2001 г. мы жылі ў інтэрнаце на наябрэжнай Віслы, гулялі ў футбік з мясовымі палякамі і нашым апякуном, пілі піўко з маім гарадзенскім сябрам Пашам (з якім разам вывучалі польскую мову і які мяне адшукаў, калі я амаль не заснуў у прыбіральні ў PMSz).
У Кракаве я набыў ліцэнзійную касету аднаго з найбольш любімых сваіx гуртоў і прыемнай жнівеньскай ноччу пад гэту музыку я напісаў такі вось тэсксцік, быццам другую частку сачынення. Не ведаю чаму, але захаваў яго. Тады я думаў, што ён мае нейкую мастацкую вартасць. Зараз жа, падаеца, ягоная вартасць у эга-гісторыі, рэтраспектыўным аналізе маёй асабовасці, якую можна даследваць праз літаратурную творчасць дзён мінулых.

❤5❤🔥4👍3