Стихи никому не нужны
115 subscribers
260 photos
2 videos
3 files
44 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
5👍4❤‍🔥1
У ЗША страляюць не толькі правых прапагандыстаў. Часам здараецца, што і прэзідэнтаў забіваюць. Усе ведаюць аб забойстве Джона Ф. Кэнэдзі, і шмат хто аб стрэле ў Абраама Лінкальна. Аднак паміж імі быў яшчэ Уільям Мак-Кінлі, 25-ы прэзідэнт ЗША, рэспубліканец. Той, які ўвёў “залаты стандарт” і адваяваў у Гішпаніі калоніі Пуэрта-Рыка, Гуам і Філіпіны. Плюс пад кантроль арміі ЗША трапіла Куба. У той жа час Злучаныя Штаты анексіравалі незалежную Рэспубліку Гаваі.

І забіў яго Леан Чолгаш (1873-1901). Гэты анархіст нарадзіўся ў Дэтройце, аднак яго продкі былі палякамі. І па некаторых дадзеных з Гарадзенскай губерні. Так што ні адзіным Ігнатам Грынявіцкім наша зямля слаўная. Лёс Чолгаша быў даволі складаны, як сямейныя цяжкасці, так і эканамічныя варункі, прывялі яго да анархізму. М.інш. вельмі паўплавала на яго Эма Голдман.      

За год да гэтых падзей анархіст Гаэтана Брэшы забіў італійскага караля Умберта I, што таксама даставіла свой след у свядомасці Леана. Трэба дадаць, што тады ў Еўропе ў анархісцкім асяроддзі была вельмі папулярнай “прапаганда дзеяннем”. Вось рэвалюцыянеры і стасавалі розныя віды тэрору.        

У 1901 г. у Бафала адбывалася вялікая Панамерыканская выстава, масавае мерапрыемства, прысвечанае прамысловасці ЗША. Адмыслова быў пабудаваны цэлы комплекс. У адным з ягоных будынкаў, у Храме музыкі (Temple of Music) 6 верасня даваў прыём Мак-Кінлі. Менавіта там, пасля прыезду з Ніагарскага вадаспаду, двумя стрэламі ён і быў смяротна паранены Чолгашам. Мак-Кінлі памёр праз 8 дзён. Чолгаш быў пакараны смерцю на электрычным крэсле 29 кастрычніка.

Ёсць такая легенда – Праклён Тэкумсэ. Паводле яе, паміраючы індзейскі правадыр племя шауні Тэкумсэ за парушэнне белымі дамовы кінуў праклён на амерыканскіх прэзідэнтаў. Кожны з іх, які быў абраны ў год, які без астатку падзяляецца на 20,памрэ або будзе забіты да заканчэння тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. І Лінкальн, і Кэнэдзі, і Мак-Кінлі падпадаюць пад яго. Такая легенда.

Храма Музыкі да нашых дзён не захавалася. Сёння там звычайны жылы раён з тыповымі будынкамі. (Звярніце ўвагу, што за дом насупраць мемарыяла) . Аднак на месцы забойства стаіць памятны камень з таблічкай. Але аб Чолгашу там ні слова.
4👍3❤‍🔥1
У Беларусі ўжо 24 верасня. Мой таварыш і сябар, палітзняволены, легенда анархізму ў БУР, літаратар і проста выдатны чалавек, адзначае сёння 42 дзень нараджэння. Чарговы раз за кратамі, чарговы год нязломлены, "чарговы дзень пад акупацыяй..."

Мы пазнаёміліся дакладна 10 год таму. Тады мне патэлефанаваў наш агульны сябар і сказаў, што Ігар у Польшчы і ці я мог бы дапамагчы зладзіць яму сустрэчу ў Кракаве. Мы з мясцовымі анархіс(т)камі, канешне, усё арганізавалі. Было цікава. Пазней мы працягнулі нашыя размовы ўжо ў нас удомку. Быў міліярд тэм для размоў і было душэўна. Так завязалася наша сяброўства.

У пыльных архівах захаваўся запіс той кракаўскай сустрэчы. Думаю, што прыйшоў час сімвалічна падзяліцца рэдкімі кадрамі з Ігарам, які літаральна месяц да гэтага быў вывалены з засценкаў з апошнімі тады палітвязнямі.

Няхай гэты відэазапіс (разбіты на 8 частак) стане сімвалічным падарункам на дзень нараджэння сучаснага беларускага рэвалюцыянера і адачасова гуманіста з-пад чорнага сцяга.

І, канешне, верш, прысвечаны Ігару і такім асобам, як ягоныя паплечнікі.
8🔥3❤‍🔥1👍1🙏1
Медоед

Бесстрашный зверёк пустыни,
Ты будь для людей примером,
Ты им объясни простыми
Словами свои манеры.

Как в схватку идёшь со львами
И спишь под змеи укусом,
Смелей, растолкуй словами
Тому, кто зовётся трусом.

Ратель полуночный, гордый,
Ты кожей ломаешь стрелы,
Ты хищник с забавной мордой,
По норкам рыскаешь смело.

Как мёд достаёшь умело,
По жизни идёшь атакой,
Природа тебе велела
Прослыть на земле воякой.

Лысый барсук одинокий,
Не знаешь ты цену шашней,
Тебе посвящаю строки,
Пустыни зверёк бесстрашный.

2017 г.

Саша "Нефер". Рукописи из шкатулки. Москва: Радикальная теория и практика, 2021.
6🔥3👍2❤‍🔥1
Вяртаюся з Берліна, дзе адбываўся 12 Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі. Арганізатары пазіцыяніруюць гэту імпрэзу як асноўную навуковую падзею для беларускай навуковай супольнасці.   
      
Першы Кангрэс адбыўся ў далёкім 2011 г. у Коўне. Менавіта гэты літоўскі горад, які я вельмі люблю, стаў своеасаблівай сталіцай Кангрэсу і прымаў ягоных удзельніц і ўлдзельнікаў шмат разоў. Апроч Коўна мерапрыемства адбывалася ў Варшаве, Вільне і Гданьску. Я не быў бадай толькі на 2 Кангрэсе ў 2012 г.

Для мяне, як і для шмат іншых даследчыкаў ды даследчыц, Кангрэс стаў больш чым проста навуковай падзеяй. Там я пазнаёміўся з цудоўнымі (і не вельмі) людзьмі. Заводзіў цікавыя кантакты, двойчы намінаваўся на Прэмію Кангрэсу за найлепшы навуковы артыкул ў галіне сацыяльна-палітычных даследаваняў. Там распачалася мая прыгода з беларускамоўнымі навуковымі артыкуламі, першы з якіх быў прысвечаны “справе беларускіх анархістаў”. Кангрэс – месца сустрэч і перакрыжаванняў часам зусім розных поглядаў на Беларусь, меркаванняў і галасоў інтэлектуалаў_к, звязаных з сіневокай.

У гэтым годзе Кангрэс праходзіў ў Берлінскім ўніверсітэце імя Гумбальта, старэйшым у сталіцы Нямеччыны. Апроч гістарчыных панэляў я пабываў на даволі цікавай дыскусіі “Савецкая спадчына і яе культурны уплыў: ці патрэбная комплексная дэкамунізацыя і дэкаланізацыя беларускай культуры і палітыкі памяці?”.

Хачу сказаць, што аргументы большасці удзельнікаў_ц былі даволі сэнсоўныя. Мне спадабалася дэкаланізатарскі падыход арт-куратаркі і даследчыцы Антаніны Сцебур аб актуалізацыі сімвалаў і пераасэнсаванні іерархій, на якіх будуецца спадчына ды культура памяці; тэзісы сацыяёлага Аляксея Ластоўскага аб тым, што беларус(к)ам не трэба баяцца сваёй сялянскай спадчыны; ці меркаванне гісторыка Віктара Шадурскага, што дэсаветызацыя патрэбна, але не гвалтоўная, а ўдумлівая ды глыбокая. У прынцапе, усе выступаючыя пагадзіліся, што трэба шырокае поле для дыскусій на тэму перайменавання вуліц ды іншых сімвалічных назваў, масавых навуковых ды грамадскіх кансультацый, а таксама выпрацоўка мехзанізмаў, якія дапамогуць без і палітычных маніпуляцый ды нацыяналістычных істэрык ачысціць беларукі культурніцка-тапаграфічны ландшафт ад спадчыны саўка.  
Адзінае што было, мякка кажучы, дзіўным, гэта назва вуліцы "сацыялістычная", якую Алесь Чайчыц залічыў у дэкамунізацыйны спіс.

Ён хіба не ведаў, што непадалёк ад нашых дыскусій, у цэнтральным будынку ўніверсытэцкай бібліятэкі, знаходзіцца вялікая цытата, падаецца, самага вядомага мясцовага выпускніка - Карла Маркса:

“Філосафы толькі розным чынам тлумачылі свет, але справа палягае ў тым, каб змяніць яго” (“Тэзісы аб Феербаху”, 1845 г.)

Не ведаю, ці навука, асабліва гуманітарная, нейкім чынам змяняе свет. Гэты сумнеў пастаянна са мной. Ці мае тэксты камусьці патрэбныя? Ці гэтыя слоўныя цаглінкі будуюць нешта якасна новае? Ці можа ўся гэтая пісаніна нічога не вартая? Я не ведаю. Але ведаю, што змяняюся прынамсі я сам. Змяняюся, здабываючы новыя веды, пішучы новыя тэксты, адкрываючы новыя гарызонты. Веды – гэта перманентны працэс, як і анархізм. Па дарозе шмат цяжкасцей, сумневаў, роспачу. Але, думаю, гульня вартая свечак. І часам менавіта словы становяцца непахісным падмуркам для вялікіх спраў. Таму трэба і апісваць рэчаіснасць, і мяняць яе адначасова.
👍6🔥32👏1
Жизнь диктует произвол, 
Я толкаю беспредел, 
Это как игра в футбол, 
Как тропа в 5-й отдел. 

Давят грани, рубежи, 
Не отмыть меня от смол, 
Мой панк-рок — те гаражи, 
Где я рос среди крамол. 

Хаос сеет семена, 
Прорастает парадокс:
Украинская война
И американский кокс. 

Миру дивится мой взор, 
Кортик детства заржавел, 
Жизнь без брака - не позор, 
Он ушёл - я не ревел. 

Окунаясь в глубь веков, 
Диоген, Дидро, Камю...
Сносом крыши с потолков
Страсти я свои кормлю. 

Дискутирую с судьбой 
Про поэзию в очках,
Про анархов со стрельбой, 
Про карьеру дурачка...

Троица во мне сидит. 
Богохульник, пономарь, 
Я на Бога не сердит, 
Светит мне другой фонарь. 

К чёрту правила игры, 
В топку смыслы бытия, 
Гати, дебри да бугры, 
Мой хребет из лития.

2017 г.

Саша "Нефер". Рукописи из шкатулки. Москва: Радикальная теория и практика, 2021.
👍6🔥21
Вновь накрыла тоска по вечности, 
Мысли хором запели лениво, 
И без разницы: крест ли меч нести, 
За окном вместо плача - лень ивы. 

И опять сто лет одиночества, 
После века кутёжных разгулий, 
Жовиальность, Ваше Высочество, 
Вас казнили, а после разули. 

Хоронили босой и никчёмной.
Ни просвета и ни отдушины, 
Всеобъятный вселенский лик тёмный
Угощался нашими душами. 

Не пытайтесь верою тешиться, 
Все печали - исчадия смерти, 
Лишь она, безмолвная грешница, 
Оптимистка в тоске круговерти.

2017 г.
8👍5
Графіці ў самым цэнтры Варшавы. Згодныя?
👎4👍1
Амаль штодзённа перад сном я чытаю сваёй дачцэ кнігі. У яе ўжо назбіралася вялікая бібліятэка. Ёсць выданні па-ангельску, па-беларуску, па-польску, па-расейску і па-украінску, а адна нават па-нідэрландску. У ейным кнігасховішчы ёсць кнігі больш і меньш цікавыя: новыя, аб якіх я даведаўся толькі тады, калі стаў бацькам, і старыя, якія чыталі мне або я сам чытаў у дзяцінстве.

Захаваліся не толькі нумары беларускага часопіса “Вясёлка” з пачатку 90-х, але і савецкія дзіцячыя кнігі і часопісы з канца 80-х. На жаль, глянцавы і міжнародны “Миша”, культавыя “Весёлыя картинки” ці вядомы ўсім, заснаваны ў 1924 г., “Мурзилка” мама некалі аддала іншым дзецям. На шчасце, засталося шмат нумароў “Колобок”, які выходзіў з блакітнымі кружэлкамі ўнутры (!)

Некалі, калі бацька прыходзіў дамоў пасля працы і прыносіў падпіску з газетамі ды часопісамі, я хутчэй бег сутсракаць і бацьку, і часопісы. Гэта была неймаверная радасць.

Канешне, сёння шмат чаго з савецкіх дзіцячых часопісаў вельмі састарэла (словы, падача інфармацыя, ідэалагічныя ўстаноўкі і гд.), але некаторыя тэксты вечныя і дачцы падабаюцца – яна сама выбірае і просіць чытаць чарговыя нумары.

Для мяне ж гэта сапраўдная машына часу ды экскурс у сваё дзяцінства. Чытаючы, я ўзгадваю той час, калі мне было ад 5 да 10 год. Успамінаю свае пачуцці і светаўспрыняццё. Часам шчэміць і трапечацца сэрца, часам становіцца смешна, а часам я раптоўна пачынаю разумець, што некаторыя рэчы, якія мяне фармавалі як асабовасць, ідуць менавіта з гэтых часопісаў. Менавіта там трэба шукаць вытокі ды крыніцы маёй сённяшняй творчасці ды светапогляду. Не толькі там, канешне, але там таксама. Частка ідэалаў, нейкіх закадаваных сімвалаў і думак, якія пачалі раскрывацца толькі падчас прачытання пазнейшых кніг ці жыццёвыага досведу у больш дарослым узросце, мае свае карані ў першых маіх кнігах ды часопісах. Вельмі цікава зараз усё гэта перачытваць і аналізаваць. Глядзіш у сваю душу як у люстэрка, і ўсё новыя ды новыя часткі тваёй сутнасці складываюцца ў вялізарны пазл пад назвай жыццё. Класна, што значная частка дзіцячай бібліятэкі захавалася. Дзякуй вялікі маме!

Аднак час імкліва нясецца наперад і з’яўляецца шмат новай вартаснай дзіцячай літаратуры, як па-беларуску, так і бліскучых перакладаў на беларускую мову.

Літаральна на гэтым тыдні прачытаў навіну, што днямі ў Беларусі ў чарговы раз папоўніўся спіс экстрымісцкіх матэрыялаў. Сярод новых шкодных, па-меркаванню ідэолагаў ды цэнзараў, кніг, як, напрыклад, калісьці згаданая мною культавая “На ігле” Ірвіна Уэлша (сумленна раю ўсім чытаць або глядзець) у забаронены спіс пад нумарам 147 патрапіла нямецкая кніга аўтара Вернера Хольцварта і ілюстратара Вольфа Эрлблруха “Маленькі крот які хацеў ведаць хто нарабіў яму на галаву”.
У маёй дачкі ёсць гэтая кніга па-польску. І яна ёй падабаецца. Чыталі мы яе разоў... вельмі шмат разоў. Кніга была напісана ажно ў 1989 г. Спачатку яе не хацелі выдаваць нават на Захадзе, але з часам яна зрабілася сусветным бестселерам, дачакаўшыся перакладу больш чым на 40 моваў. У нашым регіёне кніга заваявала паулярнасць адносна нядаўна.

Асабіста я адразу правёў аналогію з савецкім апавяданнем “Хто сказаў «Мяў»” Уладзіміра Суцеева (1955 г.). Сюжэт амаль ідэнтычны, толькі крот шукаў таго, хто зрабіў яму на галаву свае справы, а шчанюк шукаў таго, хто мяўчыў. Як бачна, нямецкая версія больш радыкальная – жах! Паказваць дзецям экскрыменты жывёл! У маёй таварышкі жыцця версія такая, што кнігу забаранілі таму, што крот знайшоў вінавайцу і адпомсціў яму сваёй маленькай каўбаскай. То бок, не лайна, а помсты і справядлівасці баіцца беларуская ўлада. Мо і так. У любым выпадку, наша 5-гадовая дачка стала экстрэмісткай.
8👍2❤‍🔥1
Працягваючы тэму дзіцячай літаратуры, звернемся да вершаў. Усё ж такі назва канала абавязвае. Увогуле, чаму я пішу аб дзіцячай літаратуры? Не толькі таму, што бацькоўская перспектыва заняла істотнае месца ў маім жыцці. Не толькі таму, што праз прызму развіцця дачкі цікава аналізаваць самога сябе. Але перад усім таму, што я лічу дзяцінства фундаментам асабовасці чалавека. Менавіта ў дзяцінстве і юнацтве закладваюцца асноўныя ідэі, якія пазней перакладаюцца на любую практыку цягам ўсяго жыцця. Усе нашыя каштоўнасці і мары, жахі і комплексы, стрыжань нашай сутнасці – усё адтуль. Можа не ў 100%, але у 90% напэўна. Канешне, крытычныя і крызысныя сітуацыі, як вайна, зняволенне, цяжкія хваробы, няшчасныя выпадкі і гд. могуць перавернуць жыццё чалавека да гары нагамі. Безумоўна. Аднак тое, як людзі сябе паводзяць у такіх складаных абставінах, іх захаваннене, пасродна вынікае з натуры дадзенай асобы. Таму я ўпэўнены і перакананы, што трэба як мага больш увагі прысвячаць педагагічным і выхаваўчым пытанням, развіваць лібертарныя дзіцячыя садкі ды школы, пісаць кнігі ды здымаць адмысловыя кінастужкі, рабіць музеі і выставы, якія б адпавядалі гуманістычным і антыіерархічным каштоўнасцям. Палітыкаў не зменіш, а ў дзяцей можна закласці зерне дабра, якое без ніякага сумневу дасць парасткі мацнейшыя ад нашых акцый ды ўлётак. Кнігі – адзін з важнейшых элементаў, які ўжо сёння будуе будучыню.

Апроч кніжак з казкамі ды апавяданнямі, у дачкі многа захапляльных кніг з вершамі. Адная з іх - выдатная праца сусветнавядомага аўтара, легенды дзіцячай шведскай літаратуры, пісьменніка Ульфа Старка (1944–2017), з не меньш займальнымі ілюстрацыямі фінска-шведскай мастачкі Лінды Бундэстам. Завецца яна “Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас”. У Беларусі кніга выйшла ў 2019 г. тыражом 500 асобнікаў у выдавецтве Koska Надзеі Кандрусечвіч і, як мне падаецца, у файным перакладзе Алесі Башарымавай. Грошы на кнігу збіраліся краўдфандыгам. Арыгінал выйшаў літаральна за год да смерці Старка.

«Звяры» складаюцца з 27 філасофскіх вершаў, нібыта для дзяцей, але насамрэч для ўсіх узростаў. Вершы, як і малюнкі, адначосава вясёлыя і да глыбіні смутныя, дзіўныя і адлюстроўваючыя характары і лёсы людзей вакол нас. Такіх звярэй не існуе ў свеце і такія звяры – гэта мы ўсе. Асабіста я пабачыў там сваіх блізкіх і сяброў, і сябе таксама. Але гэта было не адразу і прызнаюся, спачатку я не зразумеў, што гэта за звер, гэтая кніга, бо раней я не бачыў яго. Але пасля нейкага чарговага разу ўсё стала на свае месцы.

Кожны верш апісвае нейкую незвычайную істоту:  Качэўліка, Зуботніка, Караську... Ёсць нават Біпалярнік (эх, Паўлік...) Усё гэтае звяр’ё мне нагадвае Бармаглота (Jabberwocky), у перакладзе Дзіны Арлоўскай з верша з вядомай усім “Алісы ў Залюстроўі”. Ёсць шмат версій, але гэты - адзін з маіх любімых вершаў.

Сярод звяроў нечакана для мяне схаваўся “Вольны Птах”, які пачынаецца словамі “Птушка Анархія...” Верш прысвечаны Стэле П. Што за анархія? Хто такая Стэла П.? Гэтага я не ведаў, і пачаў шукаць. Аказваецца, верш прысвечаны заўчасна памерлай фінска-шведскай літаратарцы і тэатральнай крытыкесе Стэле Парланд (1974-2015). Пішуць, што ейныя тэксты былі вельмі свабоднымі ў плане мовы і адрозніваліся дадаісцкім гумарам. А як мы ведаем, дадаізм меў пункты перакрыжавання з анархізмам. Для Старка, імаверна і для іншых, Стэла была своеасаблівай анархісткай. Магчыма і не своеасаблівай. У любым выпадку цікавае супадзенне.

І толькі пазней я даведаўся, што ў Старка ёсць кніга “Дыктатар” (ці не першая антыўтопія для маленькіх дзяцей?). Аб ўладзе, самотнасці, сяброўстве і любові. І пакуль што даступная ў беларускіх бібліятэках...          
7👍4
Тесно в теле
грустно в мире
жизнь как мили
на пределе
мир как мрамор
белобрысый
всюду крысы
пилорамой
режет ветер
одичалый
крик бычары
плачут дети
сон в тревоге
город серый
люциферы
моют ноги
грустью, ртутью
и слезами
город замер
на распутье
вправо, влево
может с ними
в злые зимы
обогрева
не хватает
ноги мерзнут
руки борзо
кормят стаю
вурдалаков
бармаглотов
патриотов
красных маков
их когорты
нас в бараки
тесно, грустно
и без драки.

2025 г.
👍6🔥21
У каментарах задалі  фундаментальнае пытанне: няўжо зусім няма радасці?

Радасць... Я не ведаю, ці я моцны чалавек. Калісьці думаў, што безумоўна. Зараз я не ўпэўнены, чым можна гэткую моц вымераць. Каго можна назваць моцнай асобай? Я ніколі не звяртаўся да псіхатэрапеўтаў, ні да груп падтрымкі, ні да рэлігіі, ніколі не сядзеў на сродках, якія дадаюць фарбаў паралельнага свету у наша жыццё. Хаця ў часы найгоршага крызісу хто мяне толькі туды не адсылаў. Пакуль не збіраюся.  

У пынцыпе, кажуць, што я хлопец вясёлы, з неблагім пачуццём гумару. Падавалася б, жывы, не на вайне, не ў турме, чаго ж тут сумаваць. Амаль здаровы, то трэба радвацца. Ну так, жыццё і ёсць возера радасці ды акіян прыемнаці. Нібыта ёсць праца, якая, праўда, грошаў не дае, але часам прыносіць задавальненне. Часам. І ўсё меньш. І, натуральна, дачка – яна з’яўляецца галоўным генератарам, які падтрымлівае мяне пры жыцці. Без яе маё жыццё выглядала б інакш. Вось і ўся радасць.

Раней, прыкладна да гадоў 30, я ніяк не мог зразумець чаму вядомыя, паспяховыя людзі, розныя зоркі і тым падобныя, скончваюць жыццё самагубствам. Чаго ім на хапала ў жыцці? Слава, грошы, любімая праца, сем’і, падарожжы... А пазней чытаеш: зацяжная дэпрэсія. І думаеш: адкуль яна бярэцца, у гэтых людзей, дэпрэсія? Усё ёсць, усяго хапае. І тутака на ганку з’яўляецца прыгнечанасць. І аднойчы я зразумеў. Што ні грошы, ні дастатак вітаміна Д, ні агульнае прызанне нейкіх тваіх заслуг, ні самыя-самыя наркатычныя,
сэксуальныя, эстэтычныя... дазнанні ніколі не перамогуць клеткі, у якую ўпхнута наша жыццё. І калі сыпляцца ідэалы, то здымае ўсе свае маскі  і становііца такім блізкім самая галоўная крыніца самоты – смутак па вечнасці.

Некаторыя веруючыя людзі кажуць, што незалежна ад іх сур’ёзнага стаўлення для развіцця навукі і рацыянальнага погляду на жыццё, заўсёды застаецца месца на таямніцу. Для іх гэтай таямніцай з’яўляецца бог. У тым, што таямніца існуе – я згодны цалкам. Ці існуе бог – хай ужо кожны чалавек сам вырашае, але не навязвае іншым. Для мяне таямніца – гэта вечнасць.

Усе нашы перамогі ды паразы, радасці ды болі, усмешкі ды слёзы, кар’еры, славы, багацце... Усё гэта некі касмічны пыл, усё ў рамках, аковах, агранічана часам, месцам, іншымі людзьмі. Канечнасць чалавечага існавання, аб якім не думеш штодзённа. Але свядомасць таго, што прыйдзе момант зліцця з вечнасцю, саўсёды прысутнічае. Часам актывізуючыся. І усё. Ніякага раю, толькі вечнасць. Ты засмучаны таму, што адырваны ад яе, і адначосова ты сумуеш таму, што ты абавязкова вернешся ў яе ўлонне. Накрывае гэтай таямніцай татальна. Гэта старэй за дабро і зло. Яно было да ўсіх вядомы і невядомых цывілацацый. Вечнасць, да якой мы я прыкаваны ланцугом смутку. Смутак па вечнасці, які ніколі не знікне. Гэта квіток, які ніколі не будзе пратэрмінаваны. Ён сачыцца са схаваных глыбін, з найбольш патаемных фрагментаў сусвету і з самых неспазнаных закуткоў душы. І ты бяссільны ў ягоным адмаўленні. Таму, м.інш., мне і блізкі экзістэнцыяналізм.

І гэта не аб дарослым жыцці, не аб стрэсе, не аб палітыцы. На жаль, у мяне не захаваліся сачыненні, якія мы пісалаі на ўроках бедларускай і расейскай літаратуры і мовы. Але некалькі тэксцікаў з той эпохі я маю. Адзін з іх быў напісаны ў ліцэі ў вераснёўскі панядзелак 1999 г. Настаўніца з самага ранку нечакана сказала пісаць сачыненне. На якую тэму, спыталіся мы. Ды на якую хочаце. Дождж, восень, верасень, школа... А надвор’е ў той дзень было вельмі дрэннае. І настрой абсалютна ва ўсіх ніякі. Ну я і напісаў, з невядомых мне прычын палічыўшы, што трэба гэты тэксцік захаваць. Хто ж тады ведаў, што смутак па вечнасці гэта не проста хвілінны восеньскі песімізм. Так, у 15 год можна сабе дазволіць грахі словаблудства, пішучы эмацыйнае падлеткавае сачыненне-імправізацыю.
4👍3
Дождь осенью в сентябре, когда я в школе

Дождь…Прекрасная погода… А когда у тебя что-то не так, то… А как у тебя? Мрачность на улице нагоняет душевную гармонию. Тебе страшно? Туман охватывает весь мир, под черо-тёмным небом ничего не видно. А что мы хотим увидеть? Душа ослепла и ослабла, молодость стареет, погода замечательна, но и она теряет настроение. В такие минуты из человека высоких идеалов, подростка светлых надежд, ты превращаешься в меланхолического психа-самоубийцу. И я бы хотел утонуть, бегая под осенним ливнем, и все бы смотрели, и она… Друзья побежали бы спасать и мы бы утонули вместе, утонули в сентябре.

Почему с каждым сентябрём приходит то, чего боишься и ждёшь? Это не только тёплый дождь, но и ещё… А могло быть лучше, лучше, чем вчера. Я понимаю, что сегодня лучше тогдашнего, но сейчас мне это не нужно. Побродить бы по улицам, по старым добрым улицам. Почему я родился сейчас, а не тогда, в светлое время? Время, когда было дождливо и холодно, но тепло дущевно тем, у кого была душа. А осенью душа умирает. Ей надоел сентябрьский настрой. Строй себе лето и счастье, лети в небытиё. А она была хорошей, время заразило её сентябрём, каждый сентябрь она терзает меня. Мне хочется плакать, слёзы сольются с дождём, печаль с осенью, и я воскресну. Надеюсь, так и будет.

Ты думаешь об этом в школе, где другие такие же или другие не такие. Что же со мной сделала она. Она и осень, и сентябрь, и дождь… Я раб… Боюсь осени и печали – я – трус – слабак – я – глупец. И я бы хотел выпрыгнуть через стекло в окно. И лежал бы в крови под дождём. Подождём момента, черты, с которой можно будет уйти новым и весёлым. А пока мысли текут как капли по стеклу, в которое смотрю я. И я не хочу разговаривать ни с кем, хочется просто закричать со всей силы, которой нет. Всё, не хочу писать, я хочу уйти.
 
Сентябрь 1999 г.
3👍3🔥2😢1