Стихи никому не нужны
115 subscribers
261 photos
2 videos
3 files
44 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
У Эн Арбары я працую ў велічэзнай Бібліятэцы Харлана Хэтчэра для аспірантаў. Тут знаходзіцца Даследчы Цэнтар Адмысловых Калекцый. Менавіта сюды, у Мічыганскі ўніверсітэт, перадаў свае паперы і агромгістую калекцыю матэрыялаў вядомы амерыканскі анархіст Джо Лабадзі. Гэта найбуйнейшая калекцыя па гісторыі анархізму ў свеце. Яна так і завецца - Калекцыя Лабадзі і налічвае больш за 50 тыс. кніг, 8 тыс. розных перыядычных выданняў, а таксама плакаты, фатаграфіі, коміксы, аўдыё запісы і гд. Для даследчыкаў анархізму (але не толькі) абавязковае месца для наведвання.
4👍4
Месца працы і стэнд у бібліятэцы, прысвечаны Калекцыі Лабадзі
🔥4👍21
Чарльз Джозэф Антуан Лабадзі (1850–1933)

Aнархіст, амерыканскі прафсаюзны дзеяч i грамадскі актывіст, выдавец і эсэіст франка-канадскага паходжання. Што асабіста важна і для мяне гэты “лагодны анархіст" (gentle anarchist), як яго называлі, да ўсяго быў I паэтам. Творы даступны па спасылцы.
               
Адзін з яго сыноў таксама быў вядомым анархістам – Лоўрэнс Лабадзі (1898–1975) (для зацікаўленых два эсэ і фрагменты кнігі "Анархо-пессимизм: тупики политической мысли" 1, 2).

Цікава, што Джо меў толькі адну жонку – Сафі, якая была каталічкай і не падзяла поглядаў мужа, асабліва атэізму.

Пачынаў як чалец Сацыялістычнай рабочай партыі ў Дэтройце ды Дэтройцкага друкарскага саюза і адным з двух дэлегатаў прафсаюза на з'ездзе Міжнароднага друкарскага саюза ў Дэтройце ў 1878 г. Стаяў ля вытокаў працоўнага саюза Рыцары Працы у Дэтройце, але парваў з імі, таму што Рыцары не абаранілі правы абвінавачаных анархістаў у сусветнавядомай справе Хеймаркет. Пісаў тэксты ў шэраг сацыялістычных выданняў. Яны прываблівалі сваёй шчырасцб і красамоўствам. 

Быў кандыдатам у мэры Дэтройта ад Партыі грынбекераў (Greenback Party), якая вытупала супраць манапалістаў і падтрымлівала правы фермераў ды іншых работнікаў.
У 1883 г. Лабадзі стаў анарха-індывідуалістам, зблізіўся з Бенджамінам Такерам, іконай амерыканскага анарха-індывідуалізму, дасылаў тэксты для яго часопіса "Freedom".

У 1888 г. Лабадзі арганізаваў Мічыганскую федэрацыю Працы, стаў яе першым прэзідэнтам.

Ва ўзросце пяцідзесяці гадоў ён пачаў пісаць вершы і публікаваць зробленыя ўручную мастацкія буклеты. Быў знаёмы з шэрагам вядомых анархістаў і анархістак, выступаў супраць гвалтоўных дзеянняў, аднак, як сапраўдны індывідуаліст, ніколі не адмаўляў ім у праве верыць у тое, што ім адпавядала.

Прыкладна ва ўзросце 60 гадоў Лабадзі пачаў прыводзіць у парадак велізарную калекцыю брашур, газет і карэспандэнцыі, якую ён трымаў на гарышчы свайго дома. За калекцыяй палявалі некалькі ВНУ. Напрыклад, Універсітэту Вісконсіна (адно з найважнейшых сховішчаў матэрыялаў па гісторыі працы і сацыялізму ў Злучаных Штатах) Лабадзі адмовіў. За калекцыю яму прапанавлі 500 даляраў. Таксама рабіліся спробы набыць калекцыю бібліятэкамі Універсітэта Джона Хопкінса ў Балтыморы і Універсітэта штата Мічыган.

Джо імкнуўся захоўваць матэрыялы як мага бліжэй да свайго роднага горада Дэтройта і звязаўся з Мічыганскім універсітэтам у Эн-Арбар. Універсітэт не праявіў асаблівай цікавасці да калекцыі, але ў рэшце рэшт быў адпраўлены пасярэднік, які назваў калекцыю "вялікай кучай смецця". Аднак Лабадзі заставаўся настойлівым і ў рэшце рэшт пераканаў некалькі жыхароў Дэтройта, у тым ліку прадпрымальнікаў, ахвяраваць па 100 долараў кожны на куплю калекцыі, якая затым была перададзена ўніверсітэту.

У 1912 г. дваццаць скрынь з матэрыяламі былі перавезены з гарышча Лабадзі ў Эн-Арбар, што стала падмуркам знакамітай калекцыі Лабадзі. У пазнейшыя гады Лабадзі збіраў ахвяраванні ў сяброў і знаёмых, а ў 1926 г. асабіста перадаў бібліятэцы яшчэ сотні прадметаў. Першай куратаркай калекцыі стала Агнэс Інгліс, якая яе каталагізавала і арганізавала.

Джозэф Лабадзі памёр 7 кастрычніка 1933 г. ў Дэтройце ва ўзросце 83 гадоў.

Падрабязней аб анархісце, якога цанілі пралетарыі з індустрыяльных раёнаў Дэтройта, інтжлектуалы з салонаў ды мясцовыя бізнесмены, можна даведацца ў цікавай англамоўнай біяграфіі аўтарства журналісткі Карлоты Андарсан (1, 2).
👍53🔥2
Чарльз Джозэф Антуан Лабадзі (1850–1933)
👍32🔥2
Учора прыпадкова трапіў на нейкі прапалестынскі пікет у цэнтры Эн Арбара. Было недзе 15 удзельнікаў і ўдзельніц.
4👍2
У Дэтройце знаходзяцца два помнікі, звязаныя з Польшчай і з Беларуссю. Адзін, аўтарам якого заяўляецца Ферэнц Варга, быў усталяваны ў 1970 г.

Знаёмцеся. Казімір Пуласкі (1745-1779) — вайсковы, удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імперыі, а таксама вайны за незалежнасць ЗША. Адзін з кіраўнікоў Барскай канфедэрацыі, генерал арміі ЗША, "бацька амерыканскай кавалерыі". Паранены стрэлам падчас аблягання Саванны, памёр праз некалькі дзён на караблі.
👍42🔥1
Другі помнік знаходзіцца ў двух кварталах. Ён прысвечаны Андрэю Тадээвуш Банавентуры Касцююшка (1746-1817), постаці вядомай.

Гэты ваенны дзеяч (інжынер) Рэчы Паспалітай стаў нацыянальным героям у Беларусі, ЗША, Літве і Польшчы. Узначальваў нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1794 г. супраць Расеі. Сябраваў з Бенджаміна Франклінам.

Помнік быў адкрыты ў 1978 г. Гэта быў падарунак польскага грамадства амерыканскай Палоніі з нагоды 200-годдзя атрымання незалежнасці.

Цікавостка: помнік з'яўляецца копіяй помніка Касцюшку, што стаіць на каралеўскім замку Вавэль у Кракаве.

Вось так, развітваючыся з Дэтройтам, я сімвалічна дакрануўся да Кракава.
8👍4