Стихи никому не нужны
115 subscribers
260 photos
2 videos
3 files
44 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
Аднак больш мне спадабаўся Гістарычны музей Дэтройта, будынак якога знаходзіцца праз дарогу ад Дэтройтскага інстытута мастацтваў. Ён хоць і ў разы меньшы, але канкрэтны і змястоўны. Калі чытаць, глядзець ды сулхаць усю інфармацыю ў ягонай экспазіцыі, то можна правесці цэлы дзень. Мяне хапіла на некалькі гадзін і выйшаў я адтуль з галавой, перапоўненай інфармацыяй.

Выставы музея вельмі падрабязна і даволі цікава распавядаюць гісторыю горада, ад яе зарання да сучасных падзей. І гэта не толькі гісторыя гаспадаркі, музыкі ці спорту (вельмі важныя для горада і цікавыя), але таксама (ці можа важная перадусім для мяне) сацыяльна-палітычная гісторыя, дзе не саромеюцца расказваць аб ЛГБТ+ супольнасці ці гісторыі расавых канфліктаў, якімі прасякнута, перакрыжавана ды пераплецена гісторыя ЗША. Дэмакратыя, пабудаваная на расізме. Краіна, у якой расізм ніколі не знікаў і яшчэ доўга не знікне. Ён там узаемны, усебаковы.

Часцяком расізм актуалізуецца, узгадаць хаця б нядаўні рух BLM (Жыцці чорных важныя), забарону антыфа ці ўвод нацгвардыі ў Чыкага па загадзе Трампа, таксама справакаванай міграцыйнай палітыкай няздзейсненага нобелеўскага лаўрэата. І гэта я бяру не толькі з музейных аповядаў ды гістарычных кніжак, але і з уласных назіранняў, размоў і дачыненняў з разнастайнымі амерыканцамі і эмігрантамі ў розных гарадах у розныя гады. У далёкім 2005 г. мы амаль 4 месяцы жылі у такім  “чорным” квартале, якія паказваюць у фільмах. У гэткім гета, дзе правяць баль не толькі наркотыкі, безпрацоўе ды сацыяльныя маргіналы, але і зброя.

Усё гэтае ідалапаклонства дэмакратаў і лібералаў краіне, у якой яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя існавала расавая сегрэгацыя, смеху варта. Але я не аб гэтым хацеў напісаць, а аб двух бунтах, спавадаваных расісцкімі супярэчлівасцямі ў Дэтройце.   
        
Першы такі выбух адбыўся 20–22 чэрвеня 1943 г. Да гэтага насельніцтва горада хутка ды раптоўна разрасталася, прыяжджалі новыя пралетарыі, каб працаваць у буйной прамысловаці. З 2 мільёнаў, прыкладна 200 тыс. былі афраамерыканцамі. Пачаліся канфлікты. Белыя не хацелі працаваць з афраамерыканцамі, тыя ў сваю чаргу заініцыявалі “талкаючвя пaходы” (bumping campaigns), калі на вуліцах чорнаскурае насельніцтва не сыходзіла і не прапускала белых падчас шпацыраў, а наадварот, сустракаючыся на вуліцы, штурхала іх лакцямі ды плячыма.

Ішла канкурэнцыя за месцы працы, да звычайнае жыллё, якогоа катастрафічна не хапала. Дадам толькі, што напрыканцы 30. гг. XX ст. м.інш. у Мічыгане дзейнічала радыкальна-расісцкая групоўка “Чорны легіён”, якая адкалолася ад Ку-Клукс-Клана ды не цуралася актыўна забіваць нязгодных з дамінацыяй белай расы.

У нядзелю 20 чэрвэня у раёне вострава-парка Бэл Айл падлеткі-афраамерыканцы справакавалі бойку ў месцы масавага скаплення людзей (пад 100 тыс.) і паняслася. Пазней пайшлі непраўдзівыя чуткі, што белыя забілі цяжарную чорную жанчыну. І масавыя напады абедзвух расавых груп перараслі ў бунт. Падобныя падзеі адбыліся і ў іншых гарадах.

У Дэтройт былі ўведзены федэральныя войскі. Агулам 34 чалавекі былі забітыя (25 з іх афраамерыканцы, большасць ад рук белых паліцэйскіх), больш за 400 былі параненыя (пераважна афраамерыканцы), з 1800 затрыманых 85% былі афраамерыканцамі. Ну і маёмасці добра-такі было знішчана. Як вы здагадваецеся, найбольшыя страты меў найбяднейшы “чорны” раён Дэтройта Парадайз Уэлі.

Даследчыкі адзначаюць у гэтах падзеях незвычайную жорсткаць паліцыі, канешне ж, белай. Класіка. Трэба памятаць, што ішла вайна і гэтыя падзеі ў сваіх прапагандысцкіх мэтах выкарысталі японцы, каб унесцііразлад у войску ЗША. Часткова атрымалася.

Наступныя падзеі адбыліся амаль праз чвэрць стагоддзя і ўвайшлі ў гіторыю пад назвай Бунт уДэтройце 1967 года. Бунт меў месца 23-27 ліпеня і стаўся адным з найбольш разбуральных і трагічных безспарадкаў у гісторыі ЗША. Загінулі 43 асобы (з іх 10 белых), паранены былі 467, затрыманыя 7200 асоб. Нацгвардыя з танкамі, каменданцкая гадзіна і незвычайны грамадскі рэзананс, дзякуючы СМІ, адціснулі на памяці горада моцную траўму.
👍32🔥1
Агульныя прычыны былі практычна тыя самыя, што і ў 1943 г. - сацыяльныя антаганізмы не зніклі. Аднак гэтым разам бунт справакавала паліцыя, якая спрабавала затрымаць у клубе каля сотні афраамерыканцаў, які святкавалі вяртанне дзвух ветэранаў з В’етнаму. Іскра  ператварылася ў грабяжы ды беспарадкі. Паліцыі не хапала людзей, а нечаканая масавасць бунту паспрыялі таму, што з гарадскіх крамаў былі скрадзены тысячы вінтовак. Пажары ды марадзёрства ахапілі горад.

У выініку яшчэ больш паскорыўся сыход белых з горада ў прадмесці. Большасць разбураных будынкаў так і не былі адноўлены. У заключным рапарце камісіі пасля сямі месяцаў расследавання адзначаліся банальныя рэчы – беспарадкі былі выкліканыя расчараваннем афра- і лацінаамерыканцаў адсутнасцю эканамічных магчымасцяў, белым расізмам, дыскрымінацыяй і нізкім ўзроўнем жыцця.

На жаль, як паказвае гісторыя, расізм і дагэтуль не знік. І ўсе гэтыя забароны, войскі, адмысловыя іміграцыйныя палітыкі... будуць толькі і далей падсычваць розныя чалавеканенавісніцкія настроі.

І пачалося ўсё гэта не ў 1967 ці ў 1943, нават не ў 1861 годзе (дарэчы, у музеі ўся гісторыя мясцовага абаліцыянізму добра прадстаўлена). Пачалося ўсё тады, калі адзін чалавек сказаў іншаму, што ён лепшы і мае права на прывілегіі толькі таму, што ён так вырашыў. Але мы ведаем, што ніхто не мае права дыктаваць і ўказваць іншым, што рабіць і хто тут лепшы. Свет не чорна-белы. Свет каляровы.
No pasaran!

PS Для самых цікаўных дакументальныя відэаматэрыялы (1, 2, 3, 4)
👍42🔥1💔1