Пакуль я спаў – мяне забаранілі. Першую навіну, якую я сёння прачытаў, калі прачнуўся, была інфармацыя аб тым, што амерыканскі прэзідэнт урачыста прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй. Цікава атрымліваецца. Толькі я прыляцеў – застрэлілі паулярнага правага прапагандыста Чарлі Кірка. Збіраюся адлятаць – Дональд Фрэдавіч дае зялёнае святло на пераслед антыфашыстаў ды ўдзельнікаў і ўдзельніц левых рухаў.
У нядзелю прагуліваліся з сябрамі па кампусе Мічыганскага ўніверсітэту ў гарадку Эн Арбар. Менавіта тут месціцца гэты адзін з самых прэстыжных ВНУ ў ЗША. Прыемнае надвор’е, шмат студэнтаў... і вась на цэнтральнай плошчы кампуса мы бачым мітынг, у якім удзельнічае каля 300 асоб, па маіх падліках. Пераважна моладзь, але былі таксама сем’ь з дзецьмі, людзі старэйшага ўзросту. Калі мы падызодзілі, каб пабачыць, што адбываецца, то нейкі мінак выкрыкнуў, што Кірк быў фашыстам і на яго сумленні забойствы палестынцаў і гд. Некалькі ўдзельнікаў адразу адказалі яму “Fuck off!” і нешта яшчэ. Ён таксама нешта пракрычаў, адыходзячы ў сваім кірунку. Да бойкі не дайшло. Контрманіфестацыі таксама мы не бачылі. На мяне ўсе тарашчылі і, падаецца, не вельмі разумелі, што за цішотка на мне (“Death to imperialism” i перакрэсленая Z, а таксама сімвал атыфашыстаў: тры стралы). Паслухаўшы некалькі хвілін патрыятычныя казанні, мы пайшлі далей.
Так, ЗША гэта не толькі аб абаліцыянізме, правах і свабодах.
Гісторыя гэтай краіны з’яўляецца гісторыяй расізму, якая неадлучна звязана з развіццём капіталізму.

👍4❤1😱1
За амаль два тыдні я вельмі шмат абыйшоў у Эн Арбар і сустрэў літаральна адзін сцяг Украіны, з 2 сцягі Палестыны, некалькі налепак “левага” сэнсу і некалькі вясёлкава-квіровых сцягоў, у тым ліку на мясцовых пратэстанцкіх царквах.
👍5
У Эн Арбары я працую ў велічэзнай Бібліятэцы Харлана Хэтчэра для аспірантаў. Тут знаходзіцца Даследчы Цэнтар Адмысловых Калекцый. Менавіта сюды, у Мічыганскі ўніверсітэт, перадаў свае паперы і агромгістую калекцыю матэрыялаў вядомы амерыканскі анархіст Джо Лабадзі. Гэта найбуйнейшая калекцыя па гісторыі анархізму ў свеце. Яна так і завецца - Калекцыя Лабадзі і налічвае больш за 50 тыс. кніг, 8 тыс. розных перыядычных выданняў, а таксама плакаты, фатаграфіі, коміксы, аўдыё запісы і гд. Для даследчыкаў анархізму (але не толькі) абавязковае месца для наведвання.
❤4👍4