Стихи никому не нужны
115 subscribers
261 photos
2 videos
3 files
44 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
У Дэтройце ёсць анарха-прастора "Трамбулплекс". Гэта мікрасупольнасць ў раёне Вудбрыдж валодае парай дамоў віктарыянскай эпохі.

Заснаваная анарха-мастакамі ў 1993 г. , прастора мае глыбокія карані ў контркультуры. Яе місія супрацьстаяць джэнтрыфікацыі і забяспечваць даступную прастору для творчасці і супольнасці. Канцэрты, майстар-класы, выставы, сустрэчы. ФНЛ, бібліятэка, эка-фермерства і шэраг іншых ініцыятыў.

Гэта нешта накшталт ADA у Варшаве. Дамы былі выкупленыя ў горада. Больш за тры дзесяцігоддзі калектыў Trumbullplex функцыянаваў на аснове самазабяспячэння і ахвяраванняў, было сваё маленькае гаспадарсіва.
Паступова мяняліся пакаленні, горад патрапіў у крызіс і актыўнасці стала меней. У гэтым годзе Trumbullplex спрабуе сабраць 25 тыс. даояраў
на рамонт. І пакуль што там цішыня.

Мы пад'ехалі проста паглядзець. На дамах вісяць камеры, на падворку нікога не было і мы не заходзілі ўнутр. Навошта турбаваць людзей.
👍4❤‍🔥11
5👍4❤‍🔥1
У ЗША страляюць не толькі правых прапагандыстаў. Часам здараецца, што і прэзідэнтаў забіваюць. Усе ведаюць аб забойстве Джона Ф. Кэнэдзі, і шмат хто аб стрэле ў Абраама Лінкальна. Аднак паміж імі быў яшчэ Уільям Мак-Кінлі, 25-ы прэзідэнт ЗША, рэспубліканец. Той, які ўвёў “залаты стандарт” і адваяваў у Гішпаніі калоніі Пуэрта-Рыка, Гуам і Філіпіны. Плюс пад кантроль арміі ЗША трапіла Куба. У той жа час Злучаныя Штаты анексіравалі незалежную Рэспубліку Гаваі.

І забіў яго Леан Чолгаш (1873-1901). Гэты анархіст нарадзіўся ў Дэтройце, аднак яго продкі былі палякамі. І па некаторых дадзеных з Гарадзенскай губерні. Так што ні адзіным Ігнатам Грынявіцкім наша зямля слаўная. Лёс Чолгаша быў даволі складаны, як сямейныя цяжкасці, так і эканамічныя варункі, прывялі яго да анархізму. М.інш. вельмі паўплавала на яго Эма Голдман.      

За год да гэтых падзей анархіст Гаэтана Брэшы забіў італійскага караля Умберта I, што таксама даставіла свой след у свядомасці Леана. Трэба дадаць, што тады ў Еўропе ў анархісцкім асяроддзі была вельмі папулярнай “прапаганда дзеяннем”. Вось рэвалюцыянеры і стасавалі розныя віды тэрору.        

У 1901 г. у Бафала адбывалася вялікая Панамерыканская выстава, масавае мерапрыемства, прысвечанае прамысловасці ЗША. Адмыслова быў пабудаваны цэлы комплекс. У адным з ягоных будынкаў, у Храме музыкі (Temple of Music) 6 верасня даваў прыём Мак-Кінлі. Менавіта там, пасля прыезду з Ніагарскага вадаспаду, двумя стрэламі ён і быў смяротна паранены Чолгашам. Мак-Кінлі памёр праз 8 дзён. Чолгаш быў пакараны смерцю на электрычным крэсле 29 кастрычніка.

Ёсць такая легенда – Праклён Тэкумсэ. Паводле яе, паміраючы індзейскі правадыр племя шауні Тэкумсэ за парушэнне белымі дамовы кінуў праклён на амерыканскіх прэзідэнтаў. Кожны з іх, які быў абраны ў год, які без астатку падзяляецца на 20,памрэ або будзе забіты да заканчэння тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. І Лінкальн, і Кэнэдзі, і Мак-Кінлі падпадаюць пад яго. Такая легенда.

Храма Музыкі да нашых дзён не захавалася. Сёння там звычайны жылы раён з тыповымі будынкамі. (Звярніце ўвагу, што за дом насупраць мемарыяла) . Аднак на месцы забойства стаіць памятны камень з таблічкай. Але аб Чолгашу там ні слова.
4👍3❤‍🔥1
У Беларусі ўжо 24 верасня. Мой таварыш і сябар, палітзняволены, легенда анархізму ў БУР, літаратар і проста выдатны чалавек, адзначае сёння 42 дзень нараджэння. Чарговы раз за кратамі, чарговы год нязломлены, "чарговы дзень пад акупацыяй..."

Мы пазнаёміліся дакладна 10 год таму. Тады мне патэлефанаваў наш агульны сябар і сказаў, што Ігар у Польшчы і ці я мог бы дапамагчы зладзіць яму сустрэчу ў Кракаве. Мы з мясцовымі анархіс(т)камі, канешне, усё арганізавалі. Было цікава. Пазней мы працягнулі нашыя размовы ўжо ў нас удомку. Быў міліярд тэм для размоў і было душэўна. Так завязалася наша сяброўства.

У пыльных архівах захаваўся запіс той кракаўскай сустрэчы. Думаю, што прыйшоў час сімвалічна падзяліцца рэдкімі кадрамі з Ігарам, які літаральна месяц да гэтага быў вывалены з засценкаў з апошнімі тады палітвязнямі.

Няхай гэты відэазапіс (разбіты на 8 частак) стане сімвалічным падарункам на дзень нараджэння сучаснага беларускага рэвалюцыянера і адачасова гуманіста з-пад чорнага сцяга.

І, канешне, верш, прысвечаны Ігару і такім асобам, як ягоныя паплечнікі.
8🔥3❤‍🔥1👍1🙏1
Медоед

Бесстрашный зверёк пустыни,
Ты будь для людей примером,
Ты им объясни простыми
Словами свои манеры.

Как в схватку идёшь со львами
И спишь под змеи укусом,
Смелей, растолкуй словами
Тому, кто зовётся трусом.

Ратель полуночный, гордый,
Ты кожей ломаешь стрелы,
Ты хищник с забавной мордой,
По норкам рыскаешь смело.

Как мёд достаёшь умело,
По жизни идёшь атакой,
Природа тебе велела
Прослыть на земле воякой.

Лысый барсук одинокий,
Не знаешь ты цену шашней,
Тебе посвящаю строки,
Пустыни зверёк бесстрашный.

2017 г.

Саша "Нефер". Рукописи из шкатулки. Москва: Радикальная теория и практика, 2021.
6🔥3👍2❤‍🔥1
Вяртаюся з Берліна, дзе адбываўся 12 Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі. Арганізатары пазіцыяніруюць гэту імпрэзу як асноўную навуковую падзею для беларускай навуковай супольнасці.   
      
Першы Кангрэс адбыўся ў далёкім 2011 г. у Коўне. Менавіта гэты літоўскі горад, які я вельмі люблю, стаў своеасаблівай сталіцай Кангрэсу і прымаў ягоных удзельніц і ўлдзельнікаў шмат разоў. Апроч Коўна мерапрыемства адбывалася ў Варшаве, Вільне і Гданьску. Я не быў бадай толькі на 2 Кангрэсе ў 2012 г.

Для мяне, як і для шмат іншых даследчыкаў ды даследчыц, Кангрэс стаў больш чым проста навуковай падзеяй. Там я пазнаёміўся з цудоўнымі (і не вельмі) людзьмі. Заводзіў цікавыя кантакты, двойчы намінаваўся на Прэмію Кангрэсу за найлепшы навуковы артыкул ў галіне сацыяльна-палітычных даследаваняў. Там распачалася мая прыгода з беларускамоўнымі навуковымі артыкуламі, першы з якіх быў прысвечаны “справе беларускіх анархістаў”. Кангрэс – месца сустрэч і перакрыжаванняў часам зусім розных поглядаў на Беларусь, меркаванняў і галасоў інтэлектуалаў_к, звязаных з сіневокай.

У гэтым годзе Кангрэс праходзіў ў Берлінскім ўніверсітэце імя Гумбальта, старэйшым у сталіцы Нямеччыны. Апроч гістарчыных панэляў я пабываў на даволі цікавай дыскусіі “Савецкая спадчына і яе культурны уплыў: ці патрэбная комплексная дэкамунізацыя і дэкаланізацыя беларускай культуры і палітыкі памяці?”.

Хачу сказаць, што аргументы большасці удзельнікаў_ц былі даволі сэнсоўныя. Мне спадабалася дэкаланізатарскі падыход арт-куратаркі і даследчыцы Антаніны Сцебур аб актуалізацыі сімвалаў і пераасэнсаванні іерархій, на якіх будуецца спадчына ды культура памяці; тэзісы сацыяёлага Аляксея Ластоўскага аб тым, што беларус(к)ам не трэба баяцца сваёй сялянскай спадчыны; ці меркаванне гісторыка Віктара Шадурскага, што дэсаветызацыя патрэбна, але не гвалтоўная, а ўдумлівая ды глыбокая. У прынцапе, усе выступаючыя пагадзіліся, што трэба шырокае поле для дыскусій на тэму перайменавання вуліц ды іншых сімвалічных назваў, масавых навуковых ды грамадскіх кансультацый, а таксама выпрацоўка мехзанізмаў, якія дапамогуць без і палітычных маніпуляцый ды нацыяналістычных істэрык ачысціць беларукі культурніцка-тапаграфічны ландшафт ад спадчыны саўка.  
Адзінае што было, мякка кажучы, дзіўным, гэта назва вуліцы "сацыялістычная", якую Алесь Чайчыц залічыў у дэкамунізацыйны спіс.

Ён хіба не ведаў, што непадалёк ад нашых дыскусій, у цэнтральным будынку ўніверсытэцкай бібліятэкі, знаходзіцца вялікая цытата, падаецца, самага вядомага мясцовага выпускніка - Карла Маркса:

“Філосафы толькі розным чынам тлумачылі свет, але справа палягае ў тым, каб змяніць яго” (“Тэзісы аб Феербаху”, 1845 г.)

Не ведаю, ці навука, асабліва гуманітарная, нейкім чынам змяняе свет. Гэты сумнеў пастаянна са мной. Ці мае тэксты камусьці патрэбныя? Ці гэтыя слоўныя цаглінкі будуюць нешта якасна новае? Ці можа ўся гэтая пісаніна нічога не вартая? Я не ведаю. Але ведаю, што змяняюся прынамсі я сам. Змяняюся, здабываючы новыя веды, пішучы новыя тэксты, адкрываючы новыя гарызонты. Веды – гэта перманентны працэс, як і анархізм. Па дарозе шмат цяжкасцей, сумневаў, роспачу. Але, думаю, гульня вартая свечак. І часам менавіта словы становяцца непахісным падмуркам для вялікіх спраў. Таму трэба і апісваць рэчаіснасць, і мяняць яе адначасова.
👍6🔥32👏1