Чарльз Джозэф Антуан Лабадзі (1850–1933)
Aнархіст, амерыканскі прафсаюзны дзеяч i грамадскі актывіст, выдавец і эсэіст франка-канадскага паходжання. Што асабіста важна і для мяне гэты “лагодны анархіст" (gentle anarchist), як яго называлі, да ўсяго быў I паэтам. Творы даступны па спасылцы.
Адзін з яго сыноў таксама быў вядомым анархістам – Лоўрэнс Лабадзі (1898–1975) (для зацікаўленых два эсэ і фрагменты кнігі "Анархо-пессимизм: тупики политической мысли" 1, 2).
Цікава, што Джо меў толькі адну жонку – Сафі, якая была каталічкай і не падзяла поглядаў мужа, асабліва атэізму.
Пачынаў як чалец Сацыялістычнай рабочай партыі ў Дэтройце ды Дэтройцкага друкарскага саюза і адным з двух дэлегатаў прафсаюза на з'ездзе Міжнароднага друкарскага саюза ў Дэтройце ў 1878 г. Стаяў ля вытокаў працоўнага саюза Рыцары Працы у Дэтройце, але парваў з імі, таму што Рыцары не абаранілі правы абвінавачаных анархістаў у сусветнавядомай справе Хеймаркет. Пісаў тэксты ў шэраг сацыялістычных выданняў. Яны прываблівалі сваёй шчырасцб і красамоўствам.
Быў кандыдатам у мэры Дэтройта ад Партыі грынбекераў (Greenback Party), якая вытупала супраць манапалістаў і падтрымлівала правы фермераў ды іншых работнікаў.
У 1883 г. Лабадзі стаў анарха-індывідуалістам, зблізіўся з Бенджамінам Такерам, іконай амерыканскага анарха-індывідуалізму, дасылаў тэксты для яго часопіса "Freedom".
У 1888 г. Лабадзі арганізаваў Мічыганскую федэрацыю Працы, стаў яе першым прэзідэнтам.
Ва ўзросце пяцідзесяці гадоў ён пачаў пісаць вершы і публікаваць зробленыя ўручную мастацкія буклеты. Быў знаёмы з шэрагам вядомых анархістаў і анархістак, выступаў супраць гвалтоўных дзеянняў, аднак, як сапраўдны індывідуаліст, ніколі не адмаўляў ім у праве верыць у тое, што ім адпавядала.
Прыкладна ва ўзросце 60 гадоў Лабадзі пачаў прыводзіць у парадак велізарную калекцыю брашур, газет і карэспандэнцыі, якую ён трымаў на гарышчы свайго дома. За калекцыяй палявалі некалькі ВНУ. Напрыклад, Універсітэту Вісконсіна (адно з найважнейшых сховішчаў матэрыялаў па гісторыі працы і сацыялізму ў Злучаных Штатах) Лабадзі адмовіў. За калекцыю яму прапанавлі 500 даляраў. Таксама рабіліся спробы набыць калекцыю бібліятэкамі Універсітэта Джона Хопкінса ў Балтыморы і Універсітэта штата Мічыган.
Джо імкнуўся захоўваць матэрыялы як мага бліжэй да свайго роднага горада Дэтройта і звязаўся з Мічыганскім універсітэтам у Эн-Арбар. Універсітэт не праявіў асаблівай цікавасці да калекцыі, але ў рэшце рэшт быў адпраўлены пасярэднік, які назваў калекцыю "вялікай кучай смецця". Аднак Лабадзі заставаўся настойлівым і ў рэшце рэшт пераканаў некалькі жыхароў Дэтройта, у тым ліку прадпрымальнікаў, ахвяраваць па 100 долараў кожны на куплю калекцыі, якая затым была перададзена ўніверсітэту.
У 1912 г. дваццаць скрынь з матэрыяламі былі перавезены з гарышча Лабадзі ў Эн-Арбар, што стала падмуркам знакамітай калекцыі Лабадзі. У пазнейшыя гады Лабадзі збіраў ахвяраванні ў сяброў і знаёмых, а ў 1926 г. асабіста перадаў бібліятэцы яшчэ сотні прадметаў. Першай куратаркай калекцыі стала Агнэс Інгліс, якая яе каталагізавала і арганізавала.
Джозэф Лабадзі памёр 7 кастрычніка 1933 г. ў Дэтройце ва ўзросце 83 гадоў.
Падрабязней аб анархісце, якога цанілі пралетарыі з індустрыяльных раёнаў Дэтройта, інтжлектуалы з салонаў ды мясцовыя бізнесмены, можна даведацца ў цікавай англамоўнай біяграфіі аўтарства журналісткі Карлоты Андарсан (1, 2).

syg.ma
Биографическое вступление к книге Лоренса Лабади «Анархо-пессимизм: тупики политической мысли»
То, как Лабади живописует «цивилизацию» в её апогее на излёте двадцатого века, даст фору самым липким кошмарам Оруэлла. Открываем забытую классику либертарной мысли.
👍5❤3🔥2
Учора прыпадкова трапіў на нейкі прапалестынскі пікет у цэнтры Эн Арбара. Было недзе 15 удзельнікаў і ўдзельніц.
❤4👍2
У Дэтройце знаходзяцца два помнікі, звязаныя з Польшчай і з Беларуссю. Адзін, аўтарам якого заяўляецца Ферэнц Варга, быў усталяваны ў 1970 г.
Знаёмцеся. Казімір Пуласкі (1745-1779) — вайсковы, удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імперыі, а таксама вайны за незалежнасць ЗША. Адзін з кіраўнікоў Барскай канфедэрацыі, генерал арміі ЗША, "бацька амерыканскай кавалерыі". Паранены стрэлам падчас аблягання Саванны, памёр праз некалькі дзён на караблі.

👍4❤2🔥1
Другі помнік знаходзіцца ў двух кварталах. Ён прысвечаны Андрэю Тадээвуш Банавентуры Касцююшка (1746-1817), постаці вядомай.
Гэты ваенны дзеяч (інжынер) Рэчы Паспалітай стаў нацыянальным героям у Беларусі, ЗША, Літве і Польшчы. Узначальваў нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1794 г. супраць Расеі. Сябраваў з Бенджаміна Франклінам.
Помнік быў адкрыты ў 1978 г. Гэта быў падарунак польскага грамадства амерыканскай Палоніі з нагоды 200-годдзя атрымання незалежнасці.
Цікавостка: помнік з'яўляецца копіяй помніка Касцюшку, што стаіць на каралеўскім замку Вавэль у Кракаве.
Вось так, развітваючыся з Дэтройтам, я сімвалічна дакрануўся да Кракава.

❤8👍4