Не перастаю здзіўляцца чалавечай дурноце, гэтым разам украінскім гісторыкам, чынушам ці проста ігнарантам. Толькі што даведаўся, што ва Украіне Бакуніна забаранілі. Таго самага, Міхаіла Аляксандравіча Бакуніна, сусветнавядомага анархіста, які змагаўся з Расейская Імперыяй і словам і дзеяннем. Які ў маладосці выступаў за панславянскі саюз у яго федэратыўнай версіі. Мішэля назвалі імперскім антысэмітам. Што тут сказаць. Лаяцца не хочацца, але дурні-дурнямі. Бакунін, які падтрымліваў Беларусь і Польшчу ў антыімперскай барацьбе супраць Раманавых, Бакунін, які ўздымаў паўстанні і плаціў за гэта вязніцай, Бакунін, які паўплываў на Драгаманава, Махно і цэлы шэраг украінскіх рэвалюцыйных дзеячоў і мысляроў. Я, канешне, мог бы зараз напісаць трактат аб поглядах Бакуніна, але часу зараз няма. Мо і вярнуўся да гэтай навіны. Пакуль што некалькі цытат з анархіста, у якога сапраўды былі ноткі антысемітызму. Ён быў чалавекам сваёй эпохі і некаторыя стэрэатыпы ды грамадскія комплексы не пераадолеў. Аднак на сотні ці тысячы год абагнаў грамадскую думку ў свеце. І чаму аб некаторых прыхільніках Бандэры ці Петлюры знатакі з УІНП маўчаць? Мабыць, ёсць правільны антысемітызм і няправільны. Цікава атрымліваецца, анархісты на фронце змагаюцца супраць Крамля, а псеўдаінтэлектуалы ў кіеўскіх кабінетах забараняюць годную гістарычную постаць, называючы яе імперцам. Рукі ападаюць.
Некалькі цытат Бакуніна наўскідку:
"Тут в первый раз мысль моя обратилась к России и к Польше; бывши тогда уж совершенным демократом, я стал смотреть на них демократическим глазом, хотя еще не ясно и очень неопределенно: национальное чувство, пробудившееся во мне от долгого сна, вследствие трения с польскою национальностью, пришло в борьбу с демократическими понятиями и выводами. С Лелевелем я виделся часто, расспрашивал много о польской революции, о их намерениях, планах в случае победы, о их надеждах на будущее время, и не раз споривал с ним, особенно же насчет Малороссии и Белоруссии, которые по их понятиям должны бы были принадлежать Польше, по моим же, особенно Малороссия, должны были ненавидеть ее как древнюю притеснительницу".
"Но русская или вернее великороссийская национальность должна ли и может ли быть национальностью целого мира? Может ли Западная Европа когда [либо] сделаться русскою языком, душою и сердцем? Могут ли даже все славянские племена сделаться русскими? Позабыть свой язык, — которого сама Малороссия не могла еще позабыть, — свою литературу, свое родное просвещение, свой теплый дом, одним словом, для того чтобы совершенно потеряться и "слиться в русском море" по выраженью Пушкина? Что приобретут они, что приобретет сама Россия через такое насильственное смешение? Они — то же, что приобрела Белоруссия вследствие долгого подданства у Польши: совершенное истощение и поглупение народа".
"Я русский и сердечно люблю мое отечество, но вольность я люблю еще более; а любя вольность и ненавидя деспотизм, я ненавижу русское правительство, которое считаю злейшим врагом свободы, благосостояния и чести России. В России главный двигатель — страх, а страх убивает всякую жизнь, всякий ум, всякое благородное движение души. Участие русского во всеобщем стремлении к свободе представляется настолько странным, что многие не могут объяснить его себе иначе, как действием противоестественных причин. Посадите самого искреннего демократа на трон; если он немедленно его не покинет, то непременно сделается отъявленным негодяем. Россия сделается ненавистной всем прочим славянам так, как теперь она ненавистна полякам; будет не освободительницею, а притеснительницею родной славянской семьи; их врагом против воли, насчет собственного благоденствия и насчет своей собственной свободы, и кончит наконец тем, что, ненавидимая всеми, сама себя возненавидит, не найдя в своих принужденных победах ничего кроме мучений и рабства".

УІНП
Перелік осіб та подій що містять символіку російської імперської політики
Перелік № 1
осіб та подій періоду Московського царства та Російської імперії, об’єкти, присвячені яким, відповідно до пункту 4 частини 1 статті 2 З...

👍6💯2
Стихи никому не нужны
Не перастаю здзіўляцца чалавечай дурноце, гэтым разам украінскім гісторыкам, чынушам ці проста ігнарантам. Толькі што даведаўся, што ва Украіне Бакуніна забаранілі. Таго самага, Міхаіла Аляксандравіча Бакуніна, сусветнавядомага анархіста, які змагаўся з Расейская…
Той момант, калі "дэкамунізацыя" ператвараецца ў "дэімперыалізацыю". Канешне, гэта проста працяг недальнабачнай украінскай гістарычнай палітыкі.
•10 гадоў таму ў Мукачэва вуліцу Бакуніна замянілі на Вільгельма Штольцэля, загінулага падчас АТА на Данбасе памежніка.
•У Дняпры завулак Бакуніна зрабілі Ігрэньскім.
•У Лісічанску знікла вул. Крапоткіна.
•У Крапіўніцкім вул. Пятра Аляксеевіча замянілі на ўдзельніка АТА Дзмітрыя Прыдаткі.

👎1
А вось, што пісаў Крапоткін аб украінскай і беларускай мовах у працы "Идеалы и действительность в русской литературе" (1907 г.)
Малорусский или украинский, являющийся языком почти пятнадцатимиллионного народа и обладающий собственной литературой (как народной, так и литературой в собственном смысле этого слова), несомненно, представляет отдельный язык, в той же степени, как норвежский или датский отдельны от шведского или португальский и каталонский отдельны от кастильского или испанского. Белорусский, которым говорят в некоторых губерниях западной России, также необходимо рассматривать как отдельную ветвь русского языка, а не как местное наречие.

👍5❤2
Каб скончыць тэму сёлетніх амерыканскіх падарожжаў, напішу колькі словаў аб дэтройтскіх музеях. Хацеў зрабіць гэта раней, але не было часу. Мне давялося пабываць у дзвух.
Першы, гэта мастацкая галерэя Detroit Institute of Arts. Даволі вялікі будынак у сярэднявечным стылі, у якім знаходзяцца пераважна карціны, але таксама іншыя прадметы мастацтва. Вялізную калекцыю сабралі ў асноўным звязаныя з аўтапрамысловасцю мясцовыя капіталісты.
У галоўнай зале, гэткім унутраным падворку, месцяцца прыгожыя фрэскі, прысвечаныя прамысловасці Дэтройта, аўтарства вядомага мексіканскага мастака-манументаліста Дыегі Рыўеры (1886-1957), намаляваныя ў 1932-1933 гг. Гэты твор ён сам лічыў ці не найлепшым у сваёй творчасці. Цікава, што мастак-камуніст, (не проста адзіночка, а чалец кампартыі) выкарыстаў у фрэсках таксама крыху біблейскіх матываў ды міфалогіі ацтэкаў. Сапраўдны мексіканец. Ды і ягонае поўнае імя гучыць як Diego María de la Concepción Juan Nepomuceno Estanislao de la Rivera y Barrientos Acosta y Rodríguez. Уф...
Рыўера быў дзіўным, але ўпартым камуністам. Найперш паверыў бальшавікам, быў у Маскве, пазней расчараваўся ў Сталіне, стаўшы трацкістам, пазней ізноў рамансаваў з СССР. Ягонай трэцяй жонкай была вядомая мастачка Фрыда Кало (1907-1954). Таксама камуністка, дарэчы.
Менавіта ён дапамог пераехаць Троцкаму ў Мексіку, нават сам даў прытулак Лёве Бранштэйну, але пазней пасварыўся з ім і яго выключылі з мексіканскіх трацкістаў. Паступова зноў зблізіўся з саўком.
Калі ён маляваў фрэскі, ЗША змагаліся з вялікай дэпрэсіяй. У Дэтройце, хоць і была сучасная і перадавая прамысловасць, але і безработнага пралетарыята хапала. Кажуць, што мастак-марксіст натхняўся і ўзроўнем прамысловасці, і тагачасным вострым сацыяльным канфліктам у горадзе. Фрэскі намаляваў за 8 месяцаў з памочнікамі. Што цікава, атрымаў вялізны ганарар. Камунізм-камунізмам, а есці хочацца ўсім.
Працу, натуральна, раскрытыкавалі хрысціянскія колы, пабачыўшы ў ёй прапаганду марксізму. Незалежна ад гэтага, скандал наадварот прыцягнуў увагу да музея, а на фрэскі дагэтуль прыяжджаюць глядзець турысты са ўсяго свету. Дарэчы, музей з'яўляецца 6 у Штатах па сваёй калекцыі мастацкіх твораў. І ў бастыёне сусветнага капіталізму ніхто мастакаў-марксістаў не адмяняе і не забараняе.

👍8❤1🤔1
Аднак больш мне спадабаўся Гістарычны музей Дэтройта, будынак якога знаходзіцца праз дарогу ад Дэтройтскага інстытута мастацтваў. Ён хоць і ў разы меньшы, але канкрэтны і змястоўны. Калі чытаць, глядзець ды сулхаць усю інфармацыю ў ягонай экспазіцыі, то можна правесці цэлы дзень. Мяне хапіла на некалькі гадзін і выйшаў я адтуль з галавой, перапоўненай інфармацыяй.
Выставы музея вельмі падрабязна і даволі цікава распавядаюць гісторыю горада, ад яе зарання да сучасных падзей. І гэта не толькі гісторыя гаспадаркі, музыкі ці спорту (вельмі важныя для горада і цікавыя), але таксама (ці можа важная перадусім для мяне) сацыяльна-палітычная гісторыя, дзе не саромеюцца расказваць аб ЛГБТ+ супольнасці ці гісторыі расавых канфліктаў, якімі прасякнута, перакрыжавана ды пераплецена гісторыя ЗША. Дэмакратыя, пабудаваная на расізме. Краіна, у якой расізм ніколі не знікаў і яшчэ доўга не знікне. Ён там узаемны, усебаковы.
Часцяком расізм актуалізуецца, узгадаць хаця б нядаўні рух BLM (Жыцці чорных важныя), забарону антыфа ці ўвод нацгвардыі ў Чыкага па загадзе Трампа, таксама справакаванай міграцыйнай палітыкай няздзейсненага нобелеўскага лаўрэата. І гэта я бяру не толькі з музейных аповядаў ды гістарычных кніжак, але і з уласных назіранняў, размоў і дачыненняў з разнастайнымі амерыканцамі і эмігрантамі ў розных гарадах у розныя гады. У далёкім 2005 г. мы амаль 4 месяцы жылі у такім “чорным” квартале, якія паказваюць у фільмах. У гэткім гета, дзе правяць баль не толькі наркотыкі, безпрацоўе ды сацыяльныя маргіналы, але і зброя.
Усё гэтае ідалапаклонства дэмакратаў і лібералаў краіне, у якой яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя існавала расавая сегрэгацыя, смеху варта. Але я не аб гэтым хацеў напісаць, а аб двух бунтах, спавадаваных расісцкімі супярэчлівасцямі ў Дэтройце.
Першы такі выбух адбыўся 20–22 чэрвеня 1943 г. Да гэтага насельніцтва горада хутка ды раптоўна разрасталася, прыяжджалі новыя пралетарыі, каб працаваць у буйной прамысловаці. З 2 мільёнаў, прыкладна 200 тыс. былі афраамерыканцамі. Пачаліся канфлікты. Белыя не хацелі працаваць з афраамерыканцамі, тыя ў сваю чаргу заініцыявалі “талкаючвя пaходы” (bumping campaigns), калі на вуліцах чорнаскурае насельніцтва не сыходзіла і не прапускала белых падчас шпацыраў, а наадварот, сустракаючыся на вуліцы, штурхала іх лакцямі ды плячыма.
Ішла канкурэнцыя за месцы працы, да звычайнае жыллё, якогоа катастрафічна не хапала. Дадам толькі, што напрыканцы 30. гг. XX ст. м.інш. у Мічыгане дзейнічала радыкальна-расісцкая групоўка “Чорны легіён”, якая адкалолася ад Ку-Клукс-Клана ды не цуралася актыўна забіваць нязгодных з дамінацыяй белай расы.
У нядзелю 20 чэрвэня у раёне вострава-парка Бэл Айл падлеткі-афраамерыканцы справакавалі бойку ў месцы масавага скаплення людзей (пад 100 тыс.) і паняслася. Пазней пайшлі непраўдзівыя чуткі, што белыя забілі цяжарную чорную жанчыну. І масавыя напады абедзвух расавых груп перараслі ў бунт. Падобныя падзеі адбыліся і ў іншых гарадах.
У Дэтройт былі ўведзены федэральныя войскі. Агулам 34 чалавекі былі забітыя (25 з іх афраамерыканцы, большасць ад рук белых паліцэйскіх), больш за 400 былі параненыя (пераважна афраамерыканцы), з 1800 затрыманых 85% былі афраамерыканцамі. Ну і маёмасці добра-такі было знішчана. Як вы здагадваецеся, найбольшыя страты меў найбяднейшы “чорны” раён Дэтройта Парадайз Уэлі.
Даследчыкі адзначаюць у гэтах падзеях незвычайную жорсткаць паліцыі, канешне ж, белай. Класіка. Трэба памятаць, што ішла вайна і гэтыя падзеі ў сваіх прапагандысцкіх мэтах выкарысталі японцы, каб унесцііразлад у войску ЗША. Часткова атрымалася.
Наступныя падзеі адбыліся амаль праз чвэрць стагоддзя і ўвайшлі ў гіторыю пад назвай Бунт уДэтройце 1967 года. Бунт меў месца 23-27 ліпеня і стаўся адным з найбольш разбуральных і трагічных безспарадкаў у гісторыі ЗША. Загінулі 43 асобы (з іх 10 белых), паранены былі 467, затрыманыя 7200 асоб. Нацгвардыя з танкамі, каменданцкая гадзіна і незвычайны грамадскі рэзананс, дзякуючы СМІ, адціснулі на памяці горада моцную траўму.

YouTube
1967 Detroit Riots
Reel #: 9031
Title; aerials of fires in the city; a firetruck; flaming rubble; National Guard and looted store and shattered windows; African Americans with looted items; firemen pouring water; POV driving past ruined buildings
To inquire about licensing…

👍3❤2🔥1
Агульныя прычыны былі практычна тыя самыя, што і ў 1943 г. - сацыяльныя антаганізмы не зніклі. Аднак гэтым разам бунт справакавала паліцыя, якая спрабавала затрымаць у клубе каля сотні афраамерыканцаў, які святкавалі вяртанне дзвух ветэранаў з В’етнаму. Іскра ператварылася ў грабяжы ды беспарадкі. Паліцыі не хапала людзей, а нечаканая масавасць бунту паспрыялі таму, што з гарадскіх крамаў былі скрадзены тысячы вінтовак. Пажары ды марадзёрства ахапілі горад.
У выініку яшчэ больш паскорыўся сыход белых з горада ў прадмесці. Большасць разбураных будынкаў так і не былі адноўлены. У заключным рапарце камісіі пасля сямі месяцаў расследавання адзначаліся банальныя рэчы – беспарадкі былі выкліканыя расчараваннем афра- і лацінаамерыканцаў адсутнасцю эканамічных магчымасцяў, белым расізмам, дыскрымінацыяй і нізкім ўзроўнем жыцця.
На жаль, як паказвае гісторыя, расізм і дагэтуль не знік. І ўсе гэтыя забароны, войскі, адмысловыя іміграцыйныя палітыкі... будуць толькі і далей падсычваць розныя чалавеканенавісніцкія настроі.
І пачалося ўсё гэта не ў 1967 ці ў 1943, нават не ў 1861 годзе (дарэчы, у музеі ўся гісторыя мясцовага абаліцыянізму добра прадстаўлена). Пачалося ўсё тады, калі адзін чалавек сказаў іншаму, што ён лепшы і мае права на прывілегіі толькі таму, што ён так вырашыў. Але мы ведаем, што ніхто не мае права дыктаваць і ўказваць іншым, што рабіць і хто тут лепшы. Свет не чорна-белы. Свет каляровы.
No pasaran!
PS Для самых цікаўных дакументальныя відэаматэрыялы (1, 2, 3, 4)

1967 Detroit Riot
The 1967 Detroit riot, also known as the 12th Street Riot, the Uprising of 1967, and the Detroit Rebellion of 1967 exploded in Detroit, Michigan, as pent up anger of the African American residents burst into flames after the police raided an after hours night…
👍4❤2🔥1💔1