Брама да свабоды - Міжнародны мемарыял Падземнай Чыгунцы (Gateway to Freedom - The Underground Railroad)
Мемарыял з бронзы і граніту быў створаны Эдам Дуайтам у 2001 г. Помнік уключае ў сябе скульптурную групу памерам тры на тры метры: восем афраамерыканцаў, якія ўцякаюць з рабства, і праваднік падземнай чыгункі, які глядзіць і паказвае ў бок Канады.
Прататыпам правадніка стаў Джордж дэ Баптыст, вольны афраамерыканец з Вірджыніі, які эміграваў у Дэтройт у 1846 г. Ён быў актыўным абаліцыяністам і правадніком Падземнай Чыгункі, кіраўніком Дэтройцкага камітэта пільнасці, групы па абароне правоў афраамерыканскай супольнасці.
Па абодва бакі ад фігурнай групы размешчаны дзве калоны (прыблізна 4,5 метраў вышынёй), увянчаныя свечкамі, якія сімвалізуюць “Полымя свабоды”. Акрамя таго, замантованы панэлі з гравіроўкай квадратаў-коўдраў. Гэта адсылка да папулярнага міфу, звязанага з Падземнай чыгункай. Гаворка аб "коўдрах свабоды" - прадметах, якія ствараліся пасажырамі Падземнай Чыгункі і развешваліся ў вокнах у якасці закадаваных мапаў або даведнікаў для ўцекачоў. Аснова скульптуры ўпрыгожана гравіроўкай ліхтара, размешчанага ўнутры падваконніка.
Напярэдадні грамадзянскай вайны 1861-1865 гг. Дэтройт быў адным з ключавых пунктаў Падпольнай Чыгункі - таемнай сістэмы, па якой збеглыя рабы прабіраліся з ЗША у Канаду. Сістэма мела сваю канспірацыйную арганізацыю - яна карысталася чыгуначнымі тэрмінамі: на ёй былі свае "кандуктары" ці "праваднікі" (якія суправаджалі групы), "станцыі" (жыллё, якое давалі збеглым для адпачынку неабыякавыя грамадзяне) і г.д.
Насамрэч ніякіх цягнікоў не было. Беглыя рабы, арыентуючыся па Палярнай зорцы, прабіраліся малымі групамі па начах, ляснымі сцежкамі па 15-30 км. Калі была такая магчымасць, яны плылі на лодках, і тады сабакі не маглі ўзяць след. Іх таемна правозілі ў адсеках вагонаў, сустракалі ў бязлюдных месцах, напрыклад, на могілках. Многія мянялі знешнасць. Уцекачоў пастаянна пераследвалі "лаўцы рабоў", якія спадзяваліся атрымаць грашовую ўзнагароду.
Падпольную Чыгунку арганізавалі амерыканцы-антырасісты. Найбольш вядомыя чальцы - гэта квакер Гарэт Томас і “Маісей” – афраамерыканка Гарыет Табмен. Яна не толькі вызваліла асабіста каля 300 асоб але ў часы грамадзянскай вайны ў ЗША стварыла партызанцкі атрад. Пазней Табмен актыўна змагалася за правы жанчын.
Аказваючы беглым рабам дапамогу і даючы ім прытулак, яны парушалі дзеючыя законы. Удзел у дзейнасці Падземнай Чыгункі быў у Злучаных Штатах адной з першых форм грамадзянскага непадпарадкавання. Агулам цягам 30 гадоў у XIX ст. удалося уратаваць нават да 100 тыс. рабоў.
На супрацьлеглым беразе ракі Дэтройт размешчаны канадскі горад Віндзор, злучаны з Дэтройтам мастом і тунэлем. Менавіта туды спазіраюць амаль усе ўцекачы і ўцекачкі. Рабства ў Канадзе было адменена яшчэ ў 1834 г.
Цікавостка: Падчас вайны ў В'етнаме Падземная Чыгунка была адроджана. Такім тэрмінам умоўна называлі шляхі ўцёкаў у Канаду для амерыканцаў, якія падлягалі прызыву ў войска ЗША на перыяд ваенных дзеянняў.

👍6🔥1
Пакуль я спаў – мяне забаранілі. Першую навіну, якую я сёння прачытаў, калі прачнуўся, была інфармацыя аб тым, што амерыканскі прэзідэнт урачыста прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй. Цікава атрымліваецца. Толькі я прыляцеў – застрэлілі паулярнага правага прапагандыста Чарлі Кірка. Збіраюся адлятаць – Дональд Фрэдавіч дае зялёнае святло на пераслед антыфашыстаў ды ўдзельнікаў і ўдзельніц левых рухаў.
У нядзелю прагуліваліся з сябрамі па кампусе Мічыганскага ўніверсітэту ў гарадку Эн Арбар. Менавіта тут месціцца гэты адзін з самых прэстыжных ВНУ ў ЗША. Прыемнае надвор’е, шмат студэнтаў... і вась на цэнтральнай плошчы кампуса мы бачым мітынг, у якім удзельнічае каля 300 асоб, па маіх падліках. Пераважна моладзь, але былі таксама сем’ь з дзецьмі, людзі старэйшага ўзросту. Калі мы падызодзілі, каб пабачыць, што адбываецца, то нейкі мінак выкрыкнуў, што Кірк быў фашыстам і на яго сумленні забойствы палестынцаў і гд. Некалькі ўдзельнікаў адразу адказалі яму “Fuck off!” і нешта яшчэ. Ён таксама нешта пракрычаў, адыходзячы ў сваім кірунку. Да бойкі не дайшло. Контрманіфестацыі таксама мы не бачылі. На мяне ўсе тарашчылі і, падаецца, не вельмі разумелі, што за цішотка на мне (“Death to imperialism” i перакрэсленая Z, а таксама сімвал атыфашыстаў: тры стралы). Паслухаўшы некалькі хвілін патрыятычныя казанні, мы пайшлі далей.
Так, ЗША гэта не толькі аб абаліцыянізме, правах і свабодах.
Гісторыя гэтай краіны з’яўляецца гісторыяй расізму, якая неадлучна звязана з развіццём капіталізму.

👍4❤1😱1
За амаль два тыдні я вельмі шмат абыйшоў у Эн Арбар і сустрэў літаральна адзін сцяг Украіны, з 2 сцягі Палестыны, некалькі налепак “левага” сэнсу і некалькі вясёлкава-квіровых сцягоў, у тым ліку на мясцовых пратэстанцкіх царквах.
👍5